Піпі Доўгая Панчоха
Астрыд Ліндгрэн
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Папуры
Памер: 172с.
Мінск 2020
Томі і Аніка зусім не разумелі такой методы, але падумалі, што, можа быць, яна і добрая. Тым часам яны прыйшлі на кухню, і Піпі загарланіла:
Піпі Доўгая Панчоха зараз напячэ блінохаў, Піпі Доўгая Панчыні зараз напячэ блініні, Піпі Доўгая Панчыта зараз напячэ блініта!
Яна ўзяла тры яйкі і падкінула іх высока ўгару. Адно яйка ўпала ёй на галаву і кокнулася, жаўток пацёк у вочы. Але астатнія яйкі дзяўчынка спрытна злавіла ў каструлю, дзе яны разбіліся.
— Я многа разоў чула, што яечныя жаўткі карысныя для валасоў, — сказала Піпі, выціраючы вочы. — Вось пабачыце, як яны папруць з трэскам. Паміж іншым, бразільцы ў Бразіліі ходзяць выключна з яйкамі ў валасах, таму ніколі не бываюць лысымі. Неяк быў адзін дзівакаваты дзядзечка, які замест таго, каб разбіваць яйкі на валасы, еў іх. У яго пачалося жудаснае аблысенне. I калі ён выйшаў прагуляцца, на вуліцах усчаўся такі гармідар, што паліцыі з рацыяй давялося выехаць на выклік.
Ведучы гутарку, Піпі пальцамі спрытна павыбірала яечнае шкарлупінне з каструлі. Потым яна ўзяла пасудны ёршык, што вісеў на сцяне, 1 пачала ўзбіваць ім цеста так, што пырскі разляцеліся па сценах. Нарэшце яна выліла рэшткі цеста на блінную патэльню, якая стаяла на пліце. Калі блін спёкся з аднаго боку, дзяўчынка падкінула яго ледзь не да столі, блін перавярнуўся ў паветры, і Піпі зноў злавіла яго на патэльню. Цалкам спечаны блін Піпі шпурнула праз усю кухню, і ён трапіў проста на талерку, што стаяла на стале.
— Ешце! — закрычала яна. — Ешце, пакуль не састыў!
Томі і Аніка з’елі блін, ім было вельмі смачна. ЕІотым Піпі запрасіла іх у гасцёўню. 3 мэблі там была толькі камода з мноствам маленькіх-маленькіх шуфлядак. Піпі павыцягвала шуфлядкі і паказала Томі і Аніцы ўсе скарбы, якія трымала там. У шуфлядках былі незвычайныя птушыныя яйкі, дзіўныя ракавіны і каменьчыкі, харошанькія куфэрачкі, прыгожыя срэбныя люстэркі, жамчужныя каралі і шмат чаго іншага, што Піпі з татам накупляді падчас сваіх падарожжаў вакол зямнога шара. Сваім новым сябрам Піпі зрабіла пада-
рункі на памяць. Томі атрымаў кінжал з зіхатлівым перламутравым дзяржальнам, Аніка атрымала маленькі куфэрачак, накрыўка якога была ўпрыгожаная ружовымі ракавінкамі. Унутры куфэрачка ляжаў пярсцёнак з зялёным каменем.
— Калі зараз вы зберацеся і пойдзеце дадому,—сказала Піпі,—то заўтра зможаце прыйсці зноў. А калі вы не пойдзеце дадому, то вы ж не зможаце прыйсці зноў. I будзе жудасна шкада.
«Слушна», — падумалі Томі і Аніка. Таму яны пайшлі дадому. Паўз каня, які даеў авёс, і праз брамку вілы «Напракудзілы». Спадар Нільсан памахаў ім услед брылём.
ПІПІ ШТУКАШУКАЛЬНІЦА I ПАБІВАЛЬНІЦА ХУЛІГАНАЎ
Наступнай раніцай Аніка прачнулася рана, спрытна ўскочыла з ложка і паспяшалася будзіць Томі.
— Прачынайся, Томі, — сказала яна, пацягнуўшы яго за руку, — прачынайся хутчэй, хадзем да той смешнай дзяўчынкі ў вялікіх чаравіках.
Томі ўмомант прачнуўся.
— Я калі спаў, то ведаў ува сне, што сёння адбудзецца штосьці здораўскае, толькі не памятаў, што менавіта, — сказаў ён і скінуў верх піжамкі. Потым дзеці ў два скокі апынуліся ў ванным пакоі. Яны памыліся і пачысцілі зубы нашмат хутчэй, чым звычайна, паспешліва і весела нацягнулі адзежу і на цэлую гадзіну раней, чым чакала іх мама, з’ехалі па парэнчах з верхняга паверха, прызямліўшыся дакладна каля кухоннага стала, за
які селі і адразу закрычалі, што ім пара піць какаву.
— I што вы потым будзеце рабіць? — спытада іх мама. — Куды вы так спяшаецеся?
— Мы пойдзем да новай дзяўчынкі ў суседнім доме, — сказаў Томі.
— Можа быць, на цэлы дзень, — дадала Аніка.
Акурат гэтай раніцай Піпі збіралася напячы імбірнага пячэння. Яна замясіла вельмі шмат цеста і раскатала яго па падлозе.
— Бо можаш сабе ўявіць, — сказала Піпі сваёй малпачцы, — якая дошка для раскатвання спатрэбіцца, калі збіраешся напячы як найменш пяцьсот пячэнек?
Яна легла на падлогу і заўзята пачала выразаць формачкай сэрцайкі з цеста.
— Спадар Нільсан, прэч ад цеста! — сказала яна сярдзіта, і тут у дзверы пазванілі.
Піпі мігам апынулася ля дзвярэй і адчыніла. Яна была з ног да галавы белая, як тая млынарка. Калі яна сардэчна паціснула рукі Томі і Аніцы, іх абдало цэлым воблакам мукі.
— Як прыемна, што вы завіталі, — сказала Піпі і абтрэсла фартух, узняўшы яшчэ адно воблака мукі.
Томі і Аніцы трапіла так шмат мукі ў рот, што яны закашляліся.
— Чым ты займаешся? — спытаў Томі.
— Калі я скажу, што прачышчаю дымаход, ты, разумнік, усё адно мне не паверыш, — адказала Піпі. — Пяку я. Але хутка скончу. Можаце пакуль пасядзець на скрыні ддя дроў.
Што Піпі ўмела, дык гэта працаваць! Томі і Аніка, седзячы на скрыні для дроў, глядзелі,
як яна накінулася на цеста, і як яна шпурляла пячэнне на бляхі, і як яна закідала бляхі ў духоўку. «Амаль як у кіно», — думалі яны.
— Гатовенька, — нарэшце сказала Піпі і з бразгатам зачыніла духоўку, закінуўшы туды апошнія бляхі.
— Што мы зараз будзем рабіць? — пацікавіўся Томі.
— He ведаю, што вы будзеце рабіць, — сказала Піпі. — А я не збіраюся біць лынды. Каб вы ведалі, я — штукашукальніца, таму не маю ні адной вольнай хвіліны.
— Як-як ты сказала, хто ты такая? — спытала Аніка.
— Штукашукальніца.
— Што гэта значыць? — спытаў Томі.
— Гэта значыць, што я шукаю і знаходжу штукі! Што ж яшчэ гэта можа быць? — адказала Піпі, змятаючы ўсю муку з падлогі ў маленькую кучку. — На свеце так многа штук, таму проста неабходна, каб хтосьці іх шукаў і знаходзіў. Гэтым я і займаюся як штукашукальніца.
— А якія штукі ты шукаеш? — спытала Аніка.
— О, любыя, якія толькі бываюць, — адказала Піпі, — зліткі золата, страусавы пёры, дохлых пацукоў, маленькія гаечкі і ўсякае такое.
Томі і Аніка вырашылі, што гэта пчыць вельмі прывабна і яны б таксама ахвотна заняліся б штукашукальніцтвам, хоць Томі сказаў, што спадзяецца знайсці злітак золата, а не маленькую гаечку.
— Паглядзім, як атрымаецца, — сказала Піпі. — Заўжды што-небудзь знаходзіцца. Але зараз нам трэба паспяшацца, пакуль не прыйшлі якіянебудзь іншыя штукашукальнікі і не сабралі ўсе зліткі золата ў гэтых мясцінах.
I вось трое штукашукальнікаў выйшлі на пошукі. Яны вырашылі, што найлепш пачаць шукаць вакол віл па суседстве, бо Піпі сказала, што хоць і знойдзеш, бывала, гаечку далёка ў лесе, але ўсё-ткі найлепшыя штукі амаль заўжды знаходзяцца там, дзе жывуць людзі.
— Зрэшты, — заўважыла яна, — былі і адваротныя прыклады. Памятаю, аднойчы я выправілася на пошукі ў джунглях Калімантана. Проста пасярод дзікага лесу, дзе не ступаў чалавек, ведаеце, што я знайшла? Харошанькую драўляную нагу!
Я падарыла яго аднаногаму дзядулю, і той сказаў, што такой сімпатычнай драўлянай нагі не набудзеш за грошы.
Томі і Аніка назіралі за Піпі, каб зразумець, як трэба займацца штукашукальніцтвам. А Піпі бегала ад адной узбочыны дарогі да другой, трымаючы руку брылём над вачыма, і шукала што было моцы. Часам яна поўзала на каленках, засоўвала руку паміж штыкецінамі плота і расчаравана казала:
— Так дзіўна! Я ж вось толькі бачыла злітак золата.
— А праўда можна браць усё, што знойдзеш? — спытала Аніка.
— Так, усё, што валяецца на зямлі, — адказала Піпі.
Непадалёк на зялёнай траўцы перад сваёй вілай спаў пажылы спадар.
— Вунь той валяецца на зямлі, — сказала Піпі, — і мы яго знайшлі. Забіраем!
Томі і Аніка перапалохаліся.
— Не-не, Піпі, мы не можам забраць дзядзечку, так нельга, — сказаў Томі. — I нашто ён нам, зрэшты?
— Нашто ён нам? Ды яго шмат куды можна прыладзіць. Мы маглі б трымаць яго ў клетачцы замест труса і карміць лісцем дзьмухаўца. Але не хочаце — як хочаце. Хоць мне прыкра, што можа прыйсці які-небудзь іншы штукашукальнік і сперці яго.
Яны пайшлі далей. Раптам Піпі дзіка ўзвыла.
— Я ніколі не бачыла нічога падобнага, — закрычала яна і падабрала ў траве старую ржавую бляшанку. — Шанцуе дык шанцуе! Бляшанак ніколі не бывае зашмат.
Томі з недаверам паглядзеў на бляшанку і спытаў:
— А навошта яна патрэбная?
— О, яна шмат для чаго патрэбная, — сказала Піпі. — Па-першае, можна класці ў яе пячэнне. Тя.льт гэта будзе мілая «Пячэнная бляшанка». Па-другое, можна пячэнне ў яе не класці. Тады гэта будзе «Беспячэнная бляшанка» — відавочна, не так міла, але таксама нішто сабе.
Яна агледзела бляшанку, якая была дарэшты праржавелая і да ўсяго мела дзіравае дно.
— Усё-ткі яна больш нагадвае «Беспячэнную бляшанку», — задуменна сказала Піпі. — Але яе можна надзець на галаву і гуляцца ў чорную ноч.
Так яна і зрабіла. 3 бляшанкай на галаве яна блукада па наваколлі, як металічны слупок, пакуль не перакулілася, наляцеўшы жыватом на агароджу са сталёвага дроту. Бляшанка вельмі шумна бразнулася аб зямлю.
— Вось бачыце, — сказала Піпі і зняла з галавы бляшанку, — калі б я была без яе, я магла б упасці проста тварам і жахліва пабіцца.
— Але калі б ты была без бляшанкі, — сказала Аніка, — ты б ніколі не наляцела на агароджу.
Яшчэ да таго, як яна паспела дагаварыць, Піпі зноў узвыла і пераможна ўзняла пустую шпульку.
— Падобна, што сёння мой шчаслівы дзень, — сказала яна. — Такая міленькая маленькая шпулечка, каб надзьмуваць праз яе мыльныя бурбалкі альбо насіць яе на матузку на шыі як кудончык! Я хачу хутчэй дадому, каб гэта зрабіць.
Акурат у гэты момант адчынілася брамка вілы па суседстве, і з яе выскачыў хлопчык. Ён выглядаў напалоханым, і не дзіўна, бо за ім гнадіся ггяць іншых хлопчыкаў. Яны хутка злавілі яго, прыціснулі да плота і потым разам накінуліся на яго з кулакамі. Ен плакаў і закрываў твар рукамі, каб абараніцца.
— Біце яго, мальцы, — крыкнуў самы вялікі і моцны хлопчык, — каб ён ніколі больш не сунуўся на гэтую вуліцу!
— Ой, — сказала Аніка, — гэта ж яны Віле лупцуюць. Ну, чаму яны такія злыя?!
— Гэта ўсё гадкі Бенгт. Яму 5 толькі біцца ўвесь час, — сказаў Томі. — I пяцёра на аднаго, што за баязліўцы!
Піпі падышла да хлопчыкаў і пастукала Бенгта па спіне ўказальным пальцам.
— Даруй, — сказала яна, — вы што, збіраецеся патаўчы маленькага Віле на пюрэ, таму накінуліся ўпяцёх на аднаго?
Бенгт павярнуўся і ўбачыў дзяўчынку, якой раней ніколі не сустракаў. Зусім незнаёмую дзяўчынку, якая мела нахабства тыцкаць у яго пальцам. Спачатку ён толькі разявіў рот ад чыстага агаломшання, а потым на яго твары расцягнулася шырокая ўхмылка.