Піпі Доўгая Панчоха
Пiпi доўгая панчоха ў Цiхiм акiяне
Астрыд Ліндгрэн
Выдавец: Папуры
Памер: 156с.
Мінск 2021
ІЛЮСТРАЦЫІІНГРЫД ВАНГ НЮМАН
ДОЎГАЯ ПАНЧОХА Ў ЦІХІМ АКІЯНЕ
ДОУГАЯ ПАНЧОХА Ў ЦІХІМ АКІЯНЕ
Ілюстрацыі Інгрыд Ванг Нюман
Пераклад са шведскай Алены Казловай
Мінск
УДК 821.113.6-34-93
ББК 84(4Шве)-44
Л59
Аповесць упершыню апублікавана ў 1948 г. выдавецтвам Raben & Sjogren, Швецыя.
Дадатковую інфармацыю пра Астрыд Ліндгрэн можна атрымаць на сайце www.astridlindgren.com.
Усе правы на твор належаць кампаніі Astrid Lindgren, Стакгольм, Швецыя. Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся: info@astridlindgren.se
Пераклад зроблены паводле выдання:
Astrid Lindgren. Pippi Langstrump i Soderhavet; Illustrationer av Ingrid Vang Nyman. — Raben & Sjogren, 2020
ASTRID LINDGREN COMPANY
ISBN 978-985-15-4981-4
© Text: Astrid Lindgren / The Astrid Lindgren Company
© Illustrations: Ingrid Vang Nyman, 1948
© Пераклад, афармленне, выданне на беларускай мове. ТАА «Папуры», 2021
ПІПІ УСЕ ЯШЧЭ ЖЫВЕ НА ВІЛЕ «НАПРАКУДЗІЛЕ»
Дзякуючы брукаваным вулачкам, нізенькім дамкам і кветнікам наўкол іх, маленькі-маленькі гарадок выглядаў вельмі ахайна і ўтульна. Усе, хто прыязджалі туды, быді пэўныя: гэта зацішны куток, дзе цячэ спакойнае жыццё. Аде глядзець тут асабліва не было на што — усяго дзве славутасці: краязнаўчы музей і старажытны могільнік. Толькі гэта. Ды не, было яшчэ нештачка. Людзі ў гарадку разумна паставілі шыльды для ахвочых паглядзець на згаданыя славутасці. «Да краязнаўчага музея» — было напісана на адной з іх буйнымі літарамі, а пад імі — стрэлка. «Да могільніка» — было напісана на другой.
Была яшчэ адна шыльда. I на ёй было наступнае:
ДА ВІАЫ «НАПРАКУДЗІЛЫ»
Гэтую шыльду паставілі зусім нядаўна. Бо апошнім часам даводі часта прыязджалі розныя людзі і пыталі дарогу на вілу «Напракудзілу» — і, папраўдзе, куды часцей, чым да краязнаўчага музея ці могільніка.
Неяк пагодным летнім дзяньком у гарадок прыехаў адзін спадар на машыне. Ён жыў у вялікім горадзе і з гэтай прычыны заганарыўся і надумаў, што ён вышэйшага гатунку і варты ўвагі бодып за людзей з маленькага гарадка. Ды і аўтамабіль ён меў дужа добры, і сам быў такі з сябе самавіты спадар у бліскучых пантофлях і з тоўстым залатым пярсцёнкам на падьцы. Таму, напэўна, не выпадае здзіўляцца, што ён быў перакананы ў сваёй надзвычайнай важнасці.
Ён гучна сігналіў клаксонам, праязджаючы па вудіцах маленькага гарадка, каб людзі чуді, што едзе ЁН.
Калі гэты самавіты спадар убачыў шыльды, ягоны рот расплыўся ў шырокай усмешцы.
— «Да краязнаўчага музея», ды ўжо дзякуй вялікі, — сказаў ён сам сабе. — Такой забаўкі мне
не трэба... «Да могільніка», — прачытаў ён другую шыльду. — Я гляджу, чым далей, тым лепей. А гэта што за несусветная дурасць? — сказаў ён, убачыўшы трэцюю шыльду. — На вілу «Напракудзілу»... Ну і назва!
Ён троху паразважаў. Наўрад ці ж нейкі дом быў славутасцю накшталт краязнаўчага музея і могільніка. Мусіць, шыльду паставілі з нейкай іншай прычыны. Нарэшце ён знайшоў добрае тлумачэнне. Пэўна ж віла прадавалася. Шыльду паставілі, каб паказаць дарогу тым, хто захоча купіць дом. Самавіты спадар даўно меў думку прыдбаць дом у якім-небудзь маленькім гарадку, дзе было б не так шумна, як у вялікім горадзе. Ён, безумоўна, не жыў бы там пастаянна, але час ад часу прыязджаў бы адпачываць. У маленькім гарадку таксама было б лепей заўважна, наколькі цудоўным і важным чалавекам ён быў. Ён вырашыў неадкладна паехаць паглядзець на вілу «Напракудзілу».
Трэба было проста кіравацца стрэлкай. Яму давялося даехаць да самай ускраіны маленькага гарадка, перш чым ён знайшоў, што шукаў. I там на
трухлявых веснічках, якія вялі ў сад, было накрэслена чырвоным алоўкам: віла «Напракудзіла».
За веснічкамі быў адзічэлы сад з заімшэлымі дрэвамі, някошанай травой і мноствам кветак, якія раслі, як ім хацелася. Глыбока ў садзе стаяў дом, вох, што за дом! Выглядаў ён так, быццам у дюбы момант мог абрынуцца. Гледзячы на дом, самавіты спадар раптам застагнаў. На верандзе стаяў конь. А самавіты спадар не прызвычаіўся да коней на верандах. Таму ён і застагнаў.
На прыступках, залітых сонечным святлом, сядзелі трое малых дзяцей. Пасярэдзіне была дзяўчынка з усыпаным рабацінкамі тварам і дзвюма рудымі коскамі, што тырчалі ў бакі. Злева
і справа ад яе — вельмі мілая дзяўчынка са светлымі кудзеркамі і ў блакітнай сукенцы ў краткі і ахайна прьгчасны хлопчык. А на плячы рудавалосай дзяўчынкі сядзела мартышка.
Самавіты спадар быў збіты з панталыку. Ен, напэўна, памыліўся? He думае ж нехта прадаваць такі трухлявы дом?
— Дзеці! — крыкнуў ён. — Ці праўда гэтая ўбогая халупа — віла «Напракудзіла»?
Дзяўчынка з рудымі валасамі, якая сядзела пасярэдзіне, паднядася і пакрочыла да веснічак. Астатнія двое няспешна патупалі за ёй.
— Ты што, язык праглынула? — спытаў самавіты спадар яшчэ да таго, як рудая дзяўчынка падышла да яго. — Гэтая разваліна і ёсць віла «Напракудзіла»?
— Дай паразважаю, — сказада рудая дзяўчынка і гдыбакадумна наморшчыла лоб. —■ Краязнаўчы музей? He! Могільнік? He! Во, дайшло! — крыкнула яна. — Гэта віла «Напракудзіла!»
— Адказвай па-людску, — сказаў самавіты спадар і вылез з машыны. Ен усё адно вырашыў паглядзець на будынак бліжэй. — Халупу, безумоўна,
можна разбурыць і пабудаваць новы дом, — прамармытаў ён сам сабе.
— Клас, давайце адразу ж і пачнём! — крыкнула рудая дзяўчынка і спрытна ададрала ад сцяны дома пару дошак.
Самавіты спадар яе не пачуў. Яго наогул не цікавілі малыя дзеці, і апроч гэтага яму было пра што паразважаць. Сад, пры ўсім сваім заняпадзе, насамрэч выглядаў даволі прыветна і міла ў сонечным святле. Калі пабудаваць новы дом, пакасіць траву, пракласці дарожкі і пасадзіць нармальныя кветкі, то нават і настолькі высакародны чалавек мог бы жыць тут. Самавіты спадар вырашыў на~ быць вілу «Напракудзілу».
Ен разглядаўся, шукаючы, што тут яшчэ можна ўдасканаліць. Старыя заімшэлыя дрэвы — прэч адсюль. Ен кінуў кіслы погляд на дуб з тоўстым каравым камлём, што раскінуў сваё галлё па-над дахам вілы «Напракудзілы».
— Гэта я ссяку, — упэўнена сказаў ён.
Маленькая мілая дзяўчынка ў блакітнай сукенцы ў краткі ўскрыкнула.
— Ой, Піпі, ты чула? — прамовіла яна спалоханым голасам.
Рудавалосая дзяўчынка бесклапотна трэніравалася скакаць, як варона, на садовай дарожцы.
— I думаць няма чаго, гэты стары гнілы дуб я ссяку, — сказаў самавіты спадар сам сабе.
Маленькая дзяўчынка ў блакітнай сукенцы ў краткі працягнула да яго рукі ў мальбе.
— О не, не сячыце яго! — сказала яна. — Гэта... гэта такое цудоўнае дрэва, каб лазіць. I там дупло, праз якое можна забрацца ўнутр.
— Лухта, — сказаў самавіты спадар. — Я не лажу па дрэвах, магла б і сама здагадацца.
Ахайна прычасаны хлопчык таксама падышоў. Ен выглядаў устурбаваным.
