• Газеты, часопісы і г.д.
  • Піпі Доўгая Панчоха Піпі падымаецца на борт Астрыд Ліндгрэн

    Піпі Доўгая Панчоха

    Піпі падымаецца на борт
    Астрыд Ліндгрэн

    Выдавец: Папуры
    Памер: 164с.
    Мінск 2020
    28.2 МБ
    Піпі Доўгая Панчоха
    Піпі Доўгая Панчоха
    Піпі Доўгая Панчоха
    Піпі Доўгая Панчоха
    Пiпi доўгая панчоха ў Цiхiм акiяне
    Аніка вохнула.
    — Якія дзікія звяры? — спытала яна дрыготкім голасам.
    — Камары, — адказала Піпі і задуменна пачасала вялікі пухір ад камарынага ўкусу на назе.
    Аніка ўздыхнула з палёгкай.
    — I львы, — дадала Піпі, — але ад пітонаў і амерыканскіх бізонаў вогнішча не дапамагае.
    Яна папляскала па пісталеце.
    — Спакойна, Аніка, — сказала яна, — з гэтай штукай я з любой небяспекай разбяруся, нават калі прыйдзе мыш-палёўка.
    Піпі зварыла каву і дастала бутэрброды. Пасеўшы вакол вогнішча, дзеці елі, пілі і пачуваліся проста дзівосна. Спадар Нідьсан, уладкаваўшыся на пдячы ў Піпі, таксама сілкаваўся, і конь час ад часу працягваў пысу і атрымліваў кавалачкі хлеба і цукру. Таксама ў яго быў цэлы лужок цудоўнай зялёнай травы вакол, якую ён мог скубці.
    Неба закрыла смуга, і ў кустах зусім сцямнела. Аніка перасунулася як мага бліжэй да Піпі. Языкі полымя адкідалі дзіўныя цені. Падавалася, што цемра там, за маленькім асветленым вогнішчам кругам, была жывая. Аніка скаланулася. А што, калі за тым кустом хаваўся канібал? Ці деў затаіўся за тым валуном?
    Піпі адставіла ўбок свой кубак.
    Пятнаццаць чалавек на куфар мерцвяка, ё-хо-хо і бутэлька рому, —
    заспявала яна хрыпатым голасам.
    Аніка яшчэ больш задрыжала.
    — Гэтая песня ёсць у іншай маёй кнізе, — узрадаваўся Томі, — у «Пірацкай кнізе».
    — Яшчэ 5 ёй там не быць, — сказала Піпі. — Яе ж Фрыдальф напісаў, бо гэта ад яго я навучылася. Колькі разоў зорнымі начамі, калі Паўднёвы Крыж вісеў проста над маёй галавой, сядзела я на карме татавага карабля, а Фрыдальф насупраць мяне спяваў вось так:
    Пятнаццаць чалавек на куфар мерцвяка, ё-хо-хо і бутэлька рому, —
    зноў заспявала Піпі яшчэ болып хрыпатым голасам.
    — Піпі, я так дзіўна пачуваюся, калі ты так спяваеш, — сказаў Томі. — Неяк страшна і класна адначасова.
    — А мне толькі страшна, — сказала Аніка. — Хоць трошачкі класна таксама.
    — Калі я вырасту, то выпраўлюся ў мора, — пераканана сказаў Томі. — Я таксама буду піратам, дакладна як ты, Піпі.
    — Цудоўна, — сказала Піпі. — Жах Карыбскага мора — гэта будзем мы з табой, Томі. Нарабуем золата, упрыгажэнняў і каштоўных камянёў і будзем захоўваць нашы скарбы ў пячоры на ненаселенай
    выспе ў Ціхім акіяне, пячору будуць ахоўваць тры шкілеты, у нас будзе сцяг з чэрапам і дзвюма скрыжаванымі косткамі, будзем спяваць «Пятнаццаць чалавек на куфар мерцвяка» так, што будзе чутно на абодвух канцах Атлантыкі, і ўсе іншыя піраты збляднеюць з твару, калі пачуюць, і захочуць кінуцца ў мора, каб пазбегнуць нашай крывавай-крывавай помсты.
    — А як жа я? — жаласна сказала Аніка. — Я баюся быць піраткай. I што мне тады рабіць?
    — Ты можаш проста так з намі паехаць, — сказала Піпі. — I праціраць пыл на фартэп’яне.
    Паступова вогнішча патухла.
    — Пара спаць, — сказала Піпі.
    Унутры намёта яна пасцяліла яловых лапак, а на іх — некалькі цёплых коўдраў.
    — Хочаш спаць са мной валецікам у намёце? — спытала Піпі ў каня. — Ці ты лепш пастаіш ггад дрэвам, а я цябе накрыю посцілкай? Кажаш, што цябе заўжды нудзіць, калі ты ляжыш у намёце? Ну то як пажадаеш! — Піпі ласкава папляскала яго па баку.
