Піпі Доўгая Панчоха
Астрыд Ліндгрэн
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Папуры
Памер: 172с.
Мінск 2020
— Бачылі б вы Малін, — уваткнула свае тры грошы Піпі. — Малін была такая мурза, што залюбуешся, казала бабуля. Аднойчы на кірмашы пры гарадскім гатэлі Малін узяда першы прыз за чарнату пад пазногцямі. О так, боль і журба, настолькі гэтая асоба была мурзатая, — радасна падсумавала Піпі.
Фру Сетэргрэн кінула на яе строгі позірк.
— Толькі ўявіце, — сказала фру Гранберг, — мінулым вечарам, калі мая Брыта збіралася сыходзіць, яна без роздумаў пазычыла маю сінюю шаўковую сукенку, хіба гэта не занадта ўжо?
— Выглядае на тое, — сказала Піпі, — што яна з таго ж цеста, што і Малін. У бабулі была ружовая сподняя кашуля, якая ёй страшна падабалася. Аде найгоршае было тое, што Малін таксама ўпадабала тую кашулю. Штораніцы бабуля і Малін сварыліся праз тое, каму насіць кашулю. Нарэшце яны пагадзіліся насіць яе па чарзе, пасправядлівасці. Але толькі ўявіце, наколькі невыноснай была Малін! Часам яна прыбяжыць і, хоць чарга зусім не ейная, кажа: «Адьбо я нашу ружовую кашулю, альбо забудзьцеся на пюрэ з бульбы, бручкі і морквы!» Ну што ж рабіць бабулі? Тоўчаныя караняпдоды былі яе любімай стравай. Заставалася толькі даць Малін тое сподняе! I калі ўжо яна яго атрымлівала, то ішла на кухню, як міленькая, і таўкла і бручку, і моркву так, што пырскі па сценах разлятадіся.
Пасля кароткай паўзы фру Александэрсан сказала:
— Я не да канца пэўная, але падазраю, што мая Хульда крадзе. Я насамрэч заўважала, што некаторыя рэчы прапалі.
— А Малін... — пачала Піпі, але фру Сетэргрэн рашуча сказала:
— Дзеці зараз жа ідуць наверх у дзіцячы пакой!
— Але я толькі хацела расказаць, што Малін таксама крала, — сказала Піпі. — Як сарока! Неўтаймавана! Яна часцяком уставала ўночы, каб пакрасці крыху, а інакш, маўляў, ёй не спалася. Аднойчы яна ўвяла бабуліна піяніна і засунула яго ў верхнюю шуфлядку сваёй камоды. Такая яна ўжо была спрытнюга, казала бабуля.
Гэтым разам Томі і Аніка ўзялі Піпі пад рукі і пацягнулі ўверх па лесвіцы. Спадарыні дапілі па трэцім кубачку, і фру Сетэргрэн сказала:
— He тое каб мне хацелася неяк скардзіцца на маю Элу, але парцаляну яна б’е, гэтага не адняць.
Рудая галава высунулася зверху з лесвіцы.
— Што да Малін, — сказала Піпі, — то вам, напэўна, цікава, біла яна парцаляну ці не. Дык вось, яшчэ як біла! Для біцця парцаляны ў яе быў вылучаны асобны дзень тыдня. Бабуля згадвала, што аўторак. Ужо а пятай раніцы па аўторках можна было чуць, як гэтая неверагодная паненка малаціла на кухні парцаляну. Яна пачынала з кубачкаў для кавы, шклянак і іншай
дробязі, потым пераходзіла да глыбокіх талерак, потым да плыткіх і заканчвала талеркамі для смажаніны і супніцамі. У кухні так бабахала ўсю раніцу, што душа пяяла, згадвала бабуля. Калі ў Малін знаходзіўся час і пасля абеду, яна выходзіла ў гасцёўню з малаточкам і мадаціла старажытныя ост-індыйскія талеркі, якія віселі на сценах. Бабуля купляла новую парцаляну па серадах, — сказала Піпі і схавалася на лесвіцы, як чалавечак на спружынцы ў куфэрачку.
Але гэтым разам у фру Сетэргрэн скончылася цярпенне. Яна ўзбегла па лесвіцы ў дзіцячы пакой і падышла да Піпі, якая акурат пачала вучыць Томі стаяць на галаве.
— Табе нельга будзе сюды прыходзіць, — сказала фру Сетэргрэн, — калі ты паводзішся так кепска.
Піпі агаломшана паглядзела на яе, і яе вочы павольна напоўніліся слязьмі.
— Так я і думала, — сказала яна, — што не змагу добра паводзіцца! Можна было нават не спрабаваць, мне ўсё адно ніколі не навучыцца. Лепш бы я засталася ў моры.
Яна зрабіла кніксен для фру Сетэргрэн, развіталася з Томі і Анікай і марудна пайшла ўніз па лесвіцы.
Аде спадарыням ужо таксама пара было дадому. Сеўшы на стойку для галошаў у калідоры, Піпі глядзела, як яны надзяваюць капелюшы і падітоны.
— Як сумна, што вы не любіце сваіх пакаёвак, — сказада яна. — Вам бы такую, як Малін! Гэтай работніцы роўнай не знайсці, заўжды казала бабуля. Аднойчы на каляды Малін мусіла падаць парася, смажанае цалкам, і ведаеце, што здарылася? Яна прачытала ў кулінарнай кнізе, што падаваць каляднае парася трэба з кветкамі з гафрыраванай паперы ў вушах і яблыкам у роце. I небарака Малін не сцяміла, што гэта парася мусіда трымаць ябдык. Бачылі б вы, як у святочны вечар Малін выйшла ў фартушку з вялікім яблыкам гравенштэйн у роце. Бабудя ёй сказала: «Што ж ты за дурніца такая, Малін!» А тая не магла вымавіць ані слова ў сваю абарону, а толькі стаяла, развесіўшы вушы, у якіх тырчалі скруткі гафрыраванай паперы. Яна, напэўна, спрабавала нешта
сказаць, але выходзіла толькі «бы-бы-бы». I яна не магла кусаць людзей за ногі, як звычайна, прычым якраз у той дзень натаўклося шмат незнаёмых. He найлепшы выдаўся тады калядны вечар для гаротніцы Малін, — маркотна сказала Піпі.
Спадарыні да гэтага часу ўжо цалкам апрануліся і развітваліся з фру Сетэргрэн. Піпі падбегла да яе і шапнула:
— Прабач, што я не змагла добра паводзіцца! Бывай!
Потым яна махнула сваім вялізным капелюшом і накіравалася за спадарынямі. Але за брамкай іх шляхі разышліся. Піпі павярнула на вілу «Напракудзілу», а спадарыні накіраваліся ў іншы бок. Толькі яны паспелі адысціся крыху, як пачулі пыхканне за сабой. Гэта неслася Піпі.
— Можаце сабе ўявіць, як гаравала бабуля, страціўшы Малін. Неяк у аўторак, не пабіўшы і тузіна філіжанак для гарбаты, Малін дала драпака і зрабілася марачкай. Так што ў той дзень бабулі давялося самой малаціць парцаляну. 3 непрывычкі яна пабіла рукі да сінякоў. Так шкада,
што яна больш ніколі не бачыла Малін, бо пакаёўка, словамі бабулі, была проста клас.
I Піпі пайшла сваёй дарогай, а спадарыні паспяшаліся пайсці сваёй. Але калі яны прайшлі пару соцень метраў, то пачулі здалёк годас Піпі, якая крычала на ўсё горла:
— М-а-л-і-н н-і-к-о-л-і н-е п-а-д-м-я-т-а-л-а п-а-д л-о-ж-к-а-м-і!
ПІПІ РАТУЕ ДЗЯЦЕН
Унядзелю пад вечар Піпі ламала галаву, чым бы заняцца. Томі і Аніка разам з татам і мамай пайшлі ў госці на гарбату, таму можна было іх не чакаць.
Дзень мінуў у прыемных занятках. Яна рана ўзнялася і падала Спадару Нільсану сок і булачкі ў ложак. Ён выглядаў так міла, седзячы ў блакітнай піжамцы і трымаючы абедзвюма лапкамі шклянку. Потым яна карміла і часала каня і доўга расказвала яму пра адну прыгоду, што здарылася за часамі яе падарожжаў па морах. Потым яна пайшла ў гасцёўню і намалявала на шпалерах вялікі малюнак. На ім была мажная дама ў чырвонай сукенцы і чорным капелюшы. У адной руцэ яна трымала жоўтую кветку, а ў другой дохлага пацука. Піпі лічыла, што малюнак атрымаўся надта прыгожы і вельмі аздобіў пакой. Потым яна сядзела ля камоды і разглядала свае птушыныя яйкі і ракавінкі, і ёй прыгадваліся ўсе тыя цудоўныя
месцы, дзе яны з татам іх сабралі, і мілыя крамкі па ўсім свеце, дзе яны куплялі тыя цудоўныя рэчы, якія цяпер захоўваліся ў шуфлядках яе камоды. Потым яна спрабавала навучыць Спадара Нільсана танцаваць шотыс, але той не захацеў. Тады яна надумала навучыць танцаваць каня, але замест гэтага залезла ў скрыню для дроў і закрылася накрыўкай. Яна гулялася ў сардзіну ў бляшанцы з сардзінамі, і было так сумна, што Томі і Аніка не маглі пабыць сардзінамі разам з ёй.
Тым часам звечарэла. Піпі прыціснула носбульбінку да шыбы і глядзела на восеньскія прыцемкі. I тут яна згадала, што ўжо пару дзён не каталася на кані, і вырашыла зараз жа гэтым заняцца. Гэта мусіла цудоўна завершыць прыемную нядзелю.
Таму яна надзела свой вялікі капялюш, падхапіла Спадара Нільсана, які сядзеў у кутку і гуляўся ў каменныя шарыкі, асядлала каня і вынесла яго з веранды. I так яны выправіліся ў дарогу: Спадар Нільсан на Піпі, а Піпі на кані. Было даволі холадна, дарогі замерзлі, і зямля пад капытамі звінела. Спадар Нільсан, седзячы ў Піпі на плячы, спрабаваў ухапіцца за галінкі Дрэў, пад якімі яны
праязджалі. Але гэта ў яго не выходзіла, бо Піпі паганяла захутка. Затое некалькі разоў галінкі дрэў, што праносіліся міма, адчувальна сцебанулі Спадара Нільсана па вушах, і яму было няпроста ўтрымаць свой саламяны брыль на месцы.
Піпі скакала праз гарадок, і людзі баязліва прыціскаліся да сцен дамоў, калі яна праносілася міма.
Як павялося, у гарадку была плошча. Там стаяла маленькая жоўтая ратуша і некалькі прыгожых старых аднапавярховых дамоў. Яшчэ там была і нядаўна адбудаваная гаргара — трохпавярховы будынак, які называлі «Хмарачос» за тое, што ён быў вышэйшы за ўсе іншыя дамы ў гарадку. Тым нядзедьным надвячоркам гарадок здаваўся ціхім і спакойным. Але раптам цішыню разарваў гучны крык:
— Хмарачос гарыць! Пажар! Пажар!
Адусюль, вырачыўшы вочы, пачалі збягацца дюдзі.
Старанна бібікаючы, па вуліцах паспяшалася пажарная машына, і дзеці, якія б іншым разам з вялікім задавальненнем паразглядалі яе, напалохаліся і заплакалі, бо падумалі, што іх дамы таксама
могуць загарэцца. На плошчы перад Хмарачосам сабралася шмат народу, паліцэйскія спрабаваді адагнаць людзей убок, каб магла праехаць пажарная машына. 3 вокнаў Хмарачоса шугалі языкі полымя, у дыме і іскрах пажарныя смела ўзяліся тушыць агонь.
Пажар пачаўся на ніжнім паверсе, але хутка распаўсюдзіўся на верхнія. Раптам людзі, што сабраліся на плошчы, убачылі нешта, ад чаго ім заняло дух ад жаху. На самым версе дома была мансарда, і ў яе акне, якое толькі што адчыніла лзіттячая ручка, стаялі два маленькія хлопчыкі і клікалі на дапамогу.
— Мы не можам выйсці, бо на лесвіцы агонь, — крычаў болыпы з іх.
Яму было пяць гадоў, а ягонаму брату на год меней. Іх мама пайшла па справах, і цяпер яны стаялі там зусім адны. Многія на плошчы заплакалі, а галоўны пажарны цяпер выглядаў вельмі заклапочаным. У машыны была лесвіца, але так высока яна б не дастала. Зайсці ў дом і вынесці дзяцей было немагчыма. Людзі на плошчы прыйшлі ў адчай, калі зразумелі, што дзецям няма як дапамагчы. А няш-
часная малеча наверсе толькі плакала. Было ясна, што агонь вось-вось дабярэцца і да мансарды.
Сярод людзей на плошчы апынулася і Піпі вярхом на кані. Яна зацікаўлена разглядала пажарную машыну і думала, ці не купіць і ёй падобную. Машына спадабалася ёй чырвоным колерам і тым, які гармідар усчаўся, калі яна ехала па вуліцах. Потым Піпі паглядзела на траскучы агонь, і калі да яе даляцела некалькі іскраў, яна падумала, што гэта прыемна.