Піпі Доўгая Панчоха Піпі падымаецца на борт Астрыд Ліндгрэн

Піпі Доўгая Панчоха

Піпі падымаецца на борт
Астрыд Ліндгрэн
Для сярэдняга школьнага ўзросту
0+
Выдавец: Папуры
Памер: 164с.
Мінск 2020
28.2 МБ
Піпі Доўгая Панчоха
Піпі Доўгая Панчоха
Піпі Доўгая Панчоха
Піпі Доўгая Панчоха
Пiпi доўгая панчоха ў Цiхiм акiяне
лісты? А паштальёны навошта? Тады можна адмяняць іх усіх. Ніколі я не чула большага глупства! He, хлопчык мой, калі ты так завіхаешся на працы, табе ніколі не зрабіцца начальнікам пошты, павер ты мне!
Паштальён падумаў, што лепш зрабіць, як яна хоча. Ен пайшоў і прасунуў ліст у паштовую скрыню вілы «Напракудзілы». He паспела пісьмо ўпасці, як Піпі нецярпліва яго ўхапіла.
— Як жа мне цікава, — сказала яна Томі і Аніцы. — Гэта першы ліст у жыцці, які я атрымліваю.
Дзеці ўселіся на лесвіцы на веранду, і Піпі разарвала канверт. Томі і Аніка чыталі праз яе плячо. Вось што там было напісана:
— О, Томі, у маім лісце тое самае, што ты напісаў сваёй бабулі, — задаволена сказала Піпі. — Так што можна быць упэўненай, што гэта сапраўдны ліст. Я буду захоўваць яго ўсё жыццё.
Яна паклала ліст у канверт, а канверт — у адну з шуфлядак вялікай камоды ў гасцёўні. Разглядаць цудоўныя рэчы ў камодзе Піпі было для Томі і Анікі ледзь не самым захапляльным на свеце. Піпі часта ўручала ім той-сёй падаруначак, але ўсё адно багаццю ў шуфлядках ніколі не было пераводу.
— I ўсё адно, — сказаў Томі, калі Піпі схавала ліст, — ты напісала ўсё з кучай памылак.
— Ага, табе трэба пахадзіць у школу і навучыцца пісаць трошкі лепей, — сказала Аніка.
— Дзякуй, — сказала Піпі. — Я аднойчы схадзіла на цэлы дзень і атрымала так шмат вучэння, што яно ў мяне дагэтуль у галаве булькоча.
— Але днямі мы ідзем у паход, — сказала Аніка, — цэлым класам.
— Кашмар, — сказала Піпі і закусіла адну са сваіх косак. — Кашмар! I мне пэўна ж туды недьга, бо я не хаджу ў школу! Аюдзі лічаць, што можна паводзіцца з табой як заўгодна толькі таму, што ты не пахадзіла ў школу і не павучыла мнаганожанне!
— Множанне, — паправіла Аніка.
— Я ж так і кажу — мнаганожанне.
— Мы пройдзем цэлыя два кіламетры, далёка ў лес. I там будзем гуляцца, — сказаў Томі.
— Кашмар, — паўтарыла Піпі.
На наступны дзень выдалася такое цёплае сонечнае надвор’е, што дзецям у маленькім гарадку было вельмі цяжка спакойна ўседзець за партамі. Настаўніца адчыніла ўсе вокны, каб зазірала сонейка. Проста каля школы расла бяроза, і на самай яе вяршыні сядзеў шпачок і свістаў так радасна, што Томі, Аніка і іншыя дзеці ў класе слухалі толькі яго, і іх мала цікавіла тое, што 9 X 9 = 81.
Раптам Томі ад здзіўлення падскочыў.
— Глядзіце, фрэкен, — сказаў ён і паказаў у бок акна, — там жа Піпі.
Усе дзеці паглядзелі туды. I сапраўды, там на бярозавай галіне сядзела Піпі — амаль каля акна, бо галіна цягнулася проста да падваконня.
— Здароў, фрэкен, — крыкнула яна. — Здароў, дзятва!
— Вітаю, мілая Піпі, — сказала настаўніца.
Аднойчы Піпі прыходзіла ў школу на цэлы дзень, таму настаўніца адразу яе пазнала. Піпі і настаўніца колісь дамовіліся, што Піпі, магчыма, прыйдзе назад у школу, калі трошкі падрасце і паразумнее.
— Што ты хочаш, мілая Піпі? — сказала настаўніца.
— Я тут гэта, хацела папрасіць цябе скінуць мне трошкі мнаганожання праз акно, — сказала Піпі. — Шмат не трэба, роўна столькі, каб мяне ўзялі ў паход. I калі вы прайшлі яшчэ якія-небудзь новыя літары, можаш скінуць мне іх таксама.
