«Толькі не Кармэн!» — падумаў Мегрэ. — Чакайце. Сёння частую я. Так, так! I не пярэчце! Калі сам я п’ю толькі ліманад, гэта яшчэ не азначае, што я не магу пачаставаць вас чаркай віна. А што да водпуска, то вы, спадзяюся, проста пажартавалі? Калі Мегрэ і прамаўчаў, то няўжо ён гэтым выдаў службовую тайну?! — Калі гэта быў не жарт, то вы мяне проста расчаравалі б, слова гонару! Я не ведаю гаспадароў гэтага асабняка. I асабіста да іх я нічога не маю, хоць 37 іхні Луі і выглядае сапраўдным бандытам з вялікай дарогі і яны нахлусілі вам. Маленькая дзяўчынка ў чырвонай сукенцы прадавала зусім свежую мімозу, прывезеную з Ніццы, і Мегрэ купіў некалькі галінак для жонкі, якая ведала Лазурны бераг толькі па каляровых паштоўках з відам заліва Анёлаў. — Вы толькі скажыце, што я павінен рабіць. I, калі ласка, не бойцеся, што я стану назаляць вам! Я прывык маўчаць! Флейтыст умольна глядзеў на Мегрэ. Яму так карцела прапанаваць сакратару яшчэ чарачку,— а можа, і ўдасца ўгаварыць яго! — але ён не пасмеў. — У сходных дамах хапае ўсялякай дрэні. Але ж ад людзей нічога не ўтоіш. Прыслуга, звычайна, любіць памянташыць языком, дый пастаўшчьікі шмат што ведаюць. Машынальна, не ўсведамляючы, што ён, па сутнасці, змацоўвае свой саюз з флейтыстам, Мегрэ прамармытаў: — Аказваецца, мадэмуазель Жандро не ў Ансевалі, як сцвярджаў яе брат. — А дзе ж яна? — Раз пакаёўка Жэрмена паехала ў вёску, то, відавочна, замест яе мне паказалі ў пакоі Жэрмены напаўраздзетую Эліз Жандро. Гэтая новая акалічнасць прыводзіла Мегрэ ў замяшанне. Яго юнацтва прайшло пад дахам замка, упраўляючым якога быў ягоны бацька. У ім міжволі ўкаранілася павага да слынных, да багатых. Самае цікавае, што і флейтыст падзяляў яго няёмкасць, даволі доўга маўчаў, апусціўшы вочы ў шклянку з ліманадам. — Вы думаеце? — нарэшце, усхваляваны, запьітаўся ён. — Ва ўсякім выпадку, у пакоі служанкі была нейтая таўстушка, ад якой пахла віном. зз I гэта таксама было няёмка прыгадваць, як быццам ад заможных спадкаёмніц, чые прозвішчы вялікімі літарамі красуюцца на сценах метро, не можа патыхаць віном, як ад вясковых дзевак. Абодва, Мегрэ і Жустэн, замоўклі і, седзячы са сваімі чаркамі, удыхаючы водар мімозы, белага віна і сітро, адчуваючы патыліцамі ласкавае цяпло сонечных промняў, задумаліся кожны пра сваё. I Мегрэ ажно ўздрыгнуў, калі голас яго таварыша вярнуў яго да рэчаіснасці: — Дык што ж будзем рабіць? Р а з д з е л III ПАЧОСТКА ТАТУЛІ ПАМЭЛЯ «Інспектарам рэкамендуецца мець фрак, смокінг і пінжак, без чаго доступ у пэўныя свецкія колы будзе ўскладнёны». Ніводная з інструкцый яшчэ не выветрылася з памяці Мегрэ. Але гэтыя інструкцыі былі складзены, відаць, вялікім аптымістам. Ва ўсякім разе, слова «пэўныя» варта было акрэсліць болей дакладна. Напярэдадні вечарам Мегрэ прымерваў свой фрак з намерам заўтра ж пранікнуць у тое асяроддзе, дзе бывалі Жандро: хоць бы ў клуб Гоша, да прыкладу, альбо ў клуб Гаўсмана, але хапіла і аднюсенькай заўвагі жонкі, каб вярнуць яму здольнасць зноў разважаць цвяроза. — Ну і прыгажунчык ты, Жуль! — усклікнула яна, гледзячы, як ён любуецца сабой у люстры. Яна і не думала кпіць з яго. Наадварот, жонка, несумненна, была зусім шчырая. Аднак у тым, як яна вымавіла гэтыя словы, ва ўсмешцы яе было нешта такое, што насцярожыла яго і дазволіла недвухсэнсоў 39 на зразумець, што яму не варта і спрабаваць выдаваць сябе за юнага