Першая справа Мегрэ  Жорж Сімянон

Першая справа Мегрэ

Жорж Сімянон
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 167с.
Мінск 1982
45.88 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
— Рышар Жандро дома?
— Які ён?
— Смуглявы, з доўгім крывым носам.
— Ёсць такі.
Значыць, Жандро альбо не пайшоў, як звычайна, у свой офіс, альбо паспешліва вярнуўся адтуль.
У гэты момант ля дома спыніўся фіякр. 3 яго выскачыла дзяўчына, таропка рушыла да дзвярэй, ля якіх перагаворваліся Мегрэ і інспектар.
— Мадэмуазель Жандро,— холадна, ледзь разнімаючы вусны, прадставілася яна.
Інспектар услужліва расчыніў перад ёю дзверы.
— Так загадана,— даверліва прызнаўся ён Мегрэ.
— Яе чакалі?
— Мяне проста папярэдзілі, каб я прапусціў яе.
— Вы бачылі дварэцкага?
— Менавіта яго якраз і дапытваюць зараз. Вы ў курсе справы?
— Зболыпага,— адказаў Мегрэ.
— Як відно, мярзотны тыпус.
— Хто?
— Ды той, каго прыкончыў слуга.
Мегрэ ўтаропіўся на свайго субяседніка, разявіўшы рот ад здзіўлення.
— Вы ўпэўнены?
— У чым?
— Што Луі...
— Ведаеце, я нават не знаю, хто такі Луі. Я чуў толькі абрыўкі размовы. Адзінае, што я ведаю,— не дапускаць тут людской зборні.
Адзін з далакопаў, які, відаць, таксама быў з паліцыі, падышоў да параднага; той, хто застаўся ў садзе, быў, мусіць, камердынер. У першага рукі былі запэц
140
каны, на чаравікі таксама наліплі камякі зямлі, твар выказваў грэблівасць і агіду.
— Лепш бы не бачыць! — на хаду прагаварыў ён.
Яму адчынілі дзверы, і ён знік у доме. За той міг, пакуль дзверы былі прыадчынены, Мегрэ паспеў заўважыць Эліз Жандро і яе брата, якія стаялі ў холе і размаўлялі. Астатнія, з пракуратуры, відаць, знаходзіліся ў адным з салонаў. Дзверы туды былі зачынены.
— У вас тут прызначана спатканне, ці што? — запытаўся паліцэйскі ў Мегрэ, які ад нецярплівасці не мог стаяць на месцы.
— I сам не ведаю.
У яго нават выступілі слёзы на вачах. Яшчэ ніколі не апынаўся ён у гэткім прыніжэнні.
— Памойму, яны больш за ўсё баяцца журналістаў. 3за гэтага і перасцярог столькі. Самае смешнае, што ўсе мы п’ем каву «Бальтазар». Вось ужо не думаў, што аднойчы...
3 дому, відаць, часта некуды званілі — да іх разпораз даносіліся тэлефонныя званкі, адбоі.
— Калі вас паслаў ваш камісар, то я магу пайсці сказаць ім, што вы чакаеце.
— He варта турбавацца.
Інспектар паціснуў плячыма. I зусім збіўся з тропу, калі пабачыў, што Мегрэ глытае пілюлю.
— Вам нядобра?
— Вы не ведаеце, як усё гэта пачалося?
— Што пачалося?
— Вы былі сёння на Набярэжнай Арфеўр?
— Быў. Якраз збіраўся на аблаву ў квартале Лявіет. Камісар Барадэ дапытваў аднаго тыпа.
— Невысокі, у клятчастым гарнітуры?
— Так. Аролхлопец.
— Барадэ званіў камісару?
— He. Яго выклікаў да сябе галоўны. На той час
141
мне нават прыйшлося пасцерагчы хлопца. Блазен. Папрасіў цыгарэту, а ў мяне якраз не было.
— А потым?
— Калі месье Барадэ вярнуўся, то на хвілю яшчэ раз зачыніўся з тым субчыкам у клятчастым гарнітуры, а нам загадаў быць напагатове.
— Каму?
— Ну, з опергрупы. Нас было трое, апрача камісара. Двое іншых зараз у доме. Гэты, што капаў,— Bapop, месяц назад бьтў паранены пры арышце аднаго паляка з вуліцы Каленкур.
Кожнае вымаўленае інспектарам слова ўваскрашала ва ўяўленні Мегрэ пакой інспектароў на Набярэжнай Арфеўр, прыязную ўладнасць Барадэ, які ўсіх сваіх падначаленых называў «хлопчыкамі».
Чаму яны гэтак абышліся з ім? Хіба ён дапусціў які промах? Хіба ён сам не справіўся б тут? Хіба сам ён не быў гранічна шчыры?
