• Газеты, часопісы і г.д.
  • Піпі Доўгая Панчоха Піпі падымаецца на борт Астрыд Ліндгрэн

    Піпі Доўгая Панчоха

    Піпі падымаецца на борт
    Астрыд Ліндгрэн

    Выдавец: Папуры
    Памер: 164с.
    Мінск 2020
    28.2 МБ
    Піпі Доўгая Панчоха
    Піпі Доўгая Панчоха
    Піпі Доўгая Панчоха
    Піпі Доўгая Панчоха
    Пiпi доўгая панчоха ў Цiхiм акiяне
    Паступова скокі перайшлі ў дужанне ў вольнай барацьбе паміж Піпі і яе татам. Капітану Доўгай Панчосе ўдалося адкінуць дачку так, што яна заляцела на вешалку для капелюшоў. Але там яна не затрымалася. 3 завываннем яна зрабіла агромністы скок праз усю кухню дакладна на тату Эфраіма.
    I ўжо праз секунду яна шпурнула яго так, што ён, як метэор, паляцеў галавой у скрыню для дроў, і цяпер адтуль тырчалі толькі яго тоўстыя ногі. Сам ён выбрацца не мог — часткова праз свой жывот, часткова праз тое, што дзіка рагатаў.
    У скрыні для дроў бухала, як гром. Піпі схапіла яго за ногі, каб выцягнуць, але ён ледзь не задыхнуўся ад смеху. Такі ён быў казытлівы.
    — Не-не-не казычы мяне, — стагнаў ён. — Выкінь мяне праз акно ў мора ці акіян, што заўгодна, толькі не ка-казычы мне пяткі!
    Ён так моцна рагатаў, што Томі і Аніка баяліся, што скрыня для дроў зараз трэсне. Нарэшце яму ўдалося выбрацца, і як толькі ён стаў на ногі, тут жа кінуўся на Піпі і шпурнуў яе праз усю кухню. Наперад тварам яна пляснулася на пліту, дзе было шмат сажы.
    — Ха-ха, вось табе і прынцэса, — закрычала задаволеная Піпі, павярнуўшы да Томі і Анікі свой вугальны лычык. 3 новым крыкам яна накінулася на тату. У яго лыкавай спадніцы нешта трэснула, і частка лыка разляцелася па ўсёй кухні. Залатая карона звалілася і закацілася пад стол. Нарэшце Піпі ўдалося перакудіць тату на падлогу і, усеўшыся на ім, яна сказала:
    — Прызнаеш сваю паразу?
    — Прызнаю, прызнаю, — сказаў капітан Доўгая Панчоха.
    Яны абодва засмяяліся, і Піпі злёгку ўкусіла свайго тату за нос і сказала:
    — Я так не весялілася з таго часу, як мы з табой наводзілі парадак у карчме ў Сінгапуры!
    Ен залез пад стол і забраў карону.
    — Ох, бачылі б гэта барабохі, — сказаў ён. — Карадеўскія рэгаліі — і пад сталом на віле «Напракудзіле».
    Ён надзеў карону і прыгладзіў лыкавую спадніцу, якая добра парадзела.
    — Давядзецца табе здаць яе ў рамонт, каб пацыравалі, — сказала Піпі.
    — Аднак гэта было таго варта, — усміхнуўся капітан Доўгая Панчоха.
    Седзячы на падлозе, ён выцер пот з ідба.
    — Дарэчы, дзіця маё, Піпі, — сказаў ён, — ці працягваеш ты маніць і цяпер?
    — Так, сэр, калі ў мяне ёсць час, але не вельмі часта, — сціпла сказала Піпі. — А ў цябе, дарэчы, як з гэтым? Ты ж і сам хвацкі манюка.
    — Бывала, я маніў барабохам суботнімі вечарамі, калі яны добра сябе паводзілі цягам тыдня. Тады мы рабілі маленькія вечарыны падману і мудрасці пад акампанемент бубнаў і танцавалі
    з паходнямі. Чым мацнейшай была мая мана, тым грамчэй грымелі бубны.
    — Ого, прыемна чуць, — сказала Піпі, — а дзеля мяне дык ніхто не біў у бубны. Я тут хаджу адна-адненькая і так маню сама сабе, ажно радасць бярэ, але мне нават на грабеньчыку ніхто не грае. Нядаўна вечарам, паклаўшыся спаць, я нахлусіла сабе доўгую гісторыю пра цяля, якое ўмела плесці карункавыя сурвэтачкі і лазіць па дрэвах, і, уяўляеш, сама паверыда кожнаму слову! Вось што я называю выдатнай маной! Але так, каб у бубен білі, то не, ніхто такой ласкі мне не робіць.
    — Што ж, тады я гэта зраблю, — сказаў капітан Доўгая Панчоха. I ён ўзяўся біць у бубен і рабіў гэта доўга дзеля сваёй дачушкі, а Піпі сядзела ў яго на каленях, прыціскаючыся тварам у сажы да татавай шчакі, так што ягоны твар зрабіўся гэткім жа мурзатым, як у яе.
