• Газеты, часопісы і г.д.
  • Піпі Доўгая Панчоха Пiпi доўгая панчоха ў Цiхiм акiяне Астрыд Ліндгрэн

    Піпі Доўгая Панчоха

    Пiпi доўгая панчоха ў Цiхiм акiяне
    Астрыд Ліндгрэн

    Выдавец: Папуры
    Памер: 156с.
    Мінск 2021
    29.05 МБ
    Піпі Доўгая Панчоха
    Піпі Доўгая Панчоха
    Піпі Доўгая Панчоха
    Піпі Доўгая Панчоха
    Піпі падымаецца на борт
    — Гэта не хрушч, — сказаў Томі.
    — I не гнаявік, — сказала Аніка, — і не жук-алень. Мне праўда вельмі цікава, як ён называецца.
    На твары Піпі расплылася шчаслівая ўсмешка.
    — Я ведаю як, — сказала яна. — Гэта шпунк.
    — Ты ўпэўненая? — з сумневам спытаў Томі.
    — Ты думаеш, я не пазнаю шпунка, пабачыўшы яго? — сказала Піпі. — Ты хоць раз бачыў што-небудзь шпункавейшае за яго?
    Яна асцярожна перанесла казурку ў больш бяспечнае месца, каб ніхто на яе не наступіў.
    — Мой міленькі шпунчык, — замілавана сказала яна. — Я верыла, што рана ці позна знайду цябе. Але як жа дзіўна. Мы аблазілі ўвесь горад у пошуках шпунка, а ён увесь час быў перад вілай «Напракудзілай».
    ПІПІ ЛАДЗІЦЬ ВІКТАРЫНУ
    Цудоўныя доўгія летнія канікулы аднойчы скончыліся, і Томі з Анікай зноў пайшлі ў школу. Піпі меркавала, што яна і так дастаткова вучоная, і цвёрда заявіла, што нагі яе не будзе ў школе да тае пары, пакуль яе не апануе шалёная прага дакладна даведацца, як правільна пісаць слова «медзведзяня» і як слушна пісаць: «марЗкая хвароба» або ўсё ж «марСкая».
    — У мяне ніколі не бывае марской хваробы, дык што мне хвалявацца праз яе правапіс, — сказала яна. — А калі раптам і надарыцца марская хвароба, то мне будзе чым заняцца і без правапісу.
    — Марской хваробы ў цябе ніколі не будзе, — сказаў Томі.
    I ў гэтым ён меў рацыю. Піпі хадзіла разам з бацькам па морах і акіянах, перш чым кінуць якар на віле «Напракудзіле». Але ніколі яна не цярпела на марскую хваробу.
    Часам Піпі дзеля забавы прыязджала на кані, каб забраць Томі і Аніку пасля школы. Ах, якія шчаслівыя бывалі тады Томі і Аніка! Ім падабалася катацца, і да таго ж мала каго з дзяцей возяць са школы вярхом.
    — Піпі, а можаш прыехаць па нас па абедзе? — аднойчы папрасіў Томі акурат перад тым, як разам з Анікай бегчы назад у школу пасля перапынку на сняданак.
    — Ага, прыедзь па нас, — сказала Аніка. — Бо сёння фрэкен Русэнблюм будзе дарыць падарункі добрым і старанным дзецям.
    Фрэкен Русэнблюм быда багатай пажылой дамай, якая жыла ў гарадку. Яна вельмі дбала пра свае грошы, але раз на паўгоддзе заўжды прыходзіла ў школу і дарыла падарункі школьнікам. He падумайце, што ўсім! Іх атрымлівалі толькі вельмі добрыя і старанныя дзеці. Каб даведацца, якія дзеці былі сапраўды добрыя і старанныя, фрэкен Русэнблюм ладзіла ім доўгія апытанні перад тым, як размяркоўваць падарункі. I таму ўсе дзеці ў маленькім гарадку жылі ў пастаянным страху перад ёй. Бо штодня, калі яны мусілі рабіць хатнія за-
    данні і ў іх з’яўлялася думка, ці не заняцца спачатку чым-небудзь іншым, прыемнейшым, іх мама ці тата казалі:
    — А як жа фрэкен Русэнблюм?
    I яшчэ тым днём, калі фрэкен Русэнблюм наведвала школу, было жахліва сорамна вярнуцца дадому да бацькоў і меншых сясцёр і братоў, не атрымаўшы ані драбнюткай манеткі, ані кулёчка цукерак ці хаця б майкі. Так, проста майкі! Таму што фрэкен Русэнблюм таксама размяркоўвала адзенне сярод найбяднейшых дзяцей. Але якім бы бедным ні быдо дзіця, нічога не дапамагала, калі яно не магло адказаць фрэкен Русэнблюм, колькі сантыметраў у кіламетры. He, нічога дзіўнага не было ў тым, што дзеці ў маленькім гарадку жылі ў страху перад фрэкен Русэнблюм. Яшчэ яны баяліся ейнага супу! Рэч у тым, што фрэкен Русэнблюм узважвала і мерала ўсіх дзяцей, каб праверыць, ці не было сярод іх асабліва худых і недакормленых, якія мо не дастаткова добра харчаваліся дома. Усе такія малыя худыя і бедныя дзеці павінны былі штодня хадзіць да фрэкен Русэнблюм у сняданкавы перапынак. I зрэшты,
    можа, гэта было б і цудоўна, калі б толькі ў тым супе не плавалі кучы гадкіх круп. Ад іх заўжды рабілася слізка ў роце.