Камісар Лё Брэ, развітаўшыся з ім на бульвары РышарЛенуар, пакінуў яго ва ўпэўненасці, што яму прадстаўлена поўная свабода дзеяння. А сам кінуўся на Набярэжную Арфеўр! А пасля, мажліва, явіўся яшчэ і сюды?
— Адным словам, абвінавачваецца дварэцкі?
— Калі я правільна зразумеў. Ва ўсякім выпадку, мурло ў яго гнюснае.
— Анічога ўжо не разумею.
— Вы яіпчэ намагаецеся нешта зразумець?
Гэта быў, бадай, першы сапраўдны ўрок сціпласці, пададзены Мегрэ. Інспектар быў шмат старэй за яго. Яму, відаць, пераваліла за трыццаць. Ён валодаў тым спакоем, той абыякавасцю, што ўласціва людзям, якія шмат пабачылі на сваім вяку. Ён нетаропка папыхваў люлькай, нават не спрабуючы падслухаць, што адбывалася ў доме.
Ва ўсякім выпадку, гэта куды лепш, чым аблава на
142
ўчастку Лявіет. Бог ведае, колькі часу яна забрала б...
Ля тратуара спыніўся аўтамабіль. 3 яго лёгка выскачыў малады доктар з цёмнай бародкай і з баульчыкам ў руцэ, і Мегрэ адразу пазнаў яго, прыгадаўшы здымкі, якія часта з’яўляліся ў газетах. Гэта быў доктар Поль, судовамедыцынскі эксперт, амаль славутасць.
— Дзе нашы следчыя?
— Тут, доктар. А труп у садзе. Але вы, мусіць, хацелі б спачатку пабачыцца з пракурорам?
Усе мелі доступ у святая святых, за выключэннем аднаго Мегрэ, прыгаворанага скрыгатаць зубамі ў парадным.
— Вось пабачыце,— не сунімаўся яго субяседнік,— уся гэта гісторыя не зойме ў газетах і трох радкоў.
— Чаму?
— Таму!
I сапраўды, вечарам у газеце «Ля Прэс» можна было прачытаць наступнае:
«Ноччу з 15 на 16 гэтага месяца ў асабняк сям’і ЖандроБальтазараў на вуліцы Шапталь уварваўся грабежнік. Дварэцкі Луі Віё, пяцідзесяці шасці год, уражэнец Ансеваля, Ньеўр, забіў яго напавал стрэлам з рэвальвера, трапіўшы проста ў сэрца».
Мегрэ ў гэты час ляжаў у пасцелі з трыццацідзевяціградуснай гарачкай, а мадам Мегрэ не ведала, як збавіцца ад флейтыста, які не хацеў ісці дадому і, як ніколі, меў выгляд прыблуднага цюцькі.
Р а з д з е л IX
СІІЕДАННЕ ЗА ГОРАДАМ
Так працягвалася тры дні. Спачатку ён меў надзею, што сапраўды захварэе і што гэта падзейнічае на іх сумленне. Аднак, калі на чацвёртыя суткі ён уранні
143
асцярожна расплюшчыў вочы, то выявіў у сябе ўсяго толькі моцны насмарк.
I тады ён пайшоў на хітрасць. Нават перад жонкай было смешна валяцца з насмаркам, і ён застагнаў, закашляў, стаў скардзіцца на боль у грудзях.
— Давай пастаўлю гарчычнікі. Каб хоць бранхіт не прычапіўся.
Бадзёрасць ніколі не пакідала яе. Яна з пяшчотай даглядала яго. Можна сказаць, проста песціла. I ўсё ж, ён адчуваў, што яе не ашукаеш.
— Заходзьце, месье Мінар,— данёсся да яго яе голас з прыхожай.— He, яму ўжо не кепска. Толькі прашу вас не дужа стамляць яго.
Гэта азначала, што яна таксама ўступала ў гульню.
— Якая тэмпература? — занепакоена запытаўся флейтыст.
— He дужа пагрозлівая.
Ёй страшэнна падабалася гатаваць усялякае зелле, прыпаркі, булёны і гогалімогалі. Падабалася старанна зашторваць вокны і хадзіць на пальчыках, час ад часу прыадчыніць дзверы і правяраць, ці спіць ён.
Бедны Мінар, тут было не да яго! Мегрэ нават дакараў сябе за гэта. Ён вельмі палюбіў яго. I быў бы рады зрабіць яму прыемнасць.
Жустэн з’яўляўся штораніцы, гадзін ў дзевяцьдзесяць; ён не званіў, а сціпла шкрабаўся ў дзверы, каб часам не патрывожыць Мегрэ, калі той раптам яшчэ спіць. Потым шэптам пытаўся пра яго самаадчуванне ці хутка прашмыгваў у пакой, падыходзіў да ложка.
