• Газеты, часопісы і г.д.
  • Піпі Доўгая Панчоха Піпі падымаецца на борт Астрыд Ліндгрэн

    Піпі Доўгая Панчоха

    Піпі падымаецца на борт
    Астрыд Ліндгрэн

    Выдавец: Папуры
    Памер: 164с.
    Мінск 2020
    28.2 МБ
    Піпі Доўгая Панчоха
    Піпі Доўгая Панчоха
    Піпі Доўгая Панчоха
    Піпі Доўгая Панчоха
    Пiпi доўгая панчоха ў Цiхiм акiяне
    не Мадама. Нехта мусіць перадаць насельніцтву, каб паводзіліся так, каб у падручніках не было памылак, — разважыла яна.
    Калі Томі і Аніка заканчвалі рабіць урокі, пачыналася ўсякая весялосць. У добрае надвор’е можна было пайсці ў сад, пакатацца на кані ці залезці на дах каморы для прасавальнага катка і папіць там кавы, ці можна было ўскараскацца на стары дуб і залезці ў дупло. Піпі казала, што гэта вельмі незвычайнае дрэва — у ім раслі бутэлькі з ліманадам. Проста ўнутры камля.
    Напэўна, гэта была праўда, бо штораз, як дзеці спускаліся праз дупло ўнутр дуба, яны знаходзілі там тры бутэлькі ліманаду. Томі і Аніка ніяк не маглі спасцігнуць, куды потым дзяваюцца пустыя бутэлькі, але Піпі сцвярджала, што яны адцвітаюць, калі іх выпіваеш. Сапраўды, дрэва было незвычайнае, з гэтым Томі і Аніка былі згодныя. Часам там таксама расло шакаладнае пячэнне, але, паводле слоў Піпі, толькі па чацвяргах, таму Томі і Аніка дастаткова ўпэўнена лазілі туды шточацвер на збор ураджаю. Піпі казала, што калі час ад часу паліваць дрэва як след, могуць
    вырасці французскія булачкі і нават трошкі смажаніны з цяляціны.
    У дажджлівае надвор’е трэба было заставацца дома, і гэта таксама было нясумна. Напрыклад, можна было разглядаць усякія цудоўныя штучкі ў шуфлядках Піпінай камоды, альбо сесці каля печкі і глядзець, як Піпі пячэ вафлі ці запякае яблыкі, адьбо залезці ў скрыню для дроў і, седзячы там, слухаць аповеды Піпі пра захапдяльныя прыгоды з тых часоў, калі яна пдавала па морах і акіянах.
    — Проста гамон, які быў шторм, — магла сказаць Піпі. — Нават рыб загайдала, і яны хацеді выйсці на зямлю. Я на свае вочы бачыла акулу, якая пазелянела тварам, і васьмінога, які трымаўся за лоб усімі сваімі шчупальцамі. Во як штарміла!
    — А ты не баялася, Піпі? — пытала Аніка.
    — Ага, вы ж маглі трапіць у караблекрушэнне, — дадаў Томі.
    — Ды не, — сказала Піпі. — Я караблекрушалася столькі разоў, што не баялася. Прынамсі, не так проста было мяне напалохаць. Я не спужалася, калі за вячэрай разынкі выскачылі з кампота і ў кока выдзьмула ветрам з рота ўстаўныя зубы. Аде калі я ўбачыла, пгго з карабельнага ката дзьмула
    поўсць і ён нясецца ў паветры на Далёкі Усход, вось тады мне стала неяк не па сабе.
    — У мяне ёсць кніжка пра караблекрушэнне, — сказаў Томі, — называецца «Рабінзон Круза».
    — О так, яна добрая, — сказада Аніка. — Там жа гэты Рабінзон трапляе на ненаселеную выспу.
    — А ты, Піпі, калі-небудзь трапдяла на ненаседеную выспу пасля караблекрушэння? — спытаў Томі і ямчэй усеўся ў скрыні для дроў.
    — Яшчэ як трапляла, — сказала Піпі, — ого-го як. Такіх пацярпелых на караблекрушэнні яшчэ трэба пашукаць. Рабінзон проста адпачывае. Думаю, што ў Атлантыцы і Ціхім акіане засталося мо тодькі восем-дзесяць выспаў, куды я не караблекрушалася. Усе яны ў адмысловым чорным спісе ў турыстычных дапаможніках.
    — Класна, мабыць, трапіць на ненаселеную выспу, — сказаў Томі. — Я б таксама вельмі хацеў.
    — Гэта лёгка, — сказала Піпі. — У выспах нястачы няма.
    — Я, дарэчы, ведаю адну паблізу, — сказаў Томі.
    — Выспу ў вадзе? — удакладніла Піпі.
    — А як жа, — пацвердзіў Томі.