    Аніка стаяда, задумаўшыся пра адну рэч. Яна не ведада, ці дарэчна ёй гэта сказаць, але ўрэшце не стрывала.
    — Хлусіць непрыгожа, — сказала яна. — Так кажа мама.
    — Аніка, ну што за дурата? — сказаў Томі. — Піпі хлусіць не папраўдзе, а толькі прыкідаецца. Як ты не разумееш, яловая ты галава, што яна проста прыдумляе?
    Піпі здзіўлена паглядзела на Томі.
    — Часам ты гаворыш так прамудра, што аж страх бярэ, мо які вялікі дзеяч з цябе вырасце, — сказала яна.
    Вечарэла. Томі і Аніцы пара было вяртацца дадому. Дзень быў багаты на падзеі, вельмі здорава было паглядзець на сапраўднага барабохскага караля і радасна за Піпі, што нарэшце вярнуўся яе тата. Але-але! Але...
    Калі Томі і Аніка дабраліся да сваіх ложкаў і леглі, яны не балбаталі, як звычайна. У дзіцячым пакоі было зусім ціха. Раптам пачуўся ўздых. Гэта ўздыхнуў Томі. Праз імгненне пачуўся яшчэ адзін уздых. Гэтым разам — Анікі.
    — Ты чаго ўздыхаеш? — раздражнёна сказаў Томі.
    Але адказу ён не атрымаў. Бо Аніка ляжала пад коўдрай і плакала.
    ПІПІ ЛАДЗІЦЬ
    РАЗВІТАЛЬНАЕ СВЯТА
    Калі наступнай раніцай Томі і Аніка ўвайшлі праз дзверы вілы «Напракудзілы», на ўвесь дом грымеў жахлівы храп. Капітан Доўгая Панчоха яшчэ спачываў. Але Піпі стаяла на кухні і рабіла ранішнюю гімнастыку, перарваную прыходам Томі і Анікі.
    — Ну што ж, будучыня пэўная, — сказала Піпі. — Цяпер я буду барабохскай прынцэсай і паўгода буду хадзіць вакол свету на «Скакусе». Тата лічыць, што калі ён валадарыў у барабохаў паўгода, то яны могуць і пацярпець наступныя паўгода без караля. Бо, разумееце, стары марскі воўк павінен час ад часу адчуваць пад нагамі палубу. Таксама яму трэба дбаць пра маё выхаванне. Калі я хачу аднойчы зрабіцца сапраўды добрай піраткай, то мне нельга ўвесь час жыць толькі пры двары. Тата кажа, што гэта разбэшчвае.
    — Ты зусім не будзеш жыць на віле «Напракудзіле»? — разгублена спытаў Томі.
    — Ясна, што буду. Калі мы выйдзем на пенсію, — сказала Піпі. — Праз пяцьдзясят-шэсцьдзясят гадоў. Будзем тады з вамі гуляцца і весела бавіць час. У любым разе, вы толькі падумайце — барабохская прынцэса, — летуценна сказала Піпі. — He многім дзецям так шанцуе. Ах, якой я буду алягантнай! У мяне будуць кольцы ў вушах і трошкі большае кольца ў носе.
    — А яшчэ што на табе будзе? — спытала Аніка.
    — Больш нічога, — сказала Піпі. — Ані ніткі! Але штораніцы мне давядзецца цалкам намазвацца крэмам для абутку, каб быць чарнаскурай, як іншыя барабохі. Проста штовечар буду ставіць сябе на чыстку разам з чаравікамі.
    Томі і Аніка паспрабавалі сабе ўявіць, як будзе выглядаць Піпі.
    — Думаеш, чорны колер будзе пасаваць да рудых валасоў? — з сумневам сказала Аніка.
    — Паглядзім, — сказала Піпі. — Калі не, дык лёгка перафарбаваць валасы ў зялёны.
    Яна радасна ўздыхнула.
    — Прынцэса Піпілота! Што за жыццё! Што за бляск! Як жа я буду танцаваць! Прынцэса Піпілота танцуе ў святле вогнішча і пад бой барабанаў. Уяўляеце, як будзе грымець кольца ў носе!
    — Калі... калі... ты паездзеш? — спытаў Томі крыху дрыготкім голасам.
    — «Скакуха» здымаецца з якара заўтра раніцай, — сказала Піпі.
    Усе трое дзяцей даволі доўга стаялі моўчкі. Здавалася, што больш няма чаго сказаць. Нарэшце Піпі яшчэ раз кульнулася ў падскоку і сказала:
    — Але сёння ўвечары на віле «Напракудзіле» будзе развітальнае свята. Развітальнае свята, і болын ні слова! Запрашаюцца ўсе, хто хоча развітацца са мной.
