Піпі Доўгая Панчоха
Піпі падымаецца на борт
Астрыд Ліндгрэн
Выдавец: Папуры
Памер: 164с.
Мінск 2020
— Гэта самая дзікая пачвара, якую я to AbKi бачыла, — прамармытала яна сама сабе.
Так яно і было. Пачвара скакала і завывала і, закінуўшы разам на плячо трох-чатырох
хлопчыкаў, валачыла іх у сваё логавішча. Часам з жахлівай хуткасцю яна забіралася на самае высокае дрэва і перакідалася з галіны на галіну дакладна як малпа, часам скакала на свайго каня і ганялася за тымі дзецьмі, якія спрабавалі ўцячы, бегаючы паміж дрэвамі. Конь нёсся галопам, пачвара нахілялася і, на скаку схапіўшы дзіця, закідала яго перад сабой на каня і наўзгалоп адвозіла да логавішча, завываючы:
— Зараз я звару вас на вячэру!
Было настолькі весела, што дзеці не хацелі заканчваць. Але раптам стала зусім ціха, і калі Томі і Аніка прыбеглі паглядзець, што здарылася, пачвара сядзела на камені і з дзіўным выглядам разглядала нешта, што трымала ў руцэ.
— Яно мёртвае, паглядзіце, яно зусім мёртвае, — сказала пачвара.
Мёртвым было птушаня. Яно выпала з гнязда і забідася.
— Як шкада, — засмуцілася Аніка.
Пачвара кіўнула.
— Піпі, ты што, плачаш? — раптам спытаў Томі.
— Гэта я плачу? — сказала Піпі. — Нічога я не плачу.
— Але ў цябе зусім чырвоныя вочы, — настойваў Томі.
— Чырвоныя вочы, — сказала Піпі, пазычыўшы люстэрка ў Спадара Нільсана, каб паглядзець. — I такія вочы вы называеце чырвонымі? Былі б вы са мной і татам у Батавіі! Там быў адзін дзядуля з такімі чырвонымі вачыма, што паліцыя забараніла яму паказвацца на вуліцах.
— А чаму? — спытаў Томі.
— Бо ўсе думалі, што гэта чырвонае святло святлафора, гэта ж відавочна. Так што, калі ён выходзіў, дарожны рух цалкам спыняўся. Я — і з чырвонымі вачыма?! He, ты не павінен думаць, што я буду плакаць праз нейкае там птушанятка, — сказала Піпі.
— Дурная пачвара, дурная пачвара!
Адусюль беглі дзеці, каб паглядзець, дзе пачвара. Тады пачвара ўзяла няшчаснае птушаня і вельмі асцярожна паклала яго на мяккі мох.
— Калі б я магла, я ажывіла б яго, — сказала яна, глыбока ўздыхнуўшы, а потым зараўла страшным голасам: — Зараз я звару вас на вячэру!
3 радасным піскам дзеці паўцякалі за кусты.
У адной дзяўчынкі — яе звалі Ула — дом быў вельмі блізка ад Страшэннага лесу. Мама Улы дазволіла ёй запрасіць настаўніцу, аднакласнікаў і Піпі на падмацунак у садзе. I таму, калі дзеці нагуляліся ў пачвару, некаторы час палазілі па скале, пазапускалі лодачкі з кары ў вялікай лужыне і праверылі, хто адважыцца саскочыць з высокага валуна, Ула прапанавала пайсці да яе і папіць соку,
бо ўжо, мусіць, быў самы час. I настаўніца, якая прачытала кніжку ад коркі да коркі, думала гэтак жа сама.
Яна сабрала дзяцей, і яны пайшлі са Страшэннага лесу. Па дарозе яны сустрэлі аднаго мужчыну, які ехаў на возе з мяхамі. Мяхі былі цяжкія, і іх было шмат. А конь быў стары і стомлены. Раптам адно кола трапіла ў канаву. Мужчына, якога, дарэчы, звалі Блумстэрлунд, страшна раззлаваўся. Ён вырашыў, што гэта конь вінаваты. Ен дастаў пугу і моцна выцяў каня па спіне. Конь надрываўся і цягнуў, з усіх сіл спрабуючы вывалачы воз на дарогу, але нічога не выходзіла. Блумстэрлунд яшчэ больш раззлаваўся і ўдарыў каня яшчэ мацней. I тут яго ўбачыла настаўніца, яна ледзь не выйшла з сябе ад абурэння, так ёй было шкада беднага каня.
— Як вы можаце здзекавацца з жывёлы? — выказала яна Блумстэрлунду.
Блумстэрлунд ненадоўга адклаў пугу і сплюнуў, перш чым адказаць.
