• Газеты, часопісы і г.д.
  • Піпі Доўгая Панчоха Пiпi доўгая панчоха ў Цiхiм акiяне Астрыд Ліндгрэн

    Піпі Доўгая Панчоха

    Пiпi доўгая панчоха ў Цiхiм акiяне
    Астрыд Ліндгрэн

    Выдавец: Папуры
    Памер: 156с.
    Мінск 2021
    29.05 МБ
    Піпі Доўгая Панчоха
    Піпі Доўгая Панчоха
    Піпі Доўгая Панчоха
    Піпі Доўгая Панчоха
    Піпі падымаецца на борт
    Усё насельніцтва вострава Барабабох налічвала сто дваццаць шэсць чалавек.
    — Гэтай колькасці падданых акурат дастаткова, — сказаў кароль Эфраім. — Калі болей, то ўжо не дасі рады.
    Усе жылі ва ўтульных хацінках сярод пальмаў. Найбольшая і найцудоўнейшая хацінка належала каралю Эфраіму. Матросы з экіпажа «Скакухі» таксама мелі свае хацінкі, дзе жылі ў тыя часы, калі «Скакуха» стаяла на якары ў бухце. I, дарэчы, цяпер яна там стаяла амаль заўсёды. Толькі часам узнікала патрэба ў экспедыцыі на іншы востраў за пяцьдзясят міль на поўнач. Менавіта там была крама, дзе можна было купіць тытунь для капітана Доўгай Панчохі.
    Надзвычай цудоўная, толькі што збудаваная хацінка пад какосавай пальмай прызначалася для Піпі. Томі і Аніка таксама добра там улад-
    каваліся. Але перш чым дзеці зайшлі ў хацінку і змылі з сябе падарожны пыл, капітан Доўгая Панчоха захацеў паказаць ім нешта. Узяўшы Піпі за руку, ён зноў павёў яе да берага.
    — Сюды, — сказаў ён, паказаўшы тоўстым пальцам. — Сюды мяне вынесла на сушу тым разам, калі мяне змыла ў мора.
    Барабохі паставілі камень на знак гэтай адметнай падзеі. На камені было высечана па-барабохску:
    3-за вялікага, вурапеннага мора прывыў наш тоўсты веласкуры конунг. Вось тое месца, куды ён прыплыў да верага, калі цвіло хлевнае дрэва. Няхай жа ён заужды застаецца гэткім жа тоўстым і выдатным, як за часам прывыцця.
    Капітан Доўгая Панчоха прачытаў надпіс ддя Піпі, Томі і Анікі дрыготкім ад узрушанасці голасам. А пасля магутна высмаркаўся.
    Калі сонца пачало садзіцца і рыхтавалася знікнуць у бясконцых абдымках Ціхага акіяна, барабохскія барабаны паклікалі ўвесь народ на пляцоўку для святаў і валадарання ў цэнтры вёскі. Там
    стаяў цудоўны трон караля Эфраіма са сцяблін бамбуку, упрыгожаны чырвонымі кветкамі гібіскусу. Гэта на ім конунг сядзеў, калі валадарыў. Для Піпі барабохі зрабілі крыху меншы трон, які стаяў побач з тронам яе таты. I таксама яны спехам змайстравалі два бамбукавыя крэслы для Томі і Анікі.
    Усё грамчэй гучаў барабанны бой, калі кароль Эфраім вяльможна заняў сваё месца на троне. Ен памяняў вельветавы гарнітур на каралеўскі ўбор: карона на галаве, лыкавая спадніца, каралі з зу-
    боў акулы на шыі і тоўстыя бранзалеты на нагах. Піпі вольна ўладкавалася на сваім троне. На ёй дагэтуль была тая ж набедраная павязка, а да валасоў яна прычапіла некалькі чырвоных і белых кветак. Аніка таксама гэтак зрабіла. Але не Томі. Нішто не магло пераканаць яго насіць кветкі ў валасах.
    Кароль Эфраім ужо доўга не займаўся сваімі абавязкамі па валадаранні і цяпер узяўся за валадаранне з усяе моцы. Тым часам да трона Піпі наблізіліся маленькія барабохскія дзеці.
    I чым бліжэй яны падыходзілі, тым болей хваляваліся. Піпі ж была не хто-небудзь, а прынцэса. Дайшоўшы да яе, яны разам укленчылі, схіліўшыся лбамі да зямлі.
    Піпі спрытна саскочыла з трона.
    — Што я бачу! — сказала яна. — Вы што, таксама гуляецеся ў штукашукальнікаў? Пачакайце, я з вамі!
    Піпі стала на каленкі і панюхала зямлю.
    — Здаецца, да нас тут ужо пабывалі іншыя штукашукальнікі, — неўзабаве сказала яна. — Тут нічагуткі не знойдзеш, маіу вас запэўніць.
