I вось, уяўлялася яму, з’яўляецца разумны, кемлівы чалавек, нехта падобны на доктара і на пастара адначасова, які з першага погляду можа вызначыць прызначэняе другога чалавека. Да таго празарліўца прыходзілі б за парадай, як да лекара. Ён быў бы накшталт нейкага ўпарадчыка лёсаў. I не толькі таму, што ён разумны. Мусіць, няма патрэбы валодаць выключным розумам. Проста ён павінен умець глядзець на свет вачыма таго чалавека, з якім яму прыйдзецца сутыкнуцца. Мегрэ ніколі не размаўляў пра гэта, ён не асмельваўся нават занадта глыбока раздумваць над падобным, каб нават самому сабе не здавацца смешным. He маючы магчымасці закончыць вучобу ў медыцынскім, ён выпадкова пайшоў служыць у паліцыю. Але калі сказаць папраўдзе, дык ці абсалютна выпадкова атрымалася так? Хіба і паліцэйскім, калі разабрацца, не прыходзіцца часам быць упарадчыкам лёсаў? Усю папярэднюю ноч, то дрэмлючы, то выбіваючыся са сну, ён жыў жыццём людзей, якіх мала ведаў альбо амаль не ведаў — узяць хоць бы старога Бальтазара, што памёр пяць гадоў назад. Цяпер Мегрэ ішоў да Жэрмены, каб пазнаёміцца з імі бліжэй. Ён пастукаўся ў дзверы. — Заходзьце! — данёсся ў адказ млявы голас. I адразу ж дадаў: — Хвіліначку! Я забылася, што дзверы замкнёныя.’ Пачулася шлэпанне босых ног па ходніку. Дзверы расчыніліся. Жэрмена была ў кашулі, якая мякка ахінала яе пыпіныя тугія грудзі, распушчаныя валасы спадалі аж да йояса. Прачнулася ж яна, відаць, даўнава 73 та, бо на начным століку стаяла талерка з рэштай шакаладкі і крошкамі здобы. — Вы па мяне? Мне трэба апранацца? — Можаце сабе адпачьіваць, а можаце і апрануцца. Мне хацелася б трошкі пагаварыць з вамі. — А вам не смешна быць пры поўным парадзе, калі я — у адной кашулі? — Ніколькі. — Ваша жонка не раўнівая? — He. Я хацеў бы, каб вы расказалі мне пра графа д’Ансеваля. Ці лепей... Вы ж ведаеце дом і ўсіх, хто там жыве і хто ў іх бывае... Уявіце сабе на хвілінку, што зараз гадзіна ночы... Гадзіна ночы... У пакоі мадэмуазель Жандро ўсчьінаецца сварка... Прашу вас слухаць мяне ўважліва... Хто, павашаму, мог у гэты час знаходзіцца ў пакоі паненкі? Жэрмена прынялася расчэсвацца перад люстэркам, бліскаючы русым лямцам пад пахамі і ружавізнай цела, што прасвечвалася праз кашулю. Яна, як здалося, намагалася зразумець, чаго ён хоча. — Луі? — падказаў Мегрэ, жадаючы дапамагчы ёй. — He. Луі не зайшоў бы так позна. — Хвілінку. Адна дэталь, пра якую я зусім забыў. Луі быў парадна апрануты, у фраку, у белай манішцы, пры чорным гальштуку. Скажыце, ён заўсёды так позна кладзецца спаць? — Бывае. Але тады ёй не застаецца пры парадзе. Толькі калі ў доме чужыя людзі. — А вось Юберт Бальтазар, да прыкладу, дзядзька мадэмуазель Жандро, мог знаходзіцца ў пакоі сваёй пляменніцы? — Дзядзька! Ды што б ён рабіў у яе пакоі ў гадзіну ночы?! — А калі б ён усётакі прыйшоў, дзе яна прыняла б яго? У адным з салонаў на першым паверсе, так? 79 — Вядома, не. На вуліцы Шапталь свае парадкі. Хто што хоча, тое і робіць. Салоны толькі для прыёмаў. А звычайна кожны зашываецца ў свой куток. — А Рышар Жандро мог зайсці да сястры? — Канешне. Ён гэта часта робіць. Асабліва калі гневаецца. — Ён носіць пры сабе рэвальвер? Вы калінебудзь бачылі ў яго руках рэвальвер? — He. — А мадэмуазель Жандро? — Хвіліначку! У месье Рышара ёсць рэвальверы, ажно два, вялікі і маленькі, але яны ляжаць у