Піпі Доўгая Панчоха
Астрыд Ліндгрэн
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Папуры
Памер: 172с.
Мінск 2020
— Як жа ён тады мог жыць? — здзіўлена спытаў Томі.
— А ён і не мог, — сказала Піпі. — Памёр з чыстай упартасці. Васямнаццатага кастрычніка. Пахавалі дзевятнаццатага. А дваццатага праз фортку заляцела ластаўка і адклала яйкі ў ластаўчына гняздо, якое стаяла на стале. Так што ў любым выпадку гняздо прыдалося. Ніякай шкоды не здарылася, — весела сказала Піпі.
Потым яна задуменна паглядзела на дзяўчынку, якая стаяла зусім ашалелая.
— Неяк дзіўна ты выглядаеш, — сказала Піпі. — Што цябе бянтэжыць? Ці не думаеш ты, што я сяджу тут і маню табе? Так, хіба?! Дык кажы тады, — пагрозліва сказала Піпі, закасваючы рукавы.
— Зусім не, — спалохана сказала дзяўчынка. — He тое, каб я хацела сказаць, што ты маніш, але...
— Вось ты не хацела, — сказала Піпі, — аднак менавіта гэта я і раблю. Я хлушу так, што ў мяне язык чарнее, хіба не заўважна? Ты сапраўды думаеш, што дзіця можа пражыць без ежы з траўня па кастрычнік? Зусім не, я ведаю, што яны могуць цудоўна абыходзіцца без ежы тры-чатыры месяцы, аде з траўня па кастрычнік — гэта лухта. Ты ж
разумееш, што гэта чыстая мана. Ты не павінна дазваляць людзям дурыць табе галаву.
Гэтым разам дзяўчынка пайшла і больш не абарочвалася.
— Што за легкаверны народ, — сказала Піпі Томі і Аніцы. — 3 мая па кастрычнік, што за лухта!
I яна крыкнула ўслед дзяўчынцы:
— He бачылі мы твайго тату! За ўвесь дзень мы не бачылі ніводнага лысага. Але ўчора іх прайшло міма сямнаццаць штук. Пад ручкі!
Сад Піпі быў проста чароўны. Дагледжаным ён не быў, хутчэй наадварот, але там расла цудоўная, ніколі не стрыжаная трава і цвілі старыя ружавыя кусты з безліччу белых, жоўгых і ружовых руж, не надта прыгожых, але з дзівосным водарам. Таксама там расло даволі шмат пладовых дрэў і — найлепшае — некалькі пракаветных дубоў і вязаў, па якіх так здорава было лазіць.
У садзе Томі і Анікі дрэваў для лажання бракавала, а мама заўжды вельмі баядася, што дзеці зваляцца і паб’юцца. Таму раней яны лазілі не так і шмат. Але цяпер Піпі сказала:
— А ці не залезці нам на гэты дуб?
Томі імгненна саскочыў з брамкі ў захапленні ад прапановы. Аніка крыху болып вагалася, але, убачыўшы на камлі вялікія наросты, на якія можна абапірацца, яна таксама падумала, што было б здорава паспрабаваць.
За пару метраў над зямлёй дуб дзяліўся на два камлі, і на разгалінаванні ўтвараўся як бы маленькі пакойчык. Неўзабаве ўсе трое дзяцей ужо сядзелі там. Над іх галовамі зялёнай столлю раскінулася вершаліна дуба.
— Мы маглі б папіць тут кавы, — сказала Піпі. — Я зганяю на кухню звару трошкі.
Томі і Аніка запляскалі ў ладкі і закрычалі «ўра».
Даволі хутка Піпі ўправілася з варкай кавы. А булачкі яна спякла яшчэ ўчора. Яна стала пад дубам і пачала падкідаць кубкі. Томі і Аніка іх лавілі. Часам лавіў дуб, таму два кубачкі пабіліся. Але Піпі збегала па новыя. Затым настала чарга булачак, і яны даволі доўга мільгацелі ў паветры. Яны прынамсі не разбіваліся. Нарэшце Піпі залезла наверх з кававым жбанком у руцэ, вяршкі ў яе былі ў бутэльцы, а цукар у скрыначцы.
«Ніколі кава не смакавала так добра», — думалі Томі і Аніка. Дома ім не дазвалялі піць каву, толькі ў гасцях. А цяпер яны акурат былі ў гасцях. У Анікі кава трошкі пралілася на калені. Спачатку быдо цёпла і мокра, а потым зрабілася холадна і мокра, але Аніка сказала, што нічога страшнага.
Калі каву выпілі, Піпі пакідала кубачкі ўніз на траву.
