• Газеты, часопісы і г.д.
  • Піпі Доўгая Панчоха Пiпi доўгая панчоха ў Цiхiм акiяне Астрыд Ліндгрэн

    Піпі Доўгая Панчоха

    Пiпi доўгая панчоха ў Цiхiм акiяне
    Астрыд Ліндгрэн

    Выдавец: Папуры
    Памер: 156с.
    Мінск 2021
    29.05 МБ
    Піпі Доўгая Панчоха
    Піпі Доўгая Панчоха
    Піпі Доўгая Панчоха
    Піпі Доўгая Панчоха
    Піпі падымаецца на борт
    — Як незвычайна, — прамовіла цётачка Лаўра.
    — Незвычайна? — сказала Піпі. — А што тут такога незвычайнага?
    — Што яны былі такія падобныя, — растдумачыла цётачка Лаўра. — Гэта ж было даводі незвычайна!
    — Ат, — запярэчыла Піпі, — нічога тут незвычайнага. Бо яны ж і былі блізнюкі. Прычым абодва. Ажно ад самага нараджэння.
    Яна паглядзела на цётачку Лаўру амаль з дакорам.
    — He разумею, што вы маеце на ўвазе, мілая цётачка Лаўра. 3 чаго тут усчынаць спрэчку і падзіўляцца, калі два нябогі-блізнюкі маюць троху
    падабенства? Што ж ім з гэтым зрабіць? Паверце мне, мілая цётачка, ніхто па добрай волі не захацеў бы выглядаць, як Агатон. I як Тэадор, дарэчы.
    — Як жа так, — сказала цётачка Лаўра, — то да чаго ты згадала дзіўныя супадзенні?
    — Калі б мне давалі хоць слова ўставіць на гэтай вечарыне, — сказала Піпі, — то вы б пачулі пра дзіўныя супадзенні. Уявіце сабе, што і Агатон, і Тэадор абодва ненатуральна падварочвалі пальцы ног пры хадзе. Пры кожным іх кроку вялікі палец правай нагі сутыкаўся з вялікім пальцам левай. I калі гэта не дзіўнае супадзенне, то што? Прынамсі, вядікія пальцы трымаліся такога меркавання.
    Піпі ўзяла яшчэ адзін сухарык. Цётачка Лаўра паднялася, каб пайсці.
    — Але, цётачка Лаўра, хіба вы не раскажаце пра ўчорашняе дзіўнае супадзенне? — спытала фру Сетэргрэн.
    — Мяркую, я пачакаю з гэтым да іншага разу, — сказала цётачка Лаўра. — I, дарэчы, калі разважыць, то пэўна яно не такое ўжо і дзіўнае.
    Яна развіталася з Томі і Анікай. Потым паляпала Піпі па рудой галоўцы.
    — Бывай, дзетка, — сказала яна. — Ты мела рацыю, здаецца, мне ўжо палепшала. Я ўжо зусім не хвалююся.
    — О, я так гэтаму радая, — сказала Піпі і сардэчна абняда цётачку Лаўру. — Ведаеце што, дарагая цётачка Лаўра! Тата быў надзвычай задаволены, калі ў Ганконгу мы ўзялі Тэадора. Тата сказаў, што цяпер мы зможам напалохаць удвая больш коней.
    ПІПІ ЗНАХОДЗІЦЬ ШПУНК
    Аднойчы раніцай Томі і Аніка, як звычайна, подскакам прыбеглі на кухню да Піпі і крыкнулі: «Здароў!» Але адказу не атрымалі. Са шчаслівай усмешкай на вуснах Піпі сядзела пасярод кухоннага стала, трымаючы ў абдымках Спадара Нільсана, маленькую мартышку.
    — Здароў! — паўтарылі Томі і Аніка.
    — Падумаць тодькі, — детуценна працягнула Піпі, — падумаць толькі, што я прыдумала гэта. Менавіта я, а не хтосьці яшчэ.
    — Што ты прыдумала? — пацікавіліся Томі і Аніка.
    Іх ніколькі не здзівіла тое, што Піпі нешта прыдумала, бо яна пастаянна гэта рабіла, але ім хацелася ведаць, што менавіта.
    — Дык што ты прыдумала, Піпі?
    — Новае слова, — сказала Піпі і паглядзела на Томі і Аніку, нібыта першы раз іх бачыла, — абсалютна новенькае слоўца.
    — Што за слова? — спытаў Томі.
    — Першакласнае слова, — сказала Піпі. — Адно з найлепшых, якія мне толькі даводзілася чуць.
    — Дык скажы якое, — папрасіла Аніка.
    — Шпунк, — урачыста прамовіла Піпі.
    — Шпунк, — паўтарыў Томі. — А што яно значыць?
    — Каб я толькі ведала, — адказала Піпі. — Мне вядома толькі тое, што яно не значыць «пыласос».
    — Але калі ты не ведаеш ягонага значэння, то ім жа нельга карыстацца?