    — Цудоўна, — сказала Піпі, — бо выспе на сушы грош цана.
    Томі проста ўзвіўся ад захаплення.
    — Дык давайце выправімся туды! — закрычаў ён. — Як мага хутчэй!
    Праз два дні ў Томі і Анікі пачыналіся летнія канікулы, а мама з татам адпраўдяліся ў падарожжа. Лепшага выпадку для таго, каб пагуляцца ў рабінзонаў, немагчыма было і прыдумаць.
    — Хочаш пацярпець караблекрушэнне — спачатку правер, ці ёсць у цябе карабель, — сказала Піпі.
    — А ў нас няма, — сказала Аніка.
    — Я тут бачыла: непадалёк на дне ракі ляжыць старая дзіравая лодка, — сказала Піпі.
    — Але яна ўжо пацярпела караблекрушэнне, — сказала Аніка.
    — Яшчэ лепш, — сказала Піпі, — яна ўжо ведае, як гэта робіцца.
    Для Піпі не было нічога лягчэйшага, чым выцягнуць патанулую лодку на бераг ракі. Потым яна цэлы дзень рамантавала корпус, затыкаючы
    дзіры пры дапамозе дзёгцю і пакулля. А адной дажджлівай раніцай вычасала сякерай пару вёслаў.
    I вось надышлі летнія канікулы Томі і Анікі, а іх бацькі сабраліся ў дарогу.
    — Мы вернемся праз два дні, — сказала дзецям мама. — Будзьце добрымі і паслухмянымі і памятайце, што вы павінны ўсё рабіць, як скажа Эла.
    Эла працавала ў сям’і пакаёўкай і мусіла прыглядаць за Томі і Анікай, пакуль іх мама і тата былі ў ад’ездзе.
    Але як толькі бацькі паехалі, Томі сказаў:
    — Эле зусім не трэба за намі прыглядаць, бо мы ж увесь час будзем у Піпі.
    — Мы, дарэчы, самі можам за сабой прыглядзець, — дадала Аніка. — За Піпі ніколі ніхто не прыглядае. Чаму нам не дазваляюць пабыць у спакоі хоць два дні?
    Эла не мела нічога супраць таго, каб адпачыць пару дзён, і калі Томі і Аніка, прыстаўшы, як смала, пахадзілі за ёй з просьбамі дастаткова доўга, Эла нарэшце сказала, што напэўна можа паехаць дадому наведаць маму. Але тады дзеці павінны паабяцаць, што будуць есці і спаць належным чынам, а па вечарах не будуць бегаць на дварэ без
    цёплых швэдараў. Томі сказаў, што хоць дзесяць швэдараў надзене, абы Эла паехала.
    Так і дамовіліся. Эла знікла, і ўжо праз дзве гадзіны Піпі, Томі, Аніка, конь і Спадар Нільсан выправіліся на ненаселеную выспу.
    Быў вечар ранняга лета. Паветра было цёплае, хоць вісела смуга. Да возера, у якім была ненаселеная выспа, дарога ляжала няблізкая. Піпі несла перавернутую лодку над галавой. На спіну каня яна пагрузіла вялікі мех і намёт.
    — А што ў меху? — спытаў Томі.
    — Правіянт, агнястрэльная зброя, коўдры і пустая бутэлька, — сказала Піпі. — Бо паколькі для вас гэта першае караблекрушэнне, думаю, яно павінна быць камфартабельным. Звычайна калі я караблекрушуся сама, то падстрэльваю антылопу альбо ламу і харчуюся сырым мясам, але, імаверна, на гэтым востраве не водзяцца антылопы і ламы, то не паміраць жа з голаду праз такую дробязь.
    — Навошта табе тіустая бутэлька? — пацікавілася Аніка.
    — Навошта мне пустая бутэлька? Дурное пытанне! Ясна, што ў справе караблекрушэння
    найважнейшае — гэта карабель, але наступнае па важнейшасці — гэта пустая бутэлька. Гэтаму мяне навучыў бацька, калі я яшчэ ляжала ў калысцы. «Піпі, — сказаў ён, — нічога страшнага, калі ты забудзеш памыць ногі, збіраючыся быць прадстаўленай пры каралеўскім двары, але калі ты забудзеш пустую бутэльку перад караблекрушэннем, пішы прапала».
    — Ясна, але не ясна, навошта яна, — не сунімалася Аніка.
    — Ты што, ніколі не чула пра бутэлечную пошту? — сказала Піпі. — Пішаш на паперцы «ратунку!», засоўваеш у бутэльку, закаркоўваеш і выкідаеш бутэльку ў мора, і яна адразу плыве да тых, хто можа цябе ўратаваць. А ты думала, як уратоўваюцца пасля караблекрушэння? Спадзявацца на чыстае шанцаванне? Э, не-е!
