Піпі Доўгая Панчоха Піпі падымаецца на борт Астрыд Ліндгрэн

Піпі Доўгая Панчоха

Піпі падымаецца на борт
Астрыд Ліндгрэн
Для сярэдняга школьнага ўзросту
0+
Выдавец: Папуры
Памер: 164с.
Мінск 2020
28.2 МБ
Піпі Доўгая Панчоха
Піпі Доўгая Панчоха
Піпі Доўгая Панчоха
Піпі Доўгая Панчоха
Пiпi доўгая панчоха ў Цiхiм акiяне
Вакол сабраўся натоўп дзяцей, якія хацелі развітацца. Піпі падняла руку і папрасіла цішыні.
— Дзеці, — сказала яна. — Цяпер я буду гуляцца толькі з дзецьмі-барабохамі. Як мы будзем забаўляцца, лепш нават не ведаць. Магчыма, мы будзем гуляць у даганялкі з дзікімі насарогамі, заклінаць змей, катацца вярхом на сланах, гайдацца на арэлях паміж какосавых пальмаў. Заўжды будзем намагацца неяк прабавіць час.
Піпі зрабіла паўзу. Томі і Аніка ўжо злаваліся на тых дзяцей, з якімі Піпі будзе гуляцца ў будучыні.
— Але, — працягнула Піпі, — магчыма, надыдзе неяк дзень у перыяд дажджоў, які будзе доўгі і нудны, бо хоць бегаць без вопраткі пад дажджом весела, усё адно рабіць будзе больш няма чаго, а толькі мокнуць. I калі мы набегаемся як след, то, напэўна, залезем у маю гдіняную хацінку — калі, вядома, хацінка не разбурыцца ад вады, але калі разбурыцца, мы зможам мяшаць з гліны кашу-малашу. Але калі ўсё-ткі хацінка ацалее, мы сядзем унутры — дзеці-барабохі і я, — і, магчыма, дзеці папросяць: «Піпі, раскажы што-небудзь!» I тады я раскажу ім пра маленькі гарадок, які знаходзіцца
далёка-далёка ў іншай частцы свету, у якім жывуць маленькія белыя дзеці. «Вы не паверыце, якія незвычайныя дзеці жывуць там, — скажу я, — белыя, як анёлкі, усім целам апроч пятак, яны дудзяць у гліняныя свісцёлкі і — самае адметнае — знаюцца на мнаганожанні». Зрэшты, дзеці-барабохі могуць засмуціцца, што ў іх няма мнаганожання, што ж тады мне з імі рабіць? У найгоршым выпадку я разбуру і патаўку сваю гліняную хацінку, каб мы маглі пагуляцца ў кашу-малашу і закапацца ў гліну па шыю. Бо я — не я, калі не змагу пераключыць іх думкі на што-небудзь іншае, апроч мнаганожання. Дзякуй вам усім! I бывайце, мае дарагія!
I дзеці задудзелі ў свае свісцёлкі яшчэ жаласней, чым раней.
— Піпі, час падымацца на борт! — крыкнуў капітан Доўгая Панчоха.
— Есць, капітан, — сказала Піпі.
Яна павярнулася да Томі і Анікі. Паглядзела на іх. «Якія дзіўныя ў яе вочы, — падумаў Томі, — дакладна як у мамы, калі аднойчы я вельмі моцна захварэў». Аніка грудком ляжала на кантэйнеры. Піпі падняла яе і абняла.
— Бывай, Аніка, бывай, — шапнула яна. — He плач!
Аніка абняла Піпі за шыю і горка ўздыхнула.
— Бывай, Піпі, — сказала яна, усхліпваючы.
Піпі ўзяла Томі за руку і моцна яе паціснула. Потым яна ўзбегла па трапе. Тады буйная слязіна ўпала з носа і ў Томі. Ен сціснуў зубы, але не дапамагло, выкацілася яшчэ адна слязіна. Ён
узяў Аніку за руку, і яны глядзелі Піпі ўслед, як яна стаіць на палубе. Аде калі глядзіш праз завесу слёз, то заўжды ўсё крыху размытае.
— Няхай жыве Піпі Доўгая Панчоха! — закрычалі людзі на прыстані.
— Прыбраць трап, Фрыдальф! — крыкнуў капітан Доўгая Панчоха.
