Піпі Доўгая Панчоха
Астрыд Ліндгрэн
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Папуры
Памер: 172с.
Мінск 2020
Паліцэйскія выглядалі крыху збянтэжанымі, калі Піпі саскочыла, але збянтэжыліся яшчэ болып, калі, балансуючы, вярнуліся назад з разлікам спусціцца па драбінах. Спачатку яны жахліва раззлаваліся і закрычалі Піпі, якая стаяла ўнізе і глядзела на іх, каб яна прыставіла драбіны, a то яна пабачыць ад іх ужо іншае абыходжанне.
— Чаго вы такія злыя? — з папрокам сказала Піпі. — Мы ж гуляемся ў даганялкі, а для гэтага трэба быць сябрамі!
Паліцэйскія крыху падумалі і нарэшце адзін з іх сказаў сарамлівым голасам:
— Дзетка, ці не будзеш ты ласкавая прыставіць лесвіцу, каб мы маглі спусціцца?
— Калі ласка, — сказала Піпі і імгненна прыставіла лесвіцу. — А потым мы можам разам папіць кавы.
Паліцэйскія, аднак, павялі сябе падступна, бо як толькі спусціліся на зямлю, кінуліся да Піпі з крыкам:
— Ну, зараз ты атрымаеш, гадкае дзяўчо!
Але Піпі на гэта сказала:
— He, болып у мяне няма часу на гульні. Хоць прызнаю, што гэта было забаўна.
Крэпка ўхапіўшы абодвух паліцэйскіх за рамяні, яна вынесла іх па садовай сцяжыне за брамку. Там яна пасадзіла іх на дарогу, і прайшло нямала часу, перш чым яны ачомаліся і заварушыліся.
— Пачакайце крыху! — крыкнула Піпі і пабегла на кухню. Назад яна выйшла з дзвюма пячэнькамі ў форме сэрцайкаў і сказала дружалюбна:
— Хочаце пакаштаваць? Яны крыху падгарэлі, але гэта не страшна.
Потым яна вярнулася да Томі і Анікі, якія стаялі з круглымі вачыма і толькі дзівіліся. А паліцэйскія паспяшадіся назад у горад і сказалі там усім цётачкам і дзядзечкам, што Піпі зусім не пасуе для дзіцячага дома. А пра тое, як яны пабывалі на даху, яны не расказвалі. I цётачкі і дзядзечкі вырашылі, што лепш дазволіць Піпі застацца жыць на віле «Напракудзіле». А калі раптам яна пажадае пайсці ў школу, то хай тады дбае пра гэта самастойна.
Тым часам Піпі, Томі і Аніка цудоўна прабавілі пасляабедзенны час. Яны працягнулі перарванае піццё кавы. Піпі з’ела чатырнаццаць імбірных пячэнек, а потым сказала:
— Пад сапраўднымі паліцэйскімі я мела на ўвазе не такое. Не-не! Гэтыя зашмат чаўплі пра дзіцячы дом, мнаганожанне і Лісабон.
Потым яна вынесла каня, і яны ўсе разам пакаталіся на ім. Аніка спачатку забаялася і не хацела, але калі пабачыла, як весела катаюцца Томі і Піпі, то перадумала. Піпі пасадзіла на каня і Аніку таксама. Конь скакаў па садзе, і Томі спяваў:
— Галопам скачам з трум-ба-бумам.
Калі Томі і Аніка ўвечары леглі спаць, Томі сказаў:
— Аніка, як думаеш, гэта ж добра, што Піпі пераехала сюды?
— Яшчэ як добра, — адказала Аніка.
— Я нават не памятаю, ува што мы раней гуляліся, пакуль яна сюды не пераехала. А ты памятаеш?
— Ну, мы гулялі ў кракет і ўсякае такое, — сказала Аніка. — Але з Піпі неяк больш здораўска, я думаю. I коні, 1 што заўгодна!
ПІПІІДЗЕ УШКОЛУ
Безумоўна, Томі і Аніка хадзілі ў школу. Штораніцы а восьмай, узяўшыся за рукі, з падручнікамі пад пахай, яны неахвотна выпраўляліся туды.
Тым часам Піпі збольшага часала свайго каня і апранала Спадара Нільсана ў касцюмчык. Альбо займалася ранішняй гімнастыкай, што выглядала наступным чынам: яна станавілася роўна, а потым сорак тры разы запар кулялася ў падскоках. А пасля садзілася на кухонны стол і ціхамірна выпівала вялікі кубак кавы ды з’ядала бутэрброд з сырам.
