Піпі Доўгая Панчоха  Астрыд Ліндгрэн

Піпі Доўгая Панчоха

Астрыд Ліндгрэн
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Папуры
Памер: 172с.
Мінск 2020
29.77 МБ
Піпі Доўгая Панчоха
Піпі Доўгая Панчоха
Піпі падымаецца на борт
Піпі Доўгая Панчоха
Піпі Доўгая Панчоха
Пiпi доўгая панчоха ў Цiхiм акiяне
Нарэшце яна заўважыла маленькіх хлопчыкаў на мансардзе. Да яе здзіўлення, не было падобна, што пажар іх асабліва радуе. Гэтага яна ніяк не разумела, і ёй давялося спытаць у людзей побач:
— Чаму дзеці галосяць?
Спачатку ў адказ пачуліся толькі ўсхліпванні, але потым нейкі мажны спадар сказаў:
— А як ты думаеш? Быццам ты сама не галасіла б, стоячы там, каб не магла спусціцца?
— Я ніколі не галашу, — сказала Піпі. — Але калі яны хочуць уніз, чаму ім ніхто не дапаможа?
— Бо гэта ніяк немагчыма, — сказаў мажны спадар.
Піпі ненадоўга задумалася.
— Ці можа хто прыстарацца доўгай вяроўкі? — спытала яна.
— Для чаго? — спытаў мажны спадар. — Дзеці замалыя, каб злезці па вяроўцы. I зрэшты, як бы ты перадала ім тую вяроўку?
— Ведаем як, — сггакойна сказала Піпі. — Мне патрэбная вяроўка.
Ніхто не думаў, што з гэтага нешта атрымаецца, але так ці інакш вяроўку Піпі атрымала.
Ля франтона Хмарачоса расло высокае дрэва. Вершаліна яго знаходзілася прыкладна на тым жа ўзроўні, што і акно мансарды. Але паміж дрэвам і акном было як найменш тры метры. А ствол быў роўны, без аніякіх сучкоў, каб за іх чапляцца. Нават Піпі не змагла б залезці на яго.
Агонь гарэў, дзеці на мансардзе крычалі ратунку, і ўсе людзі на плошчы плакалі.
Піпі спусцілася з каня і падышла да дрэва. Узяўшы вяроўку, яна добра прывязала яе да хваста Спадара Нільсана.
— Ну, пакажы, які ты харошы Піпін хлопчык, — сказала яна.
Яна пасадзіла яго на камель дрэва і злегку падштурхнула ўверх. Спадар Нільсан добра скеміў, што ад яго патрабавалася. I ён паслухмяна палез па дрэве ўгару. Для малпачкі гэта не было чымсьці незвычайным.
Людзі на плошчы, стаіўшы дыханне, глядзелі на Спадара Нільсана. Той хутка дабраўся да вершаліны. Там ён сеў на галіну і глядзеў на Піпі. Яна памахала яму, каб ён вярнуўся. Ён так і зрабіў, але злез з іншага боку галіны. I калі Спадар Нільсан спусціўся, вяроўка аказалася перакінутай праз галіну і звісала да зямлі абодвума канцамі.
— Такі ты, Спадар Нільсан, кемлівы, можаш хоць сёння ісці ў прафесары, — сказала Піпі і адвязала вяроўку ад хваста малпачкі.
Зусім непадалёк ішоў рамонт дома. Піпі збегала туды і ўзяла доўгую дошку. 3 дошкай пад пахай яна падбегла да дрэва, ухапілася свабоднай рукой за вяроўку і, упіраючыся нагамі ў камедь, хутка і ўвішна палезла ўверх. Ад здзіўлення людзі перасталі плакаць.
Дабраўшыся да вершаліны, яна паклала дошку ўпоперак тоўстай галіны і асцярожна пасунула
да акна мансарды. У выніку дошка легла як мост паміж вершадінай дрэва і акном.
Людзі на плошчы знямелі. Яны сачыді за Піпі так напружана, што не маглі вымавіць ні слова. Піпі ступіла на дошку. Яна добразычліва ўсміхнулася абодвум хдопчыкам на мансардзе.
— Чаго нос павесілі? — сказала яна. — Вам жывот баліць?
Яна прабегла па дошцы і заскочыла на мансарду.
— Горача тут, — сказала яна. — Думаю, сёння вам больш не трэба паліць у печцы. I максімум чатыры паленцы заўтра.
Падхапіўшы кожнай рукой па хлопчыку, яна зноў ступіла на дошку.
— Зараз прынамсі будзе трохі весела, — сказала яна. — Гэта амаль як хадзіць па канаце.
I, дайшоўшы да сярэдзіны дошкі, яна зрабіла ластаўку, узняўшы нагу дагары дакладна так, як рабіла ў цырку. Па натоўпе на плошчы прайшоў гул, а каді адразу пасля гэтага Піпі скінула адзін чаравік, некалькі пажыдых спадарынь страцілі прытомнасць. Аде Піпі шчасліва дабралася
да дрэва разам з хлопчыкамі, і ўсе людзі на плошчы ўнізе закрычалі «ўра!» — цёмным вечарам гэты крык грымнуў так гучна, што заглушыў шум агню.
Піпі падцягнула да сябе вяроўку і добра прывязада адзін канец да галіны.
Потым яна абвязала ёй аднаго з хлопчыкаў і павольна і асцярожна спусціла яго да неверагодна шчаслівай мамы, якая чакада на плошчы. Тая адразу ж са слязьмі на вачах кінулася абдымаць сына. Але Піпі крыкнула:
— Гэй, там, адвяжыце вяроўку! Тут яшчэ адно дзіця, і яно таксама не ўмее лётаць.
Людзі дапамаглі развязаць вузел, каб вызваліць хлопчыка. Піпі зналася на вязанні вузлоў! Яе колісь навучылі маракі. Яна зноў падцягнула вяроўку і спусціда другога небараку гэткім жа чынам.
Цяпер Піпі засталася на дрэве адна. Яна выбегла на дошку, і ўсе людзі назіралі за ёй, не разумеючы, што яна задумала. Танцуючы, Піпі прайшлася па вузкай дошцы з аднаго канца ў другі. Яна прыгожа паднімала і апускала рукі, пры гэтым спяваючы сіплым голасам, які ледзь далятаў да людзей на плошчы:
Палае агонь, ты не праваронь, глядзі, як агонь шчыруе, ён гарыць для цябе, ён гарыць для мяне, ён гарыць для ўсіх, хто танцуе!
Яна спявала і танцавала ўсё дзічэй і дзічэй, і многія на плошчы заплюшчвалі вочы ад жаху, бо думалі, што яна зараз сарвецца ўніз і заб’ецца. Вялікія языкі полымя вырываліся з вокнаў мансарды, і агонь ярка асвятляў Піпі. Яна падняла рукі да вечаровага неба і, калі яе асыпала дажджом іскраў, гучна крыкнула:
— Такі вясёлы, вясёлы, вясёлы пажар!
Потым Піпі скокнула проста на вяроўку.
— Э-гэй! — крыкнула яна і з’ехала да зямлі з хуткасцю змазанай алеем маланкі.
— Хай жыве Піпі Доўгая Панчоха, тройчы ўра ёй! — крыкнуў галоўны пажарны.
— Ура-ура-ура! — пракрычалі людзі. Але адна дзяўчынка крыкнула «ўра» чатыры разы. Гэта была сама Піпі.
ПІПІ СВЯТКУЕ ДЗЕНЬ НАРАДЖЭННЯ
Аднойчы Томі і Аніка знайшлі ў сваёй паштовай скрыні ліст. На канверце было напісана: «ТМІ I АНЦЫ». Адкрыўшы яго, яны ўбачылі ўнутры паштоўку, дзе было напісана наступнае.
ТМІ I АНКА ПРЫХОЦЦЕ ДА ПІПІ НА ДЗЕН НАРАЖЖЭНЯ ЗАЎТРЭ ВЕЧАРМ.
ФОРМА АДЗЕНЯ: ШТА ХОЧАЦЯ.
Томі і Аніка так узрадаваліся, што кінуліся ў скокі. Яны добра зразумелі, што было напісана на паштоўцы, хоць правапіс там сур’ёзна кульгаў. Піпі ледзь адолела і гэта. Колісь у школе Піпі не прызнала літары «і», але больш-менш пісаць яна ўмела. У падарожжах па морах адзін з матросаў на караблі яе таты часам сядзеў з Піпі па вечарах на
карме і спрабаваў вучыць яе пісьму. На жаль, яна была не надта ўседлівай вучаніцай. Зусім неспадзявана яна магла сказаць:
— He, Фрыдальф (яго звалі Фрыдальф, таго матроса), не, Фрыдальф, кінем дурное, я зараз палезу на мачту і пагляджу, якое заўтра будзе надвор’е.
Таму не дзіўна, што пісанне давалася цяжка. Усю ноч яна прасядзела, выводзячы літары на запрашальнай паштоўцы, і на золку, калі толькі пачалі блякнуць зоркі над дахам вілы «Напракудзілы», Піпі пракралася да вілы Томі і Анікі і сунула ліст у іх паштовую скрыню.
Прыйшоўшы са школы, Томі і Аніка адразу пачалі прыбірацца, каб ісці ў госці. На просьбу Анікі мама падкруціла ёй валасы і завязала вялікі ружовы бант. Томі намачыў валасы і расчасаў грабеньчыкам, каб яны ляжалі гладка. Ен зусім не хацеў, каб яны кучаравіліся. Потым Аніка пажадала апрануць сваю самую прыгожую сукенку, але мама сказала, што лепш не трэба, бо Аніка рэдка вярталася чыстай і ахайнай ад Піпі. Так што Аніцы давялося задаволіцца другой па прыгажосці сукенкай. Томі не надта пераймаўся, як будзе апрануты, абы больш-менш ахайна.
Вядома, яны купілі падарунак для Піпі. Яны дасталі грошы са сваіх свіней-скарбонак, па дарозе дадому са школы забеглі ў краму цацак на вуліцы Стургатан і купілі нешта цудоўнае... Што менавіта, пакуль трэба было трымаць у сакрэце. Цяпер падарунак ляжаў, абгорнуты зялёнай паперай і старанна абкручаны вяровачкай. Калі Томі 1 Аніка былі гатовыя, Томі ўзяў пакет, і яны выправіліся ў госці пад настойлівыя нагадванні мамы берагчы вопратку. Аніка таксама пранесла
пакет частку дарогі, а ўручаць падарунак яны дамовіліся, аддаючы яго разам.
Тым часам ужо стаяў лістапад, і прыцемкі спускаліся рана. Уваходзячы праз брамку вілы «Напракудзілы», Томі і Аніка моцна трымадіся за рукі, бо ў садзе Піпі было даволі цёмна і старыя дрэвы, якія акурат скідалі сваю апошнюю лістоту, жалобна шапацелі. «Па-восеньску», — сказаў Томі. Нашмат прыемней было глядзець, як на віле «Напракудзіле» гарэлі ўсе вокны, і ведаць, што ідзеш туды на дзень нараджэння.
У звычайныя дні Томі і Аніка заўжды заходзілі праз чорны ўваход, але цяпер яны прыйшлі да параднага. Каня на верандзе не было. Томі ветліва пастукаў у дзверы. 3-за іх пачуўся глухі голас:
Хто гэта хоча цёмначы ўвайсці праз уваход, жахлівы прывід, хоць крычы, ці мо галодны кот?
— He, Піпі, гэта мы, — крыкнула Аніка, — адчыняй!
I Піпі адчыніла.
— Ай, Піпі, навошта ты сказала «прывід»? Цяпер мне страшна, — сказала Аніка, зусім забыўшыся на тое, што трэба віншаваць Піпі.
Піпі ад душы пасмяялася і адчыніла дзверы на кухню. Як жа цудоўна было ўвайсці ў святло і цяпло! Святкаванне дня нараджэння павінна было адбыцца на кухні, бо там было ўтульней за ўсё.
Пакояў на ніжнім паверсе было толькі два: зала, дзе з мэблі стаяла толькі камода, і спальня Піпі. Аднак кухня была вялікая, прасторная, і Піпі проста цудоўна там усё ўладкавала і прыбрала. На падлогу яна пасцяліла дыванкі, а на стол — новы абрус, які пашыла сама. Праўда, вышытыя ёй кветкі выглядалі дзіўна, але Піпі сцвярджала, што менавіта такія кветкі растуць у Індакітаі, — у такім выпадку ўсё было як трэба. Шторы былі захінутыя, у печцы трашчаў агонь. На скрыні для дроў сядзеў Спадар Нільсан і біў дзвюма накрыўкамі ад каструль адна аб адну, а ў дальнім куце стаяў конь. Яго таксама запрасілі на святкаванне.
I толькі цяпер Томі і Аніка нарэшце ўспомнілі, што трэба павіншаваць Піпі. Томі пакланіўся, Аніка зрабіла кніксен, яны працягнулі пакет і ска-
залі: «Прымі нашыя віншаванні». Піпі падзякавала і нецярпліва сарвала абгортку з падарунка. Там ляжаў музычны куфэрачак! Піпі была проста шалёна шчаслівая. Яна абняла Томі, абняла Аніку, абняла музычны куфэрачак, абняда абгортачную паперу. Потым яна завяла музычны куфэрачак, і са шматлікімі дзінь-дзілінямі зайграла мелодыя, што, напэўна, мусіла прадстаўляць матыў песні «Ах, мой мілы Аўгусцін».
Піпі зноў і зноў заводзіла куфэрачак і, здавалася, забылася на ўсё астатняе. Але раптам яна нешта згадала.
— Авохці мне, вы ж таксама мусіце атрымаць падарункі на дзень нараджэння, — сказала яна.
— Але сёння не наш дзень нараджэння, — сказалі Томі і Аніка.
Піпі паглядзела на іх як на дзіўнае дзіва.
— Слухайце, але калі ў мяне дзень нараджэння, мне ж таксама можна падарыць вам падарункі? Ці недзе ў вашых падручніках напісана, што нельга? Ці табліца мнаганожання забараняе?