Піпі Доўгая Панчоха
Пiпi доўгая панчоха ў Цiхiм акiяне
Астрыд Ліндгрэн
Выдавец: Папуры
Памер: 156с.
Мінск 2021
Тады Бук зароў так, што Аніка наверсе ў пячоры задрыжала.
— Ну ўсё, зараз я дакладна прыб’ю і цябе, і твайго каня! — закрычаў ён і кінуўся на Піпі.
— He так хутка, мой любы дружа, — сказала Піпі.
Схапіўшы за пояс, яна падкінула Бука на тры метры ўгару. Ён здорава ўдарыўся аб скалу, бразнуўшыся ўніз. Тады раз’юшыўся Джым. Ён замахнуўся і жахліва моцна ўдарыў бы Піпі, але яна адскочыла ўбок, задаволена пасмейваючыся. Ужо праз секунду Джым таксама паляцеў угару да светлага ранішняга неба.
I вось Джым і Бук сядзелі на скалістым беразе і гучна стагналі. Піпі падышда і, узяўшы кожнага з іх за шкірку, сказала:
— Нельга настолькі шалець па гульні ў шарыкі. Вы мо зусім ужо таго? Трэба ж хоць якдю меру ведаць у пацехах.
Яна занесла іх на бераг і закінула ў шлюпку.
— Кіруйцеся дахаты і папрасіце ў мамы пяць эрэ на каменныя шарыкі, — сказала яна. — Паверце мне, вы не адчуеце ніякай розніцы.
Неўзабаве параход пачухчухаў ад вострава Барабабох. Больш ніколі яго не бачылі ў гэтых водах.
Піпі паляпала свайго каня па боку. Спадар Нільсан ускочыў ёй на пдячо. А з-за самага далёкага мыса паказаўся доўгі шэраг чаўноў. Гэта капітан і яго кампанія вярталіся дадому з паспяховага палявання. Піпі закрычала і замахала ім, а яны адказалі на вітанне, узняўшы вёслы.
Потым Піпі зноў спрытна нацягнула вяроўку, каб Томі, Аніка і іншыя дзеці маглі бяспечна пакінуць пячору. I калі чаўны праз нейкі час далучыліся ў бухце да «Скакухі», чародка дзяцей у поўным складзе ўжо вітала іх на беразе.
Капітан Доўгая Панчоха пагладзіў Піпі па галаве.
— Ці ўсё было спакойна? — спытаў ён.
— Абсалютна спакойна, — адказала Піпі.
— Як так, Піпі? Спакойна ж не было, — сказала Аніка. — Ледзь не здарылася дрэннае.
— А-а, праўда што, я зусім забылася, — сказала Піпі. — Ясна, што спакойна не было, тата Эфраім. Як толькі ты адвярнуўся, усякая ўсячына пачала адбывацца.
— Дзетка, што здарылася? — устрывожана спытаў капітан Доўгая Панчоха.
— Нічога жахлівага, — адказала Піпі. — Спадар Нільсан згубіў свой брыль.
ПІПІ ПАКІДАЕ ВОСТРАУ БАРАБАБОХ
Потым надышлі цудоўныя дзянькі, цудоўныя дзянькі ў цёплым цудоўным свеце, поўным сонца, бдяску блакітнай вады і водару кветак.
Томі і Аніка так загарэлі, што іх было амаль немагчыма адрозніць ад барабохскіх дзяцей. А на твары Піпі не засталося месца, вольнага ад рабацінак.
— Гэтае падарожжа ддя мяне было ўсё адно што курс прыгажосці, — задаволена казала яна. — Я цяпер рабацінісцейшая і прыгажэйшая, чым калі. Калі так і далей пойдзе, я буду проста агонь.
Мома, Маана і ўсе іншыя барабохскія дзеці ўжо і так лічылі, што Піпі — проста агонь. Ніколі раней не бывала ім так веседа, як цяпер, яны падюбілі Піпі гэтак жа моцна, як яе любілі Томі з Анікай. Вядома, яны таксама палюбілі Томі і Аніку,
а Томі з Анікай палюбілі іх. Таму дзецям было так весела разам і яны гуляліся без перапынку цэлымі днямі. Часта яны бавіліся ў пячоры. Піпі занесла туды коўдры, і цяпер яны маглі начаваць там калі ўздумаецца, з куды большым камфортам, чым у першую ноч. Яна таксама змайстравала вяровачную лесвіцу, што спускалася з пячоры проста да вады, і дзеці лазілі па ёй уверх-уніз, купаліся і ад душы плёскаліся. Так-так, цяпер яны маглі там купацца. Піпі абгарадзіла вялікі ўчастак сеткай, каб да іх не дабраліся акулы. А як здорава было заплываць у запоўненыя вадой пячоры! I нават Томі з Анікай навучыліся ныраць па жамчужніцы. Першая жамчужына, якую знайшла Аніка, была буйная, прыгожая і ружовая. Аніка
вырашыла, што па вяртанні дахаты ўставіць яе ў пярсцёнак як напамін пра востраў Барабабох.