ягоным стале. Мадэмуазель таксама мае адзін, з перламутравай ручкай, ён у шуфлядцы ў яе начным століку. Кожны вечар яна вымае яго наверх на столік. — Яна чагонебудзь баіцца? — Такую не напалохаеш. Проста на ўсякі выпадак. Ёй, як усім ведзьмам, здаецца, што ўсе навокал толькі і думаюць, каб зрабіць ёй якое паскудства. Каб вы толькі ведалі, якая яна скупая, і гэта ў яе ўзросце! Знарок пакіне навідавоку грошы, пералічыўшы спачатку, а потым цікуе, абкрадаюць яе ці не. Пакаёўка, якая была да Мары, спакусілася, узяла, дык адразу ж была разлічана. — Ёй даводзілася прымаць графа ў сваёй спальні? — Можа, у самой спальні і не, а вось у будуары, іпто побач са спальняй, прымала. — А гадзіне ночы? — А што? Я чытала кнігу пра Лізавету, каралеву Англійскую... He чыталі? Раман, а відаць, усё праўда... Дык яна, аказваецца, была халодная жанчына, разумееце?.. Памойму, і мадэмуазель Жандро гэткая ж ягадка. Жэрмена ўсё расчэсвалася, разпораз аглядваючы Мегрэ ў люстра. Грэбень ціха йатрэскваў у валасах. — На шчасце, я зусім не такая! 80 — Пачуўшы на трэцім паверсе шум, месье Рышар мог прыбегчы туды з рэвальверам? Яна паціснула плячыма. — Чаго яму там? — Каб застаць знянацку палюбоўніка сястры... — От ужо на што яму сапраўды напляваць! Для гэткіх людзей значэнне маюць адны грошы! Яна не пераставала круціцца вакол Мегрэ, не сумняваючыся, што ён быў далёка, што ён быў там, у пакоі, на вуліцы Шапталь, спрабуючы расставіць людзей на адпаведныя месцы, як на сцэне. — Граф д’Ансеваль прыходзіў калінебудзь са сваім прыяцелем? — Магчыма. Але ў такім выпадку яго прымалі ўнізе, а я спускаюся ўніз рэдка. — Мадэмуазель Эліз званіла графу па тэлефоне калінебудзь? — He думаю, каб у яго быў тэлефон. Яна яму не званіла; сам ён дык званіў гады ў рады, хутчэй за ўсё з якойнебудзь забягалаўкі. — Як яна яго называла? — Жакам, як жа яшчэ. — Колькі яму год? — Ды гадоў дваццаць пяць. Красун, але даволі нахабны з выгляду. Так і гатовы, здаецца, пакпіць з кагонебудзь. — Гэткі чалавек можа насіць зброю ў кішэні, як вы думаеце? — Безумоўна. — Чаму вы так упэўнены? — Таму, што гэта якраз такі суб’ект! Вы чыталі «Фантамаса»? — Месье Фелісьен, бацька, на баку дачкі ці на баку сына? — Hi на чыім ён баку. А калі хочаце ведаць, дык на маім. Ён часам заходзіць да мяне ў пакой. Гузік, 81 кажа, прышыць трэба. У доме не дужа рупяцца пра яго. Слугі абзываюць яго старым хрычом альбо вусачом. Што да Альбера, ягонага лакея, дык той больш языком меле, чым робіць. Бо ўсе ведаюць, што стары — пустое месца! Аднойчы я заявіла яму проста ў вочы: «Калі вы будзеце гэтак распальвацца, паралюш вам забяспечаны. Зусім мала засталося!» Ды на яго няма ўпыну. Цяпер на чарзе Мары, і от ужо не ведаю, ці выкруцілася яна... Скажыце, вас не бянтэжыць назіраць, як жанчына наводзіць свой марафет? Мегрэ ўстаў, пацягнуўся за кацялком. — Куды гэта вы? Няўжо так і пакінеце мяне адну? — У мяне важныя сустрэчы. Праз хвіліну да вас прыйдзе мой друг, той, які прывёз вас, ён пабудзе з вамі. — А дзе ён? — Унізе. — Чаму ж вы адразу не прывялі яго? Прызнайцеся, вы ўсётакі нешта мелі наўме! Каго вы баіцеся? Жонкі? Яна ўжо наліла ў тазік вады, каб памыцца, і Мегрэ ажно ўявіў, як яна зараз скіне кашулю, шлеечкі якой пры кожным яе руху ўсё болей апаўзалі з плячэй. — Я яшчэ сустрэнуся з вамі днём, спадзяюся,— адчыняючы дзверы, сказаў ён. Жустэн