Піпі Доўгая Панчоха Піпі падымаецца на борт Астрыд Ліндгрэн

Піпі Доўгая Панчоха

Піпі падымаецца на борт
Астрыд Ліндгрэн
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Папуры
Памер: 164с.
Мінск 2020
28.2 МБ
Піпі Доўгая Панчоха
Піпі Доўгая Панчоха
Піпі Доўгая Панчоха
Піпі Доўгая Панчоха
Пiпi доўгая панчоха ў Цiхiм акiяне
Астрыд Ліндгрэн
Піпі
ДОЎГАЯ ПАНЧОХА
ПАДЫМАЕЦЦА НА БОРТ
Астрыд Ліндгрэн
Z/ini
ДОЎГАЯ ПАНЧОХА ПАДЫМАЕЦЦА
НА БОРТ
Ілюстрацыі Інгрыд Ванг Нюман
Пераклад са шведскай Алены Казловай
Мінск
УДК 821.113.6-34-93
ББК 84(4Шве)-44
Л59
Аповесць упершыню апублікавана ў 1946 г. выдавецтвам Raben & Sjogren, Швецыя.
Дадатковую інфармацыю пра Астрыд Ліндгрэн можна атрымаць на сайце www.astridlindgren.com.
Усе правы на твор належаць кампаніі Astrid Lindgren, Стакгольм, Швецыя. Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся: info@astridlindgren.se
Пераклад зроблены паводле выдання:
Astrid Lindgren. Pippi Langstrump gar ombord; Illustrationer av Ingrid Vang Nyman. — Raben & Sjogren, 2020
ASTRID LINDGREN
COMPANY
ISBN 978-985-15-4681-3
© Text: Astrid Lindgren / The Astrid Lindgren Company
© Illustrations: Ingrid Vang Nyman, 1946
© Пераклад, афармленне, выданне на беларускай мове. ТАА «Папурьв>, 2020
ПІПІ УСЕ ЯШЧЭ ЖЫВЕ НА ВІЛЕ «НАПРАКУДЗІЛЕ»
Каді 5 вы апынудіся праездам у гэтым маленькім гарадку і, можа быць, раптам заблукалі на самай ускраіне, то вы ўбачылі б віду «Напракудзілу». He сказаць, каб той дом быў асабліва адметны з выгляду, — проста вельмі старая віла з занядбаным садам вакол, але вы б усё адно, напэўна, спыніліся і пацікавіліся, хто там жыве. Усе людзі ў гэтым маленькім гарадку ведалі, хто жыве на віле «Напракудзіле», ведалі яны таксама і тое, чаму на верандзе дома стаіць конь. Але калі вы з іншых мясцін, то як вам пра гэта здагадацца, таму вы напэўна палічылі б, што гэта дзіўна. Асабліва тады, калі, нягледзячы на сапраўды вельмі позні час, упоцемках у садзе вы заўважылі б маленькую дзяўчынку, якая гулялася там, і было б зусім не падобна, што яна хутка збіраецца спаць. Тады можна было б падумаць: «Цікава, чаму мама дзяўчынкі
не сочыць, каб тая ішла ў ложак? Усе ж дзеці ў TaKyra пару ўжо спяць».
Але ж адкуль каму ведаць, што ў маленькай дзяўчынкі не было мамы? He было ў яе і таты, прынамсі дома. Так выйшла, што яна жыла на віле «Напракудзіле» зусім адна. Ну, можа быць, не
зусім-зусім адна, калі ўжо казаць вельмі дакладна. Усё-такі на верандзе жыў ейны конь, а таксама ў яе была малпа на імя Спадар Нільсан. Але пра ўсё гэта ніяк немагчыма было ведаць, калі б вы проста апынуліся ў гарадку праездам. Калі б дзяўчынка падышла да брамкі — а гэта яна дакладна зрабіла б, бо ёй падабалася гутарыць з людзьмі, — то можна было б разглядзець яе як сдед, а тады мо падумаць: «Гэта, мусіць, самае рабаціністае і рудавадосае дзіця на маёй памяці».
Потым, мабыць, разважыш: «I, дарэчы, вельмі здорава мець столькі рабацінак і рудыя валасы. Прынамсі, калі выглядаеш настолькі ж радасна, як гэтае дзіця».
Як жа звалі маленькую рудавалосую дзяўчынку, якая з задавастым выглядам хадзіла адна ў прыцемках? Стоячы каля самай брамкі, якраз і зручна было б спытаць:
— Як цябе завуць?
Адказ не прымусіў бы сябе чакаць, вы пачулі б вельмі шчаслівы і радасны голас:
— Мяне завуць Піпілота Цыкорыя Гардзіна Правіянта Эфраімаўна Доўгая Панчоха, дачка
капітана Эфраіма Доўгай Панчохі, колісь жаху сямі мораў, на сёння ціхаакіянскага караля. Але мяне называюць проста Піпі!