ветрагона. На плошчы Бастыліі ігралі вячэрнюю зару. Мегрэ стаяў ля расчыненага акна ўзбоч жонкі, спакойна перагаворваўся з ёю, але чым болей ядранела, тым меней упэўненасці заставалася ў ім. — Разумееш, калі мне ўдасца давесці справу да канца, то я амаль напэўна траплю на Набярэжную Арфеўр. А калі ўжо траплю туды... Пра што большае ён мог яшчэ марыць? Трапіць у Вышукную паліцыю, ды яшчэ ў славутую апергрупу шэфа, як тады называлася група па расследаванню забойства!.. А для гэтага дастаткова было з поспехам завяршыць распачатае ім следства — інакш кажучы, не прыцягваючы ўвагі, раскрыць глыбока захаваную тайну багатага асабняка на вуліцы Шапталь. Спаў ён неспакойна, а калі ў шэсць гадзін раніцы падняўся, яшчэ адно з настаўленняў прымуеіла яго з іроніяй прыгадаць свой падручнік. «Кепкі, шыйнай хусцінкі, ношанага пінжака, як праверана практыкай, зусім дастаткова для маскіроўкі». На гэты раз, калі ён аглядаў сябе ў люстэрку, мадам Мегрэ і не думала смяяцца: — 3 наступнай палучкі трэба будзе купіць табе гарнітур,— з пяшчотай сказала яна. Якая тонкая хітрасць! Гэта азначала толькі адно: што яго стары пінжак выглядаў не лепей, чым тое, што іменавалася яго так званым парадным гарнітурам. Інакш кажучы, яму не было аніякай патрэбы ў маскіроўцы. I ён толькі надзеў манішку, завязаў гальштук і прыхапіў кацялок. Надвор’е стаяла цудоўнае, як па наўмыснаму заказу дзеля каранаванай асобы, якую сёння павязуць 40 у Версаль. Сотні парыжан ужо рушылі да каралеўскай рэзідэнцыі, дзе да вечара ўсе лаўкі вакол палаца будуць закіданы бруднай паперай і парожнімі пляіпкамі. Жустэн Мінар павінен быў поездам адправіцца ў Канфлан на пошукі славутай Жэрмены, пакаёўкі Жандро. — Калі яна толькі трапіць у мае рукі,— сказаў ён з мяккасцю, якая заўсёды абяззбройвала,— я ўпэўнены, што яна мне ўсё раскажа. Я і сам не ведаю, у чым тут справа, але людзі заўсёды ахвотна дзеляцца са мной сваімі тайнамі. He пазней сямі гадзін ранку Мегрэ, калі можна так сказаць, узяў пад сваю ўладу вуліцу Шапталь. I ён мысленна павіншаваў сябе, што не надзеў кепку, бо першым, каго ён сустрэў, аказаўся супрацоўнік з камісарыята, і той прывітаў Мегрэ, назваўшы яго па імені. Ёсць вуліцы, дзе вечна людна, дзе на кожным кроку крамы, кафэ — там лёгка займацца сочкай. Але вуліца Шапталь, кароткая і шырокая, без ніводнай крамы і амаль заўсёды бязлюдная не адносілася да іх ліку. Усе шторы ў асабняку ЖандроБальтазараў бьілі апушчаны. Мегрэ пастаяў спачатку на адным рагу вуліцы, потым перайшоў на другі. Ён пачуваў сябе даволі няёмка, і першая ж служанка, што выйшла па малако на вуліцу Фантэн, як яму здалося, змерыла яго падазроным позіркам і прыспешыла крок. Настаў самы нязручны для яго час дня. Сонца свяціла ўжо ярка, але было яшчэ халаднавата, а ён, выходзячы з дому, не апрануў плашч. На тратуарах ;— каб жывая душа. Толькі а палове восьмай адчынілася тытунёвая крамка на рагу, і Мегрэ выпіў там шклянку такой кепскай кавы, што яго ледзь не званітавала. Прайшла яшчэ адна служанка з малочным біто 41 нам, затым другая. Мегрэ здавалася, што яны толькітолькі ўсталі з пасцелі і нават не паспелі ўмыцца. To тут, то там сталі расчыняцца аканіцы, жанчыны ў папільётках выглядвалі з акон і ўсе, як адна, дапытліва азіралі яго. А ў Жандро паранейшаму панавала мёртвая цішыня, і толькі ў восем з чвэрцю з вуліцы НотрДамдэЛярэт з’явіўся шафёр у бездакорна пашытай