    Хутка ўсе трое дзяцей і Спадар Нільсан ляжалі ў намёце, закруціўшыся ў коўдры. Знадворку хвалі плёскалі аб бераг.
    — Як на акіяне, — сонна сказала Піпі.
    Было цёмна, як у коміне, і Аніка трымала Піпі за руку, бо тады ўсё здавалася не такім небяспечным. Нечакана пайшоў дождж. Кроплі білі па тканіне намёта, але ўнутры было цёпла і суха, і было так прыемна слухаць гэты шум. Піпі выйшла і накрыла каня яіпчэ адной посцілкай. Ён стаяў пад густой ялінай, таму пра яго можна было не хвалявацца.
    — Як жа нам класна, — радасна ўздыхнуў Томі, калі Піпі вярнулася.
    — Яшчэ б! — сказала Піпі. — I глядзіце, што я знайшла пад каменем! Шакаладнае пячэнне, тры штукі!
    Праз пару хвілін, трымаючы Піпіну руку, Аніка заснула з поўным шакададу ротам.
    — Мы сёння забылі пачысціць зубы — сказаў Томі і таксама заснуў.
    Калі Томі і Аніка прачнудіся, Піпі побач не было. Яны хутчэй выдезлі з намёта. Свяціла сонца. Перад намётам зноў гарэла вогнішча, а ля агню сядзела Піпі, смажыла шынку і варыла каву.
    — Хто хоча праглынуць смяшынку? — сказала яна, убачыўшы Томі і Аніку.
    — Зараз жа не першага красавіка, — сказаў Томі.
    — Вось як, — адказала Піпі, — тады давядзецца глытаць шынку.
    Прыемны пах шынкі і кавы казытаў дзецям насы. Яны селі вакол вогнішча, скрыжаваўшы ногі, і Піпі перадала ім шынку, яйкі і дала па бульбіне. Потым яны пілі каву з імбірным пячэннем. I ніколі сняданак не смакаваў так цудоўна.
    — Мне здаецца, што нам больш здораўска, чым было Рабінзону, — сказаў Томі.
    — Калі ўдасца налавіць свежай рыбы на абед, баюся, што Рабінзон пазелянее ад зайздрасці, — сказала Піпі.
    — Фу, не люблю рыбу, — сказаў Томі.
    — I я не люблю, — сказала Аніка.
    Але Піпі зрэзала доўгі вузкі дубчык, прывязала да аднаго канца матузок, сагнула кручок са шпількі, насадзіла на кручок маленькі камяк хлеба і села на валун на беразе вудзіць.
    — Зараз паглядзім, — сказала яна.
    — А каго ты хочаш злавіць? — спытаў Томі.
    — Каракаціцу, — сказала Піпі. — Няма нічога смачнейшага за яе.
    Яна прасядзела так цэлую гадзіну, але каракаціца не бралася.
    Прыплыў акунь і хацеў панюхаць хлебны камячок, аде тады Піпі хуценька выцягнула лёску.
    — Дзякуй, дружа, але не, — сказала яна. — Гляджу, што рыбалка не задалася. Каракаціца сёння капрызіць.
    Томі і Аніка былі ведьмі задаволеныя. Вада ведьмі прывабна блішчэла ў сонечным святле.
    — Будзем купацца? — спытаў Томі.
    Піпі і Аніцы прапанова спадабалася. Вада была вельмі халодная. Томі і Аніка памачылі пальцы ног і хуценька выцягнулі.
    — Я ведаю депшы спосаб, — сказала Піпі.
    Каля самага берага была строма, дзе расло дрэва, галіны якога навісалі над вадой. Піпі залезла на дрэва 1 моцна прывязала да адной галіны вяроўку.
    — Глядзіце, вось так!
    Схапіўшыся за вяроўку, яна адштурхнулася і паляцела на вяроўцы ў ваду.
    — Так цалкам акунаешся, — крыкнула яна, калі вынырнула.
    Томі і Аніка спачатку крыху вагаліся, але выглядала так весела, што яны вырашылі паспрабаваць. I, паспрабаваўшы раз, ужо не хацелі заканчваць, бо аказалася, што гэта яшчэ весялей, чым выглядае. Спадар Нільсан таксама так хацеў. Ен ляцеў уніз на вяроўцы, але за імгненне да таго, як плёснуцца ў ваду, шалёна хутка ўзбіраўся ўгару. Так ён рабіў штораз, хоць дзеці крычалі яму, што ён баязлівец. Потым Піпі высветліла, што можна было садзіцца на дошку і з’язджаць на ёй са скалы ў ваду, і гэта таксама было весела, плёскала проста ашалямляльна.
    — А гэты Рабінзон, ён хоць катаўся на якім кавалку дошкі? — пацікавілася Піпі, седзячы высока на скале, гатовая з’ехаць.
