Піпі Доўгая Панчоха
Піпі падымаецца на борт
Астрыд Ліндгрэн
Для сярэдняга школьнага ўзросту
0+
Выдавец: Папуры
Памер: 164с.
Мінск 2020
— Гэтая спадніца ўжо ніколі не будзе ранейшай, — панура сказаў ён.
3 даху каморы Піпі саскочыла на зямлю. He ўсе меншыя дзеці адважыліся гэта зрабіць, але дапамог Фрыдальф. Ён спусціў усіх, хто баяўся скакаць. Потым Піпі шэсць разоў перакулілася на траве. Усе зрабілі гэтак жа, але капітан Доўгая Панчоха сказаў:
— Трэба, каб мяне падштурхнулі ззаду, бо інакш я ніколі не кульнуся.
Яго падштурхнула Піпі. I так удала, што, пачаўшы, ён не мог спьшіцца і куляўся на траве, як мяч, чатырнаццаць разоў замест шасці.
Потым Піпі панеслася на вілу «Напракудзілу», узбегла па лесвіцы на веранду, вылезла ў акно і праз ве-е-ельмі шырокі крок пералезла на драбіны, якія стаялі на двары. Хуценька забраўшы-
ся па драбінах, апынулася на даху вілы «Напракудзілы», прабегла ўздоўж, ускочыла на комін, стала на адну нагу і пракукарэкала, як певень, кінулася галавой наперад на дрэва побач з домам, саслізнула на зямлю, рушыла да пуні, схапіла сякеру, пасекла ў сцяне адну дошку, праціснудася ў вузкую дзіру, ускочыла на плот вакол саду, прайшлася па ім, балансуючы, пяцьдзясят метраў, узлезла на дуб і села адпачыць на самай макаўцы.
На дарозе перад відай «Напракудзілай» сабралася вельмі шмат народу, потым усе разышліся па дамах і расказвалі, што яны бачылі караля, які стаяў на адной назе на коміне вілы «Напракудзілы» і крычаў «ку-ка-рэ-ку», так што чуваць было далёка вакол.
Аде ніхто не даваў веры, што гэта праўда.
Калі капітану Доўгай Панчосе трэба быдо прадазіць праз вузкую шчыліну ў сцяне пуні, здарылася прадказальнае — ён захрас і не мог пасунуцца ні туды, ні сюды. Таму гульня перарвалася, і ўсе дзеці сабраліся паглядзець, як Фрыдальф выпільваў капітана Доўгую Панчоху са сцяны.
— Д’ябальскі вясёлая гульня, — задаволена сказаў вызвалены капітан Доўгая Панчоха. — А зараз што прыдумаем?
— У старыя добрыя часы, — адказаў Фрыдальф, — капітан і Піпі спаборнічалі, хто мацнейшы. Было вельмі весела назіраць.
— Недурная прапанова, — пагадзіўся капітан Доўгая Панчоха. — Але найгоршае, што мая дачка робіцца мацнейшай за мяне.
Томі стаяў блізка да Піпі.
— Піпі, — шапнуў ён, — я так баяўся, што ты залезеш у нашу хованку ў дубе, калі мы гуляліся ў «Паўтарай за Джонам». Бо мне хочацца, каб ніхто ніколі не даведаўся пра яе. Нават калі мы болып ніколі туды не спусцімся.
— Вядома, гэта толькі наш сакрэт, — сказала Піпі.
Яе тата ўзяўся за жалезны лом. Ен сагнуў яго папалам, нібыта той быў з воску. Піпі ўзяла іншы жалезны лом і зрабіла тое самае.
— Ведаеш, — сказала яна, — такімі простымі штукамі я бавілася ў калысцы, толькі каб заняць час.
Тады капітан Доўгая Панчоха зняў кухонныя дзверы. Фрыдальф і яшчэ сем матросаў усе разам сталі на іх, і капітан Доўгая Панчоха падняў іх высока над галавой і пранёс па садзе дзесяць колаў.
Да гэтага часу зусім сцямнела, і Піпі паўсюль запаліла паходні, яны прыгожа ззялі і асвятлялі сад, як у казцы.
— У цябе ўсё? — спытала яна ў таты пасля таго, як ён зрабіў дзясятае кола.
Тата сказаў, што ўсё. Тады Піпі паставіла на кухонныя дзверы каня, на каня сеў Фрыдальф і тры іншыя матросы, і ўсе чацвёра трымалі па двое дзяцей. Фрыдальф трымаў Томі і Аніку. Потым Піпі ўзняла кухонныя дзверы і абнесла іх колам па садзе дваццаць пяць разоў. У святле паходняў гэта глядзелася вельмі прыгожа.