— He лезьце не ў сваю справу, — сказаў ён. — Бо можа здарыцца, што самі пугі пакаштуеце, усе разам.
Ён сплюнуў яшчэ раз. I зноў узяўся за пугу. Бедны конь увесь закалаціўся. I тут нешта маланкай ірванула праз шэраг дзяцей. Гэта была Піпі. У яе пабялеў hoc. А Томі і Аніка ведалі, што калі ў Піпі бялеў нос, гэта значыла, што яна раз’юшаная. Піпі рушыла проста да Блумстэрлунда — і як схопіць яго, як шпурне высока! Калі ён прыляцеў уніз, яна зноў схапіла яго і шпурнула. Чатыры разы, пяць разоў, шэсць разоў кідала яна яго. Блумстэрлунд не разумеў, што яго напаткала.
— Ратунку, ратунку! — спалохана лямантаваў ён.
Нарэшце ён глуха паваліўся на дарогу. Пугу ён згубіў. Піпі стала перад ім рукі ў бокі.
— Больш ты не будзеш біць каня, — рашуча сказала яна. — Каб мне гэтага не рабіў, ясна? Аднойчы ў Кейптаўне я сустрэла іншага дзядзьку, які біў каня. У таго дзядзькі была вельмі чысценькая і прыгожая форма, і я папярэдзіла яго, што калі ён яшчэ раз ударыць свайго каня, я яго так аддубашу, што цэлай ніткі не застанецца ў ягонай форме. Уяві сабе, праз тыдзень ён зноў ударыў свайго каня! Праўда, шкада такой добрай вопраткі?
Блумстэрлунд усё сядзеў на дарозе, зніякавелы.
— Куды ты ехаў на сваім возе? — спытала Піпі.
Блумстэрлунд спалохана паказаў на хату непадалёк.
— Туды, дадому, — сказаў ён.
Тады Піпі абхапіла каня, які ўсё яшчэ дрыжаў ад стомы і страху.
— Ну-ну, конік, — сказала яна, — цяпер для цябе пачнецца іншае жыццё!
Моцнымі рукамі яна падняла яго і аднесла на ягоную стайню. Конь быў гэтак жа здзіўлены, як і Блумстэрлунд.
Дзеці і настаўніца стаялі на дарозе і чакалі Піпі. I Бдумстэрлунд, чухаючы галаву, стаяў каля свайго воза. Ен не ведаў, як цяпер давезці яго да дома. Нарэшце вярнулася Піпі. Яна ўзяла адзін з вялікіх цяжкіх мяхоў і пагрузіла яго Блумстэрлунду на спіну.
— Вось так, — сказала яна, — зараз паглядзім, ці такі ты зух цягаць на сабе, як лупцаваць.
Піпі ўзяла пугу.
— Па праўдзе, мне варта трохі прыспешыць цябе вось гэтым, бо табе, відаць, вельмі даспадобы лупцоўка. Але пуга, аёй, трошкі паламалася, —
сказала яна і адламіла кавалачак, — аёй, аёй, зусімзусім паламалася, — сказала яна і разламала пугу на дробныя-дробныя кавалкі.
Блумстэрлунд павалок мяшок без пярэчання. Толькі соп крыху. А Піпі ўзялася за воз і пацягнула яго да хаты Блумстэрлунда.
— Можаш не дзякаваць, гэта бясплатна, — сказала яна, паставіўшы воз ля стайні. — Я зрабіла гэта з задавальненнем. За шпурлянне таксама можаш не плаціць.
I пайшла. Блумстэрлунд яшчэ доўга стаяў і глядзеў ёй услед.
— Ура, Піпі! — закрычалі дзеці, калі Піпі вярнулася.
Настаўніца таксама была вельмі задаволеная і пахваліла Піпі.
— Ты ўсё правільна зрабіла, — сказала яна. — Трэба быць добрымі з жывёламі. 1 з людзьмі таксама.
Піпі задаволена сядзела на сваім кані.
— Ды ўжо дакладна, прынамсі, з гэтым дзядзькам я была супердобрая. Дзе ён яшчэ так палётае бясплатна!
— Таму мы і прыйшді на свет, — працягвада настаўніца, — каб каб быць добрымі і спагадлівымі з іншымі людзьмі.
Піпі стала на галаву на спіне каня і памахала нагамі.
— Хе-хе, — сказала яна, — а іншыя людзі навошта тады прыйшлі?
У садзе Улы стаяў вялікі стол. Там было так шмат булачак і пячэння, што ва ўсіх ажно слінкі пацяклі, і дзеці паспяшаліся размясціцца вакол стала. 3 аднаго кароткага боку села Піпі. Першае, што яна зрабіла, — узяла дзве булачкі і запхала ў рот. 3 круглымі, як шары, шчокамі яна зрабілася падобнай да царкоўнага анёлка.
