Піпі Доўгая Панчоха  Астрыд Ліндгрэн

Піпі Доўгая Панчоха

Астрыд Ліндгрэн
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Папуры
Памер: 172с.
Мінск 2020
29.77 МБ
Піпі Доўгая Панчоха
Піпі Доўгая Панчоха
Піпі падымаецца на борт
Піпі Доўгая Панчоха
Піпі Доўгая Панчоха
Пiпi доўгая панчоха ў Цiхiм акiяне
— Міленькія, ну яшчэ трошкі, — упрошвала Піпі і працягвала танцаваць.
Блуму і Грамілу Карлсану не заставалася нічога іншага як працягнуць.
А трэцяй ночы Піпі сказала:
— О, я магла 6 танцаваць да чацвярга! Але вы, напэўна, стомленыя і галодныя?
Акурат так яно і было, хоць яны наўрад ці адважыліся б сказаць гэта. Але Піпі дастала з каморы
хлеб, сыр, масла, шынку, халодную смажаніну і малако, і яны разам паселі вакол стала — Блум, Граміла Карлсан і Піпі — і елі, пакуль не раз’еліся так, што сталі амаль як тумбачкі. Піпі наліла трошкі малака сабе ў вуха.
— Гэта дапамагае ад вушнога болю, — сказала яна.
— Небарака, табе вуха баліць? — спытаў Блум.
— Не-а, — адказала Піпі, — але раптам забаліць.
Нарэшце абодва бадзягі ўсталі, горача падзякавалі за падмацунак і папрасілі дазволу пайсці.
— Ах, як цудоўна, што вы завіталі! Няўжо вам напраўду пара ісці? — са шкадаваннем сказала Піпі. — Ніколі я не бачыла кагосьці, хто ўмеў бы танцаваць шотыс, як ты, маё салодкае парасятка, — сказала яна Грамілу Карлсану. — А ты дбайна трэніруйся граць на грабеньчыку, — сказала яна Блуму, — тады не будзе так казытаць.
Калі тыя ўжо стаялі ў дзвярах, Піпі падышла і падарыла кожнаму па залатой манетцы.
— Гэта вы сумленна зарабілі, — сказала яна.
ПІПІ ЗАПРАШАЮЦЬ НА КАВУ
Мама Томі і Анікі запрасіла некалькіх спадарынь на каву і паколькі ўсё адно напякла багата прысмакаў, то падумала, што Томі і Аніка маглі б тады ж запрасіць і Піпі. Менш будзе клопату з дзецьмі, думала мама.
Томі і Аніка шчыра ўзрадаваліся такой прапанове і адразу ж пабеглі да Піпі. Піпі была ў садзе 1 палівала апошнія змарнелыя кветкі са старой іржавай лейкі. Паколькі акурат у той дзень прайшоў ладны дождж, Томі сказаў, што гэта, мусіць, непатрэбна.
— Добра табе так казаць, — абурылася Піпі. — А я ўсю ноч праляжала, не спаўшы, у чаканні, як выйду папаліваць, і ніякаму дожджыку я не дазволю перашкодзіць мне, зарубі гэта сабе на носе!
Тады наперад выступіла Аніка з дзівоснай навіной пра запрашэнне на каву.
— Запрашэнне... для мяне?! — выгукнула Піпі і так расхвалявалася, што пачала паліваць
Томі замест ружавага куста. — О, як жа гэта будзе! Ой, як я расхвалявалася! А раптам я не змагу добра паводзіцца?
— Ды зможаш ты, — сказала Аніка.
— Я ў гэтым не так упэўненая, — сказала Піпі. — Павер мне, я буду намагацца, але колькі разоў ужо такое было, што я паводзілася лепей няма куды, а людзі лічылі, што мае паводзіны дрэнныя. У моры мы такімі рэчамі ніколі не пераймаліся. Але я абяцаю, што з усіх сіл буду сёння старацца, каб вам не давялося саромецца за мяне.
— Цудоўна, — сказаў Томі, і яны з Анікай паспяшаліся пад дажджом назад дадому.
— А трэцяй гадзіне, не забудзься, — крыкнула Аніка, вызірнуўшы з-пад парасона.
А трэцяй гадзіне выкшталцоная фрэкен ступіла на прыступкі вілы сям’і Сетэргрэнаў. Гэта была Піпі Доўгая Панчоха.
Свае рудыя валасы яна для разнастайнасці распусціла, 1 яны ляжалі львінай грывай. Вусны яна падмалявала ярка-чырвонай крэйдай, а бровы начарніла так, што выглядала амаль небяспечнай.
Той жа чырвонай крэйдай яна зафарбавала ўсе пазногці, а на чаравікі прычапіла вялікія зялёныя банты.