    — Нельга, гэта мяне і турбуе, — сказала Піпі.
    — А што за людзі з самага пачатку прыдумлялі значэнне слоў? — пацікавіўся Томі.
    — Напэўна, куча старых вучоных, — сказала Піпі. — I яны, напэўна, былі тыя яшчэ дзівакі! Толькі падумайце, якіх слоў яны напрыдумлялі! I «таз», і «арматура», і «вяровачка», і такое, што ніколі не здагадаешся, адкуль наогул яны гэта выцягнулі. Але «шпунк», як ні паглядзі, добрае слова, якое так і просіцца, каб яго прыдумалі. Як жа мне пашанцавала прыдумаць яго! Напэўна, я змагу і даведацца, што яно значыць.
    Яна трошкі падумала.
    — «Шпунк»! Цікава, ці не можа яно абазначаць макаўку флагштока, фарбаваную бдакітным колерам? — сказала яна, вагаючыся.
    — Флагштокі не фарбуюць блакітным, — сказала Аніка.
    — Дакладна, тут ты маеш рацыю. Я ведаю, што не фарбуюць. А ці не можа яно абазначаць гук, з якім гразь вылазіць паміж пальцамі ног, калі на яе наступаеш? Давайце паслухаем, як гэта вымаўляецца: «Аніка лазіла па гразі — і вакол чуўся цудоўны шпунк».
    Яна паматала галавой.
    — He, усё не тое. «I вакол чуўся цудоўны чвяк», — так трэба было сказаць.
    Яна ўчапілася сабе ў валасы.
    — Усё больш і болып загадак. Але чым бы яно ні было, я дазнаюся, што гэта. Магчыма, яно прадаецца ў краме. Хадзем спытаемся!
    Томі і Аніка нічога не мелі супраць. Піпі прынесла і раскрыла свой чамадан, поўны залатых манет.
    — Шпунк, — вымавіла яна, — гучыць як нешта дарагое. На ўсялякі выпадак трэба прыхапіць золата.
    Так яна і зрабіла. Спадар Нільсан, як звычайна, заскочыў ёй на плячо. I Піпі вынесла з веранды свайго каня.
    — Справа не цярпіць, — сказала яна Томі і Аніцы. — Паедзем на кані. A то, пакуль дойдзем, шпунк можа скончыцца. Я не здзіўлюся, калі бургамістр ужо купіў апошні кавалак.
    Калі конь наўзгалоп панёсся па вуліцах з Піпі, Томі і Анікай на спіне, яго капыты так гучна стукалі па брукаванцы, што гэты грукат пачулі ўсе дзеці ў гарадку і радасна высыпалі на вуліцы, бо ўсе яны любілі Піпі.
    — Піпі, ты куды? — закрычалі яны.
    — Купляць шпунк! — адказала яна, на міг прытрымаўшы каня.
    Дзеці разгублена спыніліся.
    — Гэта нешта смачнае? — запытаўся адзін маленькі хлопчык.
    — О, — сказала Піпі, аблізаўшыся, — гэта проста цудоўная штука. Прынамсі гучыць як нешта такое.
    Яна саскочыла з каня перад цукерняй і зняла з яго Томі і Аніку. Дзеці зайшлі ў краму.
    — Мне, калі ласка, пакецік шпунку, — сказала Піпі. — Толькі каб ён быў храбусткі.
    — Шпунк, — азадачана вымавіла мілая фрэкен за прылаўкам, — думаю, у нас такога няма.
    — Дьт пэўна ж ёсць, — сказала Піпі. — Ен павінен быць ва ўсіх прыстойных крамах.
    — Магчыма, але сёння скончыўся, — сказала фрэкен, якая ніколі не чула пра шпунк, але не хацела прызнавацца ў тым, што яе крама менш прыстойная за іншыя.
    — О, дык ён быў у вас учора? — нецярпліва закрычала Піпі. — Калі ласачка, раскажыце мне, як ён выглядаў. Я нікоді ў жыцці не бачыла шпунка. Ен такі ў чырвоныя пасачкі?
    Тады мілая фрэкен вельмі прыгожа пачырванела і сказала:
    — Ай, не ведаю я, што гэта такое! У любым выпадку, у нас яго няма.
    Вельмі расчараваная, Піпі выйшла за дзверы.
    — Значыць, мне трэба шукаць далей, — сказала яна. — Без шпунка я дадому не вярнуся.
    Наступная крама была гаспадарчая. Прадавец ветліва пакланіўся дзецям.
    — Я б хацела набыць шпунк, — сказала Піпі. — Але толькі найлепшага гатунку, такога, з якім ходзяць на льва.
    Прадавец хітравата ўсміхнуўся.
    — Зараз паглядзім, — сказаў ён, пачухаўшы за вухам, — зараз паглядзім.
    Ен дастаў жалезныя граблі і працягнуў іх Піпі.
    — Такое пойдзе? — спытаў ён.