— Хачу праверыць, наколькі трывалую парцаляну робяць у нашы дні, — сказала яна.
Адзін кубачак і ўсе тры сподкі нейкім дзівам ацалелі. У жбанка для кавы толькі носік адбіўся.
Раптам Піпі ўзяла і палезла вышэй па дрэве.
— Вы толькі паглядзіце, што тут, — крыкнула яна. — Дуб унутры пусты!
Проста ў камлі была вялікае дупло, не бачнае дзецям за лістотай.
— Ой, а можна і мне паглядзець? — спытаў Томі.
Але адказу ён не атрымаў.
— Піпі, ты дзе? — крыкнуў ён устурбавана.
I тут яны пачулі голас Піпі, але не зверху, а глыбока знізу.
— Я ўнутры дрэва. Дупло даходзіць да зямлі. Калі я гляджу ў шчылінку, то бачу жбанок для кавы знадворку.
— А як ты зараз вылезеш? — крыкнула Аніка.
— Я ніколі не вылезу, — адказала Піпі. Я застануся тут да пенсіі. I вы будзеце скідаць мне ежу праз дупло. Пяць-шэсць разоў на дзень.
Аніка заплакала.
— Што за гора-журба? — спытала Піпі. — Спускайцеся лепей сюды таксама, будзем гуляцца, быццам мы гібеем у астрозе.
— Hi за што, — сказала Аніка.
Дзеля бяспекі яна зусім злезла з дрэва.
— Аніка, а я цябе бачу праз шчылінку, — крыкнула Піпі. — He наступі на кававы жбанок! Гэта прыстойны жбанок паважнага веку, ніколі нікому шкоды не зрабіў, не ягоная віна, што ў яго больш няма носіка.
Аніка наблізілася да дрэва і праз шчылінку ўбачыда кончык пальца Піпі. Гэта яе вельмі суцешыла, але яна ўсё адно трывожылася.
— Піпі, ты сапраўды не можаш выбрацца? — спытала яна.
Палец Піпі знік, і ўжо праз якое імгненне яе твар паказаўся з дупла ў дрэве.
— Напэўна, магу, калі добра пастараюся, — сказала яна і развяла лістоту рукамі.
— Вылезці было так лёгка? — сказаў Томі, які ўсё яшчэ заставаўся на дрэве. — Тады я таксама хачу спусціцца трошкі пагібець.
— Думаю, усё-ткі мы возьмем драбіны, — сказала Піпі.
Яна вылезла з дзіры і спрытна спаўзла на зямлю. Потым збегала па драбіны, зацягнула іх на дрэва і спусціла ўніз у дупло.
Томі дзіка хацеў трапіць у дупло. Ускараскацца да яго было сапраўды цяжка, бо дупло знаходзілася высока, але Томі быў смелы. Таксама ён не забаяўся залезці ў цёмную паражніну. Аніка ўбачыла, як ён знік, і расхвалявалася, ці ўбачыць яго калі-небудзь яшчэ. Яна паспрабавала зазірнуць у шчыліну.
— Аніка, — пачула яна голас Томі. — Ты не ўяўляеш, як тут цудоўна. Абавязкова залазь сюды. Гэта зусім бяспечна, калі ёсць драбіны, па якіх можна спусціцца. Калі ты хоць раз залезеш, то
потым ужо не захочаш рабіць болып нічога іншага.
— Ты ўпэўнены? — спытала Аніка.
— На ўсе сто, — сказаў Томі.
Тады Аніка з дрыготкай у нагах зноў ускараскалася на дуб, і Піпі дапамагла ёй адолець апошні самы складаны адрэзак. Аніка крыху адхіснулася, убачыўшы, як цёмна ўнутры дрэва. Але Піпі трымала яе за руку і падбадзёрвала.
— He бойся, Аніка, — пачула яна Томі знізу. — Я бачу твае ногі — калі ты будзеш падаць, я цябе злаўлю.
Але Аніка не ўпала, а шчасліва спусцілася да Томі. Праз імгненне следам спусцілася Піпі.
— Ну, хіба не здорава тут? — спытаў Томі.
I Аніка вымушана была прызнаць, што сапраўды здорава. Тут зусім не было так цёмна, як яна чакала, бо праз шчыліну прабівалася святло. Аніка падышла да яе і праверыла, ці зможа і яна ўбачыць жбанок для кавы на траве знадворку.
— Тут у нас будзе хованка, — сказаў Томі. — Ніхто не здагадаецца, што мы тут. А калі нас
будуць шукаць знадворку, мы зможам глядзець на іх у шчыліну. I смяяцца.
— Можам узяць дубчык, прасунуць праз шчыліну і казытаць іх, — сказала Піпі. — Каб яны думалі, што гэта прывіды.