— Ты не хочаш зайсці да нас? — спытала настаўніца.
— Hi за што, — шчыра прызналася Піпі і лацвей уладкавалася на галіне. — Ад гэтага толькі завіхрэнні ў глуздах. Так і галава можа трэснуць. Але вось як ты думаеш, фрэкен, — працягнула яна з надзеяй, — вучоба не можа вылецець з акна і прыстаць да мяне? Столькі, каб мне хапіла пайсці ў паход?
— Можа здарыцца і такое, — сказала настаўніца.
I яна працягнула ўрок арыфметыкі. Дзецям у класе было вельмі прыемна тое, што Піпі
сядзіць на дрэве знадворку. Усе яны атрымлівалі ад яе цукеркі і цацкі ў той дзень, калі яна хадзіла па крамах. Піпі, натуральна, узяла з сабой Спадара Нільсана, і дзецям падабадася глядзець, як ён пералазіць з галіны на галіну. Часам ён заскокваў у акно, а раз скокнуў так далёка, што трапіў проста на галаву Томі і пачаў шукаць у яго валасах. Але тады настаўніца сказала Піпі, каб яна пакдікала Спадара Нільсана, бо Томі акурат мусіў палічыць, колькі будзе 315 : 7, а гэта немагчыма рабіць з малпай на галаве. Але парадку на ўроку ўсё адно не было. Вясновае сонца, і шпак, і Піпі, і Спадар Нільсан — для дзяцей гэта было зашмат.
— Дзеці, думаю, вы ашалелі, — сказала настаўніца.
— Ага, ведаеш што, фрэкен, — сказала Піпі, седзячы на дрэве, — сказаць папраўдзе, гэты дзень не пасуе для мнаганожання.
— Мы займаемся дзяленнем, — сказала настаўніца.
— У такі дзень ніякімі «ннямі» займацца нельга, — сказала Піпі, — хіба толькі весяленнем.
I настаўніца здадася.
— Мо ты пакажаш нам некалькі прыёмаў весялення, Піпі? — сказала яна.
— Ну-у, не скажу, што я такая ўжо спецыялістка ў весяленні, — запярэчыла Піпі і павісла ўніз галавой на галіне так, што яе коскі ледзь не даставалі да зямлі. — Але я ведаю адну школу, дзе не робяць нічога апроч весялення. У раскладзе напісана: «Увесь дзень — весяленне».
— Вось як, — сказала настаўніца, — і дзе ж знаходзіцца тая школа?
— У Аўстраліі, — сказала Піпі, — у адным пасёлку на чыгуначнай станцыі ў Аўстраліі. 3 паўднёвага боку.
Яна ўселася на галіне, яе вочы ззялі.
— I як у іх адбываецца весяленне? — спытала настаўніца.
— Бывае па-рознаму, — сказала Піпі, — у асноўным пачынаюць са скокаў у акно адно за адным. Потым гарланяць што ёсць моцы, і зноў нясуцца ў клас, і там бегаюць па партах да знямогі.
— А што кажа іх настаўніца? — пацікавілася настаўніца.
— А яна... — сказала Піпі, — яна таксама бегае. Яшчэ дурней за астатніх. Потым дзеці б’юцца дзесь
паўгадзіны. Настаўніца стаіць побач і крычыць: «Ма-лай-цы!» Калі дождж, то звычайна ўсе дзеці скідаюць вопратку, выбягаюць пад дождж, танцуюць і падскокваюць. Настаўніца грае ім марш на аргане, каб было пад што скакаць. Некаторыя становяцца пад вадасцёкавую трубу, каб прыняць сапраўдны душ.
— Ну-ну, — сказала настаўніца, — вельмі цікава.
— Праўда-праўда, — сказада Піпі, — і гэта страх якая добрая школа. Адна з найлепшых у Аўстраліі. Але дужа далёка, на самым поўдні.
— Mary сабе ўявіць, — сказала настаўніца, — у нашай школе дакладна не будзе настолькі вясёлага весялення.
— Шкада, — сказала Піпі, — калі б трэба было толькі бегаць па партах, то я, можа, і наважылася б пабыць з вамі.
— 3 беганнем пачакай да паходу, — сказала настаўніца.
— А мне з вамі можна? — закрычала Піпі і так узрадавалася, што кульнулася задам наперад з дрэва. — Я вазьму і напішу ім пра гэта ў Аўстралію. Хай яны колькі заўгодна займаюцца сваім весяленнем. А паход усё адно ў сто разоў лепшы.
