Піпі Доўгая Панчоха
Піпі падымаецца на борт
Астрыд Ліндгрэн
Выдавец: Папуры
Памер: 164с.
Мінск 2020
— Што з табой такое, мідая Піпі? — пацікавілася настаўніца.
— Слухай, фрэкен, — сказала Піпі, — а ў Алягантнай Мадамы можа буркатаць у жываце?
Яна сядзела моўчкі і ўсё яшчэ прыслухоўвалася.
— Бо калі не можа, — нарэшце сказала яна, — то мне ўсё-ткі лепей зрабіцца піраткай.
ПІПІІДЗЕ НА КІРМАШ
Умаленькім гарадку быў кірмаш. Такі кірмаш ладзілі толькі раз на год, і дзеці дзіка радаваліся, калі ён адбываўся. У гэты дзень гарадок выглядаў не так, як звычайна. Паўсюль было не праштурхнуцца ад людзей, віселі сцягі, на плошчы стаялі гандлёвыя шэрагі, дзе можна было купіць дзівосныя рэчы, і столькі вакол было жыцця і мітусні, што нават проста хадзіць па вуліцах было захапляльна.
I найлепшым ва ўсім гэтым было тое, што за мытняй на ўваходзе ў горад ладзілі вядікі парк атракцыёнаў, дзе былі карусель, цір, тэатр і ўсе іншыя магчымыя забавы. Напрыклад, звярынец. Якіх толькі дзікіх жывёл там не было: тыгры, агромністыя змеі, малпы і марскія львы. Стоячы перад звярынцам, можна было пачуць незвычайныя рыкі, такія, якіх больш ніколі ў жыцці не пачуеш. А маючы грошы, можна было пайсці і ўсё-ўсё паглядзець.
He дзіўна, што ад захаплення ў Анікі трымцеў бант, калі раніцай у дзень кірмаша яна стаяла ўжо цалкам апранутая, а Томі, спяшаючыся, запхаў у рот бутэрброд з сырам ледзь не цадкам.
Мама Томі і Анікі спытала ў сваіх дзяцей, ці не хочуць яны пайсці на кірмаш разам з ёй. Але Томі і Аніка адразу неяк замяліся і сказалі, што калі мама не мае нічога супраць, яны лепей пайшлі б з Піпі.
— Бо ну слухай, — сказаў Томі, звяртаючыся да Анікі, калі яны ўваходзілі праз брамку вілы «Напракудзілы», — па-мойму, з Піпі неяк весялей.
Аніка была абсалютна згодная.
Піпі стаяла пасярод кухні, цалкам гатовая, і чакала іх. Яна нарэшце знайшла свой вялікі, як млыновае кола, капялюш. У скрыні для дроў.
— Я і забыла, што надоечы цягала ў ім дровы, — сказала яна і насунула капялюш на вочы. — Хіба я не алягантная?
Томі і Аніка не маглі адмаўляць, што так. Піпі начарніла бровы вугадьком, нафарбавала чырвоным рот і пазногці і надзела вельмі прыгожую сукню, даўжынёй да падлогі. Ззаду сукенкі быў
глыбокі выраз, адкуль вытыркаўся чырвоны гарсаж. 3-пад падола вызіралі вялікія чорныя чаравікі, прыгажэйшыя, чым звычайна, бо на іх Піпі завязала зялёныя банцікі, якія выкарыстоўвала толькі для ўрачыстых выпадкаў.
— Думаю, што калі наведваеш кірмаш, трэба выглядаць як Алягантная Мадама, — сказала яна і падыбала па дарозе настолькі элегантна, наколькі гэта наогул было магчыма ў такіх вялікіх чаравіках. Прытрымліваючы падол сукенкі, яна час ад часу прамаўляла голасам, зусім не падобным да яе звычайнага:
— Шыкоўна! Проста шыкоўна!
— Ты пра што зараз? Што шыкоўнае? — спытаў Томі.
— Я, — задаволена адказала Піпі.
Томі і Аніка думалі, што шыкоўнае ўсё, што тычылася кірмашу. Шыкоўна было штурхацца ў натоўпе, і хадзіць на плошчы ад аднаго прылаўка да другога, і разглядаць там размаітыя рэчы. Піпі купіла ў падарунак шаўковы шалік для Анікі, а Томі атрымаў фуражку, пра якую ён даўно марыў, а мама не хацела, каб ён такую насіў. У іншым месцы Піпі купіла два «шкляныя каўпакі» з ружовымі і белымі цукровымі шарыкамі ўнутры.
— Ой, якая ты добрая, Піпі, — сказала Аніка, абдымаючы свой падарунак.
— Ага, проста шыкоўная, — сказала Піпі, падхапіўшы пальцамі падол.
