• Газеты, часопісы і г.д.
  • Піпі Доўгая Панчоха  Астрыд Ліндгрэн

    Піпі Доўгая Панчоха

    Астрыд Ліндгрэн

    Выдавец: Папуры
    Памер: 172с.
    Мінск 2020
    29.77 МБ
    Піпі Доўгая Панчоха
    Піпі Доўгая Панчоха
    Піпі падымаецца на борт
    Піпі Доўгая Панчоха
    Піпі Доўгая Панчоха
    Пiпi доўгая панчоха ў Цiхiм акiяне
    — Як прыгожа на гэтай пашы! — захоплена крычала Аніка і ўскарасквалася на кожны камень, які бачыла. У Томі быў з сабой кінжал, атрыманы ад Піпі, і ён зрэзаў сабе і Аніцы падарожныя кійкі. Таксама ён парэзаў сабе вялікі палец, але гэта была дробязь.
    — Можа быць, сапраўды варта назбіраць грыбоў, — сказала Піпі і адламіла прыгожы чырвоны мухамор. — Цікава, ці можна яго есці, — працягнула яна. — У любым разе, піць яго нельга, вось і ўсе мае веды, так што не застаецца нічога іншага, як выбраць есці. Можа быць, і можна!
    Яна адкусіла вялікі кавалак грыба і праглынула яго.
    — Можна, — задаволена канстатавала яна. — Значыць, наступным разам назбіраем такіх і патушым, — сказала яна і выкінула грыб за вершаліны дрэў.
    — Што ў цябе ў кошыку, Піпі? — спытала Аніка. — Што-небудзь смачнае?
    — He скажу нават за тысячу крон, — запэўніла Піпі. — Спачатку нам трэба знайсці добрае месцейка, каб раскласціся.
    Дзеці пачалі з імпэтам шукаць такое месца. Аніка знайшла буйны пляскаты камень, які здаўся ёй прыдатным, але па ім поўзала шмат чырвоных мурашоў, і Піпі сказала:
    — Да іх я не хачу прысаджвацца, бо я з імі не знаёмая.
    — Ага, і яшчэ яны кусаюцца, — сказаў Томі.
    — Кусаюцца? — перапытала Піпі. — Тады кусай іх таксама!
    Томі ўбачыў прагал паміж двума кустамі ляшчэўніку і прапанаваў сесці там.
    — Слухай, там недастаткова сонечна, маім рабацінкам будзе не даспадобы, — запярэчыла Піпі. — А я лічу, што рабацінкі — гэта самая краса.
    Крыху пададей знаходзілася невялікая гара, на якую было лёгка і зручна ўзбірацца. А на гары быў уступ — проста як балкон. Там яны і размясціліся.
    — Цяпер заплюшчыце вочы, пакуль я ўсё раскладаю, — сказала Піпі.
    Томі і Аніка заплюшчылі вочы як мага мацней і толькі чулі, як Піпі раскрыла кошык і шаргатала паперай.
    — Раз, два, восем, да стала просім, — нарэшце сказала Піпі.
    Тады яны расплюшчылі вочы. Ад захаплення яны вохнулі, калі ўбачыді ўсе тыя прысмакі, якія Піпі сервіравала на голай скале. Там былі апетытныя маленькія бутэрброды з фрыкадэлькамі і шынкай, цэлая горка бліноў, пасыпаных цукрам, некалькі карьгчневых каўбасак і тры ананасныя пудынп. Гатаванню Піпі навучыў кок на татавым караблі.
    — Ой, санітарны дзень — гэта так здорава, — сказаў Томі з поўным ротам бліноў. — Вось бы ўсе дні былі санітарныя.
    — Ну, не скажы, — запярэчыла Піпі. — He так ужо я захапляюся прыборкай. Гэта весела, тут не паспрачаешся, але толькі не штодня, бо заморышся.
    Нарэшце дзеці так аб’еліся, што ледзь маглі варушыцца і толькі радасныя і задаволеныя сядзелі на сонейку.
    — Цікава, ці складана лётаць, — сказала Піпі і детуценна зазірнула за край уступа.
    Пад імі стромка абрывалася скала, і да зямлі было далёка.
    — Прынамсі ўніз можна было б навучыцца лётаць, — працягнула яна. — Лётаць угару дакладна складаней. Але пачаць можна з лягчэйшага. Думаю, што я паспрабую!
    — He, Піпі, — закрычалі Томі і Аніка, — калі ласка, Піпі, не рабі гэтага!
    Але Піпі ўжо стала на край скалы.
    — Мушка-мушка, памахай крыльцам, пакруці рыльцам, палічы да пяці, на неба ляці, — сказала яна і на слове «ляці» ўзняла рукі ўгару і зрабіла крок у паветра. Праз паўсекунды пачуўся глухі гук. Гэта Піпі ўдарылася аб зямлю. Лежачы на жываце, Томі і Аніка спалохана пагдядзелі на яе ўніз. Піпі ўстала і абтрэсла бруд з каленак.
    — Я забыла памахаць крыльцам, — радасна сказала яна. — I яшчэ зашмат бліноў з’ела.
    I толькі тут дзеці заўважылі, што прапаў Спадар Нільсан. Відавочна, ён выправіўся ў свой уласны паход. Яны ўспомнілі, што бачылі, як ён
    сядзеў абсалютна задаволены і грыз край кошыка, але на час Піпіных практыкаванняў у палётах на яго забыліся. I цяпер ён знік.
    Піпі так раззлавалася, што кінула адзін чаравік у вялікую глыбокую лужыну.
    — Ніколі нельга браць з сабой ніякіх малпаў, — сказала яна. — Трэба было пакінуць яго дома лавіць блох на кані. Ен таго варты, — працягнула яна і зайшла ў лужыну, каб забраць чаравік.
    Вада даставала ёй да пояса.
    — Урэшце, трэба скарыстацца момантам і заадно памыць валасы, — сказала Піпі і акунула галаву пад ваду так надоўга, што пайшлі бурбалкі.
    — Ха, змагу гэтым разам не хадзіць да цырульніцы, — задаволена працягнула яна, калі нарэшце яе зноў стала відаць. Піпі вылезла з лужыны і надзела чаравік. Дзеці выправіліся на пошукі Спадара Нільсана.
    — Паслухайце, як усё на мне чвякае, калі я іду, — засмяялася Піпі. — «Чвяк-чвяк» — сукенка, «хлюп-хлюп» — чаравікі. Вось пацеха. Думаю, табе таксама варта паспрабаваць, — сказала яна Аніцы, якая ішла ўся такая прыгожая
    з шаўковымі светлымі кудзерамі, у ружовай сукенцы і ў бялюткіх скураных чаравічках.
    — Іншым разам, — сказала разважлівая Аніка.
    I яны пайшлі далей.
    — Як не раззлавацца на Спадара Нільсана? — сказала Піпі. — Ен жа заўжды так робіць. Аднойчы ён уцёк ад мяне ў Сурабаі і ўладкаваўся пакаёўкай да адной удавы. Апошняе, зразумела, мана, — дадала яна, зрабіўшы паўзу.
    Томі прапанаваў, каб яны разышліся шукаць у розных напрамках. Аніка трошкі спалохалася і спачатку не хацела, але Томі сказаў:
    — Але ж ты не з баязлівых!
    Аніка ніяк не магла дапусціць такой насмешкі. Такім чынам, усе трое разышліся ў розных напрамках.
    Томі пайшоў праз луг. Ніякага Спадара Нільсана ён не знайшоў, але знайшоў кагосьці іншага. Быка! Ці правільней будзе сказаць, што гэта бык знайшоў Томі, і быку Томі не спадабаўся, таму што бык быў злы, а не дзеталюбны. Нахіліўшы галаву, ён панёсся з жудасным рыкам, і спалоханы Томі залямантаваў на ўвесь лес. Пачуўшы яго,
    Піпі і Аніка бегма кінуліся паглядзець, чаго там лямантуе Томі. Тым часам бык ужо паспеў узняць Томі на рогі і падкінуць высока ў паветра.
    — Які безразважны бык, — сказала Піпі Аніцы, якая адчайна рыдала. — Нельга так рабіць. Ён жа пэцкае белую матроску Томі. Я мушу пайсці і наставіць на розум дурнагаловага быка.
    Так яна і зрабіла. Яна падбегда і тузанула яго за хвост.
    — Выбачай, што адрываю, — сказала яна, і, паколькі тузанула яна моцна, бык павярнуўся і ўбачыў новае дзіця, якое ён таксама захацеў узняць на рогі.
    — Як я ўжо сказала, выбачай, што адрываю, — зноў сказала Піпі. — I выбачай, што абломваю, — дадала яна і абламіла быку адзін рог. — У гэтым сезоне нямодна насіць два рогі, — сказала яна. — Сёлета ўсе найлепшыя быкі носяць толькі адзін рог. Каді наогул носяць, — дадала яна, абламіўшы і другі рог.
    Паколькі рогі ў быкоў зусім не адчувальныя, бык не зразумеў, што яму іх абламалі. Ен усё адно
    энергічна бадаўся, і, калі б там быў нехта іншы, а не Піпі, ад яго засталося б толькі пюрэ.
    — Ха-ха-ха, хопіць мяне казытаць, — крычала Піпі. — Ты не ўяўляеш, наколькі я казытлівая. Хаха, годзе-годзе, ты да смерці мяне заказычаш!
    Але бык не пераставаў, і ўрэшце Піпі заскочыла яму на спіну, каб перавесці дух. Але перавесці дух не ўдалося, паколькі быку не спадабалася трымаць Піпі на спіне. Як ён толькі ні падбрыкваў, каб скінуць яе з сябе, але яна толькі сціскала ногі і заставалася сядзець. Бык гойсаў туды-сюды па лузе і роў так, што з ноздраў ледзь дым не ішоў. Піпі рагатала, пішчала і падміргвала Томі і Аніцы, якія стаялі непадалёк і дрыжалі як асінавыя лісткі. Бык круціўся і так і сяк, каб скінуць Піпі.
    — Мы танцуем з сябручком, — не злазячы, гарланіла Піпі.
    Нарэшце бык так стаміўся, што лёг на зямлю, жадаючы толькі аднаго — каб у свеце больш не было ніякіх дзяцей. Ен, дарэчы, ніколі не знаходзіў такой ужо пільнай неабходнасці ў дзецях.
    — Збіраешся падрамаць пасля абеду? — ветліва спытала Піпі. — To не буду турбаваць.
    Яна злезла з яго спіны і пайшла да Томі і Анікі. Томі ўжо крыху паплакаў. Адна рука ў яго была параненая, але Аніка абвязала яе насоўкай, і рука перастала балець.
    — О, Піпі, — выгукнула расхваляваная Аніка, калі Піпі падышла.
    — Цс-с-с, — сыкнуда Піпі. — He разбудзі быка! Ен заснуў і, калі прачнецца, будзе капрызіць.
    — Спадар Нільсан, Спадар Нільсан, дзе ты? — тут жа загаласіла яна на ўсё горда, не дбаючы пра пасляабедзенны сон быка. — Нам трэба вяртацца дахаты.
    I сапраўды, паблізу сядзеў Спадар Нільсан, які ўзлез на хваіну. 3 сумным выглядам ён смактаў свой хвосцік. Бо зусім нявесела такой маленькай малпачцы застацца адной у лесе. Саскочыўшы з хваіны, ён узлез на плячо Піпі і памахаў сваім саламяным брылём, як рабіў заўжды, калі пачуваўся сапраўды шчаслівым.
    — Ага, гэтым разам ты не ўладкоўваўся пакаёўкай, — сказала Піпі і пагладзіда яго па спінцы. —
    Ой, праўда, гэта ж была мана, — дадала яна. — Але калі праўда, то ўжо і не мана, — працягнула яна свае разважанні. — Вось убачыце, што ўрэшце ён, магчыма, сапраўды быў пакаёўкай у Сурабаі, так ці інакш! I тады я ведаю, хто цяпер будзе гатаваць фрыкадэлькі.
    I яны рушылі дадому. Сукенка Піпі дагэтуль чвякала, а чаравікі хлюпаталі. Томі і Аніка лічылі, што прабавілі цудоўны дзень, калі не лічыць быка, і заспявалі песню, якую вывучылі ў школе. Строга кажучы, гэта была летняя песня, але яны падумалі, што яна ў любым разе пасуе.
    Улетку сонечным дзяньком Шыбуем ў горку прасцяком.
    Хадзем, мой дружа! Наш атрад Вам будзе вельмі-вельмі рад.
    Ідзем праз пашы і лясы, Звіняць бадзёра галасы, Мы песню весела пяём
    Улетку сонечным дзяньком.
    Піпі таксама заспявала песню, але не дакладна на тыя самыя словы.
    Улетку сонечным дзяньком
    Я хлюпаю чаравіком.
    Сукенка — чвяк, абутак — хлюп, Шыбую хоць куды — цюп-цюп. Іду праз пашы і лясы,
    Паеўшы смачнай каўбасы
    I пабадаўшыся з быком
    Улетку сонечным дзяньком!
    ПІПІІДЗЕУЦЫРК
    Умаленькі гарадок прыехаў цырк, і ўсе дзеці пабеглі да мам і тат прасіцца туды. Томі і Аніка таксама папрасіліся, і іх добры тата адразу дастаў ім некалькіх прыгожых срэбных крон.
    Крэпка сціскаючы ў кулачках грошы, яны пабеглі да Піпі. Тая была на верандзе з канём. Яна заплятала ягоны хвост у маленькія коскі, якія аздабляла чырвонымі банцікамі.
    — Я думаю, што сёння ў яго дзень нараджэння, — сказала яна. — I таму ён мусіць быць прыгожы.
    — Піпі, — Томі гаварыў запыхаўшыся, так хутка яны беглі, — Піпі, хочаш пайсці разам з намі ў цырк?
    — Я магу пайсці разам з вамі на што заўгодна, — сказала Піпі, — але не ведаю, ці магу я пайсці з вамі ў зырк, бо не ведаю, што такое зырк. Гэта балюча?
    — Ды ты ашалела, — сказаў Томі. — Нічога гэта не балюча! Гэта ж забава! Коні, клоўны і прыгожыя паненкі, якія ходзяць па канаце!