Томі і Аніка заўжды з тугою глядзелі ў бок вілы «Напракудзілы», калі ішлі ў школу. Нашмат ахвотней яны б пагулялі з Піпі. Куды лягчэй было б трываць школу, каб прынамсі і Піпі туды хадзіла.
— Уяві, як было б здорава разам вяртацца са школы, — сказаў Томі.
— I разам хадзіць туды, — дадала Аніка.
Чым даўжэй яны так разважалі, тым болей шкадавалі, што Піпі не школьніца, і нарэшце яны вырашылі паспрабаваць угаварыць яе пайсці ў школу.
— Ты не ўяўляеш, якая ў нас добрая настаўніца, — хітра сказаў Томі Піпі, калі пасля абеду яны з Анікай прыйшлі на вілу «Напракудзілу», спярша старанна зрабіўшы хатнія заданні.
— Каб ты толькі ведала, як жа весела ў школе, — запэўнівала Аніка. — Я ашалела б, калі б не магла туды хадзіць.
Піпі сядзела на зэдліку і мыла ногі ў балеі. Яна нічога не сказала, а толькі пакруціла пальцамі ног так, што вада расплюхалася вакол.
— Там не трэба быць жахліва доўга, — працягнуў Томі, — толькі да другой гадзіны.
— Ага, а потым у нас будуць калядныя канікулы, і велікодныя канікулы, і летнія канікулы, — сказала Аніка.
У задуменні Піпі закусіла вялікі палец на назе, але ўсё яшчэ нічога не сказала. Раптам яна рашуча выплюхнула ўсю ваду на кухонную падлогу, так што ў Спадара Нільсана, які непадалёк іуляўся з люстэркам, цалкам вымаклі штаны.
— Як несправядліва! — абурана сказала Піпі, не зважаючы на роспач Спадара Нільсана. — Як жа гэта несправядліва! Я не збіраюся гэтага трываць!
— Чаго менавіта? — пацікавіўся Томі.
— Праз чатыры месяцы — Кадяды, і тады ў вас будуць калядныя канікулы. А я, што атрымаю я? — сказала Піпі трагічным голасам. — Ніякіх канікул, нават маленечкіх, — наракала яна. — Гэта трэба мяняць. Я заўтра ж іду ў школу.
Томі і Аніка запляскалі ў далоні ад захаплення.
— Ура! Тады мы чакаем цябе а восьмай перад нашай брамкай.
— Ну не, — сказала Піпі, — так рана я не магу. I, дарэчы, я, напэўна, паеду ў школу на кані.
Так яна і зрабіла. На наступны дзень роўна а дзясятай гадзіне яна вынесла каня з веранды, і ўжо праз імгненне ўсе людзі ў маленькім гарадку кінуліся да вокнаў паглядзець, як панёс конь. Дакладней, яны думалі, што конь панёс. Але гэтак не было. Проста Піпі крыху спяшалася ў школу. Дзікім галопам конь занёс яе на шкодьны двор, Піпі саскочыла на хаду, прывязала каня да дрэва і ўварвалася ў клас, бразнуўшы дзвярыма так, што
Томі, Аніка і іх мілыя аднакласнікі падскочылі на сваіх месцах.
— Здарова! — пракрычала Піпі, памахаўшы сваім вялікім капелюшом. — Я паспела да мнаганожання?
Томі і Аніка расказвалі сваёй настаўніцы, што прыйдзе новая дзяўчынка, якую завуць Піпі Доўгая Панчоха. Настаўніца таксама чула тое, што гаварылі пра Піпі ў гарадку. Паколькі настаўніца быда ведьмі добрай і мілай фрэкен, яна вырашыла зрабіць усё, каб Піпі спадабалася ў школе.
Піпі плюхнулася на вольнае месца за партай, хоць ніхто ёй не прапаноўваў. Але настаўніца, не зважаючы на бесцырымонныя паводзіны дзяўчынкі, толькі зычліва сказала:
— Рада вітаць цябе ў школе, мілая Піпі. Спадзяюся, што табе тут спадабаецца і ты сапраўды шмат чаму навучышся.
— Ага, а я разлічваю атрымаць калядныя канікуды, — сказала Піпі. — Я дзеля гэтага прыйшла. Справядлівасць перадусім!
— Спачатку назаві мне сваё поўнае імя, — сказала настаўніца, — і тады я запішу цябе ў школу.
— Мяне завуць Піпілота Цыкорыя Гардзіна Правіянта Эфраімаўна Доўгая Панчоха, дачка капітана Эфраіма Доўгай Панчохі, колісь жаху сямі мораў, на сёння ціхаакіянскага караля. Піпі — гэта маё скарочанае імя, бо тата дічыў, што «Піпілота» занадта доўга вымаўляць.
