Піпі Доўгая Панчоха
Пiпi доўгая панчоха ў Цiхiм акiяне
Астрыд Ліндгрэн
Выдавец: Папуры
Памер: 156с.
Мінск 2021
Дзеці трошкі ажывіліся, але да канца не зразумелі, што Піпі мае на ўвазе.
— Станьце ў два шэрагі, — загадала Пітті. — Усе, хто ведае, што Карл XII памёр, станьце ў адзін шэраг, а тыя, хто першы раз пра гэта чуюць, — у другі.
Але паколькі ўсе дзеці ведалі, што Карл XII памёр, атрымаўся толькі адзін шэраг.
— Так не пойдзе, — сказала Піпі. — Павінна быць як найменш два шэрагі, a то будзе не па-сапраўднаму. Сггытайце фрэкен Русэнблюм, яна пацвердзіць.
Піпі падумала крыху.
— Ведаю, як зробім! — нарэшце сказала яна. — Усе вучоныя свавольніцы і свавольнікі становяцца ў першы шэраг.
— А хто становіцца ў другі шэраг? — нецярпліва спытала маленькая дзяўчынка, якая не хацела запісвацца ў свавольніцы.
— У друті шэраг становімся мы, якія яшчэ не цалкам вучоныя свавольніцы і свавольнікі, — адказала Піпі.
Тым часам ля стала фрэкен Русэнблюм апытанне ішло поўным ходам, і час ад часу чарговае заплаканае дзіця прыходзіла адтуль да кампаніі Піпі.
— А зараз будзе складана, — сказала Піпі. — Паглядзім, ці ўважліва вы чыталі падручнікі.
Яна павярнулася да маленькага худзенькага хлопчыка ў блакітнай кашульцы.
— Вось ты, — сказала яна. — Скажы мне, хто памёр.
Хлопчык выглядаў троху збянтэжаным, але адказаў:
— Бабуля фру Петэрсан з пяцьдзясят сёмага дома.
— Бач ты, — сказала Піпі. — А яшчэ?
He, хлопчык больш нікога не ведаў. Тады Піпі прыклала далоні рупарам да рота і гучна прашаптала:
— Карл XII ж, ну!
Потым Піпі апытада ўсіх дзяцей па чарзе на прадмет, хто памёр, і ўсе яны адказвалі:
— Бабуля фру Петэрсан з пяцьдзясят сёмага і Карл XII.
— Гэтае апытанне пераўзыходзіць усе чаканні, — сказала Піпі. — Зараз я спытаю толькі яшчэ адну рэч. Калі Пэру і Подю трэба падзяліць торт, і Пэр не хоча нічога, апроч як сядзець у куце і грызці сухенькую чвэртачку торта, хто будзе вымушаны ахвяраваць сабой і змалаціць цэлы торт?
— Поль! — закрычалі ўсе дзеці.
— Што за кемлівыя дзеці, пашукаць такіх! — здзівідася Піпі. — Але ж трэба вас за гэта ўзнагародзіць.
3 кішэняў яна дастала цэлую кучу залатых, і кожнае дзіця атрымала па манеце. Таксама кожнае дзіця атрымала вялікі кулёк з цукеркамі, якія Піпі выцягвала са свайго заплечніка.
I сярод тых дзяцей, якім належала саромецца, усчалася вялікая весялосць. Таму, калі апытанне фрэкен Русэнблюм скончылася і трэба было ісці дадому, ніхто не бег шпарчэй за дзяцей, якія пастаялі ў куце ганьбы. Але перад гэтым яны разам сабраліся вакол Піпі.
— Дзякуй табе, дарагая Піпі! — сказалі яны. — Дзякуй за грошы і цукеркі.
— Ой, ды няма за што, — адказала Піпі. — За гэта вам не трэба дзякаваць. Але тое, што я вызваліла вас ад ружовых рэйтузаў, вы ніколі не павінны забываць.
ПІПІ АТРЫМЛІВАЕ ЛІСТ
Мінаў дзень за днём, і надышла восень.
