Піпі Доўгая Панчоха  Астрыд Ліндгрэн

Піпі Доўгая Панчоха

Астрыд Ліндгрэн
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Папуры
Памер: 172с.
Мінск 2020
29.77 МБ
Піпі Доўгая Панчоха
Піпі Доўгая Панчоха
Піпі падымаецца на борт
Піпі Доўгая Панчоха
Піпі Доўгая Панчоха
Пiпi доўгая панчоха ў Цiхiм акiяне
— Ды не, ясна, што можна, — сказаў Томі. — Проста звычайна так не робяць. Але, калі што, я з радасцю атрымаў бы падарунак.
— I я, — сказала Аніка.
Тады Піпі пабегла ў залу і ўзяла з камоды два пакункі. Калі Томі разгарнуў свой падарунак, ён убачыў, што гэта флейта са слановай косткі, а ў пакунку Анікі ляжала прыгожая брошка ў форме матылька, на крылах якога пераліваліся чырвоным, сінім і зялёным каштоўныя камяні. Калі ўсе атрымалі свае падарункі, прыйшла пара сядаць за стол. На ім быў сервіраваны пачастунак: шмат пячэння і булачак. Пячэнне было вельмі дзіўнай формы. Піпі сцвярджала, што гэта «пячэнне па-кітайску».
Піпі наліла какаву з узбітымі вяршкамі ў філіжанкі, і меркавалася, што трэба сядаць. Але тут Томі сказаў:
— Калі мама і тата ладзяць вячэру для гасцей, усе спадары заўжды атрымліваюць картку, дзе напісана, якую спадарыню ім весці да стала. Думаю, нам таксама патрэбныя такія.
— Добранька, — сказала Піпі.
— Праўда, так будзе толькі горш для нас, бо ў нас толькі я адзін спадар, — з сумневам сказаў Томі.
— Ды ну, — сказала Піпі. — Ты хіба думаеш, што Спадар Нільсан — фрэкен?
— Дакладна, я забыўся на Спадара Нільсана, — сказаў Томі.
Ён сеў на скрыню для дроў і напісаў на картцы: «Гер Сетэргрэн мае гонар весці фрэкен Доўгую Панчоху».
— Спадар Сетэргрэн — гэта я, — задаволена сказаў ён і паказаў Піпі картку. Потым ён напісаў наступную: «Спадар Нільсан мае гонар весці фрэкен Сетэргрэн».
— Але ж конь таксама мусіць атрымаць картку, — пераканана сказала Піпі. — Нават калі яму нельга сядзець за сталом!
Тады Томі напісаў пад Піпіну дыктоўку на наступнай картцы:
«Конь мае гонар стаяць у куце, і ён атрымае пячэнне і цукар».
Піпі патрымала картку пад носам у каня і сказала:
— Прачытай і скажы, што думаеш!
I паколькі ў каня не з’явілася ніякіх пярэчанняў, Томі прапанаваў Піпі руку і правёў да стала. Спадар Нільсан не зрабіў ніякай спробы запрасіць Аніку, таму Аніка выявіла ініцыятыву і перанесла яго да стала. Аднак ён адмовіўся сядзець на крэсде і сеў проста на стол. Таксама ён не захацеў какавы з узбітымі вяршкамі, але каді Піпі наліла вадзічкі ў ягоны кубак, ён схапіў яго абедзвюма лапкамі і папіў.
Аніка, Томі і Піпі пачалі частавацца прысмакамі, і Аніка сказала, што калі такое пячэнне ядуць у Кітаі, то яна пераедзе ў Кітай, як толькі вырасце.
Дапіўшы ваду, Спадар Нільсан перавярнуў кубак і надзеў яго на галаву. Піпі, убачыўшы гэта, зрабіла гэтак жа, але паколькі там яшчэ была какава, па ілбе пацекла ручаінка і дабегла да носа. Але Піпі прыпыніла яе, высунуўшы язык.
— Нічога не павінна быць змарнавана, — сказала яна.
Томі і Аніка як мае быць аблізалі свае кубкі, перш чым надзець іх на галовы.
Калі ўсе наеліся і былі задаволеныя і конь атрымаў належнае, Піпі схапіла абрус за чатыры канцы і падняла яго так, што філіжанкі і талерка для пячэння пападалі адна на адну, як у мяшку. Увесь гэты вузел Піпі запхала ў скрыню для дроў.
— Мне заўжды хочацца троху навесці парадак, як толькі я паем, — сказала яна.
