• Газеты, часопісы і г.д.
  • Піпі Доўгая Панчоха Піпі падымаецца на борт Астрыд Ліндгрэн

    Піпі Доўгая Панчоха

    Піпі падымаецца на борт
    Астрыд Ліндгрэн

    Выдавец: Папуры
    Памер: 164с.
    Мінск 2020
    28.2 МБ
    Піпі Доўгая Панчоха
    Піпі Доўгая Панчоха
    Піпі Доўгая Панчоха
    Піпі Доўгая Панчоха
    Пiпi доўгая панчоха ў Цiхiм акiяне
    — Што менавіта? — удакладніла Піпі.
    — He можам мы пісаць «без тытуню», — сказаў Томі.
    — Чаму? — спытада Пілі. — У цябе ёсць тытунь?
    — He, — сказаў Томі.
    — У Анікі ёсць тытунь?
    — Ясна, што няма, але...
    — Мо ў мяне ёсць тытунь? — спытала Піпі.
    — He, ну, такое, вядома, магчыма... — сказаў Томі. — Але ж мы не курым.
    — I менавіта таму я прапаную, каб ты напісаў «без тытуню нам тут каюю>...
    — Але я ўпэўнены, што калі я так напішу, то ўсе падумаюць, што мы курым, — пярэчыў Томі.
    — Слухай, Томі, — сказала Піпі, — скажы мне адну рэч! У каго часцей няма тытуню: у тых, хто курыць, ці ў тых, хто не курыць?
    — Ясна, што ў тых, хто не курыць, — сказаў Томі.
    — Дык пра што спрэчка? Вось і пішы, як я сказала!
    I Томі напісаў: «Ратуйце нас з выспы, покі мы не сканалі! Без тытуню нам тут каюк праз два дні».
    Піпі ўзяла паперку, засунула ў бутэльку, заторкнула коркам і кінула бутэльку ў ваду.
    — Усё, хутка за намі прыплывуць ратаўнікі, — сказала яна.
    Бутэлька, гайдаючыся, папдыла і хутка знайшла прыстанак у карэнні каля берага.
    — Трэба закінуць яе падалей, — сказаў Томі.
    — Ну ты сказаў! Дурней не прыдумаеш, — абурылася Піпі. — Калі яна заляціць далёка, то нашы ратаўнікі не будуць ведаць, дзе нас шукаць, але калі яна тут, то мы можам іх паклікаць, калі яны яе знойдуць, і нас адразу ж выратуюць.
    Піпі села ля берага.
    — Найлепш, калі мы ўвесь час будзем сачыць за бутэлькай, — сказала яна.
    Томі і Аніка селі побач. Праз дзесяць хвілін Піпі нецярпліва сказала:
    — Што яны сабе думаюць, нібы нам больш няма больш чым заняцца, як сядзець і чакаць, калі нас выратуюць? Дзе яны ўрэшце?
    — Хто — яны? — спытала Аніка.
    — Тыя, хто павінны нас выратаваць, — адказала Піпі. — Гэта нядбайная бесклапотнасць, проста жахлівая, калі ўлічыць, што вядзецца пра чалавечыя жыцці.
    Аніка пачала думаць, што яны папраўдзе сканаюць на гэтай выспе. Але раптам Піпі выцягнула ўказадьны палец угару і закрычала:
    — Каб мяне немач узяда! Што я за разява! Як я магла забыцца?!
    — Што? — спытаў Томі.
    — Лодка! Я ж занесла яе на бераг учора вечарам, калі вы спаді!
    — Але навошта ты гэта зрабіла? — з дакорам спытала Аніка.
    — Я баялася, што яна намочыцца, — сказала Піпі.
    Вокамгненна яна прынесла лодку, якая была надзейна схаваная пад ялінай.
    Яна спусціла яе ў возера і з прыкрасцю сказала:
    — Вось так, хай цяпер прыязджаюць! Бо калі яны зараз прыедуць ратаваць нас, то марна.
    Бо мы самі сябе выратоўваем. Так ім і трэба. Гэта навучыць іх хутчэй варушыцца.
    — Спадзяюся, мы паспеем дабрацца дадому раней за маму і тату, — сказала Аніка, калі яны селі ў лодку і Піпі моцнымі грабкамі накіравала лодку да іншага берага. — Бо інакш як жа будзе хвалявацца мама!
    — Я так не думаю, — сказала Піпі.
    Але гер і фру Сетэргрэны вярнуліся дадому на паўгадзіны раней за дзяцей. Ніякіх Томі і Анікі яны не ўбачылі. Затое ў паштовай скрыні ляжала паперка, і на ёй было напісана наступнае:
    Р? ДУШГО МІІІЫ
    ПІПІ СУСТРАКАЕ
    ДАРАГОГА ГОСЦЯ
    Аднойчы летнім днём Піпі, Томі і Аніка сядзеді на лесвіцы веранды і елі суніцы, назбіраныя да абеду. Гэта быў такі цудоўны адвячорак, калі шчабечуць птушкі і пахне кветкамі і — так-так! — суніцамі. Усё было ціхамірна. Дзеці амаль не размаўлялі, а толькі елі. Томі і Аніка думалі пра тое, як класна, што цяпер лета і школа яшчэ не хутка пачнецца. А што думала Піпі, депей не ведаць.