— Я напэўна буду самая прыгожая на гэтым свяце, — задаволена прамармытала яна сабе пад нос, калі званіла ў дзверы.
У гасцёўні сям’і Сетэргрэнаў сядзелі тры вытанчаныя спадарыні, а таксама Томі, Аніка і іх мама. Быў накрыты цудоўны стол для піцця кавы, а ў каміне гарэў агонь. Спадарыні вялі спакойную гутарку паміжсобку, а Томі і Аніка сядзелі на канапе і глядзелі альбом. Усё было ціхамірна.
I раптам нешта парушыла цішыню.
— Да збро-о-о-і! — пачуўся з калідора пранізлівы крык, і ў наступны міг на парозе з’явілася Піпі Доўгая Панчоха.
Яна крыкнула так гучна і так нечакана, ажно спадарыні падскочылі.
— Атрад, кро-кам РУШ! — прагучаў наступны крык, і Піпі прамаршыравала проста да фру Сетэргрэн.
Атрад, СТОЙ!
Яна спынілася.
— Рукі напе-е-РАД! Раз-ДВА! — крыкнула яна, схапіла абедзвюма рукамі руку фру Сетэргрэн і сардэчна яе патрэсла.
— Каленкі са-а-ГНУЦЬ! — крыкнула яна і зграбна зрабіла кніксен.
Яна ўсміхнулася фру Сетэргрэн і сказала звычайным голасам:
— Насамрэч я жудасна саромеюся. Калі б я не ўзяла над сабой камандаванне, я так і стаяла б у калідоры, упарцілася і не наважвалася ўвайсці.
Потым Піпі кінулася да астатніх спадарынь і расцалавала іх у шчокі.
— Шарман, шарман, маё шанаванне, — прыгаворвала яна, бо аднойчы чула, як вытанчаны спадар гэтак размаўляў са спадарыняй.
Потым яна ўселася на найлепшае крэсла, якое прыкмеціла. Фру Сетэргрэн думала, што дзеці будуць бавіцца наверсе, у пакоі Томі і Анікі, але Піпі спакойна засталася сядзець, яна пляснула сябе па каленях і сказала, глянуўшы на накрыты столік:
— Выглядае смачна. Калі мы пачынаем?
У тую ж хвілю, трымаючы жбанок для кавы, увайшла Эла, пакаёўка сям’і, і фру Сетэргрэн сказала:
— Калі ласка!
— Цур я першая! — крыкнула Піпі і ў два крокі апынулася ля стала.
Яна нагрэбла столькі пячэння, колькі змясцілася на яе талерку, шпурнула пяць кавалкаў цукру ў кубак кавы, выліла туды ж палову жбанка вяршкоў і вярнулася назад на сваё крэсла са здабычай, у той час як спадарыні нават не паспелі падысці да стала.
Піпі выцягнула перад сабой ногі, змясціўшы талерку з пячэннем паміж ступакамі. Потым яна ўзялася так жвава мачаць пячэнне ў каву і адпраўляць у рот, што не магла пры гэтым вымавіць ні слова, як ні старалася. Адным махам яна з’ела ўсё сваё пячэнне. Тады яна ўстала і, пляскаючы па талерцы, як па бубне, пайшла да стала пагдядзець, ці не застадося там яшчэ. Спадарыні няўхвальна пазіралі на Піпі, але яна гэтага не заўважала. 3 вясёлым балбатаннем яна абышла стол, то тут, то там хапаючы пячэнне.
— Так міла, што мяне запрасілі, — сказала яна. — Ніколі раней мяне не запрашалі на каву.
На стале красаваўся вяршковы торт. Яго сярэдзінка была ўпрыгожаная чырвоным марцыпанам. Піпі глядзела на яго, трымаючы рукі за спінай. Раптам яна нахілілася і схапіла марцыпан ротам. Але сагнулася яна занадта парывіста, і калі ўзнялася, увесь яе твар быў заляпаны вяршкамі.
— Ха-ха-ха, — зарагатада Піпі, — цяпер мы можам гуляць у жмуркі, вода ў нас ужо ёсць. Я нічога не бачу.
Яна высунуда язык і здізала ўвесь крэм.
— Гэта быў жахдівы няшчасны выпадак, — сказала яна. — Аде не выкідаць жа цяпер торт, лепей я яго з’ем.
Так яна і зрабіла. Яна накінулася на яго з лапаткай, і за кароткі час торт знік.
Піпі задаволена паляпада сябе па жываце. Фру Сетэргрэн ненадоўга адлучалася на кухню і не ведала, што здарылася. Але іншыя спадарыні вельмі строга глядзелі на Піпі. Напэўна, ім таксама хацелася з’есці па кавалачку торта. Піпі заўважыла, што яны выглядаюць незадаволенымі, і вырашыла ўзняць іх дух.