Часам яны гуляліся, што Піпі была Букам, які спрабаваў забрацца ў пячору, каб скрасці жэмчуг. Тады Томі прыбіраў вяровачную лесвіцу, а Піпі караскалася па скале, як давядзецца. Усе дзеці крычалі: «Бук лезе, Бук лезе!» — калі яе галава паказвалася ў пячоры, і строга па чарзе тыцкалі яе ў жывот, каб яна павалілася назад у акіян. А яна плюхалася ўніз, каб толькі пяткі тырчалі з вады, і дзеці рагаталі так, што дедзь не вывальваліся з пячоры.
Калі ім надакучвала быць у пячоры, яны бавіліся ў сваім бамбукавым доме. Ім дапамаглі яго пабудаваць, хоць натуральна, што Піпі зрабіла большую частку працы. Дом быў вялікі, у форме куба і пабудаваны з тонкіх бамбукавых сцяблін, вакол і ўнутры можна было лазіць як хочаш. Проста пасярод дома стаяла высокая какосавая пальма. Піпі высекла ў ёй прыступкі, так што па іх можна было забрацца на самы верх. Адтуль раскрываўся выдатны краявід. Паміж дзвюма іншымі пальмамі Піпі падвесіла арэлі з каліўя
гібіскусу. Класныя-прыўкрасныя. Калі разгушкацца з усяе сілы і на самай вялікай хуткасці вылецець з арэляў, скокаеш проста ў ваду. Піпі гушкалася жахліва высока і так далёка залятала ў ваду, што ёй самой здавалася, што адным цудоўным днём яна саскочыць ажно ў Аўстраліі — і ліха таму, каму яна зваліцца проста на галаву.
Таксама дзеці рабілі вылазкі ў джунглі. Там была высокая гара, дзе са стромы абрынаўся вадаспад. Піпі пастанавіла, што ёй да зарэзу трэба спусціцца з вадаспада ў бочцы, і яна гэта здзейсніла. Яна прыцягнула адну з бочак са «Скакухі» і залезла туды. Мома і Томі зачынілі вечка і дапамаглі бочцы закаціцца ў вадаспад. Тая імгненна бразнулася ўніз і там развалілася. Дзеці бачылі, як Піпі знікла ў плыні вады, і былі падумалі, што больш ніколі не ўбачаць яе. Аде нечакана яна паказалася на паверхні, выбралася на бераг і сказала:
— А ў гэтых вадзяных бочак неблагі разгон.
Так мінаў дзень за днём. Набліжаўся сезон дажджоў, падчас якога капітан Доўгая Панчоха звычайна замыкаўся ў сваёй хаціне і аддаваўся роздумам пра жыццё; ён баяўся, што Піпі тады не
спадабаецца на востраве Барабабох. Томі і Аніка ўсё часцей пачалі задумвацца пра тое, як там мама з татам. Таксама ім карцела паспець дадому да Калядаў. Таму не так ужо яны і засмуціліся, калі аднойчы раніцай Піпі сказала:
— Томі і Аніка, а ці не паехаць нам зноў на нейкі час дадому на вілу «Напракудзілу»?
Канешне, для Мома, Мааны і астатніх мясцовых дзяцей маркотным зрабіўся той дзень, калі
Піпі, Томі і Аніка падняліся на борт «Скакухі», каб плысці дамоў. Але Піпі паабяцала, што яны будуць прыплываць назад на востраў Барабабох часта-часта. Барабохскія дзеці сплялі вяночкі з белых кветак і перад растаннем павесілі іх на шыю Піпі, Томі і Аніцы. I так журботна ляцела над вадой іх развітальная песня, пакуль карабель адыходзіў усё далей! Капітан Доўгая Панчоха таксама стаяў на беразе. Ен быў вымушаны застацца і валадарыць. Фрыдальф замест яго ўзяўся завезці дзяцей дадому. Капітан Доўгая Панчоха задуменна смаркаўся ў сваю агромністую насоўку для тытуню і махаў ёй на развітанне. Піпі, Томі і Аніка заходзіліся слязьмі так, што з вачэй лілося струменямі, і махаді і махалі капітану Доўгай Панчосе і барабохскай дзятве так доўга, пакуль іх было бачна.