— Праўда, дзіця, ты мацнейшая за мяне, — прызнаў капітан Доўгая Панчоха.
Потым усе паселі на траву. Фрыдальф граў на акардэоне, а іншыя матросы спявалі самыя прыгожыя марацкія песні. Дзеці скакалі пад музыку. Піпі ўзяла ў кожную руку па паходні і танцавала дзічэй за ўсіх.
Свята скончылася феерычна. Піпі запускала ракеты і феерверкі так, што зіхацела ўсё неба. Аніка сядзела на верандзе і глядзела. Усё разам было так прыгожа. Так дзівосна. Яна не бачыла ружаў, але адчувала ў цемры іх водар. Усё было б проста цудоўна, калі б толькі не... не... Быццам халодная рука сціснула сэрца Анікі. Як усё будзе заўтра? I ўсе летнія канікулы? I заўжды? He будзе болей Піпі на віле «Напракудзіле». He будзе болей Спадара Нільсана, і конь не будзе стаяць на верандзе. He будзе больш прагулянак вярхом, не будзе паходаў з Піпі, ніякіх вячэрніх пасядзелак на кухні вілы «Напракудзільв>, ніякага ліманаду, што расце ў дрэве. Само дрэва застанецца, але ў Анікі было моцнае прадчуванне, што без Піпі ліманад больш не ўродзіць. Што яны з Томі будуць рабіць раніцай? Верагодна, гуляць у кракет. Аніка ўздыхнула.
Свята скончылася. Падзякаваўшы, усе дзеці развіталіся. Капітан Доўгая Панчоха разам з матросамі вярнуўся на «Скакуху», ён хацеў, каб і Піпі пайшла з імі. Але Піпі сказала, што хоча апошні раз пераначаваць на віле «Напракудзіле».
— Заўтра а дзясятай здымаемся з якара, не забудзься, — крыкнуў капітан Доўгая Панчоха, сыходзячы.
I вось засталіся толькі Піпі, Томі і Аніка. Яны сядзелі моўчкі ў цемры на верандзе.
— Вы ж усё адно можаце прыходзіць сюды і гуляцца, — нарэшце сказала Піпі. — Ключ будзе вісець на цвічку ля дзвярэй. Можаце браць усё, што ляжыць у шуфлядках камоды. I я пакіну лесвіцу ў дубе, каб вы маглі туды лазіць. Адзінае, што, напэўна, ліманад больш не ўродзіць. He тая паравіна года.
— He, Піпі, — сур’ёзна сказаў Томі, — мы сюды болей не будзем хадзіць.
— He, ніколі, ні за што, — сказала Аніка.
I яна падумала, што цяпер будзе зажмурвацца, праходзячы міма вілы «Напракудзілы». Вілы «Напракудзілы» без Піпі... Аніка зноў адчула дотык халоднай рукі да сэрца.
ПІПІ ПАДЫМАЕЦЦА НА БОРТ
Піпі як след зачыніла дзверы вілы «Напракудзілы». Ключ яна павесіла на цвічок адразу побач. Потым яна спусціла каня з веранды — у апошні раз спускала яна яго з веранды! Спадар Нільсан ужо сядзеў з важным выглядам у яе на плячы. Ен зразумеў, што адбываецца нешта значнае.
— Ну што ж, вось і ўсё, — сказала Піпі.
Томі і Аніка кіўнулі. Так, вось было і ўсё.
— Часу яшчэ хапае, — сказала Піпі. — Хадзем пешкі, то будзем ісці долей.
Томі і Аніка зноў паківалі, але нічога не сказалі. I так яны выправіліся ў бок горада. У бок порта. У бок «Скакухі». Конь плёўся так марудна, як хацеў. Піпі азірадася праз плячо на вілу «Напракудзілу».
— Міленькая хата, — сказала яна. — Ніякіх табе блох, і наогул. Напэўна, пра тую гліняную хацінку, дзе я буду жыць далей, так і не скажаш.
Томі і Аніка прамаўчалі.
— Калі з блохамі ў хацінцы зробіцца зусім бяда, — працягвала Піпі, — вазьмуся за іх дрэсіроўку і пасялю ў пачак ад цыгарэт, буду гуляцца з імі ў «Дзве апошнія выбываюць» па вечарах. Завяжу ім маленькія банцікі на ножках. I дзвюх самых надзейных і верных блох я назаву Томі і Аніка, ім можна будзе спаць у маім ложку ўначы.
Нават гэта не змагло разгаварыць Томі і Аніку.