Фрыдальф выканаў каманду. «Скакуха» была гатовая адправіцца ў сваё падарожжа да далёкіх берагоў. Але тут...
— He, тата Эфраім, — сказада Піпі. — Я так не магу. Я не магу гэтага трываць!
— Чаго ты не можаш трываць? — спытаў капітан Доўгая Панчоха.
— Таго, што нехта на зямлі праз мяне пдача і маркоціцца. Асабліва Томі і Аніка. Стаўце трап назад! Я застаюся на віле «Напракудзіле».
Капітан Доўгая Панчоха крыху пастаяў моўчкі.
— Рабі, як пажадаеш, — нарэшце сказаў ён. — Як ты заўжды рабіла!
Піпі згодна кіўнула.
— Так, я заўжды так рабіла, — спакойна сказала яна.
I яны зноў абняліся — Піпі і яе тата — так, што затрашчалі рэбры. Яны ўмовідіся, што капітан Доўгая Панчоха будзе часта-часта наведваць Піпі на віле «Напракудзіле».
— Бо як думаеш, тата Эфраім, — сказала Піпі, — дзецям жа лепей мець сапраўдны дом, чым ганяць па морах і акіянах і жыць у глінянай хацінцы?
— Ты маеш рацыю, дачка мая, — сказаў капітан Доўгая Панчоха. — Відавочна, што на віле «Напракудзіле» ў цябе больш упарадкаванае жыццё. I гэта, напэўна, лепш за ўсё для маленькіх дзяцей.
— Менавіта, — сказала Піпі. — Маленькім дзецям сто працэнтаў патрэбны парадак. Асабліва такі, які яны самі сабе заводзяць!
Піпі развіталася з матросамі на «Скакусе» і абняла тату Эфраіма апошні раз. Потым яна падняла каня сваімі моцнымі рукамі і аднесла яго назад па трапе. I «Скакуха» знялася з якара. Але ў апошні момант капітан Доўгая Панчоха ўспомніў адну рэч.
— Піпі, — крыкнуў ён, — табе трэба яшчэ трохі золата! Вазьмі гэта!
I ён кінуў чамадан з залатымі манетамі. Але, на жаль, «Скакуха» адышла задалёка ад прыстані. Чамадан не даляцеў.
«Плюх!» — сказаў чамадан і патануў. Па натоўпе прайшоў уздых расчаравання. Але тут пачуўся яшчэ адзін плюх. Гэта Піпі дала нырца. I ўжо праз імгненне яна вынырнула з чамаданам у зубах. Яна вылезла на прыстань і скінула водарасці са сваіх вушэй.
— Ха, я цяпер зноў багатая, як троль! — сказала яна.
Томі і Аніка ўсё яшчэ не сцямілі, што адбылося. Раскрыўшы раты, яны тарашчыліся на Піпі, каня, Спадара Нільсана, чамадан і «Скакуху», якая на ўсіх ветразях выходзіла з гавані.
— Ты... ты што, не на караблі? — няўпэўнена спытаў Томі.
— Здагадайся з трох разоў, — сказала Піпі і выціснула ваду са сваіх косак.
Потым яна пасадзіла Томі, Аніку і Спадара Нільсана на каня, закінула чамадан і заскочыла сама.
— Назад на вілу «Напракудзілу»! — гучна крыкнула яна.
Нарэшце да Томі і Анікі дайшло. Томі зрабіўся такі шчаслівы, што адразу ж заспяваў сваю ўлюбёную песню: «Галопам скачам з трум-ба-бумам!»
Аніка так нарыдалася, што не адразу змагла спыніцца. Яна ўсё яшчэ ўсхліпвала, але гэта былі маленькія шчаслівыя ўсхліпы, якія хутка прайшлі. Піпі моцна трымала яе за пояс. Было так спакойна і бяспечна. О, усё было проста цудоўна!
— Што мы сёння будзем рабіць, Піпі? — спытала Аніка, калі перастала ўсхліпваць.
— Ну-у, гуляць у кракет, можа быць, — сказала Піпі.
— 3 задавальненнем, — сказала Аніка.
Яна ведала, што нават гульня ў кракет будзе іншай разам з Піпі.
— Ці, можа быць... — сказала Піпі, вагаючыся.
Усе дзеці маленькага гарадка сабраліся вакол каня, каб пачуць, што скажа Піпі.
— Ці можа быць... — сказала яна. — Ці, можа быць, ірванем на ручай і павучымся хадзіць па вадзе.