Спачатку восень, а потым і зіма, ды доўгая, ды халодная, і ўсё ніяк не хацела заканчвацца. Томі і Аніка былі вельмі занятыя ў школе і з кожным днём пачуваліся ўсё болып стомленымі, і ўсё цяжэй было паднімацца раніцамі. Фру Сетэргрэн пачала сур’ёзна непакоіцца праз іх бледныя шчокі і благі апетыт. Да ўсяго яны абое раптоўна злеглі, захварэўшы на адзёр, і павінны былі заставацца ў ложку два тыдні. I гэта былі б два надзвычай нудныя тыдні, калі б не Піпі, якая прыходзіла штодня і паказвала розныя штукі за іх акном. Урач забараніў ёй заходзіць у пакой да хворых, каб яна не заразілася, і Піпі паслухалася, хоць і сказала, што магла б узяць на сябе парачку мільярдаў вірусаў адру і пашчоўкаць іх пазногцямі за вечарок. Але паказваць штукі за акном ёй ніхто
не забараняў. Дзіцячы пакой месціўся на другім паверсе, таму Піпі прыстаўляла лесвіцу да акна. Лежачы ў ложках, Томі і Аніка дачакацца не маглі Піпі і спрабавалі адгадаць, у якім жа вобразе яна пакажацца ім гэтым разам. Бо Піпі не выглядала аднолькава два дні запар. Часам яна апраналася як камінарка, часам як прывід у белай мантыі, а часам удавала з сябе вядзьмарку. Іншым разам яна паказвала смешную тэатральную пастаноўку, выконваючы ўсе ролі сама. Калі-нікалі яна рабіла на лесвіцы гімнастычныя практыкаванні — і якія гэта былі практыкаванні! Стоячы на адной з верхніх перакладзін, Піпі хістала лесвіцу тудысюды так, што Томі і Аніка ўскрыквалі ад жаху, думаючы, што яна можа зваліцца ў любы момант. Калі трэба было спускацца на зямлю, яна заўжды рабіла гэта галавой уніз толькі для таго, каб Томі і Аніцы было весялей глядзець. I штодня Піпі хадзіла ў горад і купляла яблыкі, апельсіны і цукеркі. Усё гэта яна складала ў кошык і надзейна прывязвала да яго доўгую вяроўку. Потым Спадар Нільсан з вяроўкай лез угару да Томі, які адчыняў
акно і зацягваў кошык. Бывала, што Спадар Нільсан дастаўляў ліст ад Піпі, калі яна была занятая і не магла прыйсці сама. Але здаралася такое нячаста, бо Піпі бавіла на лесвіцы амаль усе дні. Часам яна, прыціснуўшы нос да шыбы, выварочвала павекі і рабіла самыя жудасныя грымасы; яна сказада Томі і Аніцы, што тыя атрымаюць па залатой манеце, калі змогуць не смяяцца з яе. Але гэта быдо абсалютна немагчыма. Томі і Аніка так
рагаталі, што ледзь не падалі з ложкаў.
Паступова дзеці акрыялі, і ім дазволілі паднімацца з ложкаў. Але, аёй, якія ж яны былі бледныя і худыя! У першы дзень, калі яны ўсталі, Піпі сядзела ў іх у гасцях на кухні і глядзела, як яны ядуць кашу. Дакладней сказаць, яны павінны былі есці кашу, але справа ішла жахліва кепска. Іх мама з вялікім хваляваннем назірала, як яны важдаюцца з ежай.
— Зараз жа ежце сваю смачную кашу, — сказала яна.
Аніка трошкі пакалупала лыжкай у талерцы, але адчула, што ніяк не можа засунуць у сябе ні трошачкі.
— I навошта мне гэта есці? — паскардзілася яна.
— Што за дурныя пытанні, — сказала Піпі. — Ясна, што трэба есці смачную кашу. Бо калі ты не будзеш есці смачнай кашы, то не зможаш вырасці вялікай і моцнай. А не зрабіўшыся вялікай і моцнай, не зможаш прымусіць сваіх дзяцей, калі яны ў цябе з’явяцца, есці смачную кашу. He, Аніка, так не пойдзе. Гэтую краіну напаткае жудасны беспарадак з ядзеннем кашы, калі ўсе возьмуцца разважаць, як ты.
Томі і Аніка з’елі па дзве лыжкі. Піпі спагадліва назірала за імі.
— Вас бы ў мора ненадоўга, — сказала яна, гушкаючыся туды-сюды на крэсле. — Вы б хуценька навучыліся есці. Памятаю, аднойчы, калі я плавала на татавым караблі, Фрыдальф, адзін з татавых матросаў, раніцай ні з пушчы ні з поля з’еў толькі сем талерак кашы. Тата зрабіўся сам не свой праз такі яго кволы апетыт. «Фрыдальф, маё ты дзіцятка, — сказаў ён са слязьмі ў голасе, — баюся, што цябе апанавала нейкая цяжкая хвароба. Сёння ты лепей адляжыся, пакуль не будзеш ггачувацца жывейшым і не зможаш есці па-людску.
Я зайду пакладу цябе спаткі і дам троху падмацавальных плекаў!»
— Падмацавальных лекаў, — паправіла Аніка.
