• Газеты, часопісы і г.д.
  • Піпі Доўгая Панчоха Пiпi доўгая панчоха ў Цiхiм акiяне Астрыд Ліндгрэн

    Піпі Доўгая Панчоха

    Пiпi доўгая панчоха ў Цiхiм акiяне
    Астрыд Ліндгрэн

    Выдавец: Папуры
    Памер: 156с.
    Мінск 2021
    29.05 МБ
    Піпі Доўгая Панчоха
    Піпі Доўгая Панчоха
    Піпі Доўгая Панчоха
    Піпі Доўгая Панчоха
    Піпі падымаецца на борт
    — Паміж табой і мной? — сказаў самавіты спадар. — Паміж намі дваімі няма нічога агульнага, хачу спадзявацца.
    — Есць-ёсць, — запярэчыла Піпі, — у нас абаіх лоб што лапата, ды розуму небагата. Апроч мяне!
    Томі і Аніка ціха захіхікалі.
    Самавіты спадар пабарвавеў з твару.
    — Вось як, дык ты нахаба! — закрычаў ён. — Але зараз я выб’ю гэта з цябе!
    Ен працягнуў тоўстую руку, каб схапіць Піпі, але ў тое ж імгненне дзяўчынка адскочыла і ўжо праз секунду сядзела высока на галіне дуплістага дуба. Самавіты спадар толькі агаломшана хапаў ротам паветра.
    — Калі пачнём біццё? — спытала Піпі, удадкаваўшыся на галіне зручней.
    — У мяне ёсць час, я пачакаю, — сказаў самавіты спадар.
    — Добранька, — пагадзілася Піпі. — Бо я акурат думаю, ці не застацца мне тут наверсе да сярэдзіны лістапада.
    Томі і Аніка зарагаталі і запляскалі ў далоні. Але гэтага ім не варта было рабіць. Бо цяпер самавіты спадар быў злы як чорт, і паколькі не мог дабрацца да Піпі, то схапіў за каўнер Аніку і зароў:
    — Тады я аддубашу цябе замест той. Падобна, што лупцоўка табе таксама не зашкодзіць.
    Аніку ніколі ў жыцці не білі, і яна нема закрычала ад страху. Шух! — з глухім гукам Піпі саскочыда з дрэва. Яна імгненна апынулася побач з самавітым спадаром.
    — Hi ў якім разе, — заявіла яна. — Лепш мы з табой падужаемся, каб я табе задала прачуханца.
    Так яна і зрабіла. Яна схапіла самавітага спадара за тоўстыя бакі і пару разоў падкінула ўгару. А пасля на выцягнутых руках занесла яго да аўтамабіля і кінула на задняе сядзенне.
    — Мяркую, мы пачакаем са зносам халупы да нейкага інпіага дня, — сказала яна. — Разумееш, раз на тыдзень я зношу дом. Але толькі не ў пятніцу. Бо на гэты дзень звычайна плануюць прыборку. Таму я раблю так: у пятніцы пыласошу дом, у суботы — зношу. Усяму свой час.
    Самавіты спадар з цяжкасцю пералез за стырно і даў па газах, хутчэй адсюль. Ен быў адначасова і напалоханы, і раз’юшаны, і яго злавала тое, што ён не змог пагаварыць з гаспадыняй вілы «Напракудзілы». Ах, як яму хацелася купіць участак і прагнаць адтуль гэтых гадкіх дзяцей!
    Неўзабаве ён сустрэў аднаго з двух паліцэйскіх, якія былі ў маленькім гарадку. Самавіты спадар спыніў сваё аўто і запытаўся:
    — Вы не маглі б дапамагчы мне знайсці тую даму, якая валодае вілай «Напракудзілай»?
    — 3 вялікім задавальненнем, — пагадзіўся паліцэйскі.
    Ён заскочыў у аўтамабіль і сказаў:
    — Кіруйце на вілу «Напракудзілу»!