Плынь людзей рушыла з горада за мытню. Піпі, Томі і Аніка пайшлі за імі.
— Як здораўска, — захоплена сказаў Томі.
Грала катрынка, круцілася карусель, чуліся воклічы і смех. Ахвочыя ўжо кідалі дроцікі і стралялі
па талерках. Некаторыя падыходзілі да ціра паказаць сваё майстэрства ў страдьбе па мішэнях.
— А на гэта я зірнула б пабліжэй, — сказала Піпі і павяла з сабой Томі і Аніку да ціра.
У пэўны момант людзі каля ціра разышліся, і спадарыня, якая выдавала стрэльбы і збірала грошы, сядзела ведьмі панурая. Нейкіх там траіх дзяцей яна не разглядала як кліентуру. Яна не звяртала на іх ніякай увагі. Піпі зацікаўлена разглядала мішэнь — постаць у сінім падіто і з тварам у форме круга. Пасярод твару быў намаляваны чырвоны нос. У гэты нос і трэба было цэліць. А калі не трапляеш у нос, то трэба было спрабаваць трапіць хоць кудысь паблізу. Стрэл міма круга залічваўся як промах.
Урэшце спадарыню пачало раздражняць, што тут стаяць дзеці. Яна хацела, каб прыйпілі пастраляць плацежаздольныя кліенты.
— Усё тут падшываецеся? — злосна сказала яна.
— Ды не, — сур’ёзна адказала Піпі, — мы сядзім на галоўнай плошчы, арэхі трушчым.
— Чаго вочы казеліце? — яшчэ больш злосна сказала спадарыня. — Чакаеце, што нехта прыйдзе і пастрадяе?
— Ды не, — адказала Піпі, — мы чакаем, каді ты пакажаш сваё знакамітае сальта-мартале.
I тут нарэшце прыйшла кліентура. Адзін важны спадар з залатым ланцугом на жываце. Узяўшы вінтоўку, ён узважыў яе ў руцэ.
— Узяць хіба пастраляць? — сказаў ён. — Каб хоць паказаць, як трэба.
Ён агледзеўся, каб пабачыць, ці ёсць тут яму якая публіка. Але не было нікога апроч Піпі, Томі і Анікі.
— Глядзіце сюды, дзятва, — сказаў ён, — так і быць, дам вам майстар-клас у стральбе. Вось як гэта робіцца!
Ен прыціснуў вінтоўку да шчакі. Першы стрэд, і-і-і — міма! Другі стрэл — таксама міма. Трэці і чацвёрты — міма і міма. Пяты стрэл закрануў кардонны круг з краёчку.
— Вінтоўка абы-што, — сказаў важны спадар і адкінуў вінтоўку. Піпі ўзяла яе і зарадзіла.
— Во дае дзядзька, а? — сказала яна. — Наступным разам я так і буду рабіць, як дзядзька нас навучыў. А не так во!
— Бах-бах-бах-бах-бах! — пяць стрэлаў трапілі дакладна ў чырвоны нос.
Піпі дала спадарыні ў ціры залатую манету і пайшла.
Карусель была настолькі неверагодная, што калі Томі і Аніка ўбачылі яе, у іх перахапіла дыханне. Можна было катацца на чорных, белых і карычневых драўляных коніках. Конікі мелі сапраўдныя грывы і выглядалі амаль як жывыя. Былі ў іх таксама і сёдлы, і аброці. Піпі панакупляла білетаў на цэлую залатую манету — іх было так шмат, што яны ледзь змяшчаліся ў яе вялікі кашалёк.
— Даклаўшы яшчэ адну залатую манету, я, мусіць, ужо набыла б усю гэтую круцілку-вярцелку, — сказала яна Томі і Аніцы, якія чакалі яе.
Томі выбраў чорнага каня, а Аніка — белага. Спадара Нільсана Піпі пасадзіла на чорнага, самага неўтаймаванага з выгляду. Спадар Нільсан адразу ж пачаў шукаць у каня ў грыве, ці няма там блох.
— А што, Спадар Нільсан таксама паедзе на каруселі? — здзівілася Аніка.
— А як жа, — сказала Піпі, — па добрых развагах, варта было б і майго каня ўзяць. Яму не зашкодзіла б развеяцца. I, ведаеш, конь, які катаецца на кані, — от бы быў ход канём!
Сама Піпі ўскочыла на карычневага коніка, і ўжо праз секунду забрынкала катрынка: «Ах, дзяцінства, ты, дзяцінства, разам спамянём».
