Піпі Доўгая Панчоха
Пiпi доўгая панчоха ў Цiхiм акiяне
Астрыд Ліндгрэн
Выдавец: Папуры
Памер: 156с.
Мінск 2021
— Што ж, бяжыце, — сказала фру Сетэргрэн, — але доўга не баўцеся.
I Томі з Анікай пабеглі.
Дайшоўшы да веснічак вілы «Напракудзілы», яны спыніліся і залюбаваліся. Сядзіба выглядала нібы на каляднай паштоўцы. Уся яна была ахутаная мяккім снегам, і кожнае акенца радасна свяцілася.
На верандзе гарэў факел і кідаў святло далёка на двор, засланы снежнай коўдрай. Сцяжына да веранды была старанна расчышчаная, таму Томі і Аніцы не трэба было лезці ні ў якія сумёты.
Акурат тады, калі яны абтрасалі з сябе снег, тупаючы на верандзе, дзверы адчыніліся, і там стаяла Піпі.
— Шчаслівых Кадядаў у тутэйшай хаціне! — сказала яна.
I павяла іх на кухню. А там, там стаяла сапраўдная калядная ялінка! Свечкі былі запаленыя, гарэлі і іскрыліся сямнаццаць бенгальскіх агнёў, і ад іх рабілася так утульна! На накрытым стале былі калядная каша, шынка, каўбаса і ўсе магчымыя кадядныя ласункі, нават пернікі ў форме чалавечкаў і пячэнне хрушчы. У печцы гарэў агонь, а каля скрыні з дровамі стаяў конь і пачціва скроб капытом. Спадар Нільсан скакаў туды-сюды па ялінцы паміж бенгальскім агнямі.
— Ен мусіў быць калядным анёлкам, — незадаводена сказала Піпі, — аде ад яго не дачакаешся, каб ён пасядзеў спакойна.
У Томі і Анікі проста заняло мову.
— О, Піпі, — сказала Аніка, — як цудоўна! Калі толькі ты паспела зрабіць усё гэта?
— Я дбайная натура, — адказала Піпі.
Томі і Аніка раптам адчулі сябе надзвычай шчаслівымі і радаснымі.
— А добра, што мы зноў дома на віле «Напракудзіле», — сказаў Томі.
Усеўшыся вакол стала, яны елі шынку, каўбасы, пернікі і кашу з рысавых круп і думалі, што гэта смакуе нават лепей за бананы і плады хлебнага дрэва.
— Але як жа так, Піпі? Цяпер жа не Каляды, — сказаў Томі.
— Яны самыя, — запэўніла Піпі. — Каляндар вілы «Напракудзілы» здорава адстае. Мне трэба занесці яго ў рамонт да каляндаршчыка, каб той яго падкруціў.
— Як цудоўна, — сказала Аніка. — Усё-ткі мы атрымалі Каляды. Хоць і без падарункаў.
— О, добра, што ты нагадала, — сказала Піпі. — Я забыла пра вашыя калядныя падарункі. Вам трэба адшукаць іх самім.
Ад радаснага ўзрушэння Томі і Аніка ажно зачырванеліся і тут жа кінуліся шукаць. У скрыні
для дроў Томі знайшоў вялікі пакунак, на якім было напісана: «ТОМІ». А ўнутры дяжаў вялікі набор фарбаў. Пад сталом Аніка знайшла пакунак са сваім іменем, а ўсярэдзіне быў зграбны чырвоны парасон.
— Я магу ўзяць яго з сабой на востраў Барабабох, каді мы паедзем туды наступным разам, — сказала Аніка.
На самым версе пад дымнікам над плітой віселі яшчэ два пакункі. У адным быў цацачны джып для Томі, а ў другім — лялечны сервіз для Анікі. Да хваста каня быў прымацаваны маленечкі пакуначак, у якім ляжаў гадзіннік для пакоя Томі і Анікі.
Адшукаўшы ўсе свае кадядныя падарункі, яны моцна абнялі Піпі, каб падзякаваць ёй. Яна стаяла ля акна і глядзела на снег, намецены ў садзе.
— Заўтра пабудуем вялікі снежны дом, — сказала яна. — А па вечарах унутры будзе гарэць святло.
