Рапарт Мегрэ ўжо ляжаў на стале камісара, і Мегрэ думаў пра гэта з глухой трывогай. Гэта быў ягоны першы рапарт. Ён усю ноч да дня старанна працаваў над ім, сілячыся нічога не ўпусціць з зусім яшчэ свежых у памяці тэарэтычных выкладак. Пасля падзей на вуліцы Шапталь флейтыст Жустэн Мінар так і не пакінуў Мегрэ, правёў яго назад да самага камісарыята. Яны спыніліся ля ўвахода. — Вы жанаты? — спытаў Мегрэ. — Жанаты. — Жонка, напэўна, непакоіцца. — Гэта не мае значэння. I Жустэн зайшоў у камісарыят. Мегрэ занатаваў паказанні музыканта, даў яму падпісаць. Аднак флейтыст усё не ішоў дадому. — Жонка ўчыніць вам скандал. — Гэта не мае значэння,— з мяккай упартасцю паўтарыў Жустэн. Чаму Мегрэ думаў цяпер пра гэта? Ён амаль сілай справадзіў яго на золку. Развітваючыся, флейтыст нясмела і разам з тым настойліва запытаўся: — Вы дазволіце мне прыйсці пабачыцца з вамі? Ён падаў скаргу на дварэцкага Луі, у якой рашуча настойваў на ўмяшанні паліцыі. Усе гэтыя паперы, прыведзеныя ў бездакорны парадак, ляжалі цяпер на стале камісара, паверх штодзённых, менш значных рапартаў. Рэдка хто бачыў, як прыходзіў Максім Лё Брэ, таму што ішоў ён бакавым калідорам і трапляў проста 24 ў свой кабінет, але прыход яго быў чуцён, і на гэты раз у Мегрэ ёкнула сэрца. На лаве ўжо месцілася з тузін звычайных кліентаў, у болыпасці бедных людзей, галоты; ён па чарзе выклікаў кожнага, выдаваў даведку аб месцы жыхарства ці аб маёмасным становішчы, рэгістраваў згубленыя ці знойдзеныя рэчы, адпраўляў у камеру падабраных на бульварах жабракоў ці гандляроў забароненымі таварамі. Пад насценным гадзіннікам у чорным футарале цьмяна пабліскваў каўпак электрычнага званка, і калі гэты званок зазвініць... Мегрэ прыкінуў, што спатрэбіцца хвілін дванаццаць, каб прачытаць ягоны рапарт і паказанні сведкі Мінара. Мінула дваццаць хвілін, а выкліку ўсё не было, і толькі лёгкае шчоўканне званка пасведчыла, што шэф прасіў злучыць яго з некім па тэлефоне. Абабітыя дзверы аддзялялі кабінет Лё Брэ ад залы камісарыята. Яны заглушалі нават самыя гучныя галасы. Ці не з Рышарам Жандро, сваім частым сатрапезнікам, перагаворваўся па тэлефоне Лё Брэ? Званка не было. Раптам дзверы прыадчыніліся. — Мегрэ! «Добрая прыкмета? Ці кепская?» — Зайдзіце, дружа. Перш чым сесці за стол, камісар, пыхкаючы цыгарэтай, некалькі разоў абышоў пакой. Нарэшце ён паклаў руку на папку з паперамі, памаўчаў, нібы падбіраючы словы, уздыхнуў: — Я прачытаў вашы цыдулкі. — Слухаю, месье камісар — Вы зрабілі так, як былі абавязаны зрабіць. Ваш рапарт вельмі талковы, вельмі скрупулёзны. — Дзякую, месье камісар. — У ім нават пра мяне ідзе гаворка. 25 Ён жэстам спыніў Мегрэ, які памкнуўся запярэчыць. — Гэта зусім не папрок, наадварот. — Я стараўся як мага дакладней запісаць усё бачанае і пачутае. — I вы мелі магчымасць агледзець увесь дом? — Мяне вадзілі з пакоя ў пакой. — I вы маглі ўпэўніцца, што нічога надзвычайнага не аказалася? — У пакоі, азначаным Жустэнам Мінарам, цюлевая фіранка была прышчэмлена рамай, як быццам той, хто зачыняў акно, вельмі спяшаўся. — Але гэта магло быць зроблена невядома калі, ці ж не так? Дзе доказ, што фіранка прыпічэмлена толькі што, а не шмат дзён назад? — Бацька, месье Фелісьен ЖандроБальтазар, як мне падалося, вельмі ўсхваляваўсл, калі ўбачыў мяне ў доме. — Вы напісалі — «перапалохаўся». — Такое маё ўражанне. — Я асабіста