    — Піпі, ты пражыла на віле «Напракудзіле» цэлы год, — раптам сказала Аніка і абняла Піпі за руку.
    — Ага, час ляціць, і мы не маладзеем... — сказала Піпі. — Увосень мне спаўняецца дзесяць гадоў — лічы, найлепшыя дзянькі прамінулі.
    — Думаеш, ты заўсёды будзеш тут жыць? — пацікавіўся Томі. — Я маю на ўвазе, пакуль не вырасцеш і не зробішся піраткай.
    — Хто ж ведае, — сказала Піпі. — Я думаю, што мой тата не навечна застанецца на тым востраве. Як толькі ён пабудуе новы карабель, ён напэўна прыедзе і забярэ мяне.
    Томі і Аніка ўздыхнулі. Раптам Піпі выцягнулася ў струнку, седзячы на лесвіцы.
    — Глядзіце, вунь ён, дарэчы, ідзе, — сказала яна і паказала ў бок брамкі.
    Томі і Аніка з недаверам паглядзелі туды, куды яна паказала, і ўбачылі, як Піпі кідаецца на шыю вельмі мажнаму дзядзьку са шчаціністымі вусамі і ў сініх марацкіх нагавіцах.
    — Тата Эфраім! — крычала Піпі і так радасна махала нагамі, вісячы на яго шыі, што з іх зляцелі яе вялікія чаравікі. — Тата Эфраім, як ты падрос!
    — Піпілота Цыкорыя Гардзіна Правіянта Эфраімаўна Доўгая Панчоха, маё любае дзіця! Я толькі хацеў сказаць, што гэта ты падрасла.
    — Mary зразумець, — сказала Піпі. — Я ж таму цябе і ўбачыла першая, ха-ха!
    — Дзіця маё, ці такая ж ты моцная, як раней?
    — Яшчэ мацнейшая, — сказала Піпі. — Падужаемся на руках?
    — А давай, — сказаў тата Эфраім.
    У садзе стаяў стол, Піпі і яе тата селі за яго дужацца на руках, а Томі і Аніка глядзелі. Ва ўсім свеце толькі адзіны чалавек быў такі ж моцны, як Піпі, — яе тата. Вось яны сядзелі і змагаліся з усіх сіл, але не маглі адужаць адно аднаго.
    Нарэшце ў капітана Доўгай Панчохі ўсё-ткі крыху задрыжала рука, і Піпі сказала:
    — Калі мне будзе дзесяць гадоў, я цябе адужаю, тата Эфраім.
    Тата Эфраім таксама так думаў.
    — Але, дарагія сябры, — сказала Піпі, — я ж забыла вас пазнаёміць. Гэта Томі і Аніка, а гэта мой тата, капітан і яго вялікасць Эфраім Доўтая Панчоха, ты ж кароль, тата, праўда?
    — Усё дакладна так і ёсць, — сказаў капітан Доўгая Панчоха. — Я кароль барабохаў на востраве, які называецца Барабабох. Я прыплыў да ягонага берага, калі, як ты памятаеш, мяне здзьмула ў мора.
    — Менавіта так я і думала, — сказала Піпі. — Я ўвесь час ведала, што ты не патануў.
    — Яшчэ чаго! Каб я ды патануў. Патануць для мяне немагчыма гэтак жа, як вярблюду прайсці праз вугодьнае вушка. Мой жывот выдатна трымае мяне на плыву.
    Томі 1 Аніка з цікавасцю разгдядалі капітана Доўгую Панчоху.
    — Дзядзька, а чаму вы не ў барабохскім адзенні? — спытаў Томі.
    — Яно тут, у торбе, — сказаў капітан Доўгая Панчоха.
    — Надзень-надзень! — закрычада Піпі. — Я хачу паглядзець на свайго тату ў каралеўскіх шатах!
    Усе разам яны пайшлі на Піпіну кухню. KaniTan Доўгая Панчоха схаваўся ў Піпінай спальні, а дзеці сядзелі на скрыні для дроў і чакалі.
    — Дакладна як у тэатры, — сказала Аніка, уся ў прадчуванні відовішча.
    I тут — бах! — дзверы адчыніліся, і там стаяў барабохскі кароль. На ім была спадніца з дыка, на галаве — залатая карона, на шыі — каралі ў некалькі доўгіх радоў, у адной руцэ — кап’ё, а ў другой — шчыт. Бадай, вось і ўсё, ага, яшчэ на шчыкалатках тоўстых валасатых ног — залатыя бранзалеты.