— О, давайце-давайце! — сказала Аніка, адчуваючы ўсё большую радасць ад вяртання дадому.
— Я падумваю, ці не пабудаваць нам лыжны спуск з даху ўніз у сумёты, — сказала Піпі. — Хачу
навучыць каня хадзіць на лыжах. Але не магу вырашыць, трэба яму чатыры лыжыны ці толькі дзве.
— Заўтра раніцай мы будзем вельмі весела бавіць час, — сказаў Томі. — Як нам пашанцавала вярнуцца дадому пасярод калядных канікул!
— Нам заўжды будзе весела, — сказала Аніка. — I тут, на віле «Напракудзіде», і на востраве Барабабох, і паўсюль.
Піпі згодна паківала. Усе ўтраіх яны забраліся на кухонны стол. Раптам цень азмрочыў твар Томі.
— Я не хачу рабіцца дарослым, — пераканана сказаў ён.
— I я не хачу, — сказала Аніка.
— Анягож, прыемнага ў гэтым мала, — сказада Піпі. — Дарослыя ніколі не займаюцца нічым вясёлым. У іх толькі куча нуднай працы, дурацкая вопратка, мазалі і кавунальныя плацяжы.
— «Камунальныя плацяжы» яны называюцца, — удакладніла Аніка.
— Ды ўсё адно, як не скажаш, — працягнула Піпі. — I вечна ў іх забабоны і іншая лухта. Яны
думаюць, што здарыцца страшнае няшчасце, калі яны раптам будуць есці з нажа і соваць яго ў рот і ўсякае такое.
— I яны не могуць гуляць, — сказала Аніка. — Якое ж фу, што трэба рабіцца вядікімі!
— А хто сказаў, што трэба? — спытала Піпі. — Калі не памыляюся, у мяне тут недзе ёсць пара пііулак.
— Што за пігулкі? — спытаў Томі.
— А такія дужа добрыя пігулачкі для тых, хто не хоча рабіцца дарослым, — сказала Піпі і саскочыла са стала.
Яна пагдядзела ва ўсіх шафках і шуфлядках і неўзабаве знайшла нешта падобнае да трох жоўтых гарошын.
— Гарошкі, — здзіўлена сказаў Томі.
— Гэта ты так думаеш, — сказада Піпі. — Ніякія гэта не гарошкі. Гэта грымзольныя пігулкі. Мне іх ведьмі даўно падарыў адзін стары індзейскі правадыр у Рыа-дэ-Жанэйра, калі я неяк згадала, што вельмі не хачу сталець.
— I што, гэтыя кругляшы дапамагаюць? — з сумневам спытала Аніка.
— Анягож, — запэўніла Піпі. — Але іх трэба з’есці ў цемры і пры гэтым абавязкова сказаць:
Споуніце маё хаценне: Лбараньце ад сталення.
— Можа, абараніце? — спытаў Томі.
— He, менавіта абараньце, — сказала Піпі. — Павер, у гэтым самая штука і ёсць. Большасць скажа «абараніце», і гэта найгоршае, што можа здарыцца. Бо тады пачнеш расці больш, чым хто. Быў адзін хлопчык, які з’еў такіх кругляшоў. I сказаў «абараніце» замест «абараньце». I ён пачаў так расці, што проста страх. На некалькі метраў у дзень. Так шкада. Яшчэ больш-менш было да той пары, пакуль ён мог хадзіць і абкусваць яблыкі з дрэў, прыкладна як жырафа. Але хутка ён зрабіўся завысокім для гэтага. Калі да яго дадому прыходзілі ў госці якія-небудзь цётачкі, то, каб сказаць: «О, які вялікі і разумны ты вырас!» — ім даводзілася крычаць у мегафон, каб ён пачуў. Былі відаць толькі яго даўгія тонкія ногі, што губляліся ў аблоках, як два флагштокі. I ніхто болып пра яго нічога не чуў, апроч мо аднаго разу,
калі ён не ўтрымаўся і палізаў сонца — у яго тады ўскочыў пухір на языку, і хлопчык так узвыў, што ўнізе на зямлі завялі кветкі. Але гэта быў апошні раз, калі ён падаваў прыкметы жыцця. Хоць ногі дагэтуль блукаюць там у Рыа-дэ-Жанэйра — і часам праз іх утвараецца куламеса з транспартам, мне так думаецца.