Мінар сядзеў на залітай сонцам тэрасе і піў каву са смятанкай. — Толькі што тут была ваша жонка,— сказаў ён. — Чаго? — Адразу па вашым адыходзе з дому прынеслі вось гэта тэрміновае пісьмо. Яна пабегла ўслед за вамі, хацела дагнаць. Мегрэ сеў і, не падумаўшы, што яшчэ зусім рана для гэтага, заказаў куфаль піва. Потым разарваў канверт. Запіска была падпісана Максімам Лё Брэ. 82 «Прашу вас зайсці раніцай у камісарыят. Сардэчна ваш». Відаць, пісьмо пісалася дома, на бульвары Курсэль, бо ў камісарыяце Лё Брэ скарыстаў бы службовы бланк. Ён быў вельмі педантычны адносна формы. У яго былі ў запасе гатункі чатырох візітных картак на ўсе выпадкі жыцця: месье і мадам Лё Брэ дэ Плуінак, Максім Лё Брэ дэ Плуінак, Максім Лё Брэ, камісар паліцыі... Запісачка, напісаная яго рукой, сведчыла пра пэўную блізкасць паміж ім і яго сакратаром. Ён, відаць, доўга ламаў галаву, як пачаць яе: «Мой дарагі Мегрэ»? «Дарагі месье»? «Месье»? У рэшце рэшт, знайшоў вьійсце: абышоўся ўвогуле без звароту. — Скажыце, Мінар, у вас сапраўды ёсць час? — Канешне. I ён належыць вам. — Паненка наверсе. Я не ведаю, калі вызвалюся. Адну ж яе пакідаць боязна, каб часам не пайшла на вуліцу Шапталь ды не растрапала ім пра ўсё. — Ясна. — Калі вы пойдзеце з ёю кудынебудзь, пакіньце мне запіску, дзе вас шукаць. Калі захочаце пазбавіцца ад яе, адвядзіце да маёй жонкі. Праз чвэрць гадзіны ён быў ужо ў камісарыяце, і саслужыўцы глядзелі на яго з зайздрослівым захапленнем, як глядзяць звычайна на тьіх, хто адпраўляецца ў водпуск альбо ў спецыяльную камандзіроўку, ці на тых, хто нейкім цудам аказаўся збаўлены ад паўсядзённай службовай сумоты. — Камісар тут? — Даўно. У інтанацыі, з якой Лё Брэ прывітаў Мегрэ, свяцілася тое ж адценне, што і ў запісцы. Ён нават падаў яму руку, чаго звычайна ніколі не рабіў. — He пытаюся, на якой ступені знаходзіцца следства, бо лічу, што яшчэ ранавата пытацца пра гэта. А папрасіў я вас прыйсці... Мне хацелася б, каб вы правільна зразумелі мяне, бо склалася даволі далікатная сітуацыя. Само сабой зразумела, тое, што я даведаўся на бульвары Курсель, абсалютна не тычыцца службовых спраў камісара паліцыі. 3 другога ж боку... Твар яго быў свежы, відно было, што чалавек выспаўся. Лё Брэ хадзіў па кабінеце. Бадзёры і энергічны, ён з яўным задавальненнем пацягваў цыгарэту з залатым муштуком. — Я не магу дапусціць, каб вы тапталіся на месцы зза адсутнасці неабходных звестак. Учора вечарам мадэмуазель Жандро званіла маёй жонцы. — Яна званіла з «Атэль дзю Луўр»? — Вы ўжо ведаеце пра гэта? — Яна паехала туды на рамізніку ў другой палове дня. — У такім выпадку... У мяне ўсё... Я разумею, як цяжка выведаць, што адбываецца ў пэўных дамах... Здавалася, ён нават устрывожаны, і цяпер мучыцца пытаннем: а што яшчэ вядома Мегрэ па гэтай справе? — Яна не збіраецца вяртацца на вуліцу Шапталь, а мяркуе прывесці ў парадак асабняк свайго дзеда. — На авеню дзю Буа? — Там. Я бачу, вы ўжо шмат у чым дасведчаны. — Дазвольце задаць вам пытанне,— асмялеў Мегрэ.— Вы знаёмы з графам д’Ансевалем? Лё Брэ, уражаны, нахмурыў бровы, як чалавек, які спрабуе зразумець, што тут да чаго. Маўчаў ён даволі доўга. — Ага! Ну, ясна. Бальтазары купілі замак д’Ансеваль. Вы гэта мелі на ўвазе? Але я не бачу ніякай сувязі. — Мадэмуазель Жандро і граф д’Ансеваль часта сустракаюцца. — Вы ўпэўнены? Цікава, цікава.