    Піпі зноў уселася на трон. Толькі яна зрабіла гэта, як дзеці зноў схілілі перад ёй галовы.
    — Вы нешта згубілі? — спытала Піпі. — Яго ўсё адно тут няма, так што можаце падняцца.
    На шчасце, кароль Доўгая Панчоха прабьгў на востраве так доўга, што частка барабохаў трошкі вывучыла яго мову. Натуральна, яны не ведалі значэння такіх складаных выразаў, як «падатак на дададзеную вартасць» ці «генерал-маёр», але падвучылі даволі шмат. Нават малыя былі знаёмыя
    з самымі звычайнымі выразамі, накшталт «ай-яйяй, нельга так» і падобнымі. Маленькі хлопчык, якога звалі Мома, навучыўся гаварыць на іх мове сапраўды добра, бо ён часта бываў кадя хацін матросаў і чуў, як тыя гутараць. I адна маленькая мілая дзяўчынка, якую звалі Маана, не саступада яму ў кемлівасці.
    I вось Мома паспрабаваў растлумачыць Піпі, чаму яны ўкленчыді перад ёй.
    — Ты ж быць дужа дадікатны беды прынцэса, — сказаў ён.
    — He быць я дужа далікатны беды прынцэса, — запярэчыла Піпі. — Зболыпага я быць проста Піпі Доўгая Панчоха, і наогул я ўжо насядзелася на гэтым пасадзе.
    Яна саскочыла з трона. I кароль Эфраім таксама саскочыў, бо акурат скончыў валадарыць.
    Чырвоны шар сонца патануў у Ціхім акіяне, і хутка неба загарэлася зоркамі. На ўрадовым месцы барабохі расклалі вядікае вогнішча, і кароль Эфраім, Піпі, Томі, Аніка і матросы са «Скакухі» ўладкавадіся на зялёнай траве і глядзелі, як
    барабохі танцуюць вакол вогнішча. Глухі бой барабанаў, незвычайны танец, экзатычныя водары тысяч незнаёмых кветак у джунглях, неба, якое бліскада зоркамі над іх галовамі, — ад усяго гэтага Томі і Аніку агарнуў асаблівы настрой. Бясконцыя акіянскія хвалі ўвесь час гучалі магутным акампанементам.
    — Я думаю, што гэта вельмі добры востраў, — сказаў Томі пазней, калі Піпі, Аніка і ён лег-
    лі спаць у сваёй утульнай хацінцы пад какосавай пальмай.
    — Я таксама так думаю, — пагадзілася Аніка. — А ты так не думаеш, Піпі?
    Але Піпі ляжала моўчкі нагамі на падушцы, паводле сваёй завядзёнкі.
    — Паслухайце акіянскі прыбой, — летуценна сказала яна.
    ПІПІ УШЧУВАЕ АКУЛУ
    На наступны дзень Піпі, Томі і Аніка вельмі рана выбраліся з хацінкі. Але барабохскія дзеці прачнуліся яшчэ раней і цяпер сядзелі пад пальмай, нецярпліва чакаючы, калі белыя дзеці выйдуць пагуляцца. Яны бойка перамаўляліся па-барабохску і смяяліся так, што зубы бліскалі пад сонцам.
    Уся дзіцячая кампанія на чале з Піпі выправілася на бераг. Томі і Аніка высока заскакалі ад радасці, убачыўшы цудоўны белы пясочак, у які можна было закопвацца, і прыветны сіні акіян. Каралавы рыф непадалёк ад вострава служыў за хвалярэз. Паверхня акіяна за ім была спакойнай і нагадвала люстэрка. Дзеці, паскідаўшы павязкі, з віскатам і крыкамі рынуліся ў ваду.
    Пакачаўшыся ў белым пясочку, Піпі, Томі і Аніка сышліся ў меркаванні, што чарнаскурымі быць нашмат лепей, бо белы пясок выглядаў пры-
    гажэй на чорным фоне. Але калі Піпі па шыю закапалася ў пясок так, што вытыркаліся толькі рабаціністы твар і дзве рудыя коскі, гэта таксама глядзелася здорава. Усе дзеці ўладкаваліся вакол, каб пагаварыць з ёй.
    — Раскажы пра белых дзяцей у краіне белых дзяцей, — звярнуўся Мома да рабаціністага твару.
    — Белыя дзеці любяць табліцу мнаганожання, — сказала Піпі.
    — «Табліца множання» яна называецца, — паправіла Аніка. — I дарэчы, — працягнула яна пакрыўджана, — нельга дакладна сцвярджаць, што мы так ужо яе любім.
    — Белыя дзеці любяць табліцу мнаганожання, — настойліва паўтарыла Піпі. — Белыя дзеці проста шалеюць, калі штодня не атрымліваюць вялікай порцыі мнаганожання.