Потым настаў час для гульняў. Піпі прапанавала пагуляцца ў такую гульню, якая называлася «Не кранай падлогі». Гульня была вельмі простая. Адзінай задачай было абысці ўсю кухню вакол, ні разу не ступіўшы нагой на падлогу. Піпі імгненна праскакала па коле. I нават у Томі і Анікі выйшла даволі добра. Пачынаеш ад ракавіны і, калі
дастаткова шырока расставіць ногі, пераступаеш на пліту, з пліты — на скрыню для Дроў, са скрыні для дроў — да вешалкі — уніз на стол і адтуль праз два крэслы — да шафы ў куце. Паміж шафай у куце і ракавінай была адлегласць у некалькі метраў, але там удала стаяў конь, і калі пралезці па ім ад хваста да галавы і правільна саскочыць, то апьшешся дакладна на ракавіне.
Калі яны па некалькі разоў так прайшліся і сукенка Анікі была ўжо не другой па прыгажосці, а недзе чацвёртай, ды і Томі зрабіўся чорным як камінар, яны вырашылі заняцца чым-небудзь іншым.
— А хадзем на гарышча павітаем зданяў, — прапанавала Піпі.
Аніка вохнула.
— Н-на гарышчы ёсць здані? — спытала яна.
— Ці ёсць яны там?! У дастатку! — сказала Піпі. — Там наверсе кішма кішаць розныя здані і прывіды. Прайсці немагчыма, не зачапіўшы кагосьці. Ну што, хадзем?
— Ой, — сказала Аніка, з дакорам паглядзеўшы на Піпі.
— А мама сказала, што ніякіх прывідаў і зданяў не існуе, — смела запярэчыў Томі.
— Мусіць, так, — сказала Піпі. — Нідзе не існуе, апроч як тут, бо ўсе, што існуюць, жывуць на маім гарышчы і ні блізка не пагаджаюцца пераехаць. Але яны бяспечныя. Яны проста шчыкаюць за рукі да сінякоў і выюць, I яшчэ гуляюць у кегді сваімі галовамі.
— Гу-гуляюць га-галовамі? — прашаптала Аніка.
— Менавіта так, — сказала Піпі. — Хадзем наверх і пагаворым з імі. Я выдатна гуляю ў кеглі.
Томі не хацеў паказаць, што баіцца, ды і на прывідаў яму хацелася зірнуць. Вось было б што расказаць хлопчыкам у школе. Апроч гэтага ён суцяшаў сябе тым, што прывіды пабаяцца звязвацца з Піпі. Ен вырашыў ісці. Няшчасная Аніка не хацела ні за што, але потым уявіла, што маленькімаленькі прывід можа праслізнуць уніз да яе, пакуль яна будзе чакаць адна на кухні.
Гэта ўсё і вырашыла! Лепей разам з Піпі і Томі сярод тысяч прывідаў, чым адной на кухні з маленькім прывідзяняткам!
Піпі пайшла першай. Яна адчыніла дзверы на лесвіцу да гарышча. Там было цёмна, як у коміне. Томі моцна трымаўся за Піпі, а Аніка яшчэ мацней — за Томі. Так яны падымаліся па лесвіцы. Яна рыпела і трашчала ад кожнага іх кроку. Томі пачаў вагацца, ці не лепей было б не хадзіць, а Аніка нават не вагалася. Яна была пэўная, што не трэба.
Паступова лесвіца скончылася, і яны апынуліся на гарышчы. Там было зусім цёмна, калі не лічыць палоскі месяцовага святла, што ляжала ўпоперак падлогі. Ва ўсіх кутах нешта ўздыхала і пішчала, калі вецер дзьмуў у шчыліны.
— Здароў, прывіды і здані! — крыкнула Піпі.
Калі там і быў які прывід, то ён не адказаў.
— Я так 1 думала, — сказала Піпі. — Яны паляцелі на пасяджэнне ва Упраўленне па справах зданяў і прывідаў.
Аніка ўздыхнула з палёгкай, яна спадзявалася, што пасяджэнне зацягнецца як мага надаўжэй. Але тут у куце гарышча пачуўся жудасны крык. «Ку-га!» — так ён прагучаў, і ў той жа момант Томі ўбачыў, што нешта з шапаценнем паляцела на яго ў цемры. Ен адчуў ілбом ветрык і ўбачыў, як нешта чорнае выпырхнула праз адчыненае акенца. Томі закрычаў на ўвесь голас:
— Здань, здань!
Закрычала і Аніка.
— Небарака спазніўся на пасяджэнне, — сказала Піпі. — Калі толькі гэта быў прывід, а не сава! Дарэчы, прывідаў і зданяў не існуе, — працягнула
яна пасля паўзы, — таму чым больш я пра гэта думаю, тым болып пэўная, што гэта была сава. А хто сцвярджае, што прывіды існуюць, таго трэба ўшчыкнуць за нос.
— Але ж ты сама казала, — запярэчыла Аніка.
— Нічога сабе, як гэта я? — сказада Піпі. — Тады мяне трэба ўшчыкнуць на нос.
