Піпі Доўгая Панчоха
Астрыд Ліндгрэн
Выдавец: Папуры
Памер: 172с.
Мінск 2020
Астрыд
Ліндгрэн
ІЛЮСТРАЦЫІ ІНГРЫД ВАНГ НЮМАН
Астрыд Лшдгрэн
Піпі
ДОЎГАЯ ПАНЧОХА
Ілюстрацыі Інгрыд Ванг Нюман
Пераклад са шведскай Алены Казловай
ПЕШНЯ Мінск
УДК 821.113.6-34-93
ББК 84(4Шве)-44
Л59
Аповесць упершыню апублікавана ў 1946 г. выдавецтвам Raben & Sjogren, Швецыя.
Дадатковую інфармацыю пра Астрыд Ліндгрэн можна атрымаць на сайце www.astridlindgren.com.
Усе правы на твор належаць кампаніі Astrid Lindgren, Стакгольм, Швецыя. Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся: info@astridlindgren.se
Пераклад зроблены паводле выдання:
Astrid Lindgren. Pippi Langstrump; Illustrationer av Ingrid Vang Nyman. — Raben & Sjogren, 2020
©
ASTRID LINDGREN
COMPANY
ISBN 978-985-15-4680-6
© Text: Astrid Lindgren / The Astrid Lindgren Company
© Illustrations: Ingrid Vang Nyman, 1946
© Пераклад, афармленне, выданне на беларускай мове. ТАА «Папуры», 2020
Астрыд Ліндгрэн
//ІГП
ДОЎГАЯ ПАНЧОХА
ПІПІ ПЕРАЯЗДЖАЕ
НА ВІЛУ «НАПРАКУДЗІЛУ»
На ўскраіне аднаго маденькага-маленькага гарадка быў стары занядбаны сад. У тым садзе стаяў стары дом, і ў тым доме жыда Пші Доўгая Панчоха. У свае дзевяць гадоў яна жыла там зусім адна. He мела яна ні мамы, ні таты, і гэта было па-свойму някепска, бо такім чынам не было нікога, хто загадваў бы ёй класціся спаць, каді яна толькі разгулялася, ці хто прымушаў бы яе есці рыбін тлушч, калі ёй хацелася цукерак.
Калісьці ў Піпі быў тата, якога яна моцна любіла. Ясна, што была ў яе і мама, але так даўно, што Піпі гэтага зусім не памятала. Мама памерла, калі Піпі была малым дзіцяткам, якое ляжала ў калысцы і крычада так жудасна, што немагчыма было знаходзіцца побач. Піпі верыла, што яе мама сядзіць на нябёсах і глядзіць на сваю
дзяўчынку праз дзірачку. Бывала, што Піпі махала ёй, гледзячы ўверх, і казала:
— He хвалюйся! Я нідзе не прападу!
Свайго тату Піпі не забыла. Ен быў капітанам і плаваў па морах і акіянах, і Піпі плавала разам з ім на ягоным караблі, але аднойчы ў шторм тату здзьмула ў мора і ён знік. Аднак Піпі не сумнявалася, што аднойчы ён вернецца. Яна зусім не верыла, што ён патануў. Піпі думала: яго вынесла на бераг ціхаакіянскага вострава, ён зрабіўся там каралём і днямі напралёт расхаджваў у залатой кароне.
— Мая мама — анёл, а мой тата — ціхаакіянскі кароль, не ва ўсіх дзяцей такія цудоўныя бацькі, — задаволена казала Піпі. — Як толькі тата пабудуе карабель, ён прыедзе і забярэ мяне, і тады я зраблюся ціхаакіянскай прынцэсай. Ух, як здорава мы зажывём!
Яе тата купіў гэты стары дом у садзе шмат гадоў таму. Ен збіраўся жыць тут з Піпі, калі пастарэе і больш не зможа плаваць па морах і акіянах. Але здарылася сумнае — яго здзьмула ў мора, і пакуль Піпі чакала яго вяртання, яна выправілася дадому на вілу «Напракудзілу». Так называўся дом.
Ён быў абстаўлены мэбляй, цалкам гатовы, і чакаў Піпі. Пагодным летнім вечарам яна развіталася з усімі матросамі на татавым караблі. Яны любілі Піпі, і Піпі іх любіла.
— Бывайце, дзецюкі, — сказала Піпі і ўсіх перацалавала ў лоб, аднаго за адным. — Турбавацца за мяне не трэба. Я нідзе не прападу!
3 карабля яна ўзяла з сабой малпачку, якую звалі Спадар Нільсан — яна атрымала яе ад таты, — і вялікі чамадан, набіты залатымі манетамі. Матросы стаялі на палубе і глядзелі ўслед Піпі, пакуль магді яе бачыць. Яна сыходзіла, не абарочваючыся, са Спадаром Нільсанам на плячы і чамаданам у руцэ.