    — He, там яе няма, — запярэчыў самавіты спадар.
    — Яна пэўна там, — сказаў паліцэйскі.
    У такой кампаніі самавіты спадар пачуваўся ў бяспецы і паехаў на вілу «Напракудзілу», як прапанаваў паліцэйскі. Так ужо яму карцеда пагаварыць з уладальніцай.
    — Вунь тая дама, якая гаспадарыць на віле «Напракудзіле», — сказаў паліцэйскі і паказаў у кірунку дома.
    Паглядзеўшы туды, самавіты спадар схапіўся за лоб і застагнаў. Бо па прыступках з веранды спускалася рудая дзяўчынка, тая жахлівая Піпі Доўгая Панчоха, і на выцягнутых руках несла каня. На яе плячы сядзела мартышка.
    — Гэй, Томі і Аніка! — гукнула Піпі. — Хадзем трохі пакатаемся, пакуль не прыйшоў наступны шпінгалянт.
    — Правільна казаць «спекулянт», — паправіла Аніка.
    — Гэта і ёсць... гаспадыня вілы? — удакладніў самавіты спадар слабым голасам. — Але ж гэта проста малое дзяўчо...
    — Так і ёсць, — сказаў паліцэйскі, — гэта проста малое дзяўчо. Самая дужая дзяўчынка ў свеце. Яна жыве тут зусім адна.
    Конь з трыма дзецьмі на спіне наўзгалоп паскакаў да веснічак. Піпі глянула зверху ўніз на самавітага спадара і сказала:
    — Слухай, а весела было, калі мы з табой адгадвалі загадкі. У мяне шчэ адна ёсць. Ведаеш, якая розніца паміж маёй мартышкай і маім канём?
    Самавіты спадар быў зусім не ў гуморы адгадваць яшчэ нейкія загадкі, але ён так запаважаў Піпі, што не асмеліўся не адказаць.
    — Розніцу паміж тваім канём і тваёй мартышкай? He, я не ведаю адгадкі.
    — Эге, гэтая дужа складаная, — сказала Піпі. — Але я табе дам падказачку. Калі ты ўбачыш іх абаіх разам пад дрэвам, то хто палезе на дрэва, той не конь.
    Самавіты спадар ударыў па газах і на поўнай хуткасці паехаў адсюль. Больш ніколі-ніколі не вяртаўся ён у маленькі гарадок.
    ПІПІ ПАДБАДЗЕРВАЕ ЦЁТАЧКУ ЛАЎРУ
    Па абедзе Піпі бавілася дома ў сваім садзе, чакаючы, калі завітаюць Томі і Аніка. Але Томі не прыйшоў, не прыйшла і Аніка, і таму Піпі вырашыла пайсці паглядзець, куды яны прапалі. Яна знайшла іх у альтанцы ў іхнім садзе. Але дзеці былі не адны. Іх мама, фру Сетэргрэн, таксама там была, і яшчэ адна мілая пажылая цётухна, якая прыйшла ў госці. Яны якраз селі піць каву. Дзецям далі сок.
    Томі і Аніка паспяшаліся да Піпі.
    — У нас тут цётачка Лаўра, — растлумачыў Томі. — Таму мы не змаглі да цябе прыйсці.
    — О, якая яна мілая, — сказала Піпі, зірнуўшы праз лісце. — Мне абавязкова трэба з ёй пагутарыць. Мне так падабаюцца мілыя добрыя цётачкі.
    Аніка трошачкі занепакоілася.
    — Мо... мо... лепей табе не гутарыць шмат? — сказала яна.
    Бо Аніка памятала, як аднойчы Піпі прыходзіла да іх на каву і гаварыла настолькі многа, што мама засталася вельмі незадаволенай. Аніцы не хацелася, каб яе сяброўкай, якая так ёй падабалася, былі незадаволеныя.