— Але ў гэтым дрэве расце ліманад, — умольна сказаў ён. — I шакалад таксама. Па чацвяргах.
— Дзеці, мяркую, вы трохі перасядзелі на сонцы, — сказаў самавіты спадар. — Вам мо галовы напякло? Але гэта не мой клопат. Я збіраюся набыць гэты ўчастак. Можаце сказаць, дзе мне знайсці гаспадара?
Дзяўчынка ў блакітнай сукенцы ў краткі заплакала, а прычасаны хлопчык пабег да рудой дзяўчынкі, якая ўсё яшчэ скакада, як варона.
— Піпі, — крыкнуў ён, — хіба ты не чуеш, што ён кажа? Чаму ты нічога не робіш?
— Гэта я нічога не раблю? — абурылася рудая дзяўчынка. — Ды я тут касцьмі лягаю, скачу варонай, як учадзелая, а ты такі прыходзіш і кажаш, што я нічога не раблю. Паскачы з маё, пабачыш тады, ці гэта лёгка!
Яна падышла да самавітага спадара.
— Мяне завуць Піпі Доўгая Панчоха, — сказала яна. — А гэта Томі і Аніка.
Яна паказала на сваіх сяброў.
— Як мы можам вам дапамагчы? Мо які дом вам знесці, ці дрэва ссячы, ці яшчэ што памяняць? Толькі скажыце!
— Мне не цікава, як вас завуць, — сказаў самавіты спадар. — Адзінае, што я хачу ведаць, — дзе мне знайсці гаспадара гэтага дома. Я збіраюся яго купіць.
Рудая дзяўчынка, тая, якую звалі Піпі Доўгая Панчоха, зноў пачала скакаць, як варона.
— Гаспадыня якраз трохі занятая, — сказала яна, старанна скачучы. — Проста каласальна занятая, — дадала яна, абскокваючы колам самавітага спадара. — Але вы прысядзьце пачакайце трохі, мо яна і прыйдзе.
— «Яна», — задаволена паўтарыў самавіты спадар. — Дык гэтым убогім домам валодае нейкая кабета. To да депшага. Кабеты не кемяць у продажах. Будзем спадзявацца, што я змагу ўзяць усё гэта за бясцэнак.
— Будзем спадзявацца, — сказала Піпі Доўгая Панчоха.
Паколькі ніякага іншага месца ддя сядзення не назіралася, самавіты спадар асцярожна прысеў на прыступкі веранды. Малпачка ўстурбавана заскакала туды-сюды па парэнчах. Томі і Аніка, двое мілых і добра прычасаных дзяцей, стаялі крыху наводдаль і спалохана гдядзелі на спадара.
— Вы жывяце тут? — спытаў самавіты спадар.
— He, — сказаў Томі, — мы жывём у суседнім доме.
— Але мы тут гуляемся штодня, — нясмела дадала Аніка.
— Ну, гэтаму мы пакладзём канец, — адрэзаў самавіты спадар. — He хачу, каб па маім садзе гойсалі нейкія дзеці. Дзеці — гэта найгоршае, што я ведаю.
— I я так думаю, — сказала Піпі і на хвілінку перастала скакаць. — Усіх дзяцей трэба пастраляць.
— Як ты можаш так казаць?! — пакрыўдзіўся Томі.
— He, ну праўда, усіх дзяцей варта было б пастраляць, — сказала Піпі. — Але тое ніяк нема-
гчыма. Бо тады з іх не выраслі 6 некаторыя файныя дзядзечкі. А без іх жа нельга ні жыць, ні быць.
Самавіты спадар паглядзеў на рудыя валасы Піпі і вырашыў крыху павесяліцца, пакуль чакае.
— Ведаеш, што агульнага паміж табой і запалкай? — спытаў ён.
— Не-а, — сказала Піпі, — але мне заўжды было цікава.
Самавіты спадар моцна тузануў Піпі за коску.
— Хіба не ясна? У абедзвюх макаўка гарыць, га-га-га!
— Шмат давядзецца пачуць, пакуль вушы не адваляцца, — сказала Піпі. — Як жа мне раней гэта не прыходзіла ў галаву!
Самавіты спадар паглядзеў на яе і сказаў так:
— Слухай, па-мойму, ты самае страхалюднае дзіця, якое я толькі бачыў.
— Аёй, — сказала Піпі, — дык і я не лічу цябе такім ужо красунчыкам, што як пабачыш, то з ног павалішся!
Самавіты спадар відавочна абразіўся, але нічога не сказаў. Піпі трошкі пастаяла моўчкі, нахіліўшы галаву і гледзячы на яго.
— Слухай, — прамовіла яна нарэшце. — Ведаеш, што аіульнага паміж табой і мной?