— Унук таго, што прадаў замак старому Бальтазару. Мадэмуазель сама няведама дзе адкапала яго. — Ён багаты? — Ён? Ды ў яго ні капейчыны за душой! — I ён бывае ў доме? — Ёя... Я хачу сказаць... — Вас цікавіць, ці ён спіць з ёю? He думаю, што ён прагне гэтага. Цяпер вы разумееце? У іх ва ўсіх іпарыкаў не хапае. Грызуцца як сабакі. Адзін месье Юберт у баку ад усяго, а гэтыя двое, брат і сястра, вылузваюцца са скуры, каб уцягнуць і яго ў сваю калатню, заручыцца яго падтрымкай. — Вы гаворыце пра Юберта Бальтазара, сына старога? Колькі яму год? — Ды гадоў з пяцьдзесят. А мо трошкі болып? Ён такі далікатны, так добра выхаваны. Як толькі прыйдзе да нас, дык заўсёды трошкі пагаворыць і са мной. Паслухайце! Цяпер ужо позна, цягнікоў на Канфлан няма, а дзе ж я пераначую! У вас знойдзецца для мяне ложак? Яе позірк быў настолькі красамоўна правакацыйны, што Мегрэ аж папярхнуўся і міжволі глянуў на кухонныя дзверы. — На жаль, у нас няма пакоя для гасцей. Мы зусім нядаўна ўладкаваліся тут. — Вы нядаўна пажаніліся? I гэтыя словы ў яе вуснах мелі амаль непрыстойны сэнс. 71 — Я ўладкую вас у гасцініцу. — Вы ўжо будзеце ўкладвацца спаць? — У мяне яшчэ сустрэча ў горадзе. — Гэта праўда, што шпегам не часта даводзіцца начаваць ва ўласнай пасцелі? Пацеха, вы зусім непадобны на паліцэйскага. Я ведала аднаго такога — ён быў сержантам, такое боўдзіла, высачэзны, смуглысмуглы, Леанардам звалі. Але Мегрэ не цікавіў Леанард. — Я вам яшчэ буду патрэбна? А можа, мне вярнуцца да іх, нібыта нічога не здарылася? Тады я змагу кожны вечар расказваць вам, што там адбылося за дзень. 3 кухні данёсся грукат каструль, але зусім не пагэтаму Мегрэ адхіліў зробленую яму прапанову. Жэрмена прыводзіла яго літаральна ў жах. — Мы ўбачымся з вамі заўтра,— сказаў ён.— Хадзем, калі ласка... Перш чым надзэць свой капялюшык і паліто, яна зноў паправіла валасы перад люстэркам і схапіла пляшку з наліўкай. — Можна? Я столькі гаварыла, столькі перадумалаі А вы не вып’еце? He мела сэнсу расказваць ёй пра тое, колькі чарак кальвадосу, па сваёй ахвоце ці пад прымусам, выпіў ён за гэты дзень. — Я магу вам цэлую процьму ўсяго нарасказваць. Ёсць людзі, якія пішуць раманы, а не перажылі і чвэрці таго, што перажыла я. Калі б я ўзялася пісаць... Мегрэ зайшоў на кухню, пацалаваў жонку ў лоб. Яна весела глянула на яго, і ў яе вачах прамільгнуў гарэзны агеньчык. — Я, магчыма, вярнуся позна. — He спяшайся, Жуль! — з вясёлай падколінкай адказала мадам Мегрэ. Гасцініца знаходзілася ўсяго цераз некалькі дамоў, 72 непадалёк ад бульвара Вальтэра. На вуліцы Жэрмена рашуча ўзяла свайго спадарожніка пад руку. — У мяне высокія абцасы... Чорт пабяры! Звычайна ж яна хадзіла ў драўляных башмаках! — У вас вельмі мілая жонка, скажу я вам. I гаспадыня яна цудоўная. Мегрэ не адважыўся даць ёй грошы, каб яна сама заплаціла за нумар. Ён сам зайшоў у адміністратарскую і пачырванеў ад пытання адміністратара: — Пакой на ноч ці часова? — На ноч. Толькі для мадэмуазель... Пакуль адміністратар выбіраў на стэндзе ключы, Жэрмена зусім павісла на руцэ Мегрэ, цяпер ужо і нв» просячы прабачэння. — Васемнаццаты нумар, трэці паверх, налева. Хвіліначку, зараз дам бялізну. Мегрэ не любіў успамінаць, як ён развітаўся з ёю. Лесвіца была ўслана чырвонай дывановай дарожкай. Жэрмена ў адной руцэ трымала прасціны, у другой ключ, прычэплены да меднай бляшкі. Адміністратар зноў уткнуўся ў газету. — У вас сапраўды няма да мяне больш пытанняў? Яна стаяла на першай прыступцы. Круглыя вочы яе не адрываліся ад Мегрэ. Чаму яму прыгадаўся багамол, які пасля спарвання пажырае свайго партнёра?... — He... На сёння ўсё...