    I вось цяпер акурат надышоў той вялікі дзень, калі фрэкен Русэнблюм павінна была наведаць школу. Урокі скончыліся раней, чым звычайна, і ўсе дзеці сабраліся на школьным двары. Пасярод двара паставілі доўгі стол, і за ім сядзела фрэкен Русэнблюм. Дапамагалі ёй дзве пісаркі, якія запісвалі пра дзяцей усё: колькі тыя важаць, ці змаглі адказаць на пытанні, ці яны бедныя і маюць патрэбу ў адзенні, ці добрыя іх адзнакі за паводзіны, ці ёсць у іх меншыя сёстры і браты, якім таксама патрэбнае адзенне. Што і казаць, канца-краю не было таму, што хацела ведаць фрэкен Русэнблюм, На стале перад ёй былі скрыня з грашыма, мноства кулёчкаў з цукеркамі і цэлыя кучы маек, шкарпэтак і рэйтузаў.
    — Дзеці, станьце ў шэрагі, — крыкнула фрэкен Русэнблюм. — Першы шэраг — тыя, хто не мае меншых сясцёр ці братоў; другі шэраг — тыя, хто мае, але не болып за дваіх; трэці шэраг — хто са шматдзетных сямей.
    Бо фрэкен Русэнблюм хацела парадку ва ўсім, і таксама было б справядліва, каб дзеці са шматдзетных сямей атрымлівалі большыя кулькі з цукеркамі, чым тыя, у каго не было сястрычак і брацікаў.
    I вось пачалося апытанне. Вой-вой, як жа калаціліся дзеці! Тым, хто не змог адказаць, спачатку трэба было пайсці пастаяць у куце ганьбы, а потым ісці дадому без аніводнай цукеркі для меншых сястрычак і брацікаў.
    Томі і Аніка вельмі добра вучыліся ў школе. Але, нягдедзячы на гэта, у Анікі ад хвалявання трымцеў бант, калі яна стаяла ў шэрагу побач з Томі, а сам Томі бялеў з твару тым мацней, чым бліжэй падыходзіла яго чарга да фрэкен Русэнблюм. Акурат калі прыйшоў час адказваць, у шэрагу «дзяцей без сясцёр і братоў» раптам пачалося хваляванне. Нейкая асоба праштурхоўвалася праз натоўп. I гэта была не хто іншая, як Піпі. Яна адціснула дзяцей у бакі і прайшла проста да фрэкен Русэнблюм.
    — Даруйце, я прапусціла пачатак, — сказала яна. — А ў які шэраг станавіцца, калі не маеш чатырнаццаці сясцёр і братоў, трынаццаць з якіх маленькія капрызлівыя хлопчыкі?
    Фрэкен Русэнблюм выглядала моцна незадаволенай.
    — Можаш пакуль застацца там, дзе стаіш, — сказала яна. — Але я схільная думаць, што вельмі хутка ты станеш у шэраг дзяцей, якім павінна быць сорамна.
    Потым пісаркі запісалі імя Піпі і ўзважылі яе, каб праверыць, ці неабходны ёй суп. Але для супу Піпі важыла на два кілаграмы болей.
    — Супу ты не атрымаеш, — адрэзала фрэкен Русэнблюм.
    — Фух, пранесла, — сказала Піпі. — He атрымаць бы яшчэ гарсажаў і маек, і тады можна выдыхаць.
    Фрэкен Русэнблюм не пачула яе. Яна шукала ў арфаграфічным слоўніку цяжкае слова, каб спытаць у Піпі, як яно пішацца.
    — Што ж, дзетка, — нарэшце сказала яна, — ці не хочаш ты мне распавесці, як ты напішаш слова «медзведзяня»?
    — Ды калі ласка, — сказала Піпі, — «вядзь-мядзе-ня».
    Фрэкен Русэнблюм кісла-салодка ўсміхнулася.
    — Ды няўжо? — сказала яна. — У арфаграфічным слоўніку яно пішацца зусім інакш.
    — Табе страшна пашанцавала, што ты пацікавілася, як менавіта я пішу гэтае слова, — сказала Піііі. — «Вядзь-мя-дзе-ня» — я заўжды так пісала гэтае слова, і мне самае тое.
