• Газеты, часопісы і г.д.
  • Піпі Доўгая Панчоха Пiпi доўгая панчоха ў Цiхiм акiяне Астрыд Ліндгрэн

    Піпі Доўгая Панчоха

    Пiпi доўгая панчоха ў Цiхiм акiяне
    Астрыд Ліндгрэн

    Выдавец: Папуры
    Памер: 156с.
    Мінск 2021
    29.05 МБ
    Піпі Доўгая Панчоха
    Піпі Доўгая Панчоха
    Піпі Доўгая Панчоха
    Піпі Доўгая Панчоха
    Піпі падымаецца на борт
    Востраў Барабабох быў каралавым. 3 паўднёвага боку бераг абрываўся ў мора высокімі каралавымі сценамі, і там былі самыя цудоўныя пячоры, вырытыя хвалямі. Некаторыя месціліся цалкам пад паверхняй мора і былі запоўненыя вадой, але некаторыя былі вышэй, і там мясцовыя дзеці бавілі час і гулялі.
    Яны назбіралі вялікія запасы какосавых арэхаў і іншага смакоцця ў самую вялікую пячору. Залезці сюды было няпростай задачай. Трэба было вельмі асцярожна прабрацца ўздоўж скалістай кручы, моцна трымаючыся за бугры і выступы. Інакш можна было лёгка сарвацца ў мора. Звычайна то нічога страшнага. Аднак гэтае месца кішэла
    акуламі, якія любілі паласавацца дзятвой. Нягледзячы на гэта, барабохскія дзеці забаўляліся ныраннем па жамчужніцы, але тады камусьці заўжды трэба было стаяць на варце і крычаць «Акула! Акула!», як толькі паказваўся плаўнік драпежніцы. Унутры пячоры барабохскія дзеці зладзілі сховішча зіхатлівага жэмчугу, які яны знайшлі ў жамчужніттах. Яны часта гуляліся ім у шарыкі і не ўяўлялі, што гэты жэмчуг каштаваў шалёных грошай у краінах белых людзей. Капітан Доўгая Панчоха часам браў пару жамчужын, калі ехаў купіць тытуню. За жэмчуг ён набываў цэлую кучу рэчаў, на яго думку, патрэбных падданым, але збольшага ён лічыў, што яго верныя барабохі самі добра знаюцца, як ім жыць. I дзеці маглі працягваць гуляцца з жамчужынамі ў шарыкі.
    Аніка абедзвюма рукамі замахала на Томі, калі той прапанаваў, каб яна прабралася ўздоўж кручы ў вялікую пячору. Спачатку шлях быў не такі і цяжкі. Можна было ісці па даволі шырокім выступе, але паступова ён рабіўся вузейшым і вузейшым, і апошнія некалькі метраў да пячоры трэба было караскацца, шукаючы апоры для нагі.
    — Ні за што, — сказала Аніка. — Hi за што!
    Караскацца ўздоўж кручы, дзе амаль немагчыма было надзейна зачапіцца хоць за што-небудзь, і каб яшчэ пад табой было дзесяць метраў да мора, поўнага акул, якія толькі і чакалі, калі нехта зваліцца, — гэта не тое, што Аніка лічыла добрай забаўкай.
    Томі вельмі засердаваў.
    — У-у, ніколі нельга браць з сабой сясцёр у Ціхі акіян, — сказаў ён і палез на кручу.
    — Глядзі на мяне! Проста робіш вось так...
    — Плёх! — з такім гукам Томі зваліўся ў ваду. Аніка гучна ўскрыкнула. Нават мясцовыя дзеці напалохаліся.
    — Акула! Акула! — закрычалі яны, паказваючы ў мора. Адтуль вытыркаўся плаўнік, які на поўнай хуткасці кіраваўся да Томі.
    — Плёх! — зноў пачуўся іук. Гэта Піпі саскочыла ўніз. Яна паспела даплыць да Томі амаль адначасова з акулай. Томі енчыў, як шалёны. Ен адчуў, як вострыя зубы акулы драпнулі яму па скуры. Але тут жа Піпі схапіла крыважэрную пачвару дзвюма рукамі і падняла яе над паверхняй вады.
    — I не сорамна табе? — паўшчувала яна акулу.
    Рыбіна агледзелася вакол, яна была агаломшаная і ў кепскім гуморы. Яна ж не магла добра дыхаць на паветры.
    — Паабяцай, што ніколі болып так не будзеш, і тады я цябе адпушчу, — сур’ёзна сказала Піггі.
    I яна з усёй сілы шпурнула акулу далёка ў акіян. А тая кінулася наўцёкі, вырашыўшы як мага хутчэй перабрацца ў Атлантыку.