Так яно і было! Гэтую дзяўчынку звалі Піпі Доўгая Панчоха. Што да яе слоў пра тату — ціхаакіянскага караля, то гэта тое, ува што яна сама верыла. Яе бацьку аднойчы здзьмула ў мора, і ён прапаў, калі яны з Піпі плавалі на караблі па морах і акіянах, але, паколькі Піпін тата меў ладны жывот, Піпі была абсалютна ўпэўненая, што ён не патануў. Хутчэй за ўсё яго вынесла на бераг вострава, дзе ён зрабіўся каралём барабохаў. Вось у чым была ўпэўненая Піпі.
Маючы дастаткова часу і не спяшаючыся на цягнік тым жа вечарам, можна было б разгаварыцца з Піпі, тады паступова зрабілася б ясна, што на віле «Напракудзіле» яна жыве зусім адна, калі не лічыць каня і малпы. I калі маеш добрае сэрца, то як тут не падумаць: «На якія сродкі жыве гаротнае дзіця?» Але за гэта можна было не хвалявацца.
— Я багатая, як троль, — казала часам сама Піпі.
Так яно і было. Яна мела цэлы чамадан залатых манет, які атрымала ад таты. Таму чулыя
людзі маглі не хвалявацца, Піпі ўсяго хапала. Яна вельмі добра абыходзілася без таты і мамы. Безумоўна, не было нікога, хто мог бы загадаць ёй ісці класціся спаць увечары. Але Піпі прыдумала добрую завядзёнку: яна загадвала сама сабе! Часам яна не клала сябе спаць да дзясятай гадзіны, бо Піпі ніколі не лічыла, што дзецям абавязкова ісці спаць а сёмай. Гэта ж самы вясёлы час! Дык чаго здзіўляцца, як бачыш Піпі, што гуляецца ў садзе пасля заходу сонца, калі ўжо крыху адчуваецца вечаровая прахалода, а Томі і Аніка даўно сапуць у ложках. Хто такія Томі і Аніка? Ой, пра гэта ж і праўда немагчыма ведаць, проста апынуўшыся ў гарадку праездам! Томі і Аніка — Піпіны сябры па гульнях. Яны жывуць у доме побач з вілай «Напракудзілай». Эх, завітаўшы трошкі раней, можна было б убачыць Томі і Аніку. Гэта двое вельмі мілых, проста цудоўных дзяцей. Можна не сумнявацца, што, прыйшоўшы раней, вы дакладна заспелі б Томі і Аніку дома ў Піпі. Бо Томі і Аніка бегалі да сяброўкі штодня і заўжды бавілі ў яе час, хіба што апрача таго, калі трэба было спаць, есці і хадзіць у школу.
Але гэткай позняй парой яны, зразумела, ужо спалі, бо ў Томі і Анікі былі і тата і мама, і яны абое, і тата і мама, меркавалі, што дзецям вельмі карысна класціся спаць а сёмай гадзіне.
Вось так усё выглядала на вім «Напракудзім»
Маючы ў запасе вельмі-вельмі шмат часу, можна было б пастаяць яшчэ, пакуль Піпі не скажа «дабранач» і не пойдзе ў дом. Тады вы ўбачылі б, чым бавіцца Піпі, застаўшыся адна, калі не збіраецца
тут жа класціся спаць. Можна было б пастаяць за слупом брамкі і крыху паназіраць. А што, калі Піпі зрабіла б акурат тое, што і звычайна па вечарах, калі ёй хацелася пакатацца на кані! Уявіце: яна ідзе на веранду, моцнымі рукамі падымае каня ўгару і выносіць яго ў сад! Тут бадай, вочы пратрэш і падумаеш, што спіш.
— А мамачкі, што ж гэта за дзіця такое, — магчыма, скажаш сабе, стоячы за слупом брамкі. — Падумаць толькі, каня цягае! Гэта самае незвычайнае дзіця на маёй памяці!
I вы мелі б рацыю. Піпі была самым незвычайным дзіцём — прынамсі ў гэтым гарадку. Мо ў іншых мясцінах і сустракаліся незвычайныя дзеці, але ў маленькім гарадку роўных Піпі Доўгай Панчосе не было. I нідзе — ні тут, ні ў якім іншым месцы на зямным шары — не існавала нікога мацнейшага за яе.
ПІПІІДЗЕ ПА КРАМАХ
Цудоўным вясновым днём, калі свяціла сонейка, цвыркалі птушкі і ва ўсіх канавах цурчала вада, Томі і Аніка подскакам прыбеглі да Піпі. У Томі было з сабой два кавалачкі цукру для Піпінага каня, таму брат з сястрой крыху затрымаліся на верандзе і пагладзілі каня, перш чым зайсці ў дом да Піпі. Калі яны прыйшлі, Піпі спала. Яе ногі ляжалі на падушцы, а галава — пад коўдрай. Піпі заўжды так спала. Аніка ўшчыкнула яе за вялікі палец нагі і сказала:
— Прачынайся!