— Вам не трэба засмучацца праз такую маленькую прыкрасць, — сказала яна суцяшальна. — Галоўнае — каб усе былі здаровенькія. А ў гасцях трэба весяліцца.
Яна ўзяла місачку з цукрам і высыпала кавалкі цукру на падлогу.
— Аёй-аёй! — пранізліва закрычала яна. — Як я магла так памыліцца? Разумееце, я думала, там рассыпны цукар. Але што здарылася, тое здарылася. Калі рассыплеш тое, што трэба грызці, давядзецца грызці тое, што трэба рассыпаць.
3 гэтымі словамі яна ўзяла цукарніцу, якая стаяла на стале, нацерусіла на язык крыху рассыпнога цукру і старанна паклацала зубамі.
— Вось так, — сказала яна, — калі гэта не дапаможа, то ўжо нічога не дапаможа.
Потым яна ўзяла цукарніцу і насыпала даволі шмат цукру на падлогу.
— Прашу адзначыць, што гэта рассыпны цукар, — сказала яна. — Так што я ў сваім поўным праве. Нашто трымаць рассыпны цукар, калі яго нельга рассыпаць, хацела б я ведаць. Вы заўважылі, як весела хадзіць па падлозе, пасыпанай
цукрам? — спытала яна ў спадарынь. — Аднак яшчэ больш здораўска — хадзіць па ёй басанож, — працягнула яна і скінула свае шкарпэткі і чаравікі. — Мяркую, вам таксама варта паспрабаваць, бо даю слова, гэта самы здораўскі спосаб.
Але тут прыйшла фру Сетэргрэн і, убачыўшы рассыпаны цукар, схапіла Піпі за руку і адвяла на канапу да Томі і Анікі. Сама яна запрасіла спадарынь выпіць па другім кубачку. Тое, што знік торт, яе толькі ўзрадавала. Яна падумала, што госці так упадабалі яго, што ўвесь з’елі.
Піпі, Томі і Аніка ціхмяна перамаўляліся на KaHane. У каміне патрэскваў агонь. Спадарыні выпілі па другім кубачку кавы, і ўсё зноў было ціха і спакойна. I, як часам здараецца ў гасцях, спадарыні завялі гутарку пра сваіх пакаёвак. Напэўна, не такія ўжо добрыя дасталіся спадарыням пакаёўкі, бо гаспадыні імі зусім не былі задаволеныя і сыходзіліся ў тым, што лепш не мець ніякіх пакаёвак. Нашмат лепей усё рабіць самім, бо тады прынамсі ведаеш, што ўсё будзе зроблена належным чынам.
Піпі, седзячы на канапе, слухала, і, каді спадарыні ненадоўга прыпыніліся, сказала:
— У маёй бабулі колісь была пакаёўка на імя Малін. Яна неяк абмарозіла ступні, але ва ўсім астатнім была нармальная. Адно што, калі прыходзілі чужыя, яна кідалася на іх і кусала за ногі. I брахала! Ой, як жа яна брахала! Уся вуліца чула. Але яна проста так гулялася. Праўда, госці ніколі гэтага не разумелі. Аднойчы, калі Малін толькі ўладкавалася, да бабулі прыйшла адна старая, жонка пастара. Калі Малін падскочыла і ўсадзіла зубы ў худую нагу кабеты, тая так узвыла, што Малін напалохалася і сціснула зубы яшчэ мацней. А расціснуць ужо не магла. Яна захрасла ў жонцы пастара ажно да пятніцы. I бабулі ў той дзень давялося самой абіраць бульбу. Але нарэшце гэта было зроблена належным чынам. Яна абірала так дбайна, што напрыканцы не засталося зусім ніякай бульбы. Адны лупіны! Але пасля пятніцы жонка пастара ніколі не хадзіла ў госці да маёй бабулі. Нешта яна зусім не разбірадася ў забавах. А Малін мела такі вясёлы нораў! Хоць нельга адмаўляць, што часам яна была занадта крыўдлівая. Аднойчы бабуля заехала ёй відэльцам у вуха, дык тая надзьмулася на цэлы дзень.
Піпі аглядзелася вакол і добразычліва ўсміхнулася.
— Ага, Малін была такая, — сказала Піпі.
Пры гэтым яна круціла вялікімі пальцамі адзін праз адзін.
Спадарыні зрабілі выгляд, быццам нічога не пачулі. Яны працягвалі сваю гутарку.
— Калі б мая Роса быда прынамсі ахайная, — сказала фру Бергрэн, — то я, напэўна, магла б яе пакінуць. Але яна сапраўдная свіння.