ведаю Жандро, мы некалькі разоў на тыдзень сустракаемся з ім у клубе. — Я ведаю гэта, месье камісар. Камісара — сімпатычнага, пародзістага мужчыну — можна было бачыць на ўсіх свецкіх прыёмах, таму іпто ён быў жанаты на адной з самых заможных спадкаёмніц Парыжа. Аднак, нягледзячы на свой вобраз жыцця, ён усё ж прымушаў сябе настойліва працаваць. Павекі яго ўкрывала тонкая сетка зморшчынак, ля вачэй вырысоўваліся глыбокія «гусіныя лапкі». Відаць, гэтай ноччу, як, зрэшты, і большасцю папярэдніх, ён спаў не даўжэй за Мегрэ. — Паклічце да мяне Бесана. Бесан быў той адзіны інспектар, якога пакінулі ў камісарыяце на час манаршага візіту. — У мяне ёсць для вас адна работка, Бесан. 26 Еіі вырваў з блакнота лісток, запісаў на ім прозвішча і адрас флейтыста Жустэна Мінара. — Збярыце, калі ласка, усе звесткі пра гэтага чалавека, месье. I чым хутчэй, тым лепей. Бесан зірнуў на адрас, узрадаваўся, што працаваць давядзецца ў самім Парыжы, і паабяцаў: — Будзе зроблена, шэф. Застаўшыся самнасам з Мегрэ, камісар ледзь прыкметна усміхнуўся і прамовіў: — Вось так. Лічу, што гэта адзінае, што трэба зрабіць перш за ўсё. ❖ ❖ ❖ Седзячы за сваім чорным сталом, Мегрэ з невядомай яму дагэтуль раздражнёнасцю разбіраў зашмальцаваныя паперы, выслухоўваў скаргі канс’ержаў і тлумачэнні вулічных гандляроў. Самыя крайнія рашэнні прыходзілі яму ў галаву: напрыклад, неадкладна падаць у адстаўку. Выходзіць, усё, што камісар, на яго думку, у сіле зрабіць — гэта сабраць звесткі аб флейтысце! Дык чаму б ужо і не арыштаваць яго дый не адлупцаваць заадно?! Мегрэ таксама мог бы пазваніць вышэйшаму начальству альбо нават пайсці да яго на прыём. Ён быў асабіста знаёмы з Ксаўе Гішарам, шэфам Вышукной паліцыі. Ксаўе Гішар даволі часта праводзіў свой адпачынак непадалёку ад іх вёскі ў Алье і колісь сябраваў з бацькам Мегрэ. Ён не тое што памагаў Мегрэ, але непрыкметна ўвесь час сачыў за ім здалёку, ці, дакладней, зверху, і, відаць, менавіта пры яго садзейнічанні вось ужо чатыры гады Мегрэ пастаянна пераводзілі з адной работы на другую, каб ён на ўласным вопыце пазнаёміўся з усімі спружынамі паліцэйскай службы. «Мінар не вар’ят. I не быў п’яны. Ён сваімі вачыма 27 бачыў, як расчынілася акно. I чуў стрэл. I я сам выдатна бачыў масляныя плямы на брусчатцы». Ён абурана выкажа ўсё гэта. I запатрабуе... Нечакана яго асяніла думка. Ён выйшаў з пакою, спусціўся па сходках з трох прыступак уніз і апынуўся ў дзяжурцы, дзе паліцэйскія рэзаліся ў карты. — Скажыце, брыгадзір, ужо ўсе паставыя, якія дзяжурылі сёння ноччу, паздавалі рапарты? — He, не ўсе. — Мне б хацелася, каб вы задалі ім адно пытанне. Я хацеў бы ведаць, ці не прыкмеціў хтонебудзь з вашых паміж апоўначчу і дзвюма гадзінамі ночы аўтамабіль маркі «дыёнбутон» у нашым квартале. Нам невядома: апрача шафёра, быў яшчэ хтонебудзь у машыне ці не? Абыдземся без камісара! «Усялякае распачатае следства ці назіранне...» Ён выдатна ведаў тэорыю. Бальтазар гэта ці не Бальтазар, а следства вядзе ён. Гадзіне а дванаццатай яго апанавала дрымота, але яго чарга ісці на полудзень яшчэ не падышла. Павекі зліпаліся. Часам ён нават па два разы задаваў адно і тое ж пытанне сваім кліентам. З’явіўся Бесан. Водар абсенту зыходзіў ад яго вусоў і напамінаў пра прахалоду «бістро» ці пра мяккае асвятленне ўтульнай тэрасы якоганебудзь кафэ на Вялікіх Бульварах. — Шэф яшчэ тут? Камісара на месцы ўжо не аказалася, і Бесан сеў за стол, каб скласці пісьмовы рапарт. — Няшчасны чалавек! — уздыхнуў ён. — Хто? — Музыкант. I Бесан, свежы, ружовашчокі здаравячок, працягваў: — Папершае, ён сухотнік. Аднаго гэтага аж занад 28 та. Вось ужо два гады, як яго намагаюцца адправіць у горы, але ён і слухаць не хоча. У бок плошчы СенЖорж галопам праскакалі коні. Раніцай на плошчы Інвалідаў адбыўся парад, і цяпер вайсковыя часці вярталіся ў казармы. У горадзе ўсё яшчэ панавала ўзбуджанасць, усюды, куды ні глянь, калыхаліся сцягі, разгульвалі ваенныя ў параднай форме, грымелі аркестры, стракаты натоўп спяшаўся да Елісейскага палаца, дзе давалася афіцыйнае снеданне. — Жывуць яны ў двухпакаёвай кватэры, вокнамі ў двор. Шосты паверх без ліфта. — Вы хадзілі да іх? — Я перакінуўся словам спярша з вугальшчыкам, які жыве ў тым жа доме, пасля з канс’ержкай, яна аказалася маёй зямлячкай. I зімой і летам кватаранты скардзяцца ёй на флейтыста, што ён дзень пры дні грае ля насцеж расчыненага акна. Канс’ержка вельмі добра адносіцца да яго. Вугальшчык таксама, хоць флейтыст і завінаваціўся яму за вугаль. Што да ягонай кабеты... — Вы бачылі яе?.. — Яна якраз выйшла з дому, калі я сядзеў у канс’ержкі. Мажная пышная брунетка, а вочы так і сыплюць зоркі! Кармен, дый годзе! Вечна ў халаце і ў шлёпанцах шпацыруе па навакольных крамах. Толькі і занятку ў яе, што ходзіць па гадалках. Мужа грызе без адхлання. Канс’ержка божыцца, што яна нават б’е яго. Няшчасны чалавек!.. Бесан вымучыў некалькі радкоў: складаць рапарты было яму цяжка. — Я сеў у метро і адправіўся ў рэстаран «Клішы», каб пагаварыць з начальствам флейтыста. Нічога благога мне пра яго не сказалі. He п’е. На работу прыходзіць заўсёды на пяць хвілін раней. 3 усімі ветлівы, а касірка проста ў захапленні ад яго. — А дзе ён сам? 29 — Пе ведаю. Лле дома не было. Канс’ержка сказала б. Мегрэ выйшаў з камісарыята і рушыў у невялічкі бар на плошчы СенЖорж з’есці пару крутых яек ды выпіць куфаль піва. А калі вярнуўся, на яго стале ляжала запіска ад брыгадзіра. «Паставы Жульян заўважыў, што а палове другой ночы ля дома № 23 на вуліцы Мансар спыняўся аўтамабіль маркі «дыёнбутон». Акрамя шафёра, прыкметы якога супадаюць з вашымі, у ім нікога не бьіло. Машына хвілін дзесяць стаяла на вуліцы Мансар, потым рушыла ў напрамку вуліцы Бланш». Пад насценным гадзіннікам зазвінеў званок, і Мегрэ паспешліва падхапіўся, расчыніў абабітыя дзверы. Камісар ужо вярнуўся, і Мегрэ ўбачыў на стале раскладзеныя лісткі свайго рапарта, спярэшчаныя чырвоным алоўкам. — Заходзьце, калега. Сядайце. Даволі рэдкая ласка: звычайна камісар ахвотней дазваляў сваім падначаленым стаяць перад ім навыцяжку. — Вы, напэўна, увесь ранак пракліналі мяне? Ён таксама быў у мундзіры, але яго мундзір быў пашыты ў найлепшага краўца з Вандомскай плошчы, а жылет, як заўсёды, быў самага моднага колеру. — Я ўважліва перачытаў ваш рапарт. Цудоўны рапарт, дарэчы,— здаецца, я ўжо казаў вам гэта. Пагаварыў я і з Бесанам наконт вашага прыяцеля флейтыста. Мегрэ вырашыў дзейнічаць напралом. — ЖандроБальтазары не званілі вам? — Званілі, але размова адбылася зусім не ў тым тоне, у якім вам здаецца. Рышар Жандро трымаўся цудоўна, хоць ён злёгку і кпіў з вас і з вашай заўзятасці! Вы, безумоўна, чакалі, што ён будзе скардзіцца? Аднак рзакцыя аказалася якраз адваротнай. Тое, што