    Сярод дзяцей маленькага гарадка навіна распаўсюдзілася, як лясны пажар.
    «Піпі Доўгая Панчоха паедзе з горада, і на віле «Напракудзіле» будзе развітальнае свята. Туды можна прыходзіць усім, хто захоча!»
    Захацелі многія дзеці. Калі дакладна, то трыццаць чатыры чалавекі. Томі і Аніка ўзялі абяцанне са сваёй мамы, што тым вечарам ім можна будзе не
    спаць колькі заўгодна. Іх мама зразумела, што гэта абсалютна неабходна. Томі і Аніка мусілі назаўжды запомніць развітальны вечар у Піпі. Гэта быў такі дзівосны цёплы гожы вечар, калі кажаш сабе:
    — Вось яно якое — лета-лецейка!
    У прыцемках свяціліся і пахлі ўсе ружы ў Піпіным садзе. У старых дрэвах чуўся таямнічы шолах. Усё было б проста цудоўна, калі б толькі не... Калі б не! Томі і Аніка не хацелі дадумваць гэтую думку да канца.
    Усе дзеці з гарадка ўзяді з сабой гліняных птушачак і радасна свісталі ў іх, заходзячы ў сад вілы «Напракудзілы». Томі і Аніка крочылі наперадзе. Акурат калі яны дайшлі да лесвіцы на веранду, дзверы адчыніліся, і на парозе стаяла Піпі. Яе вочы ззялі на рабаціністым твары.
    — Рада вітаць вас у сваім сціплым прыстанку, — сказала яна і распасцёрла рукі. Аніка ўважліва глядзела на яе, каб добра запомніць, як выглядае Піпі. Ніколі-ніколі яна не забудзе яе — як яна стаіць там са сваімі рудымі коскамі, рабацінкамі, радаснай усмешкай і ў вялікіх чорных чаравіках.
    3 дома чуўся глухі гук бубна. Капітан Доўгая Панчоха сядзеў на кухні з бубнам на каленях. У гэты дзень на ім таксама было каралеўскае ўбранне. Напэўна, Піпі папрасіла яго пра гэта. Ен жа разумеў, што ўсім дзецям хацелася хоць раз зірнуць на жывога барабохскага караля.
    Кухню запоўнілі дзеці, яны стаялі вакол караля Эфраіма і глядзелі на яго. Аніка падумала: добра, што не прыйшло болей людзей, бо інакш усім не хапіла б месца. I толькі яна так падумала, як з саду пачуўся гук акардэона. Ішоў увесь экіпаж «Скакухі» з Фрыдальфам на чале. Гэта граў ён. У той дзень Піпі наведала порт, каб пабачыцца з сябрамі, і запрасіла іх на развітальнае свята. Цяпер яна кінулася да Фрыдальфа і абдымала яго, пакуль той не пасінеў тварам.
    Тады яна адпусціла яго і закрычала:
    — Музыку! Музыку!
    I Фрыдальф зайграў на сваім акардэоне, кароль Эфраім біў у бубен, а ўсе дзеці дзьмулі ў свае свісцёлкі. Вечка скрыні для дроў было адкінутае, унутры стаялі шэрагі бутэлек з ліманадам. На ку-
    хонным стале чакала пятнаццаць тортаў з вяршкамі, а на пліце — агромністы чыгун з каўбаскамі.
    Кароль Эфраім пачаў умінаць свае восем каўбасак. Усе астатнія ўзялі з яго прыклад, і неўзабаве кухня напоўнілася выключна гукамі паядання каўбасак. Потым ўсе ўзяді сабе столькі торта з вяршкамі і ліманаду, колькі хацелі. На кухні было цеснавата, таму кампанія размеркавалася і па верандзе, і па садзе, у прыцемках паўсюль ззяў торт.
    Калі ўсе наеліся, Томі прапанаваў растрэсці каўбаскі і торт і пагуляцца ўва што-небудзь. Напрыклад «Паўтарай за Джонам». Піпі не ведала, як гуляцца ў гэтую гульню, аде Томі растлумачыў, што нехта мусіць быць «Джонам», а астатнія паўтараць усё, што «Джон» робіць.
    — Давай, — сказала Піпі. — Гучыць няблага. I напэўна, найдепей Джонам буду я.
    Яна пачала з таго, што палезла на дах каморы для прасавальнага катка. Для гэтага спачатку трэба было забрацца на садовы плот, а потым на жываце паўзці на дах.
    Піпі, Томі і Аніка лазілі раней на дах так шмат разоў, што для іх гэта была легката. Але іншыя
    дзеці думалі, што гэта даволі цяжка. Матросы са «Скакухі» прызвычаіліся лазіць на мачты, таму яны таксама далі рады як нічога ніякага. Але вось капітану Доўгай Панчосе гэта было складаней праз ягоны жывот. I яшчэ ён блытаўся ў сваёй лыкавай спадніцы. Узбіраючыся на дах, ён цяжка соп.