— прамармытаў ён. — Ах, праўда ж, я і забылася, што ў вас спатканне.— Яе сакавітыя вусны склаліся ў іранічную ўсмешку.— Тады да заўтра? — Да заўтра. Што ж, гэтага і трэба было чакаць. Выйшаўшы з гасцініцы, Мегрэ кінуўся ў метро. Шчоўкнулі аўтаматычныя дзверы, і ён доўга ехаў у цьмяным святле падземкі, машынальна назіраючы за познімі пасажырамі, па тварах якіх прабягалі мудрагелістыя цені. 73 Ён доўга блукаў па бязлюдных, ледзь асветленых вуліцах, пакуль не апынуўся ля парка Лявійет і не адшукаў нарэшце вялікую стадолу, забітую парожнімі, з узнятымі ўгору, аглоблямі. У глыбіні двара патыхала цеплынёй стайняў. — Карні? He, ён яшчэ не вярнуўся. Чакайце, калі хочаце. Толькі а палове першай ночы з’явіўся п’янюткі рамізнік. Асавелым позіркам ён утаропіўся ў Мегрэ: — Дама з вуліцы Шапталь? Чакайце, чакайце! Яна дала мне цэлы франк на чай. А высокі брунет... — Які высокі брунет? — Той, што спыніў мяне на вуліцы Бланш, чорт пабяры, і загадаў мне пад’ехаць на вуліцу Шапталь і пачакаць ля дома нумар... нумар... Смехатура, я ніколі не запамінаю лічбы... Пры маёй рабоце гэта, прама скажам... — Вы адвезлі яе на вакзал? — На вакзал? На які вакзал? Рамізнік пахістваўся. Доўгім цырком ён сплюнуў проста перад сабой жвачку ад жавальнага тытуню, ледзь не пацэліўшы на штаны Мегрэ. — Папершае, загадана было не на вакзал... Падругое... падругое... Мегрэ ўсунуў яму ў руку франк. — Яна ў гатэлі насупраць Цюільры, на невялічкай плошчы... Чакайце... Як жа называецца тая дамавіна?.. Я вечна блытаю гэтыя дамавіны... Во «Атэль дзю Луўр»! Но, малота! — таргануў рамізнік свайго каня. Метро ўжо не працавала, трамваі і аўтобусы не хадзілі, і Мегрэ мусіў тупаць пешкі па бясконца доўгай вуліцы Фландр, перш чым дабраўся да ажыўленых плошчаў цэнтра. Рэстаран «Клішы» быў, канешне, даўно зачынены, і Жустэн Мінар вярнуўся ў сваё жытло на вуліцы Ангіен, дзе яго напэўна чакаў чарговы сямейны скандал. 74 Раздзел V ПЕРШЫЯ СЛАВАЛЮБНЫЯ ДУМКІ МЕГРЭ Мегрэ галіўся перад люстэркам, прымацаваным у сталовай да зашчапкі аконнай рамы. У яго было прывычкай кожную раніцу хадзіць услед за жонкай, завяршаючы свой туалет дзе прыйдзецца,— і для іх абаіх гэта былі самыя светлыя хвіліны дня. Мадам Мегрэ валодала каштоўнай якасцю — як на золку, так і ўвечары яна была аднолькава акуратная, аднолькава жыццярадасная. Яны расчынялі вокны, з асалодай дыхалі свежым паветрам. Да іх даносіўся грукат кувалды з размешчанай непадалёку кузні, тарахценне вазоў, іржанне коней і нават ледзь улоўны пах свежага гною з суседняй стайні. — Ты думаеш, яна сапраўды ненармальная? — Калі б яна засталася ў сваім сяле, выйшла замуж і нарадзіла дзесяцера дзяцей — ніхто гэтага, магчыма, і не заўважыў бы. Можа, проста дзеці былі б не ад аднаго бацькі, толькі і ўсяго. — Зірні, зірні, Мегрэ! Часам ці не твой гэта прыяцель топчацца ў нас пад вокнамі? Мегрэ з намыленай шчакой высунуўся ў акно і пазнаў Жустэна Мінара, які цярпліва чакаў яго на вуліцы. — Ты не хочаш запрасіць яго да нас? — Навошта? Я праз пяць хвілін буду гатовы. А ты не збіраешся пагуляць сёння? Мегрэ рэдка пытаўся ў жонкі, чым яна будзе займацца цэлы дзень, і яна адразу