    — Ага, вось навошта, — сказала Аніка.
    Неўзабаве яны прыйшлі да маленькага возера, і пасярод яго ляжала ненаселеная выспа. Сонца вызірнула з-за воблака і прыветна асвятліла светла-зялёную летнюю лістоту.
    — Напраўду, — сказала Піпі, — гэта адна з самых сімпатычных ненаселеных выспаў, якія я толькі бачыла.
    Яна спрытна спусціла лодку на ваду, зняла з каня ягоную паклажу і пагрузіла ўсё на дно лодкі. Аніка, Томі і Спадар Нільсан заскочылі ў лодку. Піпі папляскала каня па баку.
    — Даражэнькі конь, як бы мне ні хацелася, я не магу запрасіць цябе ў лодку. Спадзяюся, ты ўмееш плаваць. Гэта вельмі проста. Робіш вось так.
    Яна плюхнулася ў возера проста ў вопратцы і зрабіла некалькі грабкоў.
    — Гэта страшна весела, павер ты мне. А калі хочаш, каб было яшчэ весялей, можаш гуляцца ў кіта. Вось так!
    Піпі набрала ў рот вады, перавярнулася на спіну і выпусціла фантанчык.
    Па кані не было заўважна, каб ён лічыў плаванне нейкім вясёлым заняткам, але калі Піпі села ў лодку, узялася за вёслы і пагрэбла, конь зайшоў у ваду і паплыў за ёй. У кіта ён, што праўда, не гуляўся. Калі яны амаль даплылі да выспы, Піпі закрычала:
    — Прабоіна! Усе да помпаў!
    I ўжо праз секунду:
    — Марна! Пакінуць судна! Ратуйся хто можа!
    Яна паднялася на заднім сядзенні і кінулася галавой у ваду. Хутка яна вынырнула, ухапіла ратавальны канат лодкі і паплыла да берага.
    — Мне ўсё адно трэба выратаваць мяшок з ежай, так што экіпаж можа заставацца на борце, — сказала яна.
    Прывязаўшы лодку за валун, яна дапамагла Томі і Аніцы выбрацца на бераг. Спадар Нільсан даў рады самастойна.
    — Адбыўся цуд! — закрычала Піпі. — Мы ўратаваныя! Прынамсі, да пары да часу. Пакуль тут няма канібалаў і львоў.
    Конь таксама даплыў да выспы. Ён выйшаў з вады і абтросся.
    — Глядзіце, і памочнік капітана тут як тут, — задаволена сказала Піпі. — Давайце трымаць ваенную раду.
    Яна дастала з мяшка пісталет, які неяк знайшла на гарышчы вілы «Напракудзілы» ў марацкім куфры. 3 пісталетам у руцэ Піпі пракралася з разведкай, уважліва разглядаючыся.
    — Ты чаго, Піпі? — устурбавана спытала Аніка.
    — Здаецца, я чула рык канібала, — сказала Піпі. — Ніколі нельга губляць пільнасці. He хапала яшчэ, уратаваўшыся ад патаплення, трапіць канібалам на вячэру разам з тушанай гароднінай!
    Але ніякіх канібалаў не было выяўлена.
    — Ха, яны адступілі і заселі ў засадзе, — сказала Піпі. — Альбо мо вывучаюць кулінарную кнігу, каб зразумець, як трэба нас гатаваць. Я скажу так: хай толькі паспрабуюць падаць мяне з тушанай морвай, гэтага я ім ніколі не дарую. Цярпець не магу моркву!
    — Б-р-р, Піпі, не кажы такога, — сказала Аніка і здрыганулася.
    — А што такое? Таксама не любіш моркву? Ну, як скажаш. А зараз трэба паставіць намёт.
    I Піпі занялася гэтым. Хутка намёт ужо стаяў на бяспечным месцы, і абсалютна шчаслівыя Томі і Аніка лазілі туды-сюды. Непадалёк ад намёта Піпі выклала кругам камяні і назбірала туды палачак і трэсак.
    — О, як цудоўна, у нас будзе вогнішча, — сказала Аніка.
    — Будзе-будзе, — сказала Піпі.
    Яна ўзяла два кавалкі дрэва і пачала церці імі адзін аб другі. Томі быў заінтрыгаваны.
    — Ого, Піпі, — захопена сказаў ён, — ты што, збіраешся развесці агонь па-першабытнаму?
    — He, проста мне пальцы мерзнуць, — сказала Піпі, — а так добра саграешся, не горш, чым калі расціраешся і пляскаеш па сабе рукамі. Куды гэта я паклала запалкі?
    Хутка ўжо весела гарэла вогнішча, Томі сказаў, што вельмі па-дамашненькаму.
    — Ага, і дзікія звяры будуць трымацца на адлегласці, — дадала Піпі.