Піпі Доўгая Панчоха
Пiпi доўгая панчоха ў Цiхiм акiяне
Астрыд Ліндгрэн
Выдавец: Папуры
Памер: 156с.
Мінск 2021
— Можа-можа, — запэўніла Піпі. — Проста ён задазіць для гэтага на крэсла.
Бук крыху падумаў над гэтым, аде потым усёткі сказаў:
— He магу больш слухаць тваю лухту. Хадзем, Джым, пераадзенемся.
— Дарэчы, скажу я вам, у майго дзеда самы доўгі нос у свеце. У яго ёсць пяць папугаяў, і ўсе пяць могуць усесціся разам на яго носе.
Але цяпер Бук моцна раззлаваўся.
— Ведаеш што, малая рудая шкодніца? Горшай манюкі за цябе я не сустракаў. I не сорамна табе? Ты думаеш, я паверу, быццам пяць папугаяў могуць усесціся разам на носе твайго дзядулі? Прызнайся, што ты зманіла!
— Прызнаюся, — маркотна сказала Піпі. — Я зманіла.
— Вось бачыш, — заўважыў Бук. — А я што казаў!
— Я жахліва, жудасна зманіла, — працягнула Піпі яшчэ больш маркотна.
— Ага, я гэта адразу сцяміў, — сказаў Бук.
— Бо пяты папугай, — крыкнула Піпі і горка заплакала, — пяты папугай вымушаны стаяць на адной лапцы\
— Хадзем у лес, — прапанаваў Бук.
Яны з Джымам пайшлі за куст, каб пераадзецца.
— Піпі, у цябе ж няма дзядулі, — з дакорам сказала Аніка.
— Няма, — радасна сказала Піпі. — А што, абавязкова, каб быў?
Бук першы нацягнуў купальныя майткі. Ен зграбна скокнуў у ваду са скалы і вынырнуў. Дзеці цікаўна назіралі за ім з пячоры. I вось яны ўбачылі, што над паверхняй вады мідьгнуў плаўнік акулы.
— Акула! Акула! — закрычаў Мома.
no -
Бук, які з вялікай асалодай боўтаў нагамі ў вадзе, павярнуў галаву і ўбачыў, што на яго рухаецца жахлівая пачвара.
Напэўна, ніхто яшчэ не плаваў так хутка, як тады Бук. У два мігі ён дабраўся да берага і выскачыў з вады. Ен быў раз’юшаны і напалоханы і, падобна, лічыў Піпі вінаватай у тым, што ў акіяне водзяцца акулы.
— Як табе не сорамна, дзяўчынка? — крыкнуў ён. — Акіян жа кішыць акуламі!
— А я хіба не казала? — адгукнулася Піпі, нявінна нахіліўшы галаву да пляча. — Разумееш, я ж не ўвесь час маню.
Джым і Бук пайшлі за куст і зноў пераадзеліся. Яны вырашылі, што час заняцца жэмчугам. Невядома было, на колькі яшчэ затрымаюцца капітан Доўгая Панчоха і астатнія.
— Паслухайце, дзетачкі, — сказаў Бук, — я чуў, як нехта казаў, што тут на дне багата жамчужніц. Вы не ведаеце, ці праўда гэта?
— Ці праўда? — сказала Піпі. — Ды жамчужніцы пад нагамі храбусцяць, калі тут хадзіць па дне. Нырніце і самі пабачыце.
Але Бук не хацеў ныраць.
— Тут у кожнай ракавіне па буйной жамчужыне, — працягнула Піпі. — Прыкладна як гэтая.
Яна паказала вельмі буйную зіхатлівую жамчужыну.
Джым і Бук ад нецярплівасці ажно не маглі стаяць спакойна.
— У вас такіх некалькі? — спытаў Джым. — Мы б хацелі іх купіць у вас.
Гэта была няпраўда. У Джыма і Бука не было грошай купляць жэмчуг. Яны проста хацелі здабыць яго падманам.
— Так, у нас тут недзе пяць-шэсць літраў жэмчугу ў пячоры, — сказала Піпі.
Джым і Бук не магді схаваць сваёй радасці.
— Цудоўненька, — сказаў Бук. — Спускайцеся з ім сюды, і мы ў вас купім усё разам.
— Ну не, — сказада Піпі. — А чым тады бедныя дзеткі будуць гуляцца ў шарыкі, пра гэта вы падумалі?
Пасля доўгіх разважанняў Джым і Бук зразумеді, што падманам жэмчугу ім не атрымаць. Але тое, што не выходзіла дастаць хітрасцю, яны
вырашылі здабыць сілай. Цяпер яны ведалі, дзе ляжаў жэмчуг. Заставалася толькі залезці ў пячору і забраць яго.
Залезці ў пячору, ага! Нібы гэта было так проста! Пакуль яны раіліся, Піпі прадбачліва адчапіла гібіскусавую вяроўку і зацягнула наверх.