«Катацца на каруселі — проста любата», — думалі Томі і Аніка. Здаецца, і Піпі падабалася. Яна перакулілася і стала на кані дагары нагамі. Яе доўгая бальная сукенка звесілася ёй на галаву. Людзі, якія стаялі побач і глядзелі на карусель, бачылі толькі чырвоны гарсаж, зялёныя панталоны і Піпіны цыбатыя ногі ў карычневай і чорнай панчохах і чорных чаравіках, якімі яна гулліва махала туды-сюды.
— Вось так катаюцца на каруселі Алягантныя Мадамы, — сказала Піпі, калі яны пракаціліся першы раз.
Цэлую гадзіну дзеці прысвяцілі каруселі, але нарэшце Піпі дакружылася да таго, што пачала бачыць тры каруселі замест адной.
— Надта ўжо складана вызначыць, на якую трэба лезці, — сказала яна, — таму прапаную пайсці далей.
У яе яшчэ заставалася куча білетаў, і яна аддала іх некалькім малым, якія толькі глядзелі і не маглі пакатацца, бо ў іх не было грошай, каб заплаціць.
Перад намётам паблізу стаяў мужчына і гарланіў:
— Новае прадстаўленне пачынаецца праз пяць хвілін. Ваш шанц убачыць адзіную ў сваім родзе драму «Забойства графіні Аўроры, альбо Хто крадзецца ў кустах?».
— Калі нехта крадзецца ў кустах, мы неадкладна павінны высветліць хто, — сказала Піпі. — Хадзем сюды.
Піпі падышла да акенца касы.
— А можна мне за паўцаны, калі я буду глядзець толькі адным вочкам? — спытала яна ў раптоўным прыступе беражлівасці.
Але касірка і слухаць пра гэта не хацела.
— Нешта я не бачу ні кустоў, ні таго, хто крадзецца ў іх, — незадаволена сказала Піпі, калі яна,
Томі і Аніка ўселіся на самым першым шэрагу перад кулісамі.
— Яшчэ нічога не пачалося, — сказаў Томі.
Тут кулісы раз’ехаліся, і гледачы ўбачылі графіню Аўрору, якая хадзіла туды-сюды па сцэне, заломвала рукі і выглядала вельмі ўстурбаванай. Піпі з вядікай цікаўнасцю назірала за ёй.
— Сто працэнтаў яе штось засмучае, — сказала Піпі Томі і Аніцы. — Альбо ёй недзе шпілька колецца.
Але графіню Аўрору ўсё-ткі нешта засмучала. Яна ўзвяда вочы да столі і залямантавада:
— Ці ёсць няшчаснейшая за мяне? Маіх дзяцей забралі ад мяне, мой муж прапаў, сама я ва ўладзе нягоднікаў і бандытаў, якія хочуць мяне забіць.
— Які кашмар, — сказала Піпі, і ў яе моцна пачырванелі вочы.
— Жадаю я памерлай быць! — выгукнула графіня Аўрора.
Піпі залілася нястрымнымі слязьмі.
— He кажы так, цё-цёця, — усхліпвала яна. — Усё ж яшчэ можа наладзіцца. Дзяцей, напэўна, можна забраць назад, а дзядзю ты можаш узяць
сабе новага. Іх жа так мно-мно-мно-о-ога, — рыдаючы, казала Піпі.
Падышоў дырэктар тэатра — гэта ён стаяў каля намёта і выкрыкваў запрашэнні — і сказаў Піпі, што калі яна не будзе сядзець ціха, то павінна пакінуць тэатр.
— Я паспрабую, — сказала Піпі і выцерла вочы.
Спектакль быў страшна захапляльны. Томі ад хвалявання ўвесь час круціў і мяў сваю фуражку, Аніка трымала перад сабой сціснутыя кулачкі. У Піпі блішчэлі вочы, яна не спускала іх з графіні Аўроры ні на імгненне. Тым часам справы ў графіні ішлі горай і горай. He прадчуваючы нічога дрэннага, яна выйшла на шпацыр у замкавы сад. I тут усе пачулі вой. Гэта ўзвыла Піпі. Яна заўважыла мужчыну, які хаваўся за дрэвам і выглядаў нядобрым. Графіня Аўрора, мусіць, таксама нешта пачула — нейкі шоргат, бо яна сказала спалоханым голасам:
— Хто крадзецца ў кустах?
— Я ведаю, — нецярпліва азвалася Піпі, — гэта хітры гадкі дзядзька з чорнымі вусамі. Бяжы хавайся ў хлеў і замкніся на ўсе клямкі!
Да Піпі адразу падышоў дырэктар тэатра і сказаў, што яна павінна пакінуць памяшканне.
— I пакінуць графіню Аўрору адну з гэтым злыднем? Ты кепска мяне ведаеш, — сказала Піпі.