Падчас усяго падарожжа дзьмуў цудоўны спадарожны вецер.
— Падплываем да Паўночнага мора, так што даставайце свае другія камплекты бялізны, — нагадала Піпі.
— Уф, дакладна, — сказалі Томі і Аніка.
Хутка выявілася, што «Скакуха», нягледзячы на цудоўны спадарожны вецер, дакдадна не паспее дадому да Кадядаў. Пачуўшы гэта, Томі і Аніка вельмі засмуціліся. Уявіце сабе: ані каляднай ядінкі, ані калядных падарункаў!
— Дык з такім жа поспехам можна было застацца на востраве Барабабох, — панура сказаў Томі.
Успомніўшы пра маму і тату, Аніка вырашыда, што яна ўсё адно хацела б дадому. Аде было шкада, што яны прапусцяць Каляды, у гэтым Томі і Аніка пагаджаліся.
Цёмным вечарам у пачатку студзеня Піпі, Томі і Аніка зноў пабачылі агеньчыкі маленькага гарадка. Яны быді дома.
— Ну, вось і скончылася падарожжа па Ціхім акіяне, — сказала Піпі, спускаючыся па трапе з канём.
На прычале нікога не было, каб сустрэць іх: ніхто ж не ведаў, што яны вяртаюцца. Піпі пасадзіла Томі, Аніку і Спадара Нільсана на каня, і яны паехалі да вілы «Напракудзіды». Конь ішоў вельмі няроўна, бо вуліцы быді замеценыя снегам. Томі і Аніка ўглядаліся наперад праз завіруху.
Хутка яны будуць з мамай і татам. I раптам дзеці адчулі, што страшна засумавалі па бацьках.
У доме сям’і Сетэргрэнаў прыветна гарэла святло і праз шыбу можна было ўбачыць маму і тату, якія сядзелі за абедзенным сталом.
— Вунь мама і тата, — вельмі радасна сказаў Томі.
А вось віла «Напракудзіла» стаяла зусім цёмная і замеценая снегам.
Аніка была няўцешная ад думкі, што Піпі трэба ісці туды адной.
— Каді даска, Піпі, давай ты пераначуеш у нас першую ноч? — папрасіла яна.
— Ну ўжо не, — сказала Піпі і забурылася ў сумёт перад веснічкамі. — Зараз мне трэба навесці троху парадку на віле «Напракудзіле».
Яна пачала прабірацца далей праз глыбокія сумёты, якія даставалі ёй амаль да жывата. Конь патупаў за ёй.
— Але ж ты падумай, як холадна табе там будзе, — сказаў Томі, — там жа доўга не палілі ў печы.
— Яшчэ чаго, — адказала Піпі. — Калі сэрца гарачае і тахкае як трэба, то не змерзнеш.
ПІПІ HE ХОЧА БЫЦЬ ДАРОСЛАЙ
Ах, як жа абдымалі і цалавалі Томі і Аніку іх мама і тата! Яны пададі ім смачную вячэру і прыйшлі сказаць дабранач, калі дзеці леглі ў свае ложкі. I доўга-доўга мама і тата сядзелі пры іх у спальні, слухаючы расказы пра дзівосныя прыгоды, якія адбываліся з імі на востраве Барабабох. Якія ж шчаслівыя былі яны ўсе разам! I толькі адно засмучала Томі і Аніку — тое, што Каляды прамінулі. Яны не хацелі прызнавацца ў гэтым маме, але ім так шкада было прапусціць калядную ялінку і падарункі. Пасля вяртання ўсё падавалася такім нязвыклым, як гэта заўжды бывае, калі нехта доўга падарожнічае. Было б нашмат весялей, каді б яны вярнуліся, а наперадзе былі Каляды.
Яшчэ Томі і Аніцы было трошкі балюча ад думкі пра тое, як там Піпі. Яна, пэўна, ляжала на
віле «Напракудзіле» з нагамі на падушцы, і ніхто не ўкладаў яе спаць. Яны вырашылі пайсці да яе на наступны дзень як мага раней.
Але на наступны дзень мама не адпусціла дзяцей, бо яна ж вельмі доўга іх не бачыла, і, да таго ж, на вячэру мусіла прыйсці бабуля. Томі і Аніка перажывалі пра тое, чым там цэлы дзень занятая Піпі, і, калі ўвечары пачало шарэць, яны ўжо не маглі болей трываць.
— Калі ласачка, мама, нам трэба пайсці наведаць Піпі, — сказаў Томі.