Спадар Нільсан, маленькая мартышка, ужо прачнуўся і паспеў заскочыць на лямпу на столі. Пакрысе пад коўдрай пачалося варушэнне, і нечакана з-пад яе высунулася рудая галава. Піпі расплюшчыла ясныя вочы і шырока ўсміхнулася.
— Аёй, гэта вы шчыкаеце мяне за пальцы! А мне прыснілася, што гэта тата правярае, ці няма ў мяне гузакоў.
Яна села на край ложка і нацягнула па чарзе панчохі, адну карычневую і другую чорную.
— Не-е, гузакоў не бывае, калі насіць вось гэта, — заявіла яна, засоўваючы ногі ў вялізныя чорныя чаравікі, на два памеры ёй большыя.
— Піпі, — сказаў Томі, — што мы будзем рабіць сёння? У нас з Анікай канікулы!
— Есць пра што падумаць, — адказала Піпі. — Танцаваць вакол ялінкі мы не можам, бо мы яе вынеслі тры месяцы таму. A то дык рассякалі б па лёдзе да абеда. Капаць золата было б вельмі пацешна, але таксама не атрымаецца, бо мы не ведаем, дзе тое золата закапанае. Дарэчы, золата багата на Алясцы, але там столькі золаташукальнікаў, што не праштурхнуцца. He, давядзецца нам знайсці нешта іншае.
— Ага, нешта пацешнае, — сказала Аніка.
Піпі заплятала валасы ў дзве тугія коскі, якія тырчалі ў бакі. Яна разважала.
— А ці не пайсці нам панакупляць пакупак? Хадзем па крамах? — нарэшце прапанавала яна.
— Але ў нас няма грошай, — адказаў Томі.
— У мяне ёсць, — запярэчыла Піпі.
Як доказ яна тут жа дастала і адкрыла чамадан, поўны залатых манет. Яна загрэбла ладную жменю і сунула грошы ў кішэню фартуха пасярэдзіне жывата.
— Мне трэба толькі надзець капялюш — і я гатовая, — сказала яна.
Капелюша нідзе не было відаць. Спачатку Піпі паглядзела ў скрыні для дроў, але, як ні дзіўна, там яго не было. Потым яна паглядзела ў хлебніцы
ў каморы, аде там ляжалі толькі падвязка для панчохі, зламаны будзільнік і скарыначка. Нарэшце яна паглядзела нават на вешалцы для капелюшоў, але і там не было нічога апроч патэльні, адкруткі і кавалачка сыру.
— Ніякага парадку, анічога не знайсці, — змрочна сказала Піпі. — Хоць гэтага кавалка сыру мне даўно не хапала. Пашанцавала, што ён быў на месцы. Гэй, капялюш! — крыкнула яна. — Ты ідзеш з намі па крамах ці не? Калі ты зараз не выйдзеш, будзе позна!
Ніякага капелюша не з’явідася.
— Ну ўсё, хай крыўдуе на сябе, калі такі дурнаваты. Але каб апасля мне не скардзіўся! — строга сказада яна.
Ужо неўзабаве можна было ўбачыць, як яны тупаюць па вуліцы ў горад: Піпі са Спадаром Нільсанам на плячы, Томі і Аніка. Свяціла такое цудоўнае сонейка, неба было такое блакітнае, а дзеці такія шчаслівыя! 3 прыдарожнай канавы даносілася цурчанне. Гэта была глыбокая канава, поўная вады.
— Так ужо люблю канавы, аж не магу, — сказала Піпі і, не раздумваючы, зайшла ў яе.
Вада даставала ёй вышэй каленяў. Калі Піпі скакала як след, на Томі і Аніку ляцелі пырскі.
— Я гуляюся, быццам я лодка, — сказала яна, ідучы праз ваду.
Толькі яна так сказала, як спатыкнулася і знікла пад вадой.
— Правільней сказаць: падводная лодка, — бесклапотна працягнула яна, вынырнуўшы.
— Але, Піпі, ты ж цяпер цалкам мокрая, — устурбавана сказала Аніка.
— I што? — спытала Піпі. — Хто сказаў, што дзеці абавязкова павінны быць сухімі? Я чула, што ад абцірання халоднай вадой здаравееш. Толькі ў гэтай краіне чамусьці лічаць, што дзецям не месца ў канавах. У Амерыцы дык канавы бітма набітыя дзецьмі так, што вада не ўлазіць. Іх там трымаюць круглы год. Зімой, праўда, яны ўмярзаюць, і толькі галовы вытыркаюцца з-пад лёду. Іх мамы носяць ім кісель і фрыкадэлькі, бо дзеці не могуць прыйсці дадому на абед. Але здароўечка ў іх узорнае, ужо будзьце пэўныя!