ПІПІІДЗЕ У школьны
ПАХОД
Шоргат ног па дарозе, шматгалоссе і смех — гэта ішоў Томі з заплечнікам на спіне, ішла і Аніка ў зусім новай паркалёвай сукенцы, і іх настаўніца, ішлі і ўсе дзеці з класа апроч адной небаракі, якой забалела горла акурат у дзень паходу. А наперадзе ехала Піпі на сваім кані. За ёй сядзеў Спадар Нільсан з кішэнным люстэркам у лапцы. Ён пускаў сонечныя зайчыкі і вельмі радаваўся, калі яму ўдавалася трапіць зайчыкам Томі ў вока.
Аніка была абсалютна ўпэўненая, што ў той дзень пойдзе дождж. Яна была настолькі перакананая, што ўжо загадзя амаль сердавала. Але на шчасце — усё-ткі часам шчасціць — сонца працягвала свяціць усё тым жа парадкам, хоць дзень паходу настаў. Сэрца Анікі так і падскоквала ад радасці, калі яна ішла па дарозе ў сваёй навюткай паркалёвай сукенцы. I, дарэчы, усе дзеці выглядалі іпчаслівымі
і нецярплівымі. Ускраіны дарогі зараслі вярбой, на якой распусціліся коцікі, а адна палянка, міма якой яны праходзілі, была цалкам пакрытая першацветам.
Дзеці вырашылі назбіраць пук коцікаў і па вялікім букеце першацветаў па дарозе назад.
— Які цудоўны-цудоўны дзень! — усхвалявана ўздыхнула Аніка і падняла вочы на Піпі, якая сядзела на сваім кані з выпраўкай генерала.
— Ага, я гэтак не весялілася з таго дня ў СанФранцыска, калі баксіравала супраць аднаго цяжкавагавіка, — сказала Піпі. — Хочаш праехацца?
Аніка хацела, і таму Піпі пасадзіла яе на каня перад сабой. Але калі іншыя дзеці гэта ўбачылі, то ім таксама адразу захацелася пакатацца. I іх пакаталі. Строга па чарзе. Праўда, Аніку і Томі пакаталі трошкі даўжэй, чым іншых. I яшчэ была адна дзяўчынка, якая нацёрла ногі. Піпі дазволіла той сядзець за ёй на кані ўвесь час. Але Спадар Нільсан тузаў дзяўчынку за коску штораз, калі дацягваўся.
Канцавым пунктам паходу быў лес, які называўся Страшэнны лес, бо там было страшэнна прыгожа. Калі яны ўжо амаль дайшлі, Піпі саскочыла з сядла і, папляскаўшы каня па боку, сказала:
— Ты так доўга нас вёз, што, мабыць, стаміўся. Так не павінна быць, каб нехта адзін увесь час выжыльваўся.
Моцнымі рукамі яна падняла каня і несла яго, ажно пакуль яны не дайшлі да палянкі ў лесе, дзе настаўніца сказала спыніцца. Піпі аглядзелася і закрычала:
— Ну, страшыдлы, выходзьце ўсе разам, паглядзім, хто тут найдужэйшы!
Але настаўніца растлумачыла ёй, што ніякіх страшыдлаў у лесе няма. Піпі была ведьмі расчараваная.
— Страшэнны лес без страшыддаў! Гэта ж трэба дадумацца! Хутка прыдумаюць вогнішча без агню і карагод вакол ялінкі без ялінкі. Чыста з эканоміі. У той дзень, калі дойдзе да цукерачных крам без цукерак, я пайду і выкажу ім усё. Давядзецца мне самой аддзімацца за страшыдлаў — іншага выйсця я не бачу.
I Піпі так страшна ўзвыда, што настаўніца закрыла вушы, а некалькі дзяцей вельмі напалохаліся.
— Ура! Будзем гуляцца, нібыта Піпі — страшная пачвара! — захоплена закрычаў Томі і запляс-
каў у ладкі. Усе дзеці пагадзіліся з тым, што прапанова выдатная. Пачвара забралася ў глыбокую шчыліну ў скале, вырашыўшы, што тут будзе ейнае логавішча. А дзеці скакалі перад ім, дражніліся і крычалі:
— Дурная пачвара, дурная пачвара!
I тады пачвара выскоквала з гучным рыкам і ганялася за дзецьмі, якія разбягаліся хто куды, каб схавацца. Злоўленых яна цягнула ў логавішча і казала, што зварыць іх на вячэру. Але часам, калі пачвара выходзіла з дома паляваць, ім удавалася ўцячы. Хоць для гэтага даводзілася пралезці па скале, а гэта даволі цяжка. Трымацца можна было толькі за тонкую хваінку, і знайсці апору для ног было няпроста. Але атрымалася дзіка весела, дзеці думалі, што гэта самая здораўская гульня, у якую яны толькі гулялі. Настаўніца ляжала на зялёнай траўцы і чытала кнігу, час ад часу кідаючы позірк на дзяцей.