    Тым часам Томі выбраўся на невялікі выступ і сядзеў там, калоцячыся ўсім целам. 3 яго нагі ішла кроў. За Томі вылезла Піпі. Яна паводзіла сябе вельмі дзіўна. Спачатку высока падняла Томі, а потым абняла так моцна, што з яго выйшла амаль усё паветра. Потым раптоўна адпусціда яго і села на скале. Схаваўшы твар у далонях, яна плакала. Піпі плакала. Томі, Аніка і ўсе мясцовыя дзеці глядзелі на яе агадомшана і напалохана.
    — Ты плакаць, бо Томі ледзь не з’елі? — сггытаўся Мома.
    — He, — змрочна сказала Піггі і выцерла вочы. — Я плакаць, бо бедная галодная акулка засталася сёння без сняданку.
    ПІПІ УШЧУВАЕ ДЖЫМА I БУКА
    Зубы акулы толькі крыху падрапалі скуру на назе Томі, і, супакоіўшыся, ён усё адно захацеў залезці ў вялікую пячору. Тады Піпі спляла вяроўку з гібіскусавага лыка і надзейна прывязала яе да каменя. Потым лёгка, як сарна, забралася ў пячору і там надзейна замацавала другі канец вяроўкі. Цяпер нават Аніка адважылася забрацца ў пячору. Лезці, трымаючыся за нацягнутую вяроўку, было нескладана.
    Гэта была цудоўная пячора. Настолькі прасторная, што ў ёй без цяжкасці змясціліся ўсе дзеці.
    — Гэтая пячора нават лепшая за дуплісты дуб у садзе ля вілы «Напракудзілы», — сказаў Томі.
    — Ну, не лепшая, але такая ж добрая, — запярэчыла Аніка, адчуўшы як ёй кальнула сэрца
    ад думкі пра дуб, што застаўся дома, і не жадаючы пагаджацца з тым, што існавала нешта лепшае за яго.
    Мома паказаў белым дзецям, колькі какосавых арэхаў і пюрэ з пладоў хлебнага дрэва назапашана ў пячоры. Тут можна было б пражыць некалькі тыдняў і не памерці ад голаду. Маана падышла і паказала полае бамбукавае сцябло, да канца запоўненае цудоўнымі пярлінамі. Яна дала Піпі, Томі і Аніцы па жмені.
    — Прыгожымі штукамі вы гуляецеся ў шарыкі ў гэтай краіне, — адзначыла Піпі.
    Было здорава сядзець ля выхаду з пячоры і глядзець, як зіхаціць акіян пад сонцам. А яшчэ было вельмі прыемна, лежачы на жываце, плявацца з вышыні ў ваду. Томі абвясціў спаборніцтва ў пляванні на адлегласць. Мома ў гэтым быў сапраўдны мастак. Але нават ён не мог перамагчы Піпі. Ей не было роўных, калі яна сваім спосабам плявалася праз шчылінку ў пярэдніх зубах.
    — Калі ў Новай Зеландыі сёння імжыць, — сказала Піпі, — то гэта мая віна.
    У Томі і Анікі выходзіла блага.
    — Белыя дзеці не ўмеюць плявацца, — ганарыста сказаў Мома.
    Піпі ён не дужа лічыў за белае дзіця.
    — He ўмеюць плявацца? — абурылася Піпі. — О, ты не ведаеш, што кажаш. Ды яны толькі гэтаму і вучацца ў школе з першага класа! Пдяваць і на адлегласць, і ў вышыню, і ў скачку. Бачыў бы ты настаўніцу Томі і Анікі, вось хто плюецца дык плюецца! Яна заняла першае месца ў пляванні ў скачку. Калі яна носіцца па акрузе і плюецца, увесь горад стаіць на вушах ад радасці.
    — Хм-хм... — сказалі Томі і Аніка.
    Прыклаўшы руку брылём да вачэй, Піпі прыгледзелася, узіраючыся ў марскі гарызонт.
    — Там нейкае судна ідзе, — сказала яна. — Мале-енечкі параходзік. Цікава, што яму тут спатрэбілася.
    I праўда, гэта было цікава. Параход на добрай хуткасці набліжаўся да вострава Барабабох. На борце, апроч некалькіх чарнаскурых матросаў, таксама былі два беласкурыя мужчыны. Іх звалі Джым і Бук. Гэта былі хамаватыя дзецюкі, якія выглядалі як сапраўдныя бандыты. Акурат бандытамі яны і былі.