— Я баюся есці пігулкі, — напалохана сказала Аніка. — А раптам я памылюся і скажу няправільна.
— Ды не памылішся, — запэўніла яе Піпі. — Калі б я думала, што ты памылішся, то не давала б табе ніякіх пігулак. Бо нудна было б гуляць толькі з тваімі нагамі. Томі, я і твае ногі — добранькая была б кампанія.
— Ай, не памылішся ты, Аніка, — сказаў Томі.
Яны патушылі свечкі на ялінцы. На кухні стала зусім цёмна, толькі трошкі святла заставалася перад самай печкай, дзе за дзверцамі гарэў агонь. Дзеці ціха селі ў кружок пасярэдзіне падлогі і ўзяліся за рукі. Піпі дала Томі і Аніцы па адной грымзольнай пігулцы. Ад хвалявання ў іх пабеглі мурашкі па спіне. Толькі падумаць: праз нейкае імгненне гэтая дзіўная пігулка апынецца
ў жываце, і потым ужо ніколі-ніколі не трэба будзе рабіцца вялікімі. Гэта было цудоўна.
— Зараз, — шапнула Піпі.
Яны праглынулі пігулкі.
— Споўніце маё хацепне: абараньце ад сталення, — сказалі яны ўсе хорам.
Справа была зроблена. Піпі запаліла святло на кухні.
— Вось і цудоўна, — сказала яна. — Цяпер не трэба вырастаць, і мазалі не з’явяцца, і іншае ліха. Адно што, пігулкі задоўга ляжалі ў маёй камодзе, так што нельга дакладна сказаць, ці не вытхнулася з іх сіла. Але будзем спадзявацца на лепшае.
I тут Аніка ўспомніла пра адну рэч.
— О, Піпі, — выгукнула яна з жахам, — ты ж збіралася стаць піраткай, калі вырасцеш.
— Ай, гэта я і так змагу, — сказала Піпі. — Я магу быць маленькай такой дзёрзкай піратачкай, якая сее смерць і перапалох вакол сябе, тут няма праблем.
Яна трошкі падумала.
— Уяўляеце, — сказала яна, — уяўляеце, праз шмат-шмат гадоў якая-небудзь цётачка будзе праходзіць міма і ўбачыць, як мы тут гойсаем па садзе і гуляем. I такая спытае ў цябе, Томі: «Колькі табе гадкоў, мой маленькі дружа?» А ты скажаш: «Мне пяцьдзясят тры, калі я не памыляюся».
Томі задаволена засмяяўся.
— Яна, напэўна, падумае, што я проста вельмі малога росту.
— О, гэта дакладна, — згадзілася Піпі. — Але тады ты зможаш сказаць, што быў болыпым, калі быў меншым.
I тут Томі і Аніка ўзгадалі, што мама казала ім не бавіцца задоўга.
— Напэўна, нам трэба ісці дадому, — сказаў Томі.
— Але мы яшчэ прыйдзем заўтра, — паабяцала Аніка.
— Клас, — сказала Піпі. — Снежны дом пачнём а восьмай.
Яна праводзіла іх да веснічак, і яе рудыя коскі танчылі вакол яе твару, калі яна прыскакам вярталася на вілу «Напракудзілу».
— Ведаеш што? — сказаў Томі праз нейкі час, чысцячы зубы. — Ведаеш што, калі б я не знаў, што гэта былі грымзольныя пігулкі, я даў бы зуб, што гэта звычайныя гарошкі.
Аніка стаяла ля акна ў дзіцячым пакоі ў ружовай піжамцы і глядзела на вілу «Напракудзілу».
— Глядзі, глядзі, там Піпі! — радасна крыкнула яна.
Томі кінуўся да акна. I сапраўды! Цяпер, калі на дрэве не было лістоты, цудоўна праглядалася кухня Піпі.
Піпі сядзела за стадом, падпіраючы рукамі падбароддзе. 3 детуценным выразам твару яна глядзела, як перад ёй мігