Піпі Доўгая Панчоха  Астрыд Ліндгрэн

Піпі Доўгая Панчоха

Астрыд Ліндгрэн
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Папуры
Памер: 172с.
Мінск 2020
29.77 МБ
Піпі Доўгая Панчоха
Піпі Доўгая Панчоха
Піпі падымаецца на борт
Піпі Доўгая Панчоха
Піпі Доўгая Панчоха
Пiпi доўгая панчоха ў Цiхiм акiяне
на маты. Дужы Адольф падхапіўся з пабарвавелым тварам.
— Ура, Піпі! — закрычаді Томі і Аніка.
Пачуўшы гэта, астатнія людзі ў цырку таксама закрычалі:
— Ура, Піпі!
Канферансье сядзеў на бар’еры і заломваў рукі. Ен быў раззлаваны. Аде Дужы Адольф быў яшчэ больш раззлаваны. Ніколі ў жыцці ён не трапляў у настодькі жудасную сітуацыю. Зараз ён пакажа гэтай рудой дзяўчынцы, які Дужы Адольф магутны дзяцюк. Ён кінуўся на яе і зрабіў захоп. Але Піпі стаяла нерухома, як скала.
— Ты можаш лепей, — сказала яна, каб падбадзёрыць яго.
Піпі вызвалілася з яго захопу, і праз імгненне Дужы Адольф зноў ляжаў на матах. Піпі стаяла побач і чакала, але нядоўта. 3 рыкам ён ускочыў і маланкай кінуўся на яе.
— Трам-парам-пам-пам! — сказала Піпі.
Усе людзі ў цырку пачалі тупатаць нагамі, падкідаць шапкі і крычаць:
— Ура, Піпі!
Калі Дужы Адольф трэці раз кінуўся на Піпі, яна высока ўзняла яго ўгару і на выцягнутых руках абнесла кругам па манежы. Потым яна зноў паклала яго на маты і патрымала там.
— Ну, сябручок, думаю, мы на гэтым і скончым, — сказала яна. — Весялей, чым цяпер, ужо не будзе.
— Піпі — пераможца, Піпі — пераможца! — крычалі ўсе людзі ў цырку. Дужы Адольф уцёк як мага хутчэй. А канферансье быў вымушаны выйсці і працягнуць Піпі стокронавы банкнот, хоць выглядаў так, нібыта хутчэй жадаў бы з’есці яе.
— Калі ляска, фройляйн, — сказаў ён, — калі ляска, вашыя сто крон.
— Ды ну, — грэбліва сказала Піпі, — што мне рабіць з гэтым кавалачкам паперы? Можаш запячы ў ім селядзец, калі хочаш!
I пайшла назад на сваё месца.
— Надта цягамотны гэты зырк, — сказала яна Томі і Аніцы. — He зашкодзіць трошкі паспаць. Але пабудзіце мяне, калі яшчэ спатрэбіцца мая дапамога.
Яна адкінулася на фатэлі і тут жа заснула. Так Піпі прахрапела ўвесь той час, пакуль клоўны, шпагаглытальнікі і людзі-змеі паказвалі свае ўменні Томі, Аніцы і астатняй публіцы ў цырку.
— Я думаю, што Піпі ўсё адно была найлепшая, — шапнуў Томі Аніцы.
ПІПІ ПРЫМАЕ у ГОСЦІ ЗЛАДЗЕЯЎ
Пасдя Піпінага выступлення ў цырку ў горадзе не засталося ніводнага чалавека, каму не было б вядома, што яна жахліва моцная. Пра гэта нават напісалі ў газеце. Але людзі, якія жылі ў іншых месцах, не ведалі, хто такая Піпі.
Аднойчы цёмным восеньскім вечарам па дарозе праз вілу «Напракудзілу» ішлі два бадзягі. Гэта былі адпетыя зладзеі, якія выправіліся ў дарогу па сельскай мясцовасці, каб знайсці каго-небудзь, каго можна абкрасці. Убачыўшы, што на віле «Напракудзіле» гараць вокны, яны вырашылі зайсці папрасіць бутэрброд.
Тым вечарам Піпі, высыпаўшы ўсе свае залатыя манеты на кухонную падлогу, сядзела і лічыда іх. Яна, вядома, не надта ўмеда лічыць, але ўсё адно часам гэтым займалася. Дзеля парадку.
— ... семдзесят пяць, семдзесят шэсць, семдзесят сем, семдзесят восем, семдзесят дзевяць, семдзесят дзесяць, семдзесят адзінаццаць, семдзесят дванаццаць, семдзесят трынаццаць, семдзесят сямнаццаць... фух, ажно ў горле семдзясіць! Бываюць жа ўрэшце нейкія іншыя абылічбы для аблічэння, вось нешта прыгадваецца: сто чатыры, тысяча, словам, цэлая куча грошай, — сказала Піпі.
I тут у дзверы пагрукалі.
— Заходзьце альбо так і стойце, як сабе хочаце, — крыкнула Піпі. — Я нікога не змушаю!
Дзверы адчыніліся, і зламыснікі ўвайшлі. Здагадайцеся, ці здзівіліся яны, убачыўшы маленькую рудавалосую дзяўчынку, якая зусім адна сядзела на падлозе і лічыла грошы!
— Ты адна дома? — падступна спыталі яны.
— Hi ў якім разе, — сказала Піпі. — Спадар Нільсан таксама дома.
Але зладзеі не ведалі, што Спадар Нільсан быў малпачкай, якая спала ў сваім пафарбаваным у зялёны колер ложку, накрыўшыся лялечнай коўдрай. Яны падумалі, што гэта гаспадара дома звалі Нільсан, і шматзначна пераміргнуліся.
«Можам завітаць крыху папазней», — вось што яны насамрэч падумалі, а Піпі сказалі: — Ой, мы толькі хацелі зірнуць на гадзіннік і дазнацца пра час.
Ад нецярплівасці яны нават забыліся спытацца пра бутэрброд.
— Такія дарослыя здаравезныя дзядзькі, а ніколі не бачылі гадзінніка і не ведаюць, што такое час, — сказала Піпі. — Дзе ж вас выхоўвалі?
У мяне няма гадзінніка, але я вам раскажу, што гэта маленькая круглая штуковіна, якая гаворыць «цік-так», ходзіць-ходзіць, а да дзвярэй не даходзіць. Калі ў вас ёсць яшчэ загадкі, то вывальвайце, — заахвочвальна сказала Піпі. — Дарэчы, «ціктак» — гэта і ёсць час. Здорава я растлумачыла?
Зламыснікі падумалі, што Піпі занадта маленькая, каб знацца на гадзінніках і часе. Яны моўчкі павярнуліся і пайшлі.
— Калі ўжо не можаце сказаць «так», то прынамсі маглі б сказаць «цік» і падзякаваць! — крыкнула Піпі ім услед. — Гэта называецца цік-тактоўнасць! Але заўжды калі ласка, звяртайцеся яшчэ, — сказала Піпі і вярнулася да сваіх грошай.
Зачыніўшы за сабой дзверы, зламыснікі захопдена пацёрлі рукі.
— Бачыў, кодькі там грошай! Нішто сабе! — сказаў адзін з іх.
— Шанцуе часам, — сказаў другі. — Адзінае, што нам трэба дачакацца, пакуль дзяўчо і гэты Нільсан заснуць. Тады мы пракрадземся і накладзем лапы на ўсё гэта.
Яны ўселіся пад дубам у садзе, каб пачакаць. Ліў дождж, 1 яны былі вельмі галодныя, так што чаканне не было прыемным, але думка пра велізарныя грошы іх добра падбадзёрвала.
Ва ўсіх вілах адно за адным гаслі вокны, але ў віле «Напракудзіле» ўсё яшчэ гарэла святло. Бо Піпі вучылася танцаваць шотыс і не хацела класціся, пакуль не пераканаецца, што ў яе напраўду атрымліваецца. Нарэшце пагаслі вокны і на віле. Зламыснікі яшчэ даволі доўга чакалі, каб «гэты Нільсан» напэўна заснуў. Урэшце яны пракраліся да задняга ўваходу, збіраючыся ўзламаць дзверы адмычкамі. Аднак адзін з іх — яго, дарэчы, звалі Блум — зусім выпадкова штурхнуў дзверы. I яны былі незамкнёныя.
— Вось скажы, хіба кемлівыя людзі? — шапнуў ён свайму прыяцелю. — Дзверы адчыненыя!
— Нам жа лепей, — адказаў ягоны прыяцель, чарнавалосы дзяцюк, якога ўсе знаёмыя называлі Граміла Карлсан.
Граміла Карлсан запаліў ліхтарык, і зламыснікі прабраліся на кухню. Там нікога не было. У суседнім пакоі было спальнае месца Піпі, там жа стаяў цацачны ложачак Спадара Нільсана.
Граміла Карлсан адчыніў дзверы і асцярожна зазірнуў унутр. У доме было спакойна і ціха, і здодзей абвёў пакой промнем ліхтарыка. Калі промень дайшоў да ложка Піпі, абодва зламыснікі да свайго здзіўлення не ўбачылі нічога, апроч пары ног на падушцы. Піпі, як звычайна, ляжала галавой пад коўдрай.
— Напэўна, гэта дзяўчо, — шапнуў Граміла Карлсан Блуму. — I яна, відаць, крэпка спіць. Але як думаеш, дзе гэты Нільсан?
— Спадар Нільсан, з вашага дазволу, — пачуўся спакойны голас Піпі. — Спадар Нільсан ляжыць у зялёным цацачным ложачку.
Зламыснікі так напалохадіся, што ледзь не кінуліся наўцёкі. Але потым яны ўсвядомілі тое, што сказала Піпі: што Спадар Нільсан ляжыць у цацачным ложачку. У святле ліхтарыка яны разглядзелі цацачны ложак і малпачку, што ляжала ў ім. Граміла Карлсан не мог утрымацца ад смеху.
— Блум, — сказаў ён. — Спадар Нільсан — гэта малпа, ха-ха-ха.
— А ты думаў, ён хто? — пачуўся спакойны голас Піпі з-пад коўдры. — Газонакасілка?
— Твае мама і тата не дома? — спытаў Блум.
— Не-а, — адказала Піпі. — Яны далёка! Вельміведьмі далёка!
Граміла Карлсан і Блум так узрадаваліся, што захіхікалі.
— Так, дзяўчыначка, — сказаў Граміла Карлсан. — Хадзі сюды, пагутарым з табой!
— Не-а, я сплю, — сказала Піпі. — Што, зноў з загадкамі прыйшлі? У такім выпадку спачатку адгадайце гэтую: што за гадзіннік, які ходзіць-ходзіць, а да дзвярэй не даходзіць?
Але цяпер Блум рашуча скінуў коўдру Піпі.
— Ты ўмееш танцаваць шотыс? — спытала Піпі і сур’ёзна зазірнула яму ў вочы. — Я ўмею!
— Ты так шмат пытаешся, — сказаў Граміла Карлсан. — Можна мы цябе таксама спытаем? Вось, напрыклад, дзе тыя грошы, што нядаўна ляжалі тут на падлозе?
— У чамадане на шафе, — шчыра адказала Піпі.
Граміла Карлсан і Блум ухмыльнуліся.
— Я спадзяюся, ты не будзеш супраць, калі мы іх возьмем, дзетка? — сказаў Граміла Карлсан.
— Бярыце на здароўе, — адказала Піпі. — Я не супраць!
Тады Блум падышоў і спусціў чамадан.
— Я спадзяюся, ты не будзеш супраць, калі я вазьму іх назад, дзетка, — сказала Піпі, злезла з ложка і пайшла на Блума.
Блум нават не зразумеў, як так выйшла, але чамадан шпарка і нязмушана апынуўся ў руцэ Піпі.
— Без жартаў, — злосна сказаў Граміла Карлсан. — Дай сюды чамадан!
Ен моцна схапіў Піпі за руку і паспрабаваў ірвануць на сябе жаданую здабычу.
— Жарцік туды і жарцік сюды, — сказала Піпі і ўзняла Грамілу Карлсана на шафу. Праз хвіліну там жа сядзеў і Блум. Тут абодва зламыснікі спалохаліся. Яны пачалі разумець, што Піпі была не простая дзяўчынка. Але чамадан так іх вабіў, што яны забыліся на свой страх.
— Разам, Блум! — крыкнуў Граміла Карлсан, і яны ўдвох саскочылі з шафы і наваліліся на Піпі, якая трымала чамадан у руцэ. Але Піпі тыцнула іх пальцам так, што яны разляцеліся кожны ў свой кут. He паспелі яны ўстаць, як Піпі ўзяла вяроўку і хутка, як маланка, звязала іх па руках і нагах. Цяпер яны ўжо заспявалі іншую песню.
— Калі ласка, мілая фрэкен, — упрошваў Граміла Карлсан. — Прабач нас, мы ж проста пажартавалі! He крыўдзі нас, мы проста два няшчасныя бедныя бадзягі, якія зайшлі папрасіць паесці.
Блум нават пусціў слязу.
Піпі ўзгрувасціла чамадан назад на шафу, а потым павярнулася да сваіх палонных.
— Хто-небудзь з вас умее танцаваць шотыс?
— Таго-гэтага, — сказаў Граміла Карлсан, — мы абодва ўмеем, я так думаю.
— О, як здорава, — сказала Піпі і запляскала ў ладкі. — Можам трошкі патанцаваць? Разумееце, я толькі што навучылася.
— Ахвотна, — сказаў крыху збянтэжаны Граміла Карлсан.
Піпі ўзяла вялікія нажніцы і разрэзала вяроўку, якая ўтрымлівала яе гасцей.
— Але ў нас няма музыкі, — усхвалявана сказала Піпі.
I тут ёй прыйшда ідэя.
— Ты можаш пайграць на грабеньчыку? — прапанавала яна Блуму. — А я тады патанцую з ім.
Яна паказала на Грамілу Карлсана.
Ну безумоўна, Блум мог пайграць на грабеньчыку. I ён зайграў гучна, на ўвесь дом. Сонны спадар Нільсан прыўзняўся ў ложачку толькі каб убачыць, як Піпі кружыцца з Грамілам Карлсанам. Яна танцавала з надзвычайна сур’ёзным выразам твару і з такой энергіяй, нібыта ад гэтага залежала яе жыццё.
Урэшце Блум ужо не хацеў дзьмуць у грабеньчык: яму невыносна казытала вусны. А ў Грамілы Кардсана, які ўвесь дзень цягаўся па дарозе, пачыналі падкошвацца ногі.