— Вось як, — сказала настаўніца, — тады мы таксама будзем называць цябе Піпі. Але давай зараз крыху праверым твае веды, — працягнула яна. — Ты ж вялікая дзяўчынка, і напэўна ўжо ведаеш шмат. Можам пачаць з матэматыкі. Што ж, Піпі, скажы, калі ласка, колькі будзе сем плюс пяць?
Піпі пагдядзела на яе здзіўлена і сярдзіта. Потым яна сказала так:
— Паслухай, калі ты сама гэтага не ведаеш, то не разлічвай, што я табе буду гэта расказваць!
Усе дзеці спалохана пагдядзеді на Піпі. А настаўніца растлумачыла ёй, што ў школе нельга размаўляць падобным чынам. Нельга звяртацца да настаўніцы на «ты», замест гэтага трэба называць яе «фрэкен».
— Прабачце, калі ласка, — са шкадаваннем сказала Піпі. — Я не ведала. Я больш так не буду.
— Я спадзяюся на гэта, — сказала настаўніца. — I я табе скажу, што сем плюс пяць будзе дванаццаць.
— Вось бачыш, — абурылася Піпі. — Ты і сама гэта ведала, дык чаго тады пытаешся? О, што ж я за дурніца, зноў сказала табе «ты». Прабач, — выбачылася яна і моцна ўшчыкнула сябе за вуха.
Настаўніца зрабіла выгдяд, што нічога не заўважыда. Яна працягнула:
— Што ж, Піпі, колькі, на тваю думку, будзе восем плюс чатыры?
— Прыблізна шэсцьдзясят сем, — выказала здагадку Піпі.
— Безумоўна, не, — сказала настаўніца, — восем плюс чатыры будзе дванаццаць.
— Так, мая красачка, гэта неяк дадёка зайшло, — сказала Піпі. — Ты ж сама раней сцвярджала, што гэта сем пдюс пяць дае дванаццаць. Нават у школе мусіць быць нейкі парадак. Калі ты, як маленькая, захапляешся такой лухтой, то чаму б табе не адсесці ў куток і не заняцца матэматыкай самастойна, а нас не чапаць, каб мы маглі гуляцца ў даганялкі. Ох, я зноў сказала табе «ты»! — спало-
хана выгукнула яна. — Ці можаш ты дараваць мне гэты апошні разок, надалей я буду старацца памятаць пра гэта трошкі лепей.
Настаўніца сказала, што даруе. Але больш яна не лічыла, што варта яшчэ займацца з Піпі матэматыкай. Замест гэтага яна пачала апытваць іншых дзяцей.
— Томі, можаш адказаць мне на наступнае пытанне, — сказала яна. — Калі ў Лісы было сем яблыкаў, а ў Акселя — дзевяць, колькі ўсяго яблыкаў у іх было?
— Сапраўды, Томі, адкажы, — падала голас Піпі. — Заадно можаш і мне адказаць на такое пытанне: калі Лісе забалеў жывот, а Акселю забалеў жывот яшчэ болей, то хто вінаваты і адкуль яны сцягнулі яблыкі?
Настаўніца зноў зрабіла выгляд, што нічога не пачула, і павярнулася да Анікі.
— Зараз ты, Аніка, атрымаеш задачу: Гўстаў пайшоў на экскурсію са сваімі аднакласнікамі. Перад экскурсіяй у яго была адна крона, а калі ён вярнуўся дахаты, у яго было 7 эрэ. Колькі ён выдаткаваў?
— Цікавенька, — сказала Піпі, — мне яшчэ хочацца даведацца, чаму ён такі марнатравец, ці купляў ён ліманад і ці добра памыў вушы перад экскурсіяй.
Настаўніца вырашыла, што бадай хопіць матэматыкі. Яна падумала, што, магчыма, Піпі больш спадабаецца чытанне. Таму яна дастала прыгожую картку, на якой быў намаляваны вожык. Над вожыкам была надрукаваная літара «і».
— Зараз, Піпі, будзе нешта вясёлае, — таропка сказала яна. — Тут ты бачыш калючага вожыка з іголкамі. Слова «іголка» пачынаецца на літару «і».
— Ну, у гэта я ніколі не паверу, — сказала Піпі, — выглядае як палачка, а зверху — бы мушка насядзела. I пры чым тут вожык да мушынай пэцканіны?
Настаўніца дастала наступную картку, на якой была намаляваная змяя, і растлумачыла Піпі, што літара побач з малюнкам называецца «зэ».