• Газеты, часопісы і г.д.
  • Піпі Доўгая Панчоха Піпі падымаецца на борт Астрыд Ліндгрэн

    Піпі Доўгая Панчоха

    Піпі падымаецца на борт
    Астрыд Ліндгрэн

    Выдавец: Папуры
    Памер: 164с.
    Мінск 2020
    28.2 МБ
    Піпі Доўгая Панчоха
    Піпі Доўгая Панчоха
    Піпі Доўгая Панчоха
    Піпі Доўгая Панчоха
    Пiпi доўгая панчоха ў Цiхiм акiяне
    На сцэне працягвалася дзея. Раптам гадкі мужчына выбег з кустоў і схапіў графіню Аўрору.
    — Ха! Прыйшоў твой апошні міг, — працадзіў ён скрозь зубы.
    — У цябе забылі спытаць, які міг, ага, — сказала Піпі і ў адзін скок апынулася на сцэне.
    Яна раз’юшана схапіла нягодніка і выкінула яго з глядацкай залы. Пры гэтым яна рыдала.
    — Як ты толькі можаш? — усхліпвала яна. — Што ты наогул уз’еўся на графіню? Яна ж згубіла дзяцей і мужа. I зусім а-адна-а-а!
    Яна падышла да графіні, якая бяссільна ўпала на садовую канапу.
    — Можаш прыехаць і жыць у мяне на віле «Напракудзіле», — суцешыла яе Піпі.
    Спатыкаючыся і гучна рыдаючы, Піпі выйшла з тэатра, за ёй адразу ж — Томі і Аніка. I дырэктар тэатра. Ён трос кулакамі ёй услед. Але публіка
    ў тэатры апладзіравала, ім вельмі спадабалася прадстаўленне.
    Калі яны адышлі далёка, Піпі высмаркалася ў падол сукенкі і сказала:
    — Ох, трэба цяпер развесяліцца, бо гэта было занадта маркотна.
    — Звярынец, — сказаў Томі, — мы яшчэ не хадзілі ў звярынец.
    I яны пайшлі туды. Праўда, спачатку яны наведалі намёт з бутэрбродамі, дзе Піпі купіла на ўсіх шэсць бутэрбродаў і тры бутэлькі ліманаду.
    — Мне заўсёды хочацца есці, калі я паплачу, — сказала Піпі.
    У звярынцы было шмат на што паглядзець. Слон і два тыгры ў клетцы, некалькі марскіх львоў, які ўмелі перакідвацца мячыкам адно з адным, вельмі многа малпаў, гіена і дзве агромністыя змяі. Піпі адразу павяла Спадара Нільсана да клеткі з мадпамі, каб ён мог павітацца са сваякамі. У клетцы сядзеў стары сумны шымпанзэ.
    — Давай, Спадар Нільсан, — сказал Піпі, — павітайся годна! Мяркую, гэта тваёй стрыечнай бабкі родны цётчын дзядзька!
    Спадар Нільсан прыўзняў свой саламяны брыль і павітаўся як мага ветлівей. Але шымпанзэ не звярнуў на яго ўвагі і ніяк не адказаў.
    Абедзве змяі ляжалі ў вялікай скрыні. Раз на гадзіну іх даставала красуня-заклінальніца фройляйн Паўла, якая дэманстравала іх з памоста. Дзецям пашанцавала. Акурат зараз павінен быў пачацца паказ. Аніка вельмі баялася змей. Яна ўвесь час моцна трымалася за Піпіну руку. Фройляйн Паўла падняла адну змяю, вялікую і страшную, і абматала ёй сабе шыю, як шалікам.
    — Здаецца, гэта ўдаў баа, — шапнула Піпі Томі і Аніцы. — Цікава, а якая другая?
    Яна падышла да скрыні і дастала другую змяю. Тая была яшчэ большая і жахлівейшая. Піпі абкруціла яе вакол сваёй шыі дакладна як фройляйн Паўла. Усе дюдзі ў звярынцы закрычалі ад жаху. Фройляйн Паўла сунула сваю змяю ў скрыню і паспяшалася ратаваць Піпі ад немінучай пагібелі. Змяя Піпі напалохалася шуму і раззлавалася. Удаў не мог зразумець, чаму ён павінен вісець на шыі маленькай рудавалосай дзяўчынкі, а не фройляйн Паўлы, як ён прызвычаіўся. Ен
    вырашыў правучыць гэтую рудавалосую дзяўчынку і сціснуў яе так, што мог раструшчыць і быка.
    — Нават і не спрабуй гэтыя старыя штукі, — сказала Піпі. — Бачыла я і большых змей, павер ты мне. У Індакітаі.
    Яна вызвалілася з абдымкаў удава і паклала яго назад у скрыню.
    Томі і Аніка стаялі зусім бледныя.
    — Гэта таксама баа, — сказала Піпі, зашпільваючы падвязку панчохі, якая адшпілілася. — Дакладна, як я і думала!