чорнай куртцы і пазваніў ля брамы. На шчасце, якраз адчыніўся бар «Стары Кальвадос» — адзіная мясцінка, дзе можна было схавацца ад старонніх вачэй. Бар гэты знаходзіўся на рагу вуліцы Энэр, трошкі ў баку ад асабняка Жандро. Мегрэ паспешліва пераступіў парог «Старога Кальвадоса». Луі ў паласатым жылеце адчыніў браму, перакінуўся некалькімі словамі з шафёрам. Брама заставалася расчыненай, праз яе відзён быў заліты сонцам двор, зялёныя газоны і гараж, а па цокату капытоў можна было здагадацца, што тут жа размешчана і стайня. — Жадаеце перакусіць? Мегрэ ўздрыгнуў. На яго спакойна глядзеў тоўсты, чырвоны як рак мужчына з маленечкімі вочкамі. — Як вы глядзіце на порцыю каўбасы і куфаль сідру? Лепей не прыдумаеш, каб замарыць чарвячка. Так пачаўся гэты дзень, і сходных яму яшчэ нямала перападзе ў жыцці Мегрэ, але гэты ўрэзаўся ў яго памяць, як нейкі кашмарны сон. Ужо сам прытулак быў даволі незвычайны. На гэтай вуліцы, дзе размясціліся прыватныя асабнякі і даходныя дамы, «Стары Кальвадос» быў падобны на правінцыяльны шынок, які забыліся знесці, калі Парыж разросся, захапіў і гэту частку прыгарада. Будыначак быў нізкі, вузкі. Адна прыступка ўніз прыводзіла ў даволі цёмны, досыць такі халаднаваты паўпадвальчык з алавянай, да бляску надраенай стойкай. Да пляшак, якія стаялі на ёй, здавалася, стагоддзі ніхто не датыкаўся. 42 Пах таксама быў непаўторны. Ішоў ён, відаць, з люка ў падлозе, які вёў у склеп. Адтуль кісла патыхала сідрам і кальвадосам, старымі бочкамі і цвіллю, а да гэтага букета прымешваўся яшчэ і кухонны чад. У глыбіні памяшкання мелася вінтавая лесвіца, якая вяла наверх, і ўсё разам узятае чамусьці выглядала, як тэатральная дэкарацыя, а гаспадар — камлюкаваты і каратканогі, з упартым ілбом і маленькімі бліскучымі вочкамі — сноўдаўся тудысюдьі, як акцёр. Хіба Мегрэ мог адмовіцца ад прапановы гаспадара? Праўда, зранку яму яшчэ ніколі не даводзілася піць сідр. Гэта была яго першая практыка, і ён са здзіўленнем адчуў, як прыемная цеплыня разлілася ў грудзях. — Таварыша чакаю! — абвясціў ён, адчуваючы патрэбу хоць нешта сказаць. — А мне што! — адрэзаў гаспадар, пацепваючы шырознымі плячыма, і Мегрэ стала ясна: ён не верыць ніводнаму яго слову. Ды і ў позірку яго таілася такая хітрынка, што Мегрэ хацелася скрозь зямлю праваліцца. Гаспадар таксама снедаў за прылаўкам, запіваючы тоўстыя скрылі каўбасы сідрам, і праз чвэрць гадзіны ягоны жбаночак, напоўнены з бочкі ў склепе, быў апарожнены. А па двары Жандро няспешна пахаджваў шафёр. Скінуўшы куртку, ён мыў са шланга аўтамабіль, ад якога віднеліся толькі пярэднія колы. Але гэта быў не «дыёнбутон», а чорны лімузін з вялікімі меднымі фарамі. На вуліцы зрэдку паяўляліся прахожыя: спяшаліся да метро чыноўнікі, да крам па вуліцы Фантэн праставалі служанкі або гаспадыні. Ніхто не заходзіў у «Стары Кальвадос». Тым часам на вінтавой лесвіцы паказаліся ногі ў чырвоных пан 43 тофлях, потым узнікла кудлатая мадам, якая моўчкі, не сказаўшы ні слова, знікла на кухні. «Паліцэйскі, якому даручана сочка, ужо не належыць сам сабе; яго паводзіны фактычна абумоўліваюцца ўчыякамі паднагляднай асобы». У акне на другім паверсе рассунуліся шторы — гэта быў пакой Рышара Жандро. Было роўна дзевяць гадзін. Гаспадар «Старога Кальвадоса» сноўдаўся па пакоі з анучай у руцэ з такім выглядам, нібыта ён знарок робіць гэта, каб не завязваць размову з наведвальнікам.