— He, не, не падымайцеся! Я толькі праведаць прыйпіоў. У вас няма для мяне ніякіх паручэнняў? Для мяне было б вялікім шчасцем...
Гаворка была ўжо не пра тое, каб высочваць злачынцаў. Ён гатовы быў да любой паслугі. Ён прапаноўваў сваю дапамогу і мадам Мегрэ:
144
— Дазвольце мне схадзіць вам за пакупкамі. Я выдатна спраўлюся, вось пабачыце!
У рэшце рэшт, ён «усяго на адну хвілінку» прысаджваўся ля акна — і заставаўся на гадзіны. Калі ў яго пыталіся, як маецца яго жонка, ён жвава адказваў:
— Якое гэта мае значэнне!
Надвячоркам, перад работай, ён прыходзіў зноў, ужо ў фраку, таму што ён іграў цяпер на балях дзесьці на бульвары СенМішэль. Іграў ён ужо не на кантрабасе, а на карнетапістоне, што, мусіць, было цяжкавата для яго, бо вакол рота ў яго доўга трымаўся ружовы след.
Лё Брэ таксама штораніцы прысылаў з камісарыята дзяжурнага празедаць Мегрэ. Гэтая акалічнасць прывяла канс’ержку ў вялікае расчараванне. Яна, канешне, ведала, што яе кватарант службовец, але яна ніколі не падумала б, што ён служыць у паліцыі.
— Камісар загадаў перадаць, каб вы папраўляліся і не хваляваліся. Усё будзе добра.
Мегрэ з галавой зарываўся ў падушку. Гэта дапамагала мысленна засяродзіцца. Тады ён яшчэ не ведаў, што гэта ўвойдзе ў прывычку, што ён даволі часта будзе карыстацца ёй ў хвіліны адчаю ці скрутнага становішча.
Усё пачыналася, як па камандзе. Замест таго каб думкі ўдакладняліся, святлелі, яны блыталіся, як у гарачцы. Ён паступова правальваўся ў напаўзабыццё, і ява мянялася, набывала новыя формы, пераблытвалася з успамінамі дзяцінства. Усё спрыяла гэтаму: і асвятленне ў пакоі, і кветкі на шпалерах, нават пахі з кухні і мяккія, каціныя крокі мадам Мегрэ...
Ён узнаўляў усе падзеі з самага пачатку, расстаўляў усіх удзельнікаў, як шахматныя фігуркі на дошцы — стары Бальтазар, Жандробацька, Эліз і Рышар, Луі, Жэрмеяа, маленькая пакаёўка Мары.
Ён ажыўляў іх, прымушаў рухацца. Затым наста
145
вала чарга Лё Брэ: ён выходзіў з кватэры на бульвары РышарЛенуар, садзіўся ў свой экіпаж, коратка загадваў фурману: «Набярэжная Арфеўр!»
Ці быў ён на «ты» з вышэйшым начальствам — з Ксаўе Гішарам? 3 гэтай хвіліны ўсё набывала асаблівую вастрыню. Што казаў Лё Брэ Гішару там, у прасторным кабінеце шэфа, куды Мегрэ заходзіў толькі двойчы і які бьіў для яго самым свяшчэнным кутком на зямлі?
«Мой сакратар,— той малады чалавек, якога вы мне рэкамендавалі,— займаецца зараз адным расследаваннем. Я не змог зрабіць інакш і вымушаны быў даверыць справу яму. Цяпер, здаецца, ён наламае нам дроў».
Ці гэтак казаў ён? Зусім верагодна. Лё Брэ — свецкі чалавек, перш за ўсё. Ён штораніцы займаецца фехтаваннем у клубе Гоша, бывае на прыёмах, прысутнічае на ўсіх прэм’ерах і з’яўляецца на скачках у светлашэрым парадным гарнітуры.
А Ксаўе Гішар? Ён быў сябар бацькі Мегрэ і паходзіў з аднаго з ім асяроддзя. I жыў ён не ў даліне Manco, а ў цеснай кватэрцы ў Лацінскім квартале, праводзячы свой вольны час хутчэй са сваімі талмудамі, чым з шыкоўнымі дамамі. He, ён не здольны ні на свінства, ні на кампраміс.
Аднак ён выклікаў да сябе Барадэ. Што ён яму загадаў?
Ну а калі ўсё было менавіта так — хіба гэта сведчыць пра тое, што Мегрэ дапусціў нейкую памылку? Ён не давёў да канца сваё расследаванне, хай! Ён не ведае, хто стрэліў у графа. Як не ведае і таго, чаму стрэліў. Але ён дазнаўся б!
Ён адчуваў, што і хутка, і добра справіцца са сваім заданнем. Нездарма ж гэтак перапужаўся камісар!