— Па вадзе хадзіць немагчыма, — сказаў Томі.
— Нічога не немагчыма, — сказала Піпі. — На Кубе я неяк сустрэла аднаго цесляра, які...
Конь пусціўся галопам, і дзеці, што сабраліся вакол яго, не пачулі працягу. Але яны стаялі яшчэ доўта-доўга і глядзелі ўслед Піпі і яе каню, які скакаў галопам у напрамку вілы «Напракудзілы». Неўзабаве яны маглі разглядзець толькі кропачку ўдалечыні. А пасля і тая знікла.
ПАСЛЯМОВА
Пры сучасных перавыданнях «Піпі падымаецца на борт» друкуецца з некаторымі праўкамі самой Астрыд Ліндгрэн. Датрымліваючыся характару яе правак 1993 года, выдавецтва Raben & Sjogren і праваўладальнікі Saltkrakan АВ замяняюць прыметнік, утвораны ад «н-слова», паўсюль, дзе ён сустракаецца, прыметнікам «ціхаакіянскі».
ЗМЕСТ
Піпі ўсё яшчэ жыве на віле «Напракудзіле»		5
Піпі ідзе па крамах	 13
Піпі піша ліст і ходзіць у школу,	але толькі крыху	39
Піпі ідзе ў школьны паход	 52
Піпі ідзе на кірмаш	 70
Піпі цярпіць караблекрушэнне	 93
Піпі сустракае дарагога госця	 121
Піпі ладзіць развітальнае свята	 134
Піпі падымаецца на борт	 146
Паслямова	 159
ПА ПЫТАННЯХ НАБЫЦЦЯ КНІГ ЗВЯРТАЙЦЕСЯ: г. Мінск, тэл. (8-10-375-17) 272-29-75;
e-mail: mail@popuri.ru; www.popuri.ru
ЕН[ ©
Літаратурна-мастацкае выданне
Ліндгрэн Астрыд
ПІПІ ДОЎГАЯ ПАНЧОХА
ПАДЫМАЕЦЦА НА БОРТ
Для сярэдняга шкомнагаўзросту
Ілюстрацыі Інгрыд Ванг Нюман
Пераклад са шведскай Амны Казловай
Адказны рэдактар Наталля Давыдоўская Літаратурны рэдактар Алена Пятровіч Карэктар Ыктар Іваноў
Вёрстка Вольгг Самсонавай Дызайнер вокладкі Нгна Аулуб
Падпісана да друку 25.09.2020. Фармат 70x90/16. Папера мелаваная. Друк афсетны. Ум. друк. арк. 10,00. Тыраж 2350 экз. Заказ 373/10_2020.
ТАА «Папуры». Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 1/150 ад 24.01.2014 г.
Рэспубліка Беларусь, 220113, г. Мінск, вул. Мележа, 5, корп. 2, к. 403.
Надрукавана ў ТАА «ХКФ Юнісофт».
Украіна, 61036, г. Харкаў, вул. Марозава, 136.
www.unisoft.ua
Дата вырабу: лістапад 2020.
Піпі Доўгая Панчоха — самая моцная, самая добрая, самая вясёлая і самая багатая дзяўчынка на свеце.
Яна жыве зусім адна на віле «Напракудзіле». У яе ёсць конь і малпачка — Спадар Нільсан. А яшчэ — чамадан, набіты залатымі манетамі.
Томі і Аніка вельмі любяць бавіць час са сваёй сяброўкай і вельмі рады, што яна нарэшце пачала хадзіць у школу (праўда, зусім крыху). Піпі ладзіць пікнікі і караблекрушэнні, купляе васямнаццаць кілаграм цукерак, уціхамірвае ўдава і нарэшце сустракаецца са сваім татам, які і праўда аказаўся ціхаакіянскім каралём.
Гісторыя пра Піпі Доўгую Панчоху ўпершыню выйшла ў 1945 годзе, і з таго часу яе палюбілі некалькі пакаленняў дзяцей з розных краін.
У 2020 годзе адзначаецца 75-годдзе самай знакамітай дзяўчынкі на свеце. Да юбілею мы падрыхтавалі новыя пераклады дзвюх гісторый пра Піпі
з класічнымі ілюстрацыямі ІНГРЫД ВАНГ НЮМАН.
11Ы1ШІЯ popuri.ru