    — У кніжцы, прынамсі, пра гэта нічога няма, — сказаў Томі.
    — Так і я ведала. Думаю, што ягонае караблекрушэнне было абы-што. Як ён хоць бавіўся цэдымі днямі? Крыжыкам вышываў? У-ух, я паехала!
    Піпі слізганула, і яе рудыя коскі маланкай мільганулі за ёй.
    Пасля купання дзеці вырашылі як мае быць даследаваць ненаселеную выспу. Усе ўтраіх яны селі на каня, і ён паслухмяна патрусіў наперад. Ен вёз іх на горку і з горкі, праз лясныя зарасці, паміж густых ялін, міма балота і праз гожыя палянкі,
    зарослыя краскамі. Піпі трымала пісталет напагатове і час ад часу пуляла з яго так, што конь высока падскокваў ад жаху.
    — Гатовенькі! Гэта быў леў, — задаволена казала яна.
    Ці вось так:
    — Даскакаўся, канібал!
    — Мне здаецца, гэта заўсёды будзе наша выспа, — сказаў Томі, калі яны вярнуліся на сваю стаянку і Піпі ўзялася пячы бдіны з шынкай.
    Піпі і Аніка былі згодныя з Томі.
    Бліны з шынкай надта смакуюць, калі іх есці толькі што спечанымі. Ніякіх талерак, відэдьцаў ці сталовых нажоў не было, і Аніка спытала:
    — А можна есці рукамі?
    — Я абсалютна не супраць, — адказала Піпі. — Але сама буду есці дзедаўскім спосабам — ротам.
    — Ай, ну ты ж разумееш, што я маю на ўвазе, — сказала Аніка.
    Яна ўзяла сваёй маленькай ручкай блін і з вялікім задавальненнем запхала яго ў рот.
    I вось зноў надышоў вечар. Вогнішча пагасла. Шчыльна прыціснуўшыся адно да аднаго, з тварамі, перамазанымі блінамі з шынкай,
    дзеці ўлегліся пад коўдры. Праз дзірку ў намёце свяціла вялікая зорка. Іх закалыхваў шум акіянскага прыбою.
    — Сёння нам трэба дадому, — паныла сказаў Томі наступнай раніцай.
    — Што за прыкрасць, — бедавала Аніка. — Я хацела б прабавіць тут усё лета. Але сёння вяртаюцца мама і тата.
    Пасля сняданку Томі выйшаў на шпацыр па беразе. I раптам страшна закрычаў. Лодка! Яна прапала! Аніка была проста агаломшаная. Як жа яны выберуцца адсюль? Ёй безумоўна хацелася прабавіць на выспе ўсё лета, але зусім інакш пачуваешся, калі ведаеш, што вярнуцца дадому не можаш. I што скажа бедная мама, калі ўбачыць, што Томі 1 Аніка прапалі?! У Анікі выступілі слёзы на вачах, калі яна ўявіла сабе гэта.
    — Што з табой, Аніка? — спытала Піпі. — Як ты ўрэшце разумееш караблекрушэнне? Што, ты думаеш, сказаў бы Рабінзон, калі б пабьгў на сваёй ненаселенай выспе толькі пару дзён — і туг па яго ўжо прыплыў бы параход? «Прашу на борт, спадар Круза, зараз будзем вас ратаваць-мыць-галіць
    і пастрыжом вам пазногці на нагах!» — «О, то дзякуй, не трэба», — сказаў бы ён! Вось павер, што спадар Круза ўцёк бы і схаваўся за кустом. Бо калі табе пашанцавала трапіць на ненаселеную выспу, то хочацца пабыць там хаця б гадоў сем.
    Сем гадоў! Аніка скаланулася, а Томі глыбока задумаўся.
    — Натуральна, мы не будзем заставацца тут бясконца, — суцяшальна сказала Піпі. — Калі Томі ў свой час прызавуць у войска, дык што ўжо тады, давядзецца вяртацца.
    Аніка адчайвалася ўсё болей. Піпі глядзела на яе, разважаючы.
    — He, ну калі ты так гэта ўспрымаеш, — сказала яна, — то не застаецца нічога іншага, як адправіць ліст у бутэдьцы.
    Пакорпаўшыся ў мяху, яна выцягнула адтуль пустую бутэльку. Папера і аловак таксама шчасліва адшукаліся. Усё гэта яна выклала на камень перад Томі.
    — Пішы, пісарчук, ты на гэтым лепш знаешся, — сказала яна.
    — А што пісаць? — спытаў Томі.
    — Зараз-зараз, — сказала Піпі, раздумваючы, — значыцца, можна напісаць так:
    «Ратуйце нас з выспы, покі мы не сканалі! Без тытуню нам тут каюк праз два дні».
    — Піпі, мы не можам так напісаць, — з дакорам сказаў Томі. — Гэта ж няпраўда.