Піпі Доўгая Панчоха
Піпі падымаецца на борт
Астрыд Ліндгрэн
Выдавец: Папуры
Памер: 164с.
Мінск 2020
Перад сыходам Піпі купіла ўсім дзецям па глінянай птушачцы-свісцёлцы, дзеці выйшлі на вуліцу і пачалі ў іх свістаць, а Піпі адбівала такт штучнай рукой. Адзін маленькі хлопчык паскардзіўся, што ягоная птушачка не свісціць. Піпі ўзяла яе, каб праверыць.
— He, вы толькі палюбуйцеся, дзірачка, у якую трэба дзьмуць, залеплена жуйкай! Дзе ты знашоў такі скарб? — спытала яна і выкінула вялікі белы камяк. — Я ж спецыяльна не купляла ніякіх жуек.
— Я жаваў яе з пятніцы, — сказаў хлопчык.
— I ты не баішся, што ў цябе рот зарасце? Я думала, што гэтым заканчваецца ўсякае жаванне жуйкі.
Яна аддала хлопчыку гліняную птушачку, і ён засвістаў у яе гэтак жа радасна, як і ўсе астатнія.
На вуліцы Стургатан утварыўся такі гармідар, што нарэшце прыйшоў паліцэйскі, каб паглядзець, што адбываецца.
— Што за шум? — крыкнуў ён.
— Гэта парадны марш Крунубергскага палка, — сказала Піпі. — Але я не пэўная ў тым, што
ўсе дзеці ў курсе. Некаторыя думаюць, што мы выконваем марш Мендэльсона.
— Зараз жа спыніцеся, — гыркнуў паліцэйскі, закрываючы рукамі вушы.
Піпі папляскала яго штучнай рукой па спіне.
— Радуйся, што мы не купілі трамбоны, — сказала яна.
Паступова свісцёлкі сціхлі адна за адной. Пад канец рэдкі «піп-піп» часу ад часу чуўся толькі з птушачкі Томі. Паліцэйскі вельмі строга сказаў, што ніякіх зборышчаў на Стургатан не дазваляецца і ўсе дзеці павінны рызысціся па дамах.
Дзеці не мелі нічога супраць. Ім хацелася паспрабаваць запусціць свае цягнічкі, пакатаць машынкі і ўкласці спаць новых лялек. Усе яны адправіліся дадому шчаслівыя і задаволеныя. У той дзень яны зусім не вячэралі.
Піпі, Томі і Аніцы таксама трэба было ісці дадому. Піпі каціла за сабой тачку. Па дарозе яна разглядала ўсе шыльды і чытала па складах, як умела.
— А-пэ-тэ-ка — ага, ці не тут купляюць аплекі? — спытала яна.
— Лекі, — паправіла Аніка. — Так, іх купляюць
— Ой, мне тэрмінова трэба, — сказала Піпі.
— Ты ж не хворая, — сказаў Томі.
— Сёння не, а заўтра хто ведае, — сказала Піпі. — Штогод процьма людзей хварэе і мрэ толькі таму, што яны своечасова не набылі аплекаў. Мяне такі лёс не напаткае!
У аптэцы стаяў аптэкар і ляпіў пігулкі. Ён збіраўся зрабіць толькі пару апошніх, бо час быў позні і хутка яму трэба было зачыняцца I тут да прылаўка падышлі Піпі, Томі і Аніка.
— Мне, калі ласка, чатыры літры аплекаў, — папрасіла Піпі.
— Якіх лекаў? — раздражнёна спытаў аптэкар.
— Такіх, каб дапамагалі ад немачы, — сказала Піпі.
— Якой немачы? — яшчэ больш раздражнёна спытаў аптэкар.
— Ну, такое мне дай, каб палячыцца, калі коклюш, мазалі на нагах, жывот баліць, краснуха ці там гарошына выпадкова ў нос залезла — ад любой трасцы. Яшчэ добра, каб імі можна было паліраваць мэблю. Дай мне вельмі дзейсных аплекаў.
Аптэкар сказаў, што лекаў настолькі шырокага дзеяння не бывае. Ад розных хвароб — розныя сродкі, сцвярджаў ён, а калі Піпі назвала яшчэ дзясятак іншых немачаў, ад якіх яна хацела палячыцца, ён выставіў на прылавак цэлы шэраг бутэлечак. На некаторых ён напісаў «для вонкавага прымянення», што значыла, што гэты сродак можна толькі мазаць на сябе. Піпі заплаціла, узяла бутэлечкі, падзякавала і выйшла.
Томі і Аніка пайшлі за ёй. Зірнуўшы на гадзіннік, аптэкар зразумеў, што пара зачыняцца. Ён як след замкнуў дзверы за дзецьмі і ўжо ўяўляў, як цудоўна прыйдзе дадому і пад’есць.
На дварэ Піпі паставіла свае бутэлечкі на зямдю.
— Аёй, аёй, ледзь не забылася на самае галоўнае, — сказала яна.
Паколькі дзверы ўжо былі зачыненыя, яна доўга і моцна ціснула на званок. Томі і Аніка чулі, як пранізліва звінела ў аптэцы. Праз момант у дзвярах адчынілася акенца — гэта было такое акенца,
праз якое купляюць лекі, калі захварэеш уначы. Аптэкар высунуў галаву. У яго быў вельмі чырвоны твар.
— Што табе яшчэ? — злосна спытаў ён у Піпі.
— Я дзіка выбачаюся, шаноўны пукатэкар, — сказала Піпі, — але мне тут падумалася адна рэч. Ты ж так добра знаешся на хваробах, а вось што лепей дапамагае ад жывата: прыняць цёплых клёцак ці легчы жыватом у таз з халоднай вадой?
Аптэкар яшчэ бодей пачырванеў.
— Згінь, — гыркнуў ён, — і зараз жа, бо будзе табе!
Ен з бразгатам зачыніў акенца.
— Які звадлівы, га, — сказада Піпі. — Можна падумаць, быццам я нешта дрэннае зрабіла.
Яна пазваніла яшчэ раз, і ўжо праз пару секундаў у акенца зноў высунуўся аптэкар. Яго твар быў проста барвовы.
— Ад цёплых клёцак жа, напэўна, пучыць? — працягнуда гутарку Піпі, ласкава гледзячы на яго.
Аптэкар нічога не адказаў, а толькі зноў бразнуў акенцам.
— Што ж, — сказала Піпі і паціснула плячыма, — тады я паспрабую цёплыя клёцкі. Сам будзе вінаваты, калі мне будзе пучыць жывот.
Яна ціха прысела на лесвіцы перад аптэкай і паставіла ў радок свае бутэлечкі.
— Падумаць толькі, якімі непрактычнымі бываюць дарослыя людзі, — сказала яна. — Тут у мяне — дайце зірнуць — восем бутэлечак, а, паміж іншым, усё цудоўна ўлезе ў адну. Добра хоць, калі сама троху цяміш.
3 гэтымі словамі Піпі зняла вечкі з бутэлек і пераліла ўсе лекі ў адну бутэльку. Потым яна добра патрэсла яе, паднесла да рота і вялікімі глыткамі з яе папіла. Аніка, якая ведала, што часткай лекаў можна было толькі мазацца, крыху захвалявалася.
— Але, Піпі, — сказала яна, — як ты можаш ведаць, што яны неатрутныя?
— Я гэта заўважу, — весела сказала Піпі, — самае позняе — заўтра. Калі я буду яшчэ жывая, то яны неатрутныя, а значыць, любое малое дзіця можа іх піць.
Томі і Аніка абдумалі гэта. Памаўчаўшы крыху, Томі з сумневам і крыху прыгнечана сказаў:
— Але калі яны ўсё-ткі атрутныя, што тады будзе?
— Тады возьмеце тое, што засталося ў бутэльцы, і папаліруеце гэтым мэблю, — сказала Піпі. — Атрутныя ці не, але хоць недарэмна купленыя апдекі.
Яна ўзяла бутэльку і паклала яе ў тачку. Там ужо ляжалі рука ад манекена, паравая машына Томі, стрэльба, лялька Анікі і пакецік з пяццю чырвонымі карамелькамі. Гэта тое, што засталося ад васямнаццаці кілаграм. Яшчэ там сядзеў Спадар Нільсан. Ен стаміўся і хацеў ехаць.
— Паміж іншым, па-мойму, аплекі — першакдасныя. Я пачуваюся ў сто разоў здаравейшай і больш бадзёрай. Асабліва адчуваецца ў хвасце, — сказала Піпі і пакруціла туды-сюды задам.
Піпі пакаціла тачку, кіруючыся да вілы «Напракудзілы». Томі і Аніка ішлі побач, і ім трошачкі балеў жывот.
ПІПІ ПІША ЛІСТI ХОДЗІЦЬ
У ШКОЛУ, АЛЕ ТОЛЬКІ КРЫХУ
Сёння, — сказаў Томі, — мы з Анікай напісалі ліст нашай бабулі.
— Вось як? — сказала Піпі, працягваючы мяшаць у каструлі ручкай парасона. — У мяне будзе цудоўная вячэра, — сказала яна, нахілілася і панюхала. — «Варыць гадзіну, інтэнсіўна мяшаючы, і падаваць адразу ж без імберцу». Што ты сказаў? Ты напісаў бабулі?
— Ага, — сказаў Томі, які сядзеў на Піпінай скрыні для дроў і боўтаў нагамі, — і напэўна, хутка мы атрымаем ад яе адказ.
— Я дык ніколі не атрымліваю лістоў, — пакрыўджана сказала Піпі.
— Але ж ты іх і не пішаш, — сказала Аніка. — Калі сама не пішаш лістоў, то і не атрымліваеш іх.
— I гэта толькі праз тое, што ты не хочаш хадзіць у школу, — сказаў Томі. — Бо без школы ты не можаш навучыцца пісаць.
— Ды ўмею я пісаць, — сказала Піпі. — Я ведаю цэлую кучу літар. Фрыдальф, матрос з татавага карабля, навучыў мяне вельмі многім літарам. А калі бракуе літар, дык можна і лічбы выкарыстоўваць. Але праўда-праўда, я ўмею пісаць! Толькі не ведаю, пра што. Што звычайна пішуць у лістах?
— Ну, гэта, — сказаў Томі, — я звычайна спачатку пытаюся, як у бабулі здароўе, а потым пішу, што маё здароўе добрае. I потым я звычайна расказваю пра надвор’е і ўсякае такое. Сёння я напісаў яшчэ, што ў нашым падвале быў дохлы пацук.
Піпі працягвала размешваць і разважала.
— Бедная я, гаротная, ніхто мне не дасылае лістоў. А ўсім іншым дзецям дык дасылаюць. Так не можа бодын працягвацца. I бабулі ў мяне няма, якая можа мне напісаць, то горш не будзе, калі я сама сабе напішу. I зраблю гэта зараз жа.
Яна адкрыла духоўку і зазірнула туды.
— Памятаецца, калі не памыляюся, тут была ручка.
Там сапраўды ляжала ручка. Піпі ўзяла яе, потым парвала папалам вялікі белы папяровы
пакет і ўселася за стол. Яна моцна наморшчыла лоб — выглядала, што яна ўсур’ёз задумалася.
— He турбуйце мяне, я думаю, — сказала яна.
Томі і Аніка вырашылі, што пакуль пагуляюцца са Спадаром Нільсанам. Яны па чарзе здымалі з яго касцюмчык, а потым зноў надзявалі. Аніка таксама спрабавала пакласці Піпінага гадаванца ў зялёны цацачны ложак, дзе ў яго было
спальнае месца. Яна хацела гуляцца ў бальніцу — каб Томі быў урачом, а Спадар Нільсан хворым дзіцём. Але Спадар Нільсан упарта вылазіў з ложачка, а потым заскочыў на лямпу і павіс на хвасце. Піпі адарвалася ад пісання.
— Дурненькі Спадар Нільсан, — сказала Піпі. — Хворыя дзеці не вісяць на хвасце на лямпе. Прынамсі не ў гэтай краіне. Я чула, што ў далёкім замежжы такое здараецца. Калі ў якога дзіцяці трошкі падымаецца тэмпература, яго падвешваюць на лямпу, пакуль яму не палепіпае. Але, прашу заўважыць, тут вам не там.
Нарэшце Томі і Аніка пакінулі Спадара Нільсана ў спакоі і заняліся часаннем каня. Конь вельмі ўзрадаваўся, калі яны прыйшлі да яго на веранду. Ён абнюхаў іх рукі, каб праверыць, ці няма ў іх з сабой цукру. Цукру не было, але Аніка збегала і прынесла пару кавалачкаў. Піпі ўсё пісала і пісала. I вось ліст быў гатовы. Толькі канверта не ставала, але Томі збегаў дадому і прынёс адтуль адзін для Піпі. Таксама ён даў ёй марку. Піпі старанна вывела на ім сваё імя: Фрэкен Піпі-лота Доўгая Панчоха, віла «Напракудзіла».
— А што напісана ў гэтым лісце? — спытала Аніка.
— Адкуль мне ведаць, — сказала Піпі. — Я ж яго яшчэ не атрымала.
У гэты момант міма вілы «Напракудзілы» праходзіў паштальён.
— Во дык шанцуе, — сказала Піпі, — паштальён ідзе акурат тады, калі ён патрэбны.
Яна выбегла на вуліцу.
— Калі ласка, аднясіце ліст Піпі Доўгай Панчосе як мага хутчэй, — сказала яна. — Гэта тэрмінова.
Паштальён паглядзеў спярша на ліст, потым на Піпі.
— А хіба ты не Піпі Доўгая Панчоха? — азадачана спытаў ён.
— Ну напэўна ж я. А ты думаў, хто? Царыца Абісінская?
— Дык чаму ты сама не возьмеш гэты ліст? — сказаў паштальён.
— Чаму я сама не вазьму гэты ліст? Мне што, самой яго несці? He, гэта ўжо занадта! Цяпер так заведзена, што людзі самі сабе павінны насіць