    — Пазначце гэта, — сказала фрэкен Русэнблюм пісаркам, сурова падціснуўшы вусны.
    — Ага, пазначце там, — сказала Піпі, — запішыце, якім цудоўным чынам я яго пішу, і прасачыце, каб у арфаграфічным слоўніку неадкладна паправіді.
    — Так, дзетка, — сказала фрэкен Русэнблюм. — Адкажы мне на такое пытанне: калі памёр Карл XII?
    — Авохці мне, і гэты памёр? — выгукнула Піпі. — Аёй-аёй, што за бяда, стодькі народу пакасіла апошнім часам. Я вось пэўная, што гэтага не здарылася б, калі б ён трымаў ногі сухімі.
    — Пазначце гэта, — сказала фрэкен Русэнблюм ледзяным тонам.
    — Ага, зрабіце такую ласку, — дадала Піпі. — I запішыце таксама, што карысна ставіць п’яўкі на
    жывот. I выпіваць трошкі карасшы перад сном, дужа бадзёрыць!
    Фрэкен Русэнблюм паківала галавой.
    — Чаму ў каня палоскі на шчочных зубах? — сур’ёзна спытада яна.
    — А ты ўпэўненая, што ў яго ёсць гэтыя палоскі? — з сумневам сказала Піпі. — Можаш спытаць у яго самога, між іншым. Ён стаіць там, — працягнула яна і паказала на свайго каня, якога прывязала да дрэва.
    Піпі задаводена засмяялася.
    — Пашанцавала, што я ўзяла яго з сабой сюды, — сказала яна. — А інакш ты б ніколі не даведалася, чаму ў каня палоскі на шчочных зубах. Бо, шчыра сказаць, я не маю ніякага ўяўдення, чаму так. I я такіх пытанняў яму не задаю.
    Рот фрэкен Русэнблюм сціснуўся ў танюткую лінію.
    — Нечувана, — прамармытала яна, — проста нечувана.
    — 3 гэтым я згодная, — задаволена сказала Піпі. — Калі я і далей буду такой разумніцай, то не пазбегнуць мне атрымання ружовых рэйтузаў.
    — Пазначце гэта, — сказала фрэкен Русэнблюм пісаркам.
    — He трэба клопату, — папрасіла Піпі. — Па шчырасці, я не напрошваюся на ружовыя рэйтузы. Я не гэта мела на ўвазе. Але можаце запісаць, што мне трэба даць вялікі кулёк цукерак.
    — Ты атрымаеш апошняе пытанне, — сказала фрэкен Русэнблюм, і яе голас гучаў надзвычай суха.
    — Ага, давай, — сказала Піпі. — Люблю гэткія віктарыны.
    ЦІ зможаш ты адказаць на наступнае? — сказала фрэкен Русэнблюм. — Пэру і Полю трэба падзяліць торт. Калі Пэр атрымае чвэрць, то што атрымае Поль?
    — Яму забаліць жывот, — адказала Піпі і павярнулася да пісарак. — Пазначце гэта, — сказала яна сур’ёзна. — Пазначце, што Полю забаліць жывот.
    Але фрэкен Русэнблюм ужо было досыць Піпі.
    — Ты самае неадукаванае і няветлівае дзіця, якое я толькі бачыла, — сказала яна. — Зараз жа
    ідзі і стань вунь у той шэраг, і хай табе будзе сорамна!
    Піпі паслухмяна пацюпала куды сказана, буркнуўшы сабе пад нос:
    — Нячэсна! Я ж адказала на ўсе пытанні.
    Зрабіўшы пару крокаў, яна раптам успомніла пра адну штуку і хуценька праштурхалася назад да фрэкен Русэнблюм.
    — Даруйце, — сказала яна, — але я забылася паведаміць свой абхват у грудзях і вышыню над узроўнем мора. Пазначце гэта, — папрасіла яна пісарак. — He тое, каб мне хацелася атрымаць нейкі суп, — ні ў якім разе, гэта я чыста дзеля парадку ў бухгалтэрыі.
    — Калі ты зараз жа не станеш у ганебны шэраг, — сказала фрэкен Русэнблюм, — то я ведаю адну маленькую дзяўчынку, якую добра адлупцуюць.
    — Беднае дзіця, — сказала Піпі. — Дзе яна? Адпраўце яе да мяне, я абараню яе. Пазначце гэта!
    Потым Піпі пайшла і стала сярод дзяцей у ганебным шэрагу. Настрой там панаваў кепскі. Многія дзеці ўсхліпвалі і плакалі ад думак пра тое,
    што скажуць іх бацькі, сястрычкі і брацікі, калі яны вернуцца дахаты без манетак і без цукерак.
    Паглядзеўшы на дзяцей, якія плакалі вакол, Піпі пару разоў каўтнула. I тады сказала:
    — Возьмем і самі зладзім сваю ўласную віктарыну!