    Фройляйн Паўла доўга сварылася на нейкай замежнай мове. Усе дюдзі ў звярынцы выдыхнулі з палёгкай. Але зарана яны выдыхнулі, бо гэта напэўна быў такі дзень, калі шмат што здараецца. Ніхто потым не мог растлумачыць, як жа так выйшла. Тыгры былі пакормленыя вялікімі чырвонымі кавалкамі мяса. I работнік звярынца казаў, што ён дакладна зачыніў дзверы, як належыць. Але праз нейкі час пачуўся страшны крык:
    — Тыгр уцёк з клеткі!
    Вось што здарылася. Перад звярынцам жоўта-паласаты звер сагнуў лапы, згрупаваўшыся,
    і быў гатовы кінуцца. Людзі пабеглі хто куды. Але ў куце проста перад тыграм апынулася маленькая дзячынка.
    — Замры і не рухайся! — крычалі ёй.
    Людзі спадзяваліся, што тыгр яе не зачэпіць, калі яна не будзе варушыцца.
    — Што ж цяпер рабіць? — казалі людзі, задомваючы рукі.
    — Выклікаць паліцыю, — паступіла прапанова.
    — Пазваніць пажарным, — яшчэ адна прапанова.
    — Паклікаць Піпі Доўгую Панчоху, — сказала Піпі і выступіла наперад.
    Яна прысела на кукішкі за два метры ад тыгра і павабіла яго:
    — Кіс-кіс-кіс!
    Тыгр жудасна зарыкаў, паказаўшы страшныя іклы. Піпі паківала ўказальным пальцам.
    — Будзеш кусацца, я таксама цябе ўкушу, нават не сумнявайся, — сказала яна.
    I тут тыгр кінуўся проста на яе.
    — Што такое, ты жартаў не разумееш? — сказала Піпі і шпурнула яго ад сябе.
    3	рыкам, ад якога ў прысутных кроў застыла ў жылах, тыгр яшчэ раз кінуўся на Піпі. Было відавочна, што ён збіраўся перагрызці ёй горла.
    —	Ну, як хочаш, — сказала Піпі. — Але ты першы пачаў.
    Адной рукой яна сціснула сківіцы тыгра і панесла яго, пяшчотна абдымаючы, назад у клетку, пры гэтым напяваючы пад нос песеньку:
    —	Ад мяне ён ледзь не ўцёк, мой каток, мой каток.
    Другі раз па натоўпе пранёсся выдых палёгкі, а маленькая дзяўчынка, якая была заціснутая ў куце, пабегла да мамы і сказала, што больш ніколі не хоча хадзіць ні ў які звярынец.
    Тыгр падраў Піпіну сукенку ўнізе. Піпі зірнула на падранае і спытала:
    — У каго-небудзь ёсць нажніцы?
    У фройляйн Паўлы былі, і яна ўжо болып не сердавала на Піпі.
    — Трымай, маленькая смяльчачка, — сказала яна і дала Піпі нажніцы.
    Піпі ўзяла іх і абрэзала сваю сукенку вышэй за калені.
    — Вось так, — задаволена сказала яна, — так яшчэ больш алягантна. Выраз зверху і выраз знізу, алягантней няма куды.
    I яна падыбала да такой ступені элегантна, што каленкі ўдараліся адна аб адну пры кожным яе кроку.
    — Проста шыкоўна, — прыгаворвала яна пры хадзе.
    Можна было б падумаць, што зараз на кірмашы надыдуць ціша і спакой. Але на кірмашы
    ніколі не бывае спакойна — хутка зрабілася ясна, што і гэтым разам зарана было выдыхаць.
    У маленькім гарадку быў адзш буян, дужа моцны. Яго баяліся ўсе дзеці. I не толькі дзеці, дарэчы. Усе яго баяліся. Нават паліцэйскія ахвотна не паказваліся на вуліцах, калі буян Лабан выходзіў на сцяжьшу вайны. Ен не ўвесь час буяніў, а толькі калі напіваўся піва. I ў дзень кірмаша ён напіўся.
    3 гырканнем і лаянкай ён выйшаў на Стургатан, размахваючы рукамі.
    — Прэч з дарогі, вошы, — крычаў ён, — Лабан ідзе!
    Асцерагаючыся, дюдзі прыціскаліся да сцен дамоў, а многія дзеці заплакалі ад страху. Паліцыя не паказвалася. Пакрысе Лабан выйшаў за мытню. 3 выгляду ён быў жахлівы: на лбе — доўгія чорныя пасмы, нос чырвоны, з рота залаты зуб тырчыць. Людзі, якія сабраліся ля мытні, думалі, што ён горшы за тыгра.
    Адзін худзенькі дзядуля там прадаваў каўбаскі. Лабан падышоў да яго, ударыў кулаком аб прылавак і закрычаў:
    — Каўбасіну мне! I варушыся хутчэй!
    Дзядуля адразу працягнуў каўбаску.
    — 3 вас дваццаць пяць эрэ, — сціпла сказаў ён.