    — Абабыркі задрыжжа ізбаіссі! — зароў капітан Доўгая Панчоха, пагрозліва звёўшы бровы.
    — О, а што гэта значыць, дзядзя Эфраім? — захоплена спытаў Томі.
    — Гэта значыць: «Трапячыце, мае ворагі!»
    — Слухай, тата Эфраім, — сказала Піпі, — а барабохі здзівіліся, калі ты выйшаў на бераг іх вострава?
    — Яшчэ як. Жахліва здзівіліся, — сказаў KaniTan Доўгая Панчоха. — Але калі я вырваў пальму голымі рукамі, яны зрабіді мяне сваім каралём. Потым я ўладарыў да абеду, а пасля абеду будаваў карабель. Будоўля заняла шмат часу, бо я будаваў усё сам. Таму гэта невялікае судна. Калі яно было гатовае, я сказаў барабохам, што павінен пакінуць іх ненадоўга, але хутка вярнуся і прывязу з сабой прынцэсу, якую завуць Піпілота. I яны ўдарылі ў свае шчыты і закрычаді: рўха-руха!
    — Што гэта значыць? — спытала Аніка.
    — Гэта значыць: «Ура-ўра!» Цягам наступных чатырнаццаці дзён я ўладарыў як след, каб хапіла ў запас на той час, пакудь мяне не будзе. Потым я ўзняў ветразі і выйшаў у мора, а барабохі крычалі: «Праваляй дрым-бабыр папыр!», што значыць: «Чакаем цябе назад, тоўсты бдедны конунг!» Тады я ўзяў курс проста на Сурабаю. I што, вы думаеце, я там убачыў, як толькі ступіў на бе-
    par? Менавіта — маю старую добрую шхуну «Скакуху». I на яе палубе стаяў мой стары добры Фрыдальф і махаў мне як шалёны. «Фрыдальф, я зноў бяру камандаванне на сябе», — сказаў я. «Есць, капітан», — сказаў ён. I так сталася. Увесь стары экіпаж застаўся, зараз «Скакуха» стаіць тут у гавані, так што ты можаш пайсці і павітаць усіх сваіх старых сяброў, Піпі.
    Піпі так узрадавалася, што стала на галаву на кухонным стале і памахала нагамі. Але Томі і Аніка засумавалі. Яны пачуваліся, быццам у іх забіраюць Піпі.
    — А зараз будзе свята! — закрычала Піпі, калі зноў вярнулася на ногі. — Такое свята, што здрыгануцца сцены вілы «Напракудзілы».
    I яна выставіда на кухонны стол багатую вячэру, усе разам уселіся і пачалі есці. Сама Піпі праглынула тры звараныя ўкрутую яйкі разам са шкарлупіннем. Час ад часу яна кусала свайго тату за вуха, так яна была радая яго бачыць. Спадар Нільсан, які спаў, раптам прачнуўся і працёр вочы ад здзіўлення, убачыўшы капітана Доўгую Панчоху.
    — Каго я бачу! I ты тут, Спадар Нільсан? — сказаў капітан Доўгая Панчоха.
    — Ага, і гэта яшчэ не ўсе хатнія жывёлы, — сказала Піпі, схадзіла і прынесла каня, і той таксама атрымаў варанае ўкрутую яйка.
    Капітан Доўгая Панчоха быў ведьмі задаводены тым, як выдатна яго дачка ўладкавалася на віле «Напракудзіле», і рады, што яна мела пры сабе чамадан золата і ёй не давялося цярпець нястачу, пакуль яго не было.
    Калі ўсе наеліся, капітан Доўгая Панчоха дастаў са сваёй торбы шаманскі бубен — барабохі білі ў яго, каб адбіваць такт падчас танцаў ці ахвярапрынашэнняў. I капітан Доўгая Панчоха сеў на падлогу і пачаў біць у бубен. Гук быў глухі і дзіўны, нічога падобнага Томі і Аніка раней не чулі.
    I Піпі, скінуўшы свае вялікія чаравікі і застаўшыся ў панчохах, пусцілася ў вельмі дзіўныя скокі. Нарэшце кароль Эфраім станцаваў дзікі ваенны танец, якому навучыўся на востраве барабохаў. Ён круціў кап’ё, дзіка махаў шчытом і тупаў нагамі так моцна, што Піпі крыкнуда:
    — Глядзі, бо падлога праломіцца!
    — Нічога страшнага, — сказаў капітан Доўгая Панчоха, працягваючы кружыцца ў танцы, — усё адно ты цяпер будзеш барабохская прынцэса, мая любая дачка!
    Тады Піпі 1 сама кінулася ў скокі разам з татам. Яны скакалі па коде насупраць адно аднога, радасна вухкалі і раз-пораз высока падскоквалі — у Томі і Анікі закружылася галава толькі ад глядзення на гэтыя скокі. Напэўна, у Спадара Нільсана таксама, бо ён закрываў вочы лапкамі.