Уявіўшы гэта, дзеці так развесяліліся, што разам абняліся ўсе трое. Тут прагучаў гук гонга, які азначаў, што Томі і Аніцы трэба ісці дадому абедаць.
— Эх, што за дурата, — сказаў Томі. — Нам трэба ісці дадому. Але мы прыйдзем сюды заўтра, як толькі вернемся са школы.
— Прыходзьце, — сказала Піпі.
Яны палезлі наверх па драбінах — спачатку Піпі, потым Аніка і апошнім Томі. Гэтак жа яны спусціліся з дрэва — спачатку Піпі, потым Аніка і апошнім Томі.
ПІПІ ЛАДЗІЦЬ ПІКНІК
Сёння нам не трэба ў школу, — сказаў Томі Піпі, — бо ў нас санітарны дзень.
— Ха, — выгукнула Піпі, — несправядлівасць адна за адной! А мне не даюць ніякага санітарнага дня, хоць мне б ён прыдаўся. Вы толькі паглядзіце, у якім стане кухонная падлога! Але, дарэчы, — тут яна ўсміхнулася, — калі разважыць, то я і без санітарнага дня магу папрыбірацца. I гэтым я займуся проста зараз, санітарны дзень ці не санітарны. Паглядзела б я на таго, хто можа мяне спыніць! Сядайце на стол, каб не стаяць у мяне на шляху.
Томі і Аніка паслухмяна залезлі на стол, туды ж скокнуў і Спадар Нільсан, які прыладзіўся спаць на каленях у Анікі.
Піпі нагрэла вялікі бак вады, які без ваганняў выліла на падлогу. Свае вялізныя чаравікі яна зняла і акуратна паклала ў хлебны кошык. Потым прывязала да голых ступняў дзве шчоткі для абутку
і пачала катацца, як на каньках, па падлозе, так што пырскі разляталіся ва ўсе бакі, калі яна рассякала паверхню вады.
— Мне варта зрабіцца прынцэсай канькабежнага спорту, — сказала Піпі, узняўшы адну нагу дагары так, што шчотка на левай назе адбіла кавалак лямпы на столі. — Прынамсі зграбнасцю і вытанчанасцю я не абдзеленая, — працягнула яна і спрытна пераскочыла цераз крэсла, якое стаяла ў яе на шляху. — Усё, цяпер больш-менш чыста, — нарэшце сказала яна і зняла шчоткі.
— А выціраць падлогу ты не будзеш? — пацікавілася Аніка.
— Не-а, сама высахне на сонцы, — адказала Піпі. — Мяркую, яна не прастудзіцца — галоўнае, каб яна вяла рухавы лад жыцця.
Томі і Аніка злезлі са стала і рушылі па падлозе так асцярожна, як толькі маглі, каб не вымачыцца.
На дварэ ў ярка-сінім небе свяціла сонца. Стаяў такі дзівосны вераснёўскі дзянёк, калі хочацца выправіцца ў лес. Піпі прыйшла ідэя.
— А што, калі нам узяць Спадара Нільсана і пайсці ў маленькі паход?
— Ура-а! — узрадавана закрычалі Томі і Аніка.
— Тады бяжыце дадому і спытайце дазволу ў мамы, — сказала Піпі, — а я пакуль падрыхтую правіянт.
Томі і Аніка пагадзіліся з тым, што гэта добрая прапанова. Яны бегма кінуліся дадому і неўзабаве вярнуліся. Піпі ўжо стаяла перад брамкай са Спадаром Нільсанам на плячы, паходным кіём у адной руцэ і вялікім кошыкам у другой.
Спачатку дзеці крыху прайшліся вясковай дарогай, але потым звярнулі на пашу, дзе цудоўная сцяжынка вілася паміж бяроз і ляшчэўніку. Паступова яны дайшлі да брамкі, а за брамкай была яшчэ прыгажэйшая паша. Але да прахода падышла карова і загарадзіла яго, і было не падобна, што яна мае намер адсунуцца. Аніка крыкнула на яе, Томі смела выступіў наперад і паспрабаваў прагнаць яе, але яна і не падумала зварухнуцца з месца, толькі глядзела на дзяцей сваімі вялікімі каровінымі вачыма. Каб вырашыць пытанне, Піпі паставіла кошык на зямлю, падышла і пераставіла карову, і тая прысаромлена ўцякла ў ляшчэўнік.
— Падумаць толькі, якая бараністая карова, — сказала Піпі і скокнула дзвюма нагамі праз брамку. — Калі так пойдзе, то што ж будзе далей? Відавочна, тое, што бараны скаровяцца! Страшна нават уявіць.