Джым і Бук не гарэлі жаданнем лезці ў пячору. Але, відавочна, нічога іншага не заставалася.
— Лезь ты, Джым, — сказаў Бук.
— He, ты лезь, Бук, — сказаў Джым.
— Лезь ты, Джым, — сказаў Бук.
Бук быў мацнейшы за Джыма. Таму Джым палез. Ен адчайна чапдяўся за ўсе выступы. Па спіне бег халодны пот.
— Толькі трымайцеся моцна, каб не зваліліся, — падбадзёрыла яго Піпі.
I тады Джым зваліўся. Бук крычаў і лаяўся на беразе. Льт і Джым крычаў, бо ўбачыў, што дзве акуды кіруюць проста да яго. Калі паміж імі і Джымам заставалася не болей за метр, Піпі кінула перад носам у акул какосавы арэх. Іх гэта напалохала на пэўны час, і Джым якраз паспеў даплыць да берага і выбрацца на невядікае ўзвышэнне. 3 яго
адзення цякла вада, і выглядаў ён гаротна. Бук лаяўся.
— Ты сам паспрабуй, тады пабачыш, ці гэта лёгка, — сказаў Джым.
— Хоць пакажу табе, як гэта робіцца, — паабяцаў Бук і палез.
Усе дзеці сачылі за Букам. Аніка нават трошкі спалохалася, бо ён быў усё бліжэй і бліжэй.
— Аёй, толькі не станавіся туды, бо звалітттся, — крыкнула Піпі.
— Куды? — спытаў Бук.
— Туды, — паказала Піпі на выступ.
Бук пагдядзеў уніз пад ногі — і пдюхнуўся ў ваду.
— Так усе какосы можна змарнаваць, — сказала Піпі, кідаючы чарговы какос у акул, каб не даць ім зжэрці няшчаснага Бука, які спалохана плюхаўся ў вадзе.
Ён вылез зды як чорт, і адразу ж зноў палез угару, бо пастанавіў абавязкова забрацца ў пячору і завалодаць жэмчугам.
Гэтым разам справы ў яго пайшлі лепей. Ужо амадь ля самага ўвахода ў пячору ён трыумфальна закрычаў:
— Ну, дзетачкі, зараз я вам адпомшчу!
Тады Піпі выставіда ўказальны палец і тыцнула ім Бука ў жывот.
— Плёх! — такі пачуўся гук.
— Мог бы і сам парупіцца ўзяць з сабой какос, калі ўжо на тое пайшло, — крыкнула Піпі яму ўслед, пацэліўшы навязлівай акуле арэхам у нос.
Але акул прыплыла яшчэ болей, і Піпі давядося кінуць яшчэ какосаў. Адзін з іх выпадкова трапіў Буку па галаве.
— А-а, трасца, гэта быў ты, — сказала Піпі, каді Бук ускрыкнуў. — Зверху ты выгдядаеш дакладна як вялікая гадкая акўліна.
Гэтым разам Джым і Бук вырашылі дачакацца, калі дзеці самі спусцяцца.
— Прагаладаюцца — вылезуць, нікуды не падзенуцца, — злавесна сказаў Бук. — Вось тады яны атрымаюць.
Ен крыкнуў дзецям:
— Шкада мне вас будзе, калі, седзячы ў пячоры, вы памраце з галадухі.
— Добрае ў цябе сэрцайка, — сказала Піпі. — Але сама меней чатырнацць дзён табе не трэба непакоіцца. Потым, напэўна, нам давядзецца ўнармаваць какосавы паёк.
Яна разбіла буйны какос, выпіла малако і з’ела цудоўную сярэдзінку.
Джым і Бук вылаяліся. Ужо сутонела, і яны пачалі рыхтавацца да начлегу на пляжы. Паплыць назад на параход і пераначаваць там яны не наважыліся, бо тады ж дзеці маглі вылезці і ўцячы з усім жэмчугам. Таму бандыты ўдегліся на скалістым беразе ў мокрым адзенні. Гэта было вельмі непрыемна.
Наверсе ў пячоры дзеці дасавадіся какосавымі арэхамі і пюрэ з хлебнага дрэва. Смаката! Іхнія вочы блішчэлі, так усё было захапдяльна і здорава. Час ад часу дзеці высоўвалі галовы з пячоры, каб паглядзець на Джыма і Бука. Цяпер ужо сцямнела і відаць было толькі іхнія няясныя абрысы на скалістым узбярэжжы. Але быдо чутно, як яны там лаюцца.
Раптам пачалася залева, такая выдатная, як бывае ў тропіках. Цэлае мора вады дідося з неба. Піпі высунула з пячоры самы кончык носа.
— Калі камусьці пашанцавала, дык гэта вам, — крыкнула яна Джыму і Буку.
