Піпі Доўгая Панчоха  Астрыд Ліндгрэн

Піпі Доўгая Панчоха

Астрыд Ліндгрэн
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Папуры
Памер: 172с.
Мінск 2020
29.77 МБ
Піпі Доўгая Панчоха
Піпі Доўгая Панчоха
Піпі падымаецца на борт
Піпі Доўгая Панчоха
Піпі Доўгая Панчоха
Пiпi доўгая панчоха ў Цiхiм акiяне
— Але гэта за грошы, — сказала Аніка і расціснула кулачок, каб пераканацца, што там дагэтуль ляжаць вялікая бліскучая манетка ў дзве кроны і дзве па пяцьдзясят эрэ.
— Я багатая, як троль, — сказала Піпі, — так што, напэўна, заўжды магу купіць сабе зырк. Хоць калі я завяду болей коней, то можа быць цеснавата. Клоўнаў і тых прыгожых паненак я, відаць, магу змясціць у камору для прасавальнага катка, але з коньмі будзе складаней.
— Ды не трэба купляць цырк, — сказаў Томі, — грошы плацяць за тое, каб прыйсці туды і глядзець, разумееш?
— Ратунку! — крыкнула Піпі і заплюшчыла вочы. — Плаціць грошы за глядзенне?! Я тут днямі хаджу і зыркаю! Хто ведае, на колькі я ўжо назыркада!
Павольна яна расплюшчыла адно вока і, вырачыўшы яго, пачала ім глядзець туды-сюды.
— Ды колькі б ні каштавала, — сказала яна, — але мне трэба зірнуць!
Нарэшце Томі і Аніцы ўсё-ткі ўдалося растлумачыць Піпі, што такое цырк. Тады Піпі пайшла і ўзяла некалькі залатых манет з чамадана. Пасля яна надзела свой капялюш, вялізны, як млынавое кола, і дзеці разам выправідіся ў цырк.
Перад шапіто было поўна народу, а перад акенцам білетнай касы стаяла доўгая чарга, якая паступова дайшла і да Піпі. Яна засунула галаву ў акенца, шырока ўсміхнулася мілай пажылой спадарыні, якая сядзела там, і сказала:
— ,Л,ык колькі каштуе паглядзець на цябе?
Аднак пажылая спадарыня быда замежніцай, яна не зразумела, што Піпі мела на ўвазе, і адказала:
— Мал’енькі дзяўтшынка, гэта каштаваць п’яць крон у п’ершы кляс, тры крон у другі кляс і адзін крона — на стаячы месьц.
— Ага, — сказала Піпі, — але тады паабяцай мне, што ты і па канаце паходзіш.
Томі ўмяшаўся і сказаў, што Піпі хоча атрымаць адзін білет у другі клас. Піпі перадала залатую манету, і пажылая спадарыня недаверліва паглядзела на яе. Яна нават укусіла манету, каб праверыць, ці не падробка. Нарэшце спадарыня
пераканалася, што гэта сапраўды золата, і Піпі атрымала свой білет. А яшчэ — цэлую кучу срэбных манет рэшты.
— Што мне рабіць з усімі гэтымі непрыемнымі белымі грошыкамі? — буркнула Піпі. — Слухай, пакінь іх сабе, каб я магла паглядзець на цябе двойчы са стаячага месяца.
Паколькі Піпі наадрэз адмовілася браць нейкую рэшту, спадарыня памяняла яе білет на першы клас і Томі з Анікай таксама дала білеты першага класа, не ўзяўшы з іх ніякіх грошай. Такім чынам Піпі, Томі і Аніцы дасталіся месцы на вельмі прыгожых чырвоных фатэлях адразу перад манежам. Томі і Аніка некалькі разоў абарочваліся, каб памахаць сваім аднакласнікам, якія сядзелі нашмат далей.
— Што за дзіўная саамская хацінка, — сказала Піпі, агаломшана аглядаючыся. — Але, я гляджу, яны прасыпалі пілавінне на падлогу. He тое, каб я была такая ўжо прыдзіра, але, на мой погляд, выглядае неахайна.
Томі растлумачыў Піпі, што пілавінне ва ўсіх цырках сыплюць на падлогу, каб па ім бегалі коні.
На памосце сядзеў цыркавы аркестр, які раптам грымнуў марш. Піпі дзіка пляскала ў ладкі і падскоквала на крэсле ад захаплення.
— Слухаць таксама платна, ці гэта можна рабіць бясплатна? — спытала яна.
У гэты момант адсунулася завеса ад выхаду для артыстаў, і адтуль у чорным фраку і з бізуном выбег цыркавы канферансье, і разам з ім — дзесяць белых коней з чырвонымі плюмажамі на галовах.