    Піпі пакрыўджана зірнула на яго.
    — Гэта тое, што вучоныя называюць граблямі, — сказала яна. — А мне тут выпадкова шпунк спатрэбіўся. He спрабуй абдурыць маленькае нявіннае дзіця!
    Тады прадавец засмяяўся і сказаў:
    — На жаль, у нас няма таго, што ты папрасіла. Спытай у галантарэі на рагу.
    — Галантарэя, — буркнула Піпі Томі і Аніцы, калі яны выйшлі на вуліцу. — Я і так ведаю, што там яго няма.
    Некаторы час яна выглядала панурай, але потым яе твар пасвятлеў.
    — Магчыма, урэшце высветліцца, што шпунк — гэта хвароба, — сказала яна, — хадзем спытаем у доктара!
    Аніка ведала, дзе жыве доктар, таму што ёй там рабілі прышчэпку.
    Піпі пазваніла ў дзверы. Адчыніла медсястра.
    — Мы да доктара, — сказала Піпі. — Вельмі сур’ёзны выпадак. Каласальна цяжкая хвароба.
    — Калі ласка, сюды, — прапанавала медсястра.
    Калі дзеці зайшлі, доктар сядзеў за пісьмовым сталом. Піпі папраставала да яго, заплюшчыла вочы і высалапіла язык.
    — Што з табой такое? — спытаў доктар.
    Піпі зноў расплюшчыла ясныя блакітныя вочы і схавала язык.
    — Баюся, што я падхапіла шпунк, — сказала яна. — Бо ў мяне сверб па ўсім цеде. Вочы зусім нічога не бачаць, калі спдю. Часам нападае ікаўка. А ў нядзелю я пачувадася вельмі так сабе пасля таго, як з’ела талерку гутадіну з малаком. Апетыт у мяне выдатны, але часта ежа трапдяе не ў тое горла, а гэта зусім некарысна. Мусіць, мяне шпунк узяў. Скажыце мне тодькі адно: ён заразны?
    Доктар паглядзеў на здаровы тварык Піпі і сказаў:
    — Думаю, што ты пачуваешся лепей за многіх. Я ўпэўнены, што ты не пакутуеш на шпунк.
    Піпі нецярпліва схапіда яго за руку.
    — Але ж ёсць хвароба, якая так называецца, га?
    — Няма, — сказаў доктар, — такой хваробы не існуе. А нават каді б існавала, думаю, яна б да цябе не прычапілася.
    Піпі выглядала змрочнай. На развітанне яна глыбока прысела ў рэверансе, Аніка таксама. Томі пакданіўся доктару. Яны марудна пайшлі да каня; той чакаў ля плота, які агароджваў доктараў сад.
    Акно на верхнім паверсе дома было адчыненае. Піпі паказала на яго і сказала:
    — Я не здзіўлюся, калі шпунк знойдзецца там. Злажу пагляджу.
    Спрытна ўхапіўшыся, Піпі палезла па вадасцёкавай трубе. Параўняўшыся з акном, яна адпусціла трубу і, скокнуўшы, ухапілася за бдяху пад акном. А потым падцягнулася на руках і засунула галаву ў акно.
    У пакоі сядзелі, ведучы гутарку, дзве спадарыні. Здагадайцеся, ці здзівіліся яны, калі над падаконнікам раптоўна паказалася рудая галава і прамовіла:
    — Можна пацікавіцца, ці няма тут якога шпунка?
    Дзве спадарыні спалохана ўскрыкнулі.
    — Напрамілы бог, пра што ты кажаш, дзіця? Гэта хтосьці, хто вырваўся на волю?
    — Менавіта гэта мяне і цікавіць, — ветліва адказала Піпі.
    — О, ён, напэўна, пад ложкам, — закрычала адна са спадарынь. — Ён кусаецца?
    — Я амаль упэўненая ў гэтым, — сказала Піпі. — Хутчэй за ўсё, у яго выдатныя іклы.
    Дзве дамы ўчапіліся адна ў адну. Піпі з цікаўнасцю аглядзелася, але нарэшце панура сказала:
    — He, тут няма нават вусіка шпунка. Даруйце, што перабіла вашу гутарку! Я проста хацела запытацца, бо выпадкова праходзіла міма.
    Уніз яна злезла таксама па вадасцёкавай трубе.
    — Шкада, — сказала яна Томі і Аніцы. — У гэтым горадзе няма шпунка. Паехалі дадому.
    Так яны і зрабілі. I толькі яны саскочылі з каня перад верандай, як Томі ледзь не наступіў на нейкую дробную казурку, што паўзла па сцяжынцы.
    — Асцярожна, жук! — крыкнула Піпі.
    Усе ўтраіх яны нахіліліся, каб паглядзець на яго. Ён быў такі маленькі, з зялёнымі і бліскучымі, як метал, крыльцамі.
    — Які прыгожанькі! — сказала Аніка. — Цікава, як ён называецца?