    — Яшчэ і грошы дзярэш за каўбасу? — сказаў Лабан. — Абслугоўваючы такога крутога, як я! А ты дзёрзкі, дзед! Ану, гані яшчэ адну каўбасіну!
    Дзядудя сказаў, што спачатку хацеў бы атрымаць плату за тую, што Лабан ужо ўзяў. Тады Лабан схапіў дзядулю за вушы і патрос.
    — Каму сказаў, гані каўбасіну! — завыў ён. — Мігам!
    Дзядудя не насмеліўся запярэчыць і зрабіў, як патрабаваў Лабан. Але людзі вакол незадаволена зашумелі. Нехта нават адважыўся сказаць:
    — Як не сорамна так паводзіцца з бедным дзядулем!
    Тут Лабан павярнуўся. Ён паглядзеў на ўсіх сваімі налітымі крывёю вачыма.
    — Хтось кашлянуў нешта? — сказаў ён.
    Людзі напалохаліся і хацелі разысціся.
    — Стаяць, — зароў Лабан, — першаму, хто варухнецца, кацялок разаб’ю. Стаяць, я сказаў! Зараз вам Лабан пакажа штукі!
    
    3 гэтымі словамі ён загроб цэлую жменю каўбасак і пачаў імі жангліраваць. Ён падкідаў каўбаскі ўверх і лавіў некаторыя ротам, а некаторыя рукамі, але шмат пападала на зямлю. Бедны прадавец каўбасак ледзь не плакаў. I тут з натоўпу выйшла маленькая постаць. Піпі стала проста перад Лабанам.
    — А чый гэта жэўжык? — ласкава сказала яна. — А што яму кажа матуля, калі ён вось так раскідае вакол сябе ежу?
    Лабан жудасна зароў:
    — Я што сказаў? Стаяць усім, не рухацца!
    — Ты заўжды настройваеш дынамік, каб чуваць было за мяжой? — пацікавілася Піпі.
    Лабан пагрозліва ўзняў кулак і закрычаў:
    — Малая!!! Мне прыбіць цябе, каб ты замоўкла?
    Піпі стаяла рукі ў бокі і зацікаўлена глядзела на яго.
    — Як гэта ты з каўбасой абыходзіўся? — сказала яна. — Вось так?
    Яна высока падкінула Лабана і шпурдяда яго ўверх штораз, калі ён прылятаў назад. Людзі трыумфавалі. Прадавец каўбасак пляскаў у маленькія маршчыністыя далоні і ўсміхаўся.
    Калі Піпі скончыла, вельмі напалоханы Лабан сядзеў на зямлі і збянтэжана азіраўся.
    — Думаю, буяну пара дадому, — сказала Піпі.
    Лабан быў не супраць.
    — Але спачатку трэба запдаціць за каўбаскі, — сказала Піпі.
    Тады Лабан падняўся і заплаціў за васямнаццаць каўбасак. I потым ён пайшоў, ні слова не сказаўшы. Пасля гэтага дня ён ужо ніколі не паводзіўся як раней.
    — Няхай жыве Піпі! — закрычаді людзі.
    — Ура, Піпі! — далучыліся Томі і Аніка.
    — Нам і паліцыя не патрэбная, — сказала адна кабета, — пакуль у нас ёсць Піпі Доўгая Панчоха.
    — Сапраўды, — падтрымалі яе, — Піпі знаходзіць управу і на тыграў, і на буянаў.
    — Паліцыя да зарэзу патрэбная, — сказала Піпі. — Трэба ж камусьці сачыць за тым, каб усе ровары былі прыпаркаваныя няправільна.
    — Ой, Піпі, ты такая класная, — сказала Аніка, калі дзеці шыбавалі дадому з кірмаша.
    — Ага, проста шыкоўная, — сказала Піпі.
    Яна прыўзняла пальцамі падол караценечкай сукенкі.
    — У чыстым выглядзе шыкардос!
    ПІПІ ЦЯРПІЦЬ КАРАБЛЕКРУШЭННЕ
    Штодня, калі заканчваліся школьныя заняткі, Томі і Аніка несліся на вілу «Напракудзілу». Дома яны нават хатнія заданні не хацелі рабіць, а бралі з сабой падручнікі да Піпі.
    — Гэта добра, — сказала Піпі. — Сядзіце тут і вучыцеся, мо да мяне таксама прыстане крыху вучэння. He тое, каб я адчувала вострую патрэбу, але, напэўна, Алягантнай Мадамай не стаць без таго, каб вывучыць колькасць карэннага насельніцтва ў Аўстрадіі.
    Томі і Аніка сядзелі за кухонным сталом з разгорнутымі падручнікамі геаграфіі. А Піпі сядзела на стале, падклаўшы пад сябе ногі.
    — Хоць я вось думаю, — сказала Піпі, задуменна прыціснуўшы палец да носа, — напрыклад, вось толькі я вывучыла кодькасць насельніцтва, а нехта з наседьніцтва вазьмі і памры ад запалення лёгкіх — і ўсё кату пад хвост, сяджу я, і ні разу