— Што ты маеш на ўвазе? — з надзеяй спытаў Бук.
Ён падумаў, што дзеці, магчыма, перадумалі і захацелі аддаць ім жэмчуг.
— Што ты маеш на ўвазе, каді кажаш, што нам пашанцавала?
— Ты толькі падумай: вам дзіка пашанцавала, што вы паспелі прамокнуць яшчэ да залевы. А інакш вы ж наскрозь прамоклі б пад гэтым дажджом.
Хтосьці вылаяўся ўнізе на ўзбярэжжы, але немагчыма было сказаць, быў гэта Джым ці Бук.
— I вам дабранач, салодкіх сноў, — сказала Піпі. — Бо мы ўжо кладзёмся.
Дзеці ўлегліся на падлогу ў пячоры. Томі і Аніка ляжалі бліжэй за ўсіх да Піпі і трымалі яе за руку. Было так цудоўна! У пячоры было цёпла і ўтульна, а звонку шумеў дождж.
ПІПІ НАДАКУЧВАЮЦЬ ДЖЫМ I БУК
Дзеці соладка праспалі цэлую ноч. Чаго не скажаш пра Джыма і Бука. Спачатку яны лаяліся на дождж, а калі ён скончыўся, то пачалі сварыцца, высвятляючы, хто з іх вінаваты, што яны не змаглі дабрацца да жэмчугу, і каму наоіул прыйшла ў галаву дурная думка выправіцца на востраў Барабабох. Але калі ўзышло сонца і высушыла іх адзенне, а жыццярадасны твар Піпі паказаўся з пячоры і пажадаў ім добрай раніцы, бандыты цвёрда вырашылі адабраць жэмчуг і паехаць адсюль багатырамі. Адно што яны не маглі прыдумаць, як ім гэта зрабіць.
Тым часам конь Піпі пачаў дзівіцца, куды прапалі Піпі, Томі і Аніка. Спадар Нільсан вярнуўся з сустрэчы са сваякамі ў джунглях і таксама іх шукаў. Да таго ж яму было цікава, ці будзе сварыцца Піпі, калі ўбачыць, што ён згубіў свой брыль.
Спадар Нільсан заскочыў на спіну каню, усеўся ля хваста, і конь выправіўся на пошукі Піпі. Паступова ён дабраўся да паўднёвай часткі вострава. I там конь убачыў, што з пячоры вытыркаецца галава Піпі. Ён радасна заржаў.
— Глядзі, Піпі, вунь твой конь! — закрычаў Томі.
— А ля хваста — Спадар Нільсан! — закрычала Аніка.
Джым і Бук пачулі гэта. Яны пачулі, што конь, які ішоў да іх берагам, належаў Піпі, той рудавалосай шкодніцы ў пячоры.
Бук падышоў і схапіў каня за грыву.
— Слухай, чортава семя, — закрычаў ён Піпі. — Зараз я прыб’ю твайго каня.
— Ты збіраешся прыбіць майго каня, якога я так моцна любдю? — сказала Піпі. — Майго залаценькага міленькага коніка? Ды ты не сур’ёзна!
— Анягож, я проста вымушаны буду гэта зрабіць, — сказаў Бук. — Калі толькі ты не захочаш спусціцца і аддаць нам увесь жэмчуг. Увесь да апошняй жамчужыны, прашу заўважыць! А інакш я прыб’ю каня зараз жа.
Піпі сур’ёзна паглядзела на яго.
— Мілы, — сказала яна, — прашу цябе ад усёй душы: не бі майго каня і дазволь дзецям пакінуць сабе іх жэмчуг.
— Ты чула, што я сказаў! — крыкнуў Бук. — Гані жамчужыны зараз жа. А інакш...
I яшчэ прашаптаў Джыму:
— Толькі пачакай, пакуль яна спусціцца сюды з жэмчугам. Тады я аддубашу яе за ноч пад дажджом. А каня забяром з сабой на карабель і прададзім на якім-небудзь іншым востраве.
Ён крыкнуў Піпі:
— Ну, што ты там? Спускаешся ці не?
— Ужо іду, — сказада Піпі. — Але не забывай, што ты сам пра гэта папрасіў.
Лёгка пераскокваючы з выступу на выступ, быццам гэта гладкая сцежка для прагулянак, Піпі ўрэшце трапіла на скалісты бераг, дзе яе чакалі Бук, Джым і конь. Яна апынулася перад Букам. Маленькая і худзенькая, у адной толькі набедранай павязцы стаяла яна там, а рудыя коскі тырчалі ў бакі. Яе вочы гарэлі небяспечным агнём.
— Дзе жэмчуг, дзяўчынка? — крыкнуў Бук.
— Жэмчуг на сёння адмяняецца, — сказала Піпі. — Замест гэтага будзеце скакаць, як варона.