Канферансье шчоўкнуў бізуном, і коні пабеглі кругам па манежы. Канферансье шчоўкнуў яшчэ раз, і тады ўсе коні сталі пярэднімі нагамі на бар’ер, які агароджваў манеж. Адзін з коней спыніўся проста перад месцамі, дзе сядзелі дзеці. Аніцы зусім не спадабалася, што конь быў так блізка, і яна ўціснулася ў фатэль як мага глыбей. Але Піпі нахілілася наперад і, узяўшы каня за капыт, сказала:
— Здарова! Горача вітаю цябе ад імя майго каня. У яго таксама сёння дзень нараджэння, хоць банцікі ў яго ў хвасце, а не на галаве.
На шчасце, Піпі адпусціла нагу каня да таго, як канферансье яшчэ раз шчокнуў бізуном, бо тады коні саскочыді з бар’ера і зноў пабеглі.
Калі нумар скончыўся, канферансье ветліва пакланіўся, і коні пабеглі з манежа. Праз імгненне завеса зноў адкрыдася, і з яе выйшаў асляпляльна белы скакун, а на ягонай спіне стаяда прыгожая спадарыня ў зялёным шаўковым трыко. Яе звалі Міс Кармэнсіта, так было напісана ў праграме.
Скакун пайшоў рыссю па пілавінні, а Міс Кармэнсіта вельмі спакойна стаяла там і ўсміхалася. I тут нешта адбылося. Акурат тады, калі скакун бег міма месца Піпі, нешта шурхнуда ў паветры, і гэта быў не хто іншы, як сама Піпі. I вось яна ўжо стаіць на спіне каня за Міс Кармэнсітай. Міс Кармэнсіту спачатку гэта настолькі ўразіла, што яна ледзь не звалілася з каня. А потым узлавалася. Яна пачала махаць рукамі ў сябе за спінай, каб Піпі саскочыла. Але нічога ў яе не выйшла.
— Грам на дзвесце паспакайней, калі ласка, — сказала Піпі. — He тодькі табе хочацца павесядіцца. He паверыш, але іншыя таксама заплацілі!
Тады Міс Кармэнсіта сама захацела саскочыць, але гэта таксама не ўдалося, бо Піпі моцна трымала яе за пояс. Публіка ў цырку не змагла стрымаць смеху. Настолькі па-вар’яцку яны выглядалі: прыгожая Міс Кармэнсіта, да якой кляшчом прычапілася маленькае рудавалосае дзіця, што стаяла на спіне каня ў вялікіх чорных чаравіках і выглядала так, быццам раней толькі і займалася тым, што выступала ў цырку.
Але канферансье не засмяяўся. Ён падаў знак апранутым у чырвонае ахоўнікам, каб тыя спынілі каня.
— Што, нумар ужо скончаны? — расчаравана спытала Піпі. — Толькі мы развесяліліся!
— Шкадлівы дзіц’я, — прашыпеў канферансье праз зубы, — прэч з дарогі!
Піпі засмучана паглядзела на яго.
— Ну што такое, — сказала яна, — чаго ты на мяне злуешся? Я думала, што сэнс у тым, каб мы прыемна прабавілі час.
Яна саскочыла з каня, пайшла і села на сваё месца. Але тут жа падышлі два бамбізы-ахоўнікі, каб выкінуць яе прэч. Яны схапілі яе і паспрабавалі падняць.
Нічога не выйшда. Піпі сядзела нерухома, і не было ні адзінага шанцу зрушыць яе з месца, хоць яны стараліся з усіх сіл. Ахоўнікі паціснулі плячыма і пайшлі.
Тым часам пачаўся наступны нумар. Міс Эльвіра мусіла хадзіць па канаце. На ёй была ружовая цюлевая спадніца і ружовы парасон у руцэ. Яна зграбна пабегда частымі крокамі па
канаце. Яна ўзмахвала нагамі і рабіла разнастайныя трукі — проста залюбуешся. Таксама яна прадэманстравала, што нават можа хадзіць спінай наперад па гэтым вузкім канаце. Але калі дайшла да маленькай платформы ў канцы каната і павярнулася, там стаяла Піпі.
— Што ты на гэта скажаш? — задаволена сказала Піпі, убачыўшы агаломшаны выраз твару Міс Эльвіры.
Міс Эльвіра зусім нічога не сказала, толькі саскочыла з каната і кінулася на шыю канферансье, які быў ейным татам. I канферансье зноў адправіў ахоўнікаў прагнаць Піпі. Гэтым разам іх было пяцёра.
Але публіка ў цырку закрычала:
— He чапайце яе! Мы хочам глядзець на гэтую рудую дзяўчынку!