здагадалася, што ён мае на ўвазе. — Ты хочаш, каб я папільнавала паненку? — Магчыма, мне сапраўды прыйдзецца прасіць цябе зрабіць гэта. Калі я прамаргаю яе ў Парыжы, а ёй, 75 сама бачыш, проста няўцерп памалоць языком, дык адзін бог ведае, што яна каму набалбоча. — Ты зараз да яе? — Неадкладна. — Яна будзе яшчэ ў пасцелі. — Магчыма. — Mary прысягнуць, ты апынешся ў пікантным становішчы. Як толькі Мегрэ выйшаў з пад'езда, да яго падышоў Мінар, пакрочыў побач і запытаў: — Што робім сёння, шэф? Шмат гадоў пазней Мегрэ прыпомніць, што менавіта той нядэшльі флейтыст быў першы, хто назваў яго шэфам. — Вы бачылі яе? Даведаліся штонебудзь? Я амаль не спаў. Толькі сабраўся легчы, як адно пытанне збіла ўвесь мой сон. Іх крокі гулка раздаваліся ў ранішняй цішыні. Ідучы, яны назіралі, як воддаль паволі ажыўляецца бульвар Вальтэра. — Раз стралялі, значыцца, стралялі ж у некага. I вось я задаюся пытаннем: а ў каго пацэлілі?.. Я вам не дужа надакучыў? Надакучыў? Якраз гэтае пытанне без канца задаваў сам сабе і Мегрэ. — Дапусцім, куля ні ў каго не трапіла... Канешне, цяжка паставіць сябе на месца гэтых людзей... I ўсё ж, мне чамусьці здаецца, што калі б не было ні параненага, ні забітага, то навошта б ім вычвараць такую трагікамедыю?.. Вы мяне разумееце? Як толькі мяна вышпурнулі за дзверы, яны кінуліся прыводзіць у парадак пакой, каб пераканаць, што нічьіёй там і нагі не было... I яшчэ адна дэталь: помніце, калі дварэцкі намагаўся выпхнуць мяне, нехта на другім паверсе перасцярог Луі не марнаваць часу? А чаму яны замкнулі панепку ў пакоі служанкі? Безумоўна, таму, што 76 яна была надта ўсхвалявана і, на іх думку, магла праваліць сваю ролю ў ігры... — Я цэлы дзень вольны,— дадаў Мінар без усялякай сувязі.— Можаце распараджацца мною, як вам трэба. Каля гасцініцы, у якой начавала Жэрмена, было кафэ з тэрасай і круглымі столікамі з белага мармуру. Гарсон з бакенбардамі, здавалася, сышоў са старонкі рэкламнага календара. Узабраўшыся на драбінкі, ён чысціў крэйдай шыбы. — Пачакайце мяне тут. Мегрэ вагаўся. А можа, паслаць наверх Мінара? Калі б хто запытаўся ў Мегрэ, чаму яму захацелася зноў пабачыць пакаёўку, ён наўрад ці адказаў бы. Гэтым ранкам ён адчуваў дзіўную патрэбу быць адначасова ўсюды. Ён амаль нудзіўся па «Старому Кальвадосу», яму не цярпелася хутчэй сесці там ля акна і назіраць за ўсім, што адбываецца на вуліцы Шапталь. Цяпер, калі ён ведаў трошкі больш пра насельнікаў асабняка, яму здавалася, што ўсе гэтыя воблікі — Рышара Жандро, які садзіцца ў машыну, яго бацькі, які прастуе да карэты, Луі, які выходзіць на тратуар падыхаць свежым паветрам,— набылі б цяпер у ягоных вачах зусім іншы сэнс. Яму хацелася быць і ў «Атэлі дзю Луўр», і на авеню дзю Буа, і нават у Ансевалі. Але з усіх людзей, з якімі звязаў яго выпадак за два дні перад гэтым, толькі адзін чалавек быў даступны яму, і ён інстынктыўна чапляўся за яго. Цікавая рэч! Пачуццё, якое валодае ім, каранілася ў ім яшчэ з дзяцінства. Праўда, смерць бацькі перапыніла яго заняткі медыцынай на трэцім годзе навучання, але калі на тое пайшло, то ён ніколі не прагнуў стаць доктарам, лячыць хворых. Па праўдзе кажучы, ён ніколі не ведаў, якім рамяством хацеў бы заняцца. Яшчэ падлеткам, калі жыў у 77 вёсцы, у яго склалася ўражанне, што большасць людзей знаходзяцца не на сваім месцы, брыдуць чужой дарогай толькі таму, што не ведаюць, якая ж дарога іхняя.