— I Фрыдальф паплёўся ў ложак, — працягнула Піпі, — бо ён сам спалохаўся і дзіву даваўся, якая трасца яго ўзяла, што ён адолеў толькі сем талерак кашы. Калі ён лёг з думкамі, ці зможа дажыць да вечара, прыйшоў мой тата з плекамі. Былі гэта чорныя гадкія плекі, але што б там ні казалі, падмацоўвалі яны о-го-го. Бо калі Фрыдыльф праглынуў першую лыжку, яму быццам полымя з рота шуганула. Ён выдаў такі крык, што пачулі на караблях за пяцьдзясят марскіх міль і «Скакуха» скаланулася з носа да кармы. Кок яшчэ не паспеў прыбраць стол пасля сняданку, калі, няспынна равучы, подбегам вярнуўся Фрыдальф. Ён кінуўся за стол і пачаў паядаць кашу, і нават пасля пятнаццатай талеркі яшчэ крычаў з галадухі. Але потым каша скончылася, і коку не заставалася нічога іншага, як кідаць халодныя вараныя бульбіны Фрыдальфу ў рот. Калі ён паказаў на мігах, што час заканчваць, Фрыдальф раз’юшана зарычаў, і кок зразумеў, што трэба працягваць, калі ён
не хоча, каб яго самога з’елі. Але, на жаль, у яго было толькі няшчасных сто сямнаццаць бульбін, і, закінуўшы ў Фрыдальфа апошнюю, у адзін спрытны скок ён уцёк за дзверы і замкнуў іх. Усе разам мы сабраліся за імі і глядзелі праз акенца на Фрыдальфа. Хліпаючы, як малое галоднае дзіця, той хуценька ўмяў хлебны кошык, і збан, і пятнаццаць талерак. Потым ён узяўся за стол. Адламаўшы ўсе чатыры ножкі, ён паядаў іх так, што пілавінне курэла з рота, а потым сказаў, што як для спаржы, то гэтая дужа драўляная. Відаць, стальніца прыйшлася яму болей да смаку, бо калі ён яе грыз, то прыцмокваў і казаў, што з дзяцінства не еў смачнейшага бутэрброда. Але тады тата зразумеў, што Фрыдальф акрыяў ад сваёй страшнай хваробы, пайшоў да яго і сказаў, што калі той патрывае да абеду дзве гадзінкі, то атрымае пюрэ з гародніны і свініну.
«Ёсць, капітан! — сказаў Фрыдальф і выцер рот. — Але яшчэ адна рэч, капітан, — працягнуў ён, пры гэтым у ягоных вачах гарэла нецярплівасць. — А калі накрыюць вячэру? I чаму мы не можам павячэраць крыху раней?»
Піпі нахіліла галаву, гледзячы на Томі і Аніку і на іх талеркі з кашай.
— Карацей, вам бы ненадоўга ў мора, там бы вы нагулялі апетыт.
Акурат у гэты момант паўз дом сям’і Сетэргрэнаў на вілу «Напракудзілу» кіраваўся лістаноша. Ён выпадкова ўбачыў Піпі праз акно і крыкнуў:
— Піпі Доўгая Панчоха, тут для цябе ліст!
Піпі гэта так агаломшыла, што яна ледзь не звалілася з крэсла.
— Ліст? Мне? Лісы цэлт, у сэнсе, цэлы ліст?! Дай паглядзець, а то я не паверу.
Але гэта быў сапраўдны ліст з мноствам дзіўных марак.
— Пачытай, Томі, ты ў нас знаешся на такіх штуках, — сказала Піпі.
I Томі пачытаў:
Мзя дзрзгзя Піпілотз!
Кзлі ты атрымаеш гэтз, то з дня на дзень можзш ісці ў порт і чзкзць «Скзкуху». Бо я звірзюся прыехаць і ззврзць цяве ненздоўгз сюды на вострзў бзрзБзвох. Таве взртз паглядзець нз крзіну, дзе твой бзцькз зрзвіўся гэткім мзгутным конунгам. Тут усё вельмі па-дамашняму, думаю, таве спадаБаецца. Mae вернападданыя таксама дачакацца не могуць, кзб паБачыць прынцэсу Піпілоту, пра якую яны так шмат чулі. Так што гэта не збмяркоўваецца. Ты едзеш — гэтз мой кзрзлеўскі і Бэцькоўскі нзкзз. Дужз гучнз цзлую, з сзмымі цёплымі вітзннямі,
твой стзры БЗЦЬІкЗ,
Кзроль Эфрзім I Доўгзя Пзнчохз, Взлздзр усяе Бзрзвохіі.
Каді Томі скончыў чытаць, на кухні звінела цішыня.
ПІПІ ПАДЫМАЕЦЦА НА БОРТ
Цудоўнай раніцай у порт зайшла «Скакуха», з носа да кармы ўпрыгожаная сцягамі і вымпеламі. Духавы аркестр маленькага гарадка стаяў уздоўж узбярэжнай і з усіх сіл граў прыгожую прывітальную мелодыю. I ўсе жыхары гарадка сабраліся паглядзець, як Піпі будзе сустракаць свайго бацьку, караля Эфраіма I Доўгую Панчоху. Фатограф таксама стаяў напагатове, каб шчоўкнуць здымак іх першай сустрэчы.