I яны затупаталі нагамі і запляскалі ў далоні. Піпі саскочыла на канат. I мастацтва Міс Эльвіры было нішто ў параўнанні з тым, што ўмела Піпі. Дайшоўшы да сярэдзіны каната, яна ўзняла адну нагу роўна дагары, і яе вялікі чаравік, як парасон, апынуўся над яе галавой. Яна злёгку сагнула ступню 1 пачасала ёй сабе за вухам.
Канферансье быў зусім не задаволены тым, што Піпі выступала ў ягоным цырку. Ён хацеў ад яе пазбавіцца і таму цішком адключыў механізм, які трымаў канат нацягнутым: ён быў упэўнены, што Піпі ўпадзе.
Але Піпі не ўпала. Яна пачала гайдацца на канаце. Канат боўтаўся туды-сюды. Піпі гайдалася хутчэй і хутчэй — і раптам саскочыла проста на карак канферансье. Той так спалохаўся, што кінуўся бегма.
— Вось гэты конік весялейшы будзе, — сказала Піпі. — Але чаму ў цябе няма судтанчыкаў у валасах?
Піпі вырашыла, што час вяртацца да Томі і Анікі. Яна злезла з канферансье і села на сваё месца. Пачаўся наступны нумар. Праўда, з пэўнай затрымкай, бо канферансье спачатку давялося схадзіць выпіць шклянку вады і прычасаць валасы.
Але потым ён выйшаў, пакланіўся публіцы і сказаў:
— Шаноўнае шпадарства! Зараз вы зможац’е назірайт найвялікшы дзіва ўсіх часоў — наймац-
нейшы мужчына ў св’еце! Нікім яшчэ не пераможаны Дужы Адольф. Калі ласка, шаноўнае шпадарства, вашай увазе — Дужы Адольф!
I на манеж выйшаў сапраўдны здаравіла. Ен быў у трыко цялеснага колеру і ў леапардавай шкуры на сцёгнах. Ен самазадаволена пакланіўся публіцы.
— Толькі палюбуйцеся, які мускулятура, — сказаў канферансье і папляскаў па руцэ Дужага Адольфа — пад скурай шарамі бугрыліся мускулы. — А зараз, шаноўнае шпадарства, я зраб’іць вам проста цудоўны прапанова! Хто з вас выйсці супраць Дужы Адольф, хто адважыцца пабаройт наймацнейшы мужчына ў св’еце? Даю сто крон тым, хто зможа перамагчы Дужы Адольф, цэлых сто крон, толькі ўяв’іце, шаноўнае шпадарства! Калі ляска! Хто см’елы?
— Што ён сказаў? — спытала ЕГІпі. — I чаму ён гаворыць па-арабску?
— Ён сказаў: хто заваліць здаравілу, атрымае сто крон, — сказаў Томі.
— Гэта я магу, — сказала Піпі. — Але мне здаравілу шкада, ён выглядае добрым.
— Ды ты не зможаш, — сказала Аніка. — Гэта ж наймацнейшы мужчына ў свеце!
— Менавіта! — сказала Піпі. — А я наймацнейшая дзяўчынка ў свеце, ты ўлічвай гэта!
Тым часам Дужы Адольф паднімаў вялікія жалезныя гіры і гнуў папалам тоўстыя жалезныя пруты, каб паказаць сваю сілу.
— Ну, шпадарства, — крыкнуў канферансье, — шапраўды, ніхто не жадае зарабайтэн сто крон, няўжо мне шапраўды варта пак’інуць іх саб’е? — сказаў ён і памахаў стакронавым банкнотам.
— He, я шапраўды так не думаю, — сказала Піпі і пералезла цераз бар’ер на манеж.
Убачыўшы яе, канферансье зусім раз’юшыўся.
— Прэч, я не хац’ець цяб’е батшыць, — прашыпеў ён.
— Чаму ты заўжды такі няветлівы? — сказада Піпі з папрокам. — Я ж проста хачу схапіцца з Дужым Адольфам.
— Тут не месца для ха-ха, — сказаў канферансье. — Акыш адсюль, нахаба, пакуль Дужы Адольф цяб’е не пачуць!
Але Піпі прайшда міма яго проста да Дужага Адольфа. Яна ўзяла яго вялікую далонь і ад душы паціснула яе.
— Давай падужаемся з табой, ты і я, — сказала яна.
Дужы Адольф паглядзеў на яе і нічога не зразумеў.
— Хвіліначку, і я пачну, — сказала Піпі.
Так яна і зрабіла. Яна як мае быць абхапіла Дужага Адольфа за пояс, і яшчэ да таго, як нехта зразумеў, што, урэшце, адбываецца, паваліла яго