— Ды што з вамі здарылася? — раздражнёна сказала Піпі. — Паміж іншым, паверце вы мне, доўга маўчаць вельмі небяспечна. Язык адсыхае, калі ім не карыстацца. Я была знаёмая з адным абліцоўшчыкам кафляных печак у Калькуце. Ен маўчаў і маўчаў — і здарылася тое, што здарылася. Аднойчы ён збіраўся сказаць мне: «Бывай, дарагая Піпі, шчаслівага падарожжа і дзякуй за гэты час!» I як думаеце, што атрымалася? Спачатку ў яго некалькі разоў жахліва скрывіўся твар, бо заіржавелі шарніры рота, таму мне давялося крыху змазаць іх машыннай алівай. I потым ён выдаў: «Убу-вубу-мубу!» Тады я зазірнула яму ў рот, і ўяўляеце, язык у яго быў як засохлы лісток! I надалей той абліцоўшчык кафдяных печак
толькі і мог казаць «Убу-вубу-мубу!» Кашмар, калі гэта здарыцца з вамі. Давайце праверым, ці зможаце вы сказаць лепей, чым той небарака: «Шчаслівага падарожжа, дарагая Піпі, дзякуй за гэты час!» Паспрабуйце, і мы паглядзім!
— Шчаслівага падарожжа, дарагая Піпі, дзякуй за гэты час! — паслухмяна паўтарылі Томі і Аніка.
— Якая радасць, — сказала Піпі. — Вы каго заўгодна напалохаеце! Нават не ведаю, што б я рабіла, калі б вы сказалі «Убу-вубу-мубу!»
Вось яны і прыйшлі ў порт. Там стаяла «Скакуха». Капітан Доўгая Панчоха на борце аддаваў каманды. Матросы бегалі туды-сюды, рыхтуючы ўсё да адпраўлення. На прыстані сабраліся ўсе гараджане, каб развітацца з Піпі. I тут яна прыйшла разам з Томі, Анікай, канём і Спадаром Нільсанам.
— Ідзе Піпі Доўгая Панчоха! Прапусціце яе! — прагучаў крык, і народ расступіўся, каб даць Піпі прайсці.
Піпі ківала і віталася направа і налева. Яна падняла каня і панесла яго па трапе. Няшчасная жывёліна падазрона аглядалася, бо коні — не аматары марскіх падарожжаў.
— Вось і ты, маё любае дзіця, — сказаў капітан Доўгая Панчоха і на хвілю перастаў камандаваць, каб абняць Піпі.
Ён прыціснуў яе да грудзей, і яны абдымаліся так, што рэбры трашчалі.
Аніка ўсю раніцу хадзіла з камяком у горле. I калі яна ўбачыла, як Піпі заносіць на борт каня, камяк расціснуўся. Яна заплакала там, дзе стаяла, ля кантэйнераў на прыстані, спачатку зусім ціха, а потым усё больш і болып адчайна.
— He раві ты, — сярдзіта сказаў Томі. — Ганьбіш нас тут перад усімі!
Ад ягоных ушчуванняў Аніку прарвала яшчэ болей, яна залілася рэкамі слёз. Яна ажно скаланалася ад рыданняў. Томі пхнуў каменьчык, і ён пакаціўся па прыстані і ўпаў у ваду. Насамрэч Томі хацелася кінуць яго ў «Скакуху», гэты варты жалю карабель, які павінен быў забраць ад іх Піпі! Вось праўда — калі б ніхто не бачыў, Томі б таксама паплакаў. Але нельга было. Ён пхнуў япгчэ адзін каменчык.
Піпі подскакам спусцілася па трапе да Томі і Анікі. Узяўшы іх за рукі, яна сказала:
— Засталося дзесяць хвілін.
Тады Аніка легла ніцма на кантэйнер, рыдаючы проста на разрыў сэрца. У Томі не засталося ніякіх каменьчыкаў, каб іх пхаць. Ён сціснуў зубы і стаяў з такім выглядам, быццам зараз яго разарве.
Вакол Піпі сабраліся ўсе дзеці маленькага гарадка. Яны дасталі свае свісцёлкі і дудзелі для яе развітальную мелодыю. Гучала неапісальна журботна, бо гэта была вельмі-вельмі жаласная мелодыя. Акіка рыдала і ледзь трымалася на нагах. I тут Томі ўзгадаў, што напісаў развітальны верш у гонар Піпі. Ен дастаў паперку і пачаў чытаць. Прыкра было толькі тое, што голас здрадліва дрыжаў!
Бывай, дарагая Піпі, паедзеш ты ад нас, але мы — твае верныя сябры, успамінай гэта падчас
і той час,
які быў проста клас.
— Ух ты, усё ў рыфму, — задаволена сказада Піпі. — Я вывучу гэта на памяць і буду чытаць барабохам вечарамі, калі мы будзем сядзець ля вогнішча.