— Незвычайнае дзіця, — сказаў адзін з матросаў і ўцёр слязінку ў воку, калі Піпі знікла ўдалечыні.
I ён меў рацыю. Піпі была вельмі незвычайным дзіцем. Найбодьш здзіўляла яе сіла. Піпі была страшна моцнай, мацнейшай за ўсіх паліцэйскіх на свеце. Яна магла б падняць цэлага каня, калі б захацела. А яна хацела. У яе быў конь, якога яна купіла за адну са сваіх залатых манет тым
самым днём, калі прыехала дадому на вілу «Напракудзілу». Яна заўжды марыла мець уласнага каня. I цяпер ён жыў на верандзе. Але калі Піпі хацелася там выпіць пасляабедзеннай кавы, яна лёгка перастаўляла каня ў сад.
Каля вілы «Напракудзілы» быў яшчэ адзін сад і яшчэ адзін дом. У тым доме жылі тата і мама з двума мілымі дзецьмі, хлопчыкам і дзяўчынкай. Хлопчыка звалі Томі, а дзяўчынку — Аніка.
Гэтыя двое былі вельмі добрымі, выхаванымі і паслухмянымі дзецьмі. Томі нікоді не грыз пазногцяў і заўжды рабіў тое, што яго прасіла мама. Аніка не спрачадася, калі не атрымдівала таго, чаго хацела, яна заўжды была надзвычай ахайнай у сваіх добра адпрасаваных паркалёвых сукеначках і вельмі дбала, каб іх не запэцкаць. Томі і Аніка ціхамірна гуляліся разам у сваім садзе, але ім часта хацелася пабавіцца яшчэ з кім-небудзь. У тыя часы, калі Піпі яшчэ плавала па морах і акіянах са сваім татам, брат і сястра былі спыняліся каля плота і казалі адно аднаму:
— Эх, чаму ніхто не можа пасяліцца ў гэтым доме! Вось бы тут жыў хтосьці, у каго ёсць дзеці.
Цудоўным летнім вечарам, калі Піпі ўпершыню пераступіла парог вілы «Напракудзілы», Томі і Анікі не было дома. Яны паехалі на тыдзень гасцяваць да сваёй бабулі. Менавіта таму яны і не падазравалі, што на суседняй віле хтосьці пасяліўся, і калі ў першы дзень пасля свайго вяртання яны стаялі каля сваёй брамкі і глядзелі на вуліцу, то ўсё яшчэ не ведалі, што паблізу з’явілася кампанія для гульняў.
Акурат тады, калі яны стаялі там, разважаючы, чым бы ім заняцца і ці магчыма, каб тым днём адбылося штосьці прыемнае, ці гэта будзе такі непрыемны дзень, калі нічога вартага не прыдумляецца, — акурат тады адчынілася брамка вілы «Напракудзілы» і адтуль паказалася маленькая дзяўчынка. Гэта была самая незвычайная дзяўчынка, якую Томі і Аніка бачылі, і гэта была Піпі Доўгая Панчоха, якая выйшла на ранішні шпацыр. Вось як яна выглядала.
Валасы колеру морквы былі заплеценыя ў дзве тугія коскі, якія тырчалі ў бакі. Hoc нагадваў дробную бульбінку, і яго спрэс пакрылі рабацінкі. Пад носам быў вельмі шырокі рот са зда-
ровымі белымі зубамі. Адметнай была і яе сукенка. Піпі пашыла яе сама. Сукенка мусіла атрымацца блакітнай, але блакітнай тканіны не хапіла, таму Піпі давялося там і сям прышыць чырвоныя лапікі. На цыбатых нагах былі надзетыя доўгія панчохі — адна карычневая і адна чорная. Да ўсяго, Піпі насіла чорныя чаравікі, удвая большыя за памер яе нагі. Гэтыя чаравікі тата купіў ёй навырост у Паўднёвай Амерыцы, і Піпі больш не жадала насіць ніякіх іншых чаравікаў.
Але ў Томі і Анікі зусім акругліліся вочы ад таго, што на плячы чужой дзяўчынкі сядзела малпа. Гэта была маленькая мартышка ў блакітных штанах, жоўтай куртачцы і белым саламяным брылі.
Піпі ішла па вуліцы. Адной нагой яна ступала па ходніку, а другой па канаве. Томі і Аніка глядзелі на дзяўчынку, пакуль тая была ў поді зроку. Праз некаторы час яна вярнулася. I цяпер ішла задам наперад — гэта для таго, каб не давялося паварочвацца па дарозе дадому. Дайшоўшы да брамкі Томі і Анікі, яна спынілася. Дзеці моўчкі перазірнуліся. Нарэшце Томі спытаў:
— Чаму ты хадзіла задам наперад?
— Чаму я хадзіла задам наперад? — сказала Піпі. — Хіба мы жывём не ў свабоднай краіне? Нельга хадзіць як хочаш? I, паміж іншым, павер ты мне: у Егіпце ўсе людзі ходзяць такім чынам, і ніхто не думае, што гэта нешта дзіўнае.
— Адкуль ты ведаеш? — спытаў Томі. -— Ты ж не была ў Егіпце.
— Гэта я не была ў Егіпце?! Ха, зарубі сабе на носе, што была. Я быда паўсюль на зямным шары і бачыла рэчы, нашмат больш дзіўныя, чым ха-
дзіць задам наперад. Што б ты сказаў, калі б я хадзіла на руках, як жыхары Індакітая?
— Маніш ты ўсё, — сказаў Томі.
Піпі ненадоўга задумалася.
— Ты маеш рацыю. Я маню, — прызнала яна са шкадаваннем.
— Хлусіць непрыгожа, — сказала Аніка, якая нарэшце адважылася адкрыць рот.
— Сапраўды, хлусіць вельмі непрыгожа, — пагадзілася Піпі з яшчэ большым шкадаваннем. — Але, разумееш, я пра гэта часам забываю. I як наогул можна патрабаваць ад дзяўчынкі, чыя мама — анёл, тата — ціхаакіянскі кароль, а сама яна ўсё жыццё плавала па морах і акіянах, заўжды казаць толькі праўду? I, паміж іншым, — сказада яна, ззяючы ўсім сваім тварам у рабацінках, — скажу я вам, што ў Конга няма ніводнага чалавека, які б казаў праўду. Яны прыдумляюць днямі напралёт. Пачынаюць а сёмай раніцы і працягваюць да заходу сонца. Так што, калі я расхлушуся іншым разам, вы мне даруйце, калі ласка, і памятайце, што гэта толькі таму, што я троху зашмат
прабыла ў Конга. Мы ж усё адно зможам сябраваць, праўда?
— Ясная рэч, — сказаў Томі і раптам адчуў, што гэта будзе не такі ўжо і нудны дзень.
— Паміж іншым, чаму б нам не паснедаць у мяне? — спытала Піпі.
— Сапраўды, — пагадзіўся Томі, — як кажуць, чаму б і не? Тады хадзем!
— Ага, — сказала Аніка, — згода!
— Але спачатку я мушу пазнаёміць вас са Спадаром Нільсанам, — сказала Піпі.
Малпачка прыўзняла брыль, такім чынам пачціва павітаўшыся.
Праз трухлявую брамку яны ўвайшлі ў сад вілы «Напракудзілы» і па жвіровай дарожцы, паабапал якой раслі старыя заімшэлыя дрэвы, проста створаныя для таго, каб па іх лазіць, рушылі да вілы, а потым падняліся на веранду. Там стаяў конь і ласа еў авёс з супніцы.
— Вось дык дзіва! Чаму ў цябе конь на верандзе? — спытаў Томі.
Усе знаёмыя яму коні жылі на стайні.
— Ну-у, — задумалася Піпі, — на кухні ён толькі замінае. А ў гасцёўні яму не падабаецца.
Томі і Аніка пагладзілі каня і пайшлі далей у дом. Там былі кухня, гасцёўня і спальня. Але выглядала на тое, што Піпі на гэтым тыдні забылася на пятнічную прыборку. Томі і Аніка насцярожана агледзеліся, каб пераканацца, ці не сядзіць недзе ў куце ціхаакіянскі кароль. За ўсё сваё жыццё яны ніколі не бачылі ціхаакіянскага караля. Але таты не было відаць, і мамы таксама, тады Аніка занепакоена спытала:
— Ты што, жывеш тут зусім адна?
— Ясная рэч, што не, — адказала Піпі. — Спадар Нільсан і конь таксама тут жывуць.
— Так, але я маю на ўвазе, ці няма ў цябе тут мамы ці таты?
— Няма абсалютна ніякіх, — весела сказала Піпі.
— Але тады хто табе кажа ісці класціся спаць увечары і ўсякае такое? — спытала Аніка.
— Я сама сабе кажу, — адказала Піпі. — Спачатку я кажу гэта вельмі ласкава. Калі я не слухаюся, то паўтараю яшчэ раз строгім голасам. А калі
я і гэтым разам не хачу слухацца, тады задаю сабе лупцоўку, як вы разумееце.