    Аднойчы капітан Доўгая Панчоха купляў тытунь у краме ў той жа самы час, калі там былі і Джым з Букам. Тыя ўбачылі, як капітан Доўгая Панчоха выклаў на прылавак пару незвычайна буйньіх і прыгожых жамчужын, і пачулі, як ён сказаў, што на востраве Барабабох дзеці карыстаюцца такімі для гульні ў шарыкі. 3 таго дня яны мелі толькі адну мэту: паехаць на востраў Барабабох і завалодаць гэтым жэмчугам. Яны ведалі, што капітан Доўгая Панчоха быў жахліва дужы, таксама
    яны пабойваліся матросаў са «Скакухі» — і таму задумалі зрабіць нечаканы налёт, калі мужчыны выправяцца на якое-небудзь паляванне. I вось такі выпадак надарыўся. Схаваўшыся за востравам, яны бачылі ў падзорную трубу, як капітан Доўгая Панчоха, усе матросы і барабохі пагрэблі ад вострава Барабабох. Засталося толькі дачакацца, калі чаўны зусім знікнуць з вачэй.
    — Кідайце якар! — крыкнуў Бук, калі карабель падышоў зусім блізка да вострава.
    Піпі і ўсе дзеці моўчкі назіралі за імі з пячоры. Вось кінулі якар. Джым і Бук заскочылі ў шлюпку
    і пагрэблі да берага. Чарнаскурым жа матросам загадалі заставацца на борце.
    — Зараз пракрадзёмся ў вёску і заспеем іх знянацку, — сказаў Джым. — Дома ж толькі жанчыны і дзеці.
    — Анягож, — сказаў Бук. — Дарэчы, у чаўнах было так шмат жанчын, што я думаю, на востраве засталіся толькі дзеці. Спадзяюся, яны гуляюцца ў шарыкі, гы-гы-гы.
    — А чаму? — крыкнула Піпі з пячоры. — Любіце гуляцца ў шарыкі? Я дык лічу, што скакаць варонай таксама весела.
    Джым і Бук здзіўлена азірнуліся і ўбачылі Піпі і дзяцей, чые галовы тырчалі з пячоры. Твары бандыдаў расплыліся ва ўсмешцы.
    — Вось дзе ў нас дзеці, — сказаў Джым.
    — Выдатна, — сказаў Бук. — Для нас гэта будзе лёгенька.
    Але на ўсялякі выпадак яны вырашылі дзейнічаць хітрасцю. Ніхто ж не ведаў, дзе гэтая малеча захоўвала жэмчуг, таму найлепш было падмануць іх, удаючы з сябе добранькіх. Яны зрабілі выгляд, што на востраў Барабабох прыплылі не дзеля
    жэмчугу, а дзеля прыемнага падарожжа. Ім было горача, яны ўзмакрэлі, і Бук прапанаваў для пачатку скупануцца.
    — Толькі зганяю назад на параход па нашы купальныя майткі, — сказаў ён.
    Так ён і зрабіў. Тым часам Джым застаўся стаяць на беразе.
    — Добрае тут месца для купання? — крыкнуў ён дзецям, каб паддобрыцца.
    — Проста цудоўнае, — адказала Піпі. — Проста цудоўнае для акул. Яны купаюцца тут штодня.
    — Што за лухта, — сказаў Джым. — He бачу тут ніякіх акул.
    Але ўсё-ткі ён трошкі захваляваўся і, калі Бук прыпдыў назад з купадьнымі майткамі, пераказаў яму словы Піпі.
    — Лухта, — сказаў Бук і крыкнуў Піпі: — Гэта ты сцвярджаеш, што тут небяспечна купацца?
    — He, — запярэчыла Піпі. — Я такога ніколі не казала.
    — Дзіўна, — сказаў Джым. — Хіба ты не казала, што тут могуць быць акулы?
    — Гэта я казала. Але каб небяспечна — не, я б так не сцвярджала. Летась тут і мой дзядуля купаўся.
    — Вось яно як, — сказаў Бук.
    — Дзядуля во вярнуўся дадому з бальніцы ў гэтую пятніцу, — працягнула Піпі, — на самых зграбных драўляных нагах, якія я толькі бачыла ў дзядудяў.
    Яна задуменна сплюнула ў ваду.
    — Таму нельга сцвярджаць, што гэта небяспечна. Пазбавіцца той-сёй рукі-нагі можна, калі тут купацца. Але пара драўляных ног каштуе не болып за крону — то не думаю, што вам чыста са сквапнасці варта ўстрымлівацца ад асвяжальнага купання.
    Яна сплюнула яшчэ раз.
    — Мой дзядуля, дарэчы, радуецца сваім драўляным нагам як дзіця. Ен кажа, што ў бойцы ім цаны няма.
    — Ведаеш, што я думаю? — сказаў Бук. — Я думаю, што ты маніш. Твой дзядуля, напэўна, ужо стары чалавек. Наўрад ці ён захоча лезці ў нейкую бойку.
    — Наўрад ці захоча? — загарланіла Піпі. — Ды ён самы люты дзядуля з усіх, хто малаціў драўлянымі нагамі па галовах. Ён нудзіцца, калі не займае сябе бойкамі з раніцы да вечара. I тады кусае сябе за нос з чыстай лютасці.
    — Лухта, — сказаў Бук. — Ніхто не можа ўкусіць сябе за нос.