    Яна не змагла працягваць на ламанай барабохскай і перайшла на сваю мову.
    — Як пачуеце, што плача белае дзіця, будзьце пэўныя: гэта згарэла школа, альбо пачаліся канікулы, альбо настаўніца забылася даць дзецям хатняе заданне па табліцы мнаганожання.
    А калі ў іх пачынаюцца летнія канікулы, робіцца немавед што! Гэткія лямант і енк усчынаюцца, што падумаеш: лепш памерці, каб не чуць. Ва ўсіх вочы на мокрым месцы, калі школьная брамка зачыняецца на лета. Усе дзеці крочаць дахаты, зацягнуўшы тужлівымі галасамі жалобныя песні, і рыдаюць да ікаўкі ад думкі, што пройдзе некалькі доўгіх месяцаў да таго, як яны атрымаюць хоць колькі-небудзь мнаганожання. Такая бяда, нават няма з чым параўнаць, — сказала Піпі і цяжка ўздыхнула.
    — Хм-хм, — сказаді Томі і Аніка.
    Мома не зусім зразумеў, што такое «мнаганожанне», і хацеў падрабязнейшага тлумачэння. Томі толькі быў наважыўся растлумачыць, але Піпі яго апярэдзіла.
    — Ды ўсё проста, — заявіла яна. — Гэта калі сем на сем будзе сто два. Клас?
    — Дакладна не сто два, — сказала Аніка.
    — He, сем на сем будзе сорак дзевяць, — сказаў Томі.
    — Ты ўлічы, што мы цяпер на востраве Барабабох, — запярэчыла Піпі. — Тут зусім іншы і больш
    спрыяльны клімат, таму сем на сем тут будзе значна болей.
    — Хм-хм, — сказалі Томі і Аніка.
    Урок арыфметыкі быў перарваны капітанам Доўгай Панчохай, які прыйшоў расказаць, што ён, усе матросы і ўсе мужчыны-барабохі збіраюцца на пару дзён на іншы востраў папаляваць на дзіка. Капітану Доўгай Панчосе акурат захацелася трошкі свежага свінога стэйка. Барабохскім жанчынам таксама трэба быдо паехаць, каб падохаць дзіка страшным крыкам. Гэта значыла, што дзеці застануцца на востраве Барабабох адны.
    — Вас жа гэта не засмуціць? — спытаў капітан Доўгая Панчоха.
    — Адгадай з трох разоў, — сказала Піпі. — Калі я пачую, што нейкія дзеці засмуціліся праз тое, што засталіся без нагдяду дарослых, у той дзень я вывучу ўсю табдіцу мнаганожання ззаду наперад, клянуся.
    — Так я і думаў, — сказаў капітан Доўгая Панчоха.
    Ен і яго падданыя ўзброіліся шчытамі і дзідамі, селі ў вялікія чаўны і пагрэблі ад вострава Барабабох.
    Піпі, склаўшы далоні рупарам, крыкнула ім услед:
    — Гладкае вам дарожкі! Але калі вы не вернецеся да майго пяцідзесяцігоддзя, я буду шукаць вас праз абвестку па радыё.
    Застаўшыся адны, Піпі, Томі і ўсе астатнія дзеці радасна перазірнуліся. У іх распараджэнні на некалькі дзён быў цэлы ціхаакіянскі востраў.
    — Што будзем рабіць? — спыталі Томі і Аніка.
    — Для пачатку здабудзем наш сняданак з дрэва, — сказала Піпі.
    Яна спрытна залезла на пальму па какосавыя арэхі.
    Мома і астатнія барабохскія дзеці сабралі плады хлебнага дрэва і бананы. Піггі расклала на беразе вогнішча і пасмажыла на ім цудоўныя плады хлебнага дрэва. Дзеці селі ў кола і атрымалі грунтоўны сняданак: смажаны плод хлебнага дрэва, какосавае малако і бананы.
    На востраве Барабабох не было коней, і таму ўсіх барабохскіх дзяцей вельмі цікавіў конь Піпі. Тым, хто адважваўся, дазвалялася на ім трошкі пакатацца. Маана сказала, што з задавальнен-
    нем калі-небудзь з’ездзіла б у краіну белых, дзе бываюць такія дзіўныя жывёліны.
    Спадара Нільсана нідзе не было відаць. Ен выправіўся на экскурсію ў джунглі, дзе знайшоў некалькі сваякоў.
    — Што мы будзем рабіць зараз? — спытаді Томі і Аніка, калі катацца на кані надакучыла.
    — Белыя дзеці хацець паглядзець класныя пячоры, так, не? — пацікавіўся Мома.
    — Белыя дзеці дужа хацець паглядзець класныя пячоры, так, анягож, — згадзілася Піпі.