Піпі Доўгая Панчоха  Астрыд Ліндгрэн

Піпі Доўгая Панчоха

Астрыд Ліндгрэн
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Папуры
Памер: 172с.
Мінск 2020
29.77 МБ
Піпі Доўгая Панчоха
Піпі Доўгая Панчоха
Піпі падымаецца на борт
Піпі Доўгая Панчоха
Піпі Доўгая Панчоха
Пiпi доўгая панчоха ў Цiхiм акiяне
— Мальцы, — сказаў ён, — мальцы! Адпусціце Віле і зірніце на гэтую дзявульку. Такую яшчэ трэба пашукаць!
Ён пляснуў сябе па каленях і разрагатаўся. Умомант вакол Піпі сабраліся ўсе хлопчыкі, апроч Віле, які выцер слёзы і, асцярожна адышоўшы ўбок, стаў побач з Томі.
— Вы калі-небудзь бачылі такія валасы? Сапраўднае вогнішча! А чаравікі якія! — не сунімаўся Бенгг. — Можна мне пазычыць адзін? А то я не мог знайсці каноэ, каб заняцца веславаннем.
Ён схапіў Піпі за коску, аде адразу ж адпусціў, выгукнуўшы:
— Ой, пячэцца!
Потым усе пяцёра хлопчыкаў абкружылі Піпі, заскакалі і закрычалі:
— Чырвоны каптурок, чырвоны каптурок!
Піпі стаяла ў сярэдзіне кола і зычліва ўсміхалася. Бенгт спадзяваўся, што яна раззлуецца, ці заплача, ці прынамсі напалохаецца. Але нічога з гэтага не здарылася, і тады ён штурхнуў яе.
— He думаю, што ў цябе добрыя манеры ў абыходжанні з паненкамі, — сказала Піпі.
Яна высока падняла яго сваімі моцнымі рукамі, аднесла да бярозы, якая расда паблізу, і павесіла яго ўпоперак галіны. Затым падхапіла другога хлопчыка і павесіла яго на іншую галіну, наступнага яна пасадзіла на слуп брамкі перад вілай, а яшчэ аднаго кінула праз пдот так, што ён сеў на кветкавай клумбе ў садзе. Апошняга задзіру яна
адправіла ў маленечкі цацачны вазок, што стаяў на дарозе. Потым Піпі, Томі, Аніка і Віле крыху пастаялі, гледзячы на хлопчыкаў, зусім знямелых ад агаломшання. Урэшце Піпі сказала:
— Вы баязліўцы! Накінуліся ўпяцёх на аднаго хлопчыка. Які сорам! А потым яшчэ штурхаеце маленькую безабаронную дзяўчынку. Фу, як брыдка!
— Хадзем дадому, — прапанавала яна Томі і Аніцы. Віле яна супакоіла:
— Калі яны да цябе яшчэ раз палезуць, гавары мне.
А Бенгту, які сядзеў на дрэве і баяўся варухнуцца, яна сказала так:
— Калі хочаш яшчэ што-небудзь ляпнуць пра мае валасы ці чаравікі, то лаві шанц, пакуль я не пайшла дадому.
Але ў Бенгта больш не знайшлося заўваг ні пра чаравікі Піпі, ні пра яе валасы. Тады Піпі ўзяла сваю бляшанку ў адну руку і шпульку ў другую, пайшла адтуль, і Томі і Аніка — за ёй.
Калі яны вярнуліся ў сад Піпі, яна сказала:
— Авохці мне, але ж мне ўдалося знайсці дзве такія цудоўныя штуковіны, а вам нічога не дасталося. Вам трэба яшчэ трохі пашукаць. Томі, чаму б табе не паглядзець у тым старым дрэве? Звычайна старыя дрэвы — адно з самых добрых месцаў для штукашукальнікаў.
Томі сказаў, што не думае, каб яны з Анікай патрапілі нешта знайсці, але з ветлівасці зрабіў так, як сказала Піпі, і памацаў рукой у дупле ў камлі дрэва.
— Але як так? — здзівіўся ён і выцягнуў руку, у якой трымаў прыгожы-прыгожы нататнік у скураной вокладцы. У адмысловым футарале мацавалася маленькая срэбная ручка.
— Вельмі дзіўна, — прамовіў Томі.
— Вось бачыш, — сказала Піпі. — Няма нічога лепшага за штукашукальніцтва. Розуму не дабяру, чаму іншыя не хапаюцца за гэтую справу. Быць цеслярамі, шаўцамі ці камінарамі — гэта людзей задавальняе. Але штукашукальніцтва? Не-е, гэта ім ніяк не пасуе!
Потым яна прапанавала Аніцы:
— Чаму б табе не праверыць, што ў тым старым пні? У старых пнях амаль заўсёды знаходзяцца розныя штукі.
Аніка засунула руку і тут жа выхапіла чырвоныя пацеркі з сапраўдных каралаў. I яна, і Томі нейкі час проста стаялі, разявіўшы раты ад вялікага здзіўлення. Яны вырашылі, што надалей будуць займацца штукашукальніцтвам штодня.
Піпі да паловы ночы гулялася ў мяч, і цяпер раптам ёй захацелася спаць.
— Думаю, мне трэба пайсці трошкі падрамаць, — сказала яна. — Вы не маглі б пайсці са мной і падаткнуць мне коўдру?
Седзячы на краі ложка і здымаючы чаравікі, Піпі задуменна паглядзеда на іх і сказала:
— Ен хацеў заняцца веславаннем, гэты Бенгт. Пф-ф! — чмыхнула яна з пагардай. — Ужо я навучу яго веславаць! Іншым разам!
— Скажы, Піпі, чаму ў цябе такія вялікія чаравікі? — паважліва спытаў Томі.
— Каб варушыць пальцамі ног, — адказала яна.
Потым Піпі легла спаць. Яна заўжды спала нагамі на падушцы, а галавой пад коўдрай.
— Менавіта так спяць у Гватэмале, — запэўніда яна. — I гэта адзіна правільны спосаб спаць. Такім чынам я магу варушыць пальцамі ног і сплючы, Вы можаце заснуць без калыханкі? — працягнула яна. — Мне заўжды трэба трохі паспяваць сабе, а то я і вока не злажў.
Томі і Аніка пачулі мармытанне пад коўдрай. Гэта Піпі спявала сабе, каб заснуць. Ціха і асцярожна яны выйшлі на дыбачках, каб не турбаваць яе. У дзвярах яны павярнуліся, каб апошнім разам
зірнуць на ложак. Яны не ўбачылі нічога іншага, апроч ступняў Піпі на падушцы. Яна ляжала і круціла пальцамі.
Томі і Аніка паспяшаліся дадому. Аніка моцна сціскала ў руцэ свае чырвоныя каралі.
— I ўсё ж так дзіўна, — сказала яна. — Томі, ты ж не думаеш, што... што Піпі сама загадзя паклала туды гэтыя рэчы?
— Невядома, — адказаў Томі. — Што датычыць Піпі, то нічога немагчыма ведаць напэўна.
ПІПІ ГУЛЯЕ УДАГАНЯЛКІ 3 ПАЛІЦЭЙСКІМІ
Умаденькім гарадку ўсе хутка даведаліся, што на віле «Напракудзіле» жыве зусім адна дзевяцігадовая дзяўчынка. Цётачкі і дзядзечкі ў горадзе меркавалі, што гэта непарадак. Бо ўсім жа дзецям належыць мець кагосьці, хто будзе іх настаўляць, усім дзецям належыць наведваць школу 1 вучыць табліцу множання. I таму цётачкі і дзядзечкі пастанавілі, што дзяўчынку з вілы «Напракудзілы» неабходна пасяліць у дзіцячы дом.
Адным пагодным дзяньком Піпі запрасіла Томі і Аніку на пасляабедзенную каву з імбірным пячэннем. Яна прынесла каву на ганак веранды. Стаяла цудоўнае сонечнае надвор’е, па садзе Піпі разліваўся кветакавы водар. Спадар Нільсан дазіў уверх і ўніз па парэнчах ганка. I час ад часу конь цягнуўся пысай, каб яго пачаставалі імбірным пячэннем.
— Усё-ткі як жа здорава жыць, — сказала Піпі, выцягнуўшы ногі як мага далей.
Акурат у гэты момант праз брамку зайшлі двое паліцэйскіх у форме.
— Ой, — сказала Піпі, — напэўна, сёння таксама мой шчаслівы дзень. Паліцыя — гэта найлепшае, што я ведаю. Пасля кісялю з рэвеню.
I яна пайшла насустрач паліцэйскім, ззяючы ад радасці.
— Ці тая гэта дзяўчынка, якая пераехада ў віду «Напракудзілу»? — спытаў адзін з паліцэйскіх.
— Наадварот, — сказала Піпі, — гэта вельмі маленькая цётухна, якая жыве на трэцім паверсе на іншым канцы горада.
Яна так сказала, бо хацела трошкі пажартаваць з паліцэйскімі. Але ім гэта зусім не здалося смешным. Яны зрабілі заўвагу, што ёй не варта дасціпнічаць. Потым паліцэйскія расказалі, што добрыя гараджане паклапаціліся, каб Піпі атрымала месца ў дзіцячым доме.
— Я ўжо маю месца ў дзіцячым доме, — сказала Піпі.
— Што ты такое кажаш? Хіба пра гэта ўжо падбалі? — спытаў адзін з паліцэйскіх. — Дзе знаходзіцца той дзіцячы дом?
— Тут, — адказала Піпі з гонарам. — Я дзіця, а гэта — мой дом, адпаведна, гэта дзіцячы дом. I месца ў мяне тут ёсць, поўна месца.
— Мілае дзіця, — сказаў паліцэйскі і ўсміхнуўся, — ты мяне не зразумела. Цябе чакае сапраўдны дзіцячы дом, дзе за табой будзе нагляд.
— А ў ваш дзіцячы дом можна браць з сабой коней? — пацікавілася Піпі.
— Безумоўна, не, — адказаў паліцэйскі.
— Так я і думала, — панура сказала Піпі, — а што наконт малпаў?
— Hi ў якім разе, ты ж разумееш.
— Ясна, — сказала Піпі, — тады прыстарайцеся дзетак для вашага дзіцячага дома ў якім-небудзь іншым месцы. Я не збіраюся туды пераязджаць.
— Але хіба ты не разумееш, што табе трэба хадзіць у школу? — сказаў паліцэйскі.
— Навошта хадзіць у школу?
— Для таго, каб вучыцца карыснаму.
— Якому карыснаму? — удакладніла Піпі.
— Усяму магчымаму, — адказаў паліцэйскі, — процьме важных рэчаў, такіх як табліца множання, напрыклад.
— Я дзевяць гадоў выдатна абыходзілася без мнаганожання, — сказала Піпі, — то і далей абыДуся.
— Але ўяві, як будзе непрыемна, калі ты так і застанешся неадукаванай. Уяві, што ты вырасцеш, да цябе падыдзе хто-небудзь і спытае, як называецца сталіца Партугаліі, а ты не зможаш адказаць.
— Ясна, што я змагу адказаць, — сказала Піпі. — Я адкажу вось як: «Калі табе так ужо заманулася даведацца, як называецца сталіца Партугаліі, то зрабі ласку, дашлі сваё пытанне наўпрост у Партугалію!»
— Але хіба ты не думаеш, што табе самой будзе крыўдна гэтага не ведаць?
— Мо і так, — сказала Піпі, — і тады па вечарах я буду ляжаць, не змыкаючы вока, і ўсё думаць пра тое, як жа ўрэшце празываецца тая сталіца Партугаліі. Але ж немагчыма ўвесь час толькі весяліцца, — сказала Піпі і перавярнулася дагары нагамі. — Паміж іншым, я была ў Лісабоне з татам, — працягнула яна, стоячы на руках, бо магла размаўляць і так.
Але тады адзін з паліцэйскіх сказаў, каб дзяўчынка ні ў якім разе не думала, што яна можа рабіць што захоча. Ей належыць выправіцца ў дзіцячы дом і зрабіць гэта неадкладна. Ён падышоў да яе і схапіў за руку. Але Піпі імгненна вызвалілася, лёгенька пляснула па ім і выгукнула:
— Ты вода!
Паліцэйскі нават міргнуць не паспеў, як Піпі заскочыла на парэнчы веранды. Потым яна падцягнулася на руках і ўскараскалася на балкон, які навісаў над верандай. Паліцэйскія не мелі жадання лезці тым жа шляхам. Таму яны кінуліся ў дом і пабеглі наверх. Але калі яны дабраліся да балкона,
Піпі ўжо амаль узлезла на дах, караскаючыся па дахоўцы, што тая малпа. Праз імгненне яна ўжо была там і спрытна скокнула на комін. Унізе на балконе стаялі абодва паліцэйскія і рвалі на сабе валасы, а на газоне стаялі Томі і Аніка, вырачыўшы вочы на Піпі.
— Як жа весела іуляцца ў даганялкі, — крыкнула Піпі. — I як міла з вашага боку прыйсці сюды. Сёння таксама мой шчаслівы дзень, гэта відавочна.
Падумаўшы крыху, паліцэйскія прынеслі драбіны, прыставілі іх да сцяны дома і палезлі наверх, спачатку адзін, а потым Другі, каб спусціць Піпі. Але выглядалі яны даволі напалохана, калі, ускараскаўшыся на дах і балансуючы, пасунуліся ў напрамку Піпі.
— He бойцеся, — крыкнула ім Піпі. — Гэта бяспечна. I весела.
Калі паліцэйскім заставалася два крокі да Піпі, яна спрытна саскочыла з коміна і з піскам і смехам перабегла па даху да іншага яго канца. За пару метраў ад дома стаяла дрэва.
— А зараз я даю нырца! — крыкнула Піпі і скокнула проста ў зялёную вершаліну дрэва.
Крэпка ўчапіўшыся за галіну, яна крыху пагайдалася туды-сюды, адпусціла рукі і саскочыла на зямлю. Потым яна стралой кінулася да другой сцяны дома і прыбрала драбіны.