1 яна добра так ушчыкнула сябе за нос.
Пасля гэтага Томі і Аніка крыху супакоіліся. Яны нават асмялелі настолькі, што адважыліся падысці да акна і вызірнуць у сад. Вялікія цёмныя хмары паўзлі па небе і намагаліся захінуць месяц. I дрэвы шапацелі.
Томі і Аніка павярнуліся, і — о жах! — убачылі, што да іх сунецца нейкая постаць.
— Пры-від! — дзіка загарланіў Томі.
Аніка так спалохалася, што нават не змагла закрычаць. Постаць усё набліжалася, Томі і Аніка абняліся і зажмурыліся. Але тут яны пачулі, як прывід сказаў:
— Глядзіце, што я знайшла! У старым марацкім куфры ляжала татава піжамная кашуля. Калі падкараціць, то я магу насіць яе.
Піпі падышла да іх, блытаючыся нагамі ў піжаме.
— Ой, Піпі, я ледзь не памерла ад страху, — сказала Аніка.
— Бывае, але піжамы цалкам бяспечныя, — запэўніла Піпі. — Яны кусаюцца толькі ў мэтах самаабароны.
Піпі вырашыла добра парыцца ў марацкім куфры. Яна перанесла яго да акна і адчыніла вечка, каб слабае месяцовае святло асвятляла змесціва. Там ляжала цэлая куча старой вопраткі, якую яна выцягнула на падлогу. Яшчэ там была падзорная труба, пара старых кніжак, тры пісталеты, шпага і мяшэчак залатых манет.
— Трам-парам-пам-пам, — узрадавалася Піпі.
— Як класна, — сказаў Томі.
Піпі сабрала ўсё дабро ў піжамную кашулю, і яны зноў спусціліся на кухню. Аніка была вельмі радая пайсці з гарышча.
— Ніколі не дазваляйце дзецям гуляцца з агнястрэльнай зброяй, — сказала Піпі, узяўшы па пісталеце ў кожную руку. — А інакш можа здарыцца няшчасны выпадак, — сказала яна і пальнула з абодвух пісталетаў адначасова. — Нармальна б’е, — зазначыла яна і зірнула на столь.
Там, куды ўвайшлі кулі, засталіся дзве дзірачкі.
— Хто ведае, — сказала яна з надзеяй, — магчыма, кулі прайшлі навылёт праз столь і дасталі да пятак гэтых прывідаў. Гэта іх троху навучыць абачлівасці, калі яны і надалей маюць намер палохаць маленькіх безабаронных дзяцей. Бо нават калі іх не існуе, гэта не нагода палохаць людзей да чорцікаў, я так лічу. Дарэчы, хочаце, я вам падару па пісталеце? — спытала яна.
Томі проста шалёна хацеў, і Аніка таксама з задавальненнем прыняла б у падарунак пісталет, калі ён толькі не зараджаны.
— Цяпер мы можам скалаціць банду разбойнікаў, — сказала Піпі і прыставіла падзорную трубу да вачэй. — Думаю, праз яе я магу разглядзець блох у Паўднёвай Амерыцы, — працягнула яна. — Таксама прыдасца, калі мы скалоцім банду разбойнікаў.
Акурат у гэты момант у дзверы пагрукалі. Гэта быў тата Томі і Анікі, які прыйшоў забраць сваіх дзяцей. «Ужо даўно было пара класціся спаць», — сказаў ён. Томі і Аніка спешна падзякавалі, развіталіся і сабралі ўсе свае падарункі: флейту, брошку і пісталеты.
Піпі выйшла на веранду правесці гасцей і глядзела, як яны сыходзяць па садовай дарожцы. Яны абарочваліся і махалі Піпі. Святло з пакоя асвятляла яе. Яна стаяла ў татавай піжамнай кашулі, што даходзіла ёй да пят, рудыя коскі тырчалі ў бакі. У адной руцэ яна трымала пісталет, а ў другой шпагу напагатове.
Калі Томі, Аніка і іх тата дайшлі да брамкі, то пачулі, што Піпі нешта крычыць ім. Яны спыніліся і прыслухаліся. Дрэвы так шумелі, што дзяўчынку было ледзь чуваць. Але ўсё-ткі чуваць.
— Калі я вырасту, буду піраткай! — крыкнула яна. — А вы?
ПАСЛЯМОВА
Пры сучасных перавыданнях «Піпі Доўгая Панчоха» друкуецца з некаторымі праўкамі самой Астрыд Ліндгрэн. Датрымліваючыся характару яе правак 1993 года, выдавецтва Raben & Sjogren і праваўладальнікі Saltkrakan АВ замяняюць прыметнік, утвораны ад «н-слова», паўсюль, дзе ён сустракаецца, прыметнікам «ціхаакіянскі».