— Піпі, звычайна трэба дачакацца запрашэння, — з дакорам сказала настаўніца.
— Ша мяне не т’эба непакоыцца, — выціснула з сябе Піпі. — Ша мной мошна беш чы’ымоній.
Тут да яе падышла мама Уды са жбанком соку ў адной руцэ і жбанком какавы ў другой.
— Сок ці какаву? — спытала яна.
— Шок і какаву, — сказала Піпі. — Для адной булашкы — шок, а ддя д’угой — какаву.
Яна ўзяла ў мамы Улы абодва жбанкі і добра з іх сербанула.
— Яна ўсё жыццё гадавалася ў моры, — прашаптала настаўніца маме Улы, якая выглядала агаломшанай.
— Разумею, — кіўнула мама Улы і вырашыла не звяртаць увагі на дрэнныя паводзіны Піпі.
— Імбірнае пячэнне? — сказала яна і працягнула талерку з пячэннем Піпі.
— Ага, быццам бы яно, — сказала Піпі і хіхікнула са свайго жарціку. — Крывенькае, але, спадзяюся, усё адно смачнае, — сказала яна і ўзяда сабе цэлую жменю.
Тут яна ўбачыда, што на стале крыху далей ёсць цудоўнае ружовае пячэнне. Яна злёгку тузанула Спадара Нільсана за хвосцік і сказала:
— Слухай, Спадар Нідьсан, зганяй вазьмі мне вунь таго ружовага. Толькі, цур, дзве-тры штукі!
I Спадар Нільсан зганяў праз увесь стол так, што сок ледзь не выліўся са шклянак.
— Спадзяюся, ты падсілкавалася, — сказала мама Улы, калі Піпі падышла да яе падзякаваць напрыканцы.
— He сказаць, каб надта, ды і піць цяпер хочацца, — сказала Піпі і пачухала вуха.
— Так, мы прапанавалі што маглі, не такі ўжо багаты пачастунак, — сказала мама Улы.
— Ну хоць нешта, — добразычліва сказала Піпі.
Настаўніца вырашыла крыху пагаварыць з Піпі пра паводзіны.
— Паслухай, мілая Піпі, — ласкава сказала яна, — ты ж хочаш зрабіцца вытанчанай і элегантнай дамай, калі вырасцеш?
— Ты маеш на ўвазе такую мадаму з вэлюмам на носе і трыма падбароддзямі? — удакладніла Піпі.
— Я маю на ўвазе заўсёды ветлівую даму, якая паводзіцца прыстойна і трымаецца добрых манер.
— Есць тут адна праблемка, — сказала Піпі, — разумееш, фрэкен, я ўжо як бы вырашыла быць піраткай, калі вырасту.
Яна задумалася.
— А ты не думаеш, фрэкен, што можна быць піраткай і Алягантнай Мадамай адначасова? Бо як бы...
Настаўніца не думала, што гэта магчыма.
— А-ёй, а-ёй, што ж мне цяпер выбраць? — маркотна сказала Пііті.
Настаўніца сказала, што які б жыццёвы шлях ні абрала Піпі, ніколі не зашкодзіць навучыцца добрым манерам. Проста нельга так сябе паводзіць, як сёння Піпі за сталом.
— Так складана ведаць, Як Трэба Паводзіцца, — сказала Піпі, цяжка ўздыхнуўшы. — Можаш мне расказаць пра асноўныя правілы?
Настаўніца зрабіла ўсё, што магла. Яна расказвала, а Піпі з цікавасцю слухала, што нельга частавацца, калі цябе яшчэ не запрасілі, нельга браць з талеркі болып за адну пячэньку за раз, нельга есці з нажа, нельга чухацца, калі размаўляеш з іншымі людзьмі, нельга тое і нельга сёе. Піпі задуменна ківала.
— Штораніцы я буду прачынацца на гадзіну раней і трэніравацца, — сказала яна, — каб мне ведаць гэтыя штукі на выпадак, калі я вырашу не быць піраткай.
Непадалёк ад настаўніцы і Піпі на траве сядзела Аніка. Заглыбіўшыся ў свае думкі, яна засунула палец у нос.
— Аніка, — строгім голасам закрычала Піпі, — ты што гэта робіш? Памятай, што Алягантная Мадама калупаецца ў носе толькі тады, калі ніхто не бачыць!
Настаўніца сказала, што час ісці дадому. Дзеці сталі ў радок. Толькі Піпі застадася сядзець на траве. Яна напружана да нечага прыслухоўвалася.