    — Мне не гутарыць з ёй? — абурылася Піпі. — Ат, можаш зарубіць сабе на носе, што я пагутару. Трэба быць прыветнымі з гасцямі. Калі я буду тут сядзець букай, то яна можа падумаць, што я нешта маю супраць яе.
    — Але ці ўпэўненая ты, што ведаеш, як размаўляць з цётачкамі? — сумнявалася Аніка.
    — Іх трэба падбадзёрваць, вось што! — з імпэтам сказала Піпі. — I гэтым я планую заняцца.
    Яна зайшла ў альтанку. Спачатку Піпі зрабіла кніксен для фру Сетэргрэн. Потым, ускінуўшы бровы, паглядзела па пажылую даму.
    — Авохці мне, дык гэта ж цётачка Лаўра, — сказала яна, — прыгажэйшая, чым калі! А дайце мне трохі соку, каб горла не перасохда, бо раптам
    мы гутарку завядзём, — апошняе яна адрасавала маме Томі і Анікі.
    Фру Сетэргрэн падала шклянку соку, пры гэтым сказаўшы:
    — Маленькіх дзяцей павінна быць бачна, але не чутно!
    — Ха, — сказала Піпі, — людзі ж маюць і вочы, і вушы, хочацца спадзявацца. Нават калі я і ўцеха ддя вачэй, вушам жа таксама патрабуецца такая-сякая практыка. Хоць некаторыя думаюць, што вушы нам дадзеныя толькі для таго, каб імі варушыць.
    Фру Сетэргрэн, не зважаючы больш на Піпі, павярнулася да пажылой дамы.
    — Як цяпер пачуваецца наша дарагая цётачка Лаўра? — спагадліва спытала яна.
    Цётачка Лаўра выглядала засмучанай.
    — ,Льт неяк блага, — сказала яна. — Я так нервуюся, пераймаюся праз усё.
    — Акурат як мая бабуля, — зазначыла Піпі, заўзята мачаючы сухарык у шклянку з сокам. — Яна таксама заўжды нервавалася і пераймалася праз кожную драбніцу. Бывала, пойдзе куды, а ёй
    на галаву кавалак дахоўкі ўпадзе, дык яна як падскочыць, як закрычыць, як узачне гвалт, быццам нейкая бяда здарылася. I ўяўляеце, аднойчы яны з таткам былі на балі і танчылі хамбу. Татка ў мяне вельмі моцны, і выпадкова ён раскруціў бабулю так, што яна паляцела праз усю бальную залу і прызямлілася проста на кантрабас. Бух — і яна задямантавала і ўсчала гвадт. Тады татка звесіў яе з акна на чацвёртым паверсе, трымаючы на выцягнутай руцэ, каб ёй стала крыху спакайней і яна бодьш так не нервавалася. Але вы ніколі не здагадаецеся, што было потым. Яна закрычала: адпусці мяне зараз жа! Тата так і зрабіў, ясная рэч.
    I як вы можаце здагадацца, зноў з гэтага не выйшла нічога добрага! Тата казаў, што ў здольнасці рабіць з мухі слана роўных нашай бабці не знайсці. Уф-ф, цяжка гэта, калі ў кагосьці слабыя нервы, — са спачуваннем сказала Піпі і макнула яшчэ адзін сухарык.
    Томі і Аніка круціліся на крэслах, прадчуваючы нядобрае. Цётачка Лаўра збянтэжана паківала галавой, і фру Сетэргрэн паспяшалася сказаць:
    — Будзем жа спадзявацца, што цётачцы Лаўры хутка палешпае.
    — Зуб даю, што палепшае, — суцяшальна сказала Піпі, — бо бабулі палепшала. Яна зрабілася такой весялухай! Бо прыняла супакаяльныя сродкі.
    — Што за супакаяльныя сродкі? — жвава зацікавілася цётачка Лаўра.
    — Лісіная атрута, — сказала Піпі. — Сталовая лыжка без горкі лісінай атруты. Мушу сказаць, што спрацавала як трэба. Пасля гэтага сродку бабуля прасядзела нерухома пяць дзён і больш ніколі не сказала ні слова. Спакойная, як удаў! Абсалютна ацалілася, вось так! Больш ніякага гармідару. Цяпер хоць бы ёй на галаву падалі
    кавалкі дахоўкі, адзін за адным, адзін за адным, а яна толькі сядзіць задаволеная. Так што і цётачка Лаўра можа ацаліцца. Бо — як я ўжо казала — бабулі ўдалося.
    Томі пасунуўся да цётачкі Лаўры і прашаптаў ёй на вуха:
    — He хвалюйцеся, цётачка Лаўра. Яна проста прыдумляе! Няма ў яе ніякай бабулі.
    Цётачка Лаўра з разуменнем паківала. Але ў Піпі было вострае вуха, і яна пачула, што шапнуў Томі.
    — Томі абсалютна мае рацыю, — сказала яна. — Няма ў мяне ніякай бабулі. Яе проста не існуе. To з чаго ёй тады так жахліва пераймацца?
    Цётачка Лаўра павярнулася да фру Сетэргрэн.
    — Бедаеце, учора са мной адбылася дзіўная гісторыя...
    — Ды не можа яна быць больш дзіўнай, чым тая, што адбылася са мной пазаўчора, — запэўніла Піпі. — Села я на цягнік, і толькі ён набраў поўную хуткасць, як праз адчыненае акно заляцела карова, а на хвасце ў яе — чамадан. Яна села на лаву насупраць мяне і пачала гартаць ра-
    склад, каб паглядзець, калі мы прыбудзем у Фадьчопінг. Я акурат збірадася паесці бутэрбродаў — у мяне было шмат бутэрбродаў з вэнджаным селядцом і каўбасой. Я падумала, мо яна галодная, таму прапанавала ёй узяць бутэрброд. I яна ўзяла адзін з седядцом і згамада яго.
    Піпі замаўчала.
    — I праўда, дзіўна, — прыязна сказала цётачка Лаўра.
    — Анягож, больш дзіўнай каровы яшчэ трэба пашукаць, — сказала Піпі. — Падумаць толькі: яна ўзяла бутэрброд з седядцом, каді было багата бутэрбродаў з каўбасой!
    Фру Сетэргрэн і цётачка Лаўра выпілі яшчэ кавы. Дзеці выпілі яшчэ соку.
    — Дык вось што я збіралася расказаць, калі дзетка мяне перарвала, — сказала цётачка Лаўра, — дзіўнае супадзенне здарылася ўчора...
    — Што да дзіўных супадзенняў, — сказада Піпі, — то вас пацешыць гісторыя пра Агатона і Тэадора. Аднойчы, калі татаў карабель прыйшоў у Сінгапур, нам спатрэбіўся новы матрос у ка-
    манду. Так у нас з’явіўся Агатон. Агатон быў два з паловай метры ростам і такі худы, што, калі ён ішоў, косткі грымелі, як хвост раз’ятранай грымучай змяі. У яго былі чорныя як смоль вадасы ажно да пояса і толькі адзін зуб у роце. Затое ведьмі вялікі, ён тырчаў звонку і даходзіў ніжэй за падбароддзе. Тата думаў, што Агатон дужа страшны, і спачатку не хацеў браць яго ў каманду, але потым сказаў, што можа быць і добра ўзяць яго на выпадак, калі трэба будзе нападохаць коней так, каб тыя панеслі. Што ж, прыплылі мы ў Ганконг. I там нам спатрэбіўся яшчэ адзін матрос: так у нас з’явіўся Тэадор. Два з паловай метры ростам, чорныя як смоль вадасы да пояса, адзіны вядізны зуб у роце. Агатон і Тэадор былі проста каласальна падобныя адзін да аднаго. Асабліва Тэадор. Проста як блізнюкі.