Піпі Доўгая Панчоха
Піпі падымаецца на борт
Астрыд Ліндгрэн
Выдавец: Папуры
Памер: 164с.
Мінск 2020
У святле вясновага сонца гарадок выглядаў вельмі хораша. Вузкія брукаваныя вуліцы звіваліся паміж дамамі. На невялікіх клумбах, разбітых амаль пры кожным доме, прараслі падснежнікі і крокусы. Крамаў у гарадку хапала. У гэты цудоўны вясновы дзень праз іх дзверы сноўдала туды-сюды шмат народу, крамныя званочкі звінеді няспынна. Кабеты ішлі з кошыкамі на докціку па каву і цукар, мыла і масла. Многія гарадскія дзеці таксама выйшді, каб купіць сабе ірыску альбо пачак жуйкі. Але ў большасці дзяцей не было грошай на пакупкі, і небаракам даводзілася толькі стаяць пад крамамі і глядзець на ласункі ў вітрынах.
I вось, калі сонейка свяціла найхарашэй, на вуліцы Стургатан паказаліся тры маленькія постаці. Гэта быді Томі і Аніка, а таксама Піпі, вельмі мокрая Піпі, за якой следам цягнулася ручаінка.
— Як нам пашанцавала, — сказала Аніка. — Паглядзіце, колькі шмат крам, а ў нас цэлая кішэня залатых манет.
Томі таксама так узрадаваўся, падумаўшы пра гэта, што ажно высока падскокнуў.
— Ну што ж, бадай, пачнем, — сказала Піпі. — У першую чаргу я хацела 5 прыкупіць сабе піяніну.
— Але слухай, Піпі, — сказаў Томі, — ты хіба ўмееш граць на піяніна?
— А я што, ведаю? Я ж ні разу не спрабавала, — сказала Піпі. — У мяне нікоді не было
піяніны, каб паспрабаваць. Павер мне, Томі: каб граць на піяніне без піяніны, трэба дужа шмат трэніравацца, пакуль не заўмееш.
Піянінавай крамы дзеці не ўбачылі, затое яны дайшлі да крамы касметыкі. На вітрыне стаяў вялікі слоік сродку ад рабацінак, а побач са слоікам ляжала кардонка, на якой было напісана: «ПАКУТУЕЦЕ НА РАБАЦІНКІ?»
— Што напісана на кардонцы? — спытала ЕІіпі.
Піпі не была вялікая спецыялісткай у чытанні, бо яна не хацеда хадзіць у школу, як астатнія дзеці.
— Тут напісана: «Пакутуеце на рабацінкі?» — сказала Аніка.
— Вось як, — задуменна сказала Піпі. — Ветлівае пытанне вымагае ветлівага адказу. Завітайма?
Яна адчыніла дзверы і зайшла, і за ёй — Томі і Аніка. За прылаўкам стаяла пажылая спадарыня. Піпі накіравалася адразу да яе.
— He, — упэўнена сказала Піпі.
— Што ты хочаш? — спытала спадарыня.
— He, — паўтарыла Піпі.
— Я не разумею, што ты маеш на ўвазе, — сказала спадарыня.
— He, я не пакутую на рабацінкі, — растлумачыла Піпі.
Цяпер спадарыня скеміла. Але, аглядзеўшы Піпі, яна выгукнула:
— Але, мілае дзіця, у цябе ж увесь твар у рабацінках!
— Так і ёсць, — сказала Піпі. — Але я не пакутую. Мне яны падабаюцца! Добрай раніцы!
Яна пайшла на выхад. У дзвярах яна павярнулася і крыкнула:
— Але калі знойдзеце нейкую мазь, ад якой з’яўляецца яшчэ больш рабацінак, можаце даслаць мне сем—восем слоікаў.
Побач з крамай касметыкі знаходзілася крама жаночага адзення.
— Нешта мы не надта прасунуліся ў куплянні, — сказала Піпі. — Трэба пачаць па-сапраўднаму.
I яны рушылі наперад у краму — Піпі, потым Томі і затым Аніка. Першым, што яны ўбачылі, была вельмі прыгожая лялька-манекен у сіняй шаўковай сукенцы. Піпі падышла да манекена і сардэчна паціснула ёй руку.
— Дбрдзень-дбрдзень, — сказала яна. — Як я разумею, вы тая фру, якая трымае гэтую краму. Страшна прыемна пазнаёміцца, — сказала яна і яшчэ сардэчней патрэсла руку манекена. I тут здарылася страшнае: гэтая рука аддзялілася і выслізнула з шаўковага рукава. Томі адкрыў рот ад жаху, Аніка ледзь не заплакала. У Піпі ў руках засталося доўгае белае штучнае перадплечча. Прыбег прадавец і пачаў моцна сварыцца на яе.
— Грам на дзвесце паспакойней, — сказала Піпі пасля таго, як некаторы час паслухала яго. — Я думала, тут у вас самаабслугоўванне, і збіралася набыць гэтую руку.
Тады прадавец яшчэ больш раззлаваўся і сказаў, што манекен не прадаецца, і наогул нельга было б купіць толькі адну руку. Цяпер Піпі павінна аплаціць цэлы манекен, бо яна яго зламала.
— Вельмі незвычайна, — сказала Піпі. — Добра, што не ўсе крамы такія ненармальныя. Уявіце, што наступным разам я захачу купіць галёнку да пюрэ на абед, пайду да мясніка, а ён мне: нене, прадаецца толькі свіння цалкам!
Кажучы гэтак, шырокім жэстам Піпі выцягнула пару залатых манет з кішэні фартушка і выклала іх на прылавак. Прадаўцу ажно мову заняло ад агаломшання.
ЦІ лялька каштуе болей? — пацікавілася Піпі.
— He, безумоўна не, яна каштуе і блізка не так шмат, — адказаў прадавец і ветліва пакланіўся.
— Рэшту пакінь сабе і купі што-небудзь смачнае дзеткам, — сказала Піпі і пайшла на выхад.
Прадавец кінуўся за ёй, увесь час кланяючыся, і спытаў, куды ён можа адправіць манекен.
— Мне патрэбная толькі гэтая рука, і я вазьму яе з сабой, — сказала Піпі. — Астатняе можаш раздаць бедным. Бывай!
— Але навошта табе гэтая рука? — пацікавіўся Томі, калі яны выйшлі на вуліцу.
— Навошта? Ты пытаеш, навошта мне гэта? — сказала Піпі. — Хіба людзі не маюць штучных зубоў і штучных валасоў? I нават штучных насоў часам? А я не магу займець адну-адненькую штучную руку? Паміж іншым, павер ты мне, мець тры рукі страшна зручна. Памятаю, калі мы
з татам плавалі па морах і акіянах, прыплылі мы аднойчы ў такі горад, дзе ва ўсіх было па тры рукі. Лоўка, га? Уяві: яны ядуць, у адной руцэ — відэлец, у другой — нож, і раптам — хоп, трэба пакалупацца ў носе ці пачухаць вуха. He, зусім не дурная думка прыдбаць сабе трэцюю руку. Так шмат часу вызваляецца.
Піпі выглядала задуменнай.
— Эх, вось жа я расхлусілася, — сказала яна. — Дзіўна гэта. 3 мяне такі фантан маны б’е, што я не магу стрымацца. Шчыра кажучы, не было ніякіх трохрукіх у тым горадзе. А толькі двухрукія. — Яна памаўчала крыху, задумаўшыся. — Большасць, паміж іншым, былі аднарукія, — сказала яна. — Калі ўжо выкладваць праўду, то некаторыя былі нават зусім ніколькінярукія і, каб паесці, кусалі проста з талеркі. А пачухаць вуха прасілі маму. Вось так было папраўдзе.
Піпі засмучана паківала галавой.
— Факт, што я ніколі нідзе не бачыла такога маларучча, як менавіта ў тым горадзе. Але ў гэтым уся я. Вечна мне трэба ўдаваць з сябе важную
і незвычайную і выдумляць, што ў людзей болей рук, чым яны маюць насамрэч.
Піпі пашыбавала далей, перакінуўшы штучную руку праз плячо. Перад крамай цукерак яна спынілася. Там стаяў цэлы натоўп дзяцей, проста загіпнатызаваных хараством і раскошай за шклом вітрыны. Вялікія слоікі, поўныя чырвоных, блакітных і зялёных карамелек, доўгія шэрагі шакаладнага пячэння, цэлыя горкі жуек і спакуслівых ірысак — не дзіва, што малыя стаялі там, не ў змозе адвесці вачэй, а потым, цяжка ўздыхнуўшы, сыходзілі. Бо яны не мелі грошай, нават драбнюткай манеткі пяць эрэ.
— Піпі, а мы пойдзем у гэтую краму? — нецярпліва спытаў Томі і тузануў Піпі за сукенку.
— У гэтую краму мы яшчэ як пойдзем, — урачыста сказала Піпі. — Ух, як мы пойдзем!
Так яны і зрабілі.
— Мне, калі ласка, васямнаццаць кіло цукерак, — сказала Піпі і памахала залатой манетай.
Цётачка за прылаўкам толькі рот адкрыла ад здзіўлення. Яна не прызвычаілася, каб хтосьці купляў так шмат цукерак за раз.
— Ты маеш на ўвазе, што табе васямнаццаць цукерак? — удакладніла яна.
— Я маю на ўвазе, што мне васямнаццаць кілаграм цукерак, — сказала Піпі.
Яна паклала залатую манету на прылавак. I тады прадавачка пачала спехам чэрпаць прысмакі і накладаць іх у вялікія пакеты. Томі і Аніка
стаялі побач і паказвалі на самыя смачныя цукеркі. Напрыклад, там былі чырвоныя карамелькі, проста выдатныя. Калі іх трошкі пасмактаць, раптам у роце растае дзівосная начынка. Яшчэ былі зялёныя, кісленькія, ведьмі нават неблагія. Жэлейныя малінкі і лакрычныя лодачкі таксама былі смаката.
— Давайце возьмем па тры кілаграмы кожных, — прапанавала Аніка.
Так яны і зрабілі.
— Калі можна, яіпчэ шэсцьдзясят смактулек на палачцы і семдзесят два пачкі ірысак, і тады, відаць, мне не спатрэбіцца болей, чым сто тры шакаладныя трубачкі, — сказала Піпі. — I мне, бадай, патрэбная маленькая тачка, каб я магла ўсё гэта забраць.
Прадавачка сказала, што тачку можна набыць у краме цацак насупраць.
Перад вітрынай цукерні сабралася вельмі шмат дзяцей, якія ўсе вочы праглядзелі і ледзь не млелі ад хвалявання, назіраючы, як закупляецца Піпі. Піпі хуценька збегала ў суседнюю краму цацак, купіла там тачку і пагрузіла на яе ўсе свае пакеты. Потым яна аглядзелася вакол і крыкнула:
— Ці ёсць тут такія дзеці, хто не есць цукерак? Калі ласка, зрабіце крок наперад!
Ніхто не варухнуўся.
— Дзіва дзіўнае, — сказала Піпі. — У такім разе ці ёсць тут дзеці, якія цукеркі ядуць?
Наперад выступілі дваццаць тры чалавекі. Сярод іх — таксама Томі і Аніка.
— Томі, адкрывай пакеты, — сказала Піпі.
Томі адкрыў. I тады пачалося паяданне цукерак, роўнага якому не бачылі ў гарадку ніколі. Усе дзеці набівалі поўныя раты цукерак: чырвоных карамелек са смачнай начынкай, зялёных кісленькіх, лакрычных лодачак і жэлейных малінак уперамежку. I шакаладныя трубачкі таксама прасіліся ў рот, бо шакаладны смак вельмі прыемна спалучаўся са смакам малінавых жэлеек. Адусюль беглі новыя
і новыя дзеці, і Піпі поўнымі жменямі раздавала цукеркі.
— Бадай, трэба дакупіць яшчэ васямнаццаць кіло, — сказала яна. — А інакш нічога не застанецца на заўтра.
Піпі купіла яшчэ васямнаццаць кілаграм, але ўсё адно на заўтра засталося не так і шмат.
— А зараз хадзем у наступную краму, — сказала Піпі і рушыла ў краму цацак.
Усе дзеці пацягнуліся за ёй. У цацачнай краме было шмат цудоўнага: чыгунка з цягнічкамі, машынкі, якія можна было катаць, харошанькія лялькі ў прыгожых сукенках, цацачныя сервізы і пісталеты з пістонамі, алавяныя салдацікі, плюшавыя сабачкі і слонікі, закладкі для кніг і фігуркі-дрыгунчыкі.
— Што пажадаеце? — спытала прадавачка.
— Мы пажадаем усяго патроху, — сказала Піпі і аглядзелася вакол, вывучаючы асартымент на паліцах. — Напрыклад, мы церпім на востры недахоп дрыгунчыкаў і пісталецікаў з пістонамі, — працягнула яна. — Але спадзяюся, што гэта неяк вырашыцца.
I Піпі дастала цэлы кулак залатых манет. Дзеці пачалі паказваць, што іх душа жадала болей за ўсё. Аніка выбрала цудоўную ляльку са светлымі кудзеркамі, апранутую ў ружовую шаўковую сукенку. Аялька ўмела казаць «мама», калі націскаеш ёй на жывот. Томі захацеў стрэльбу і паравую машыну. I гэта ён атрымаў. Усе астатнія дзеці таксама паказвалі на тое, што яны хацелі б, і калі Піпі скончыла рабіць пакупкі ў гэтай краме, на паліцах там засталося не так і шмат — некалькі кніжных закладак і яшчэ менш кубікаў. Сабе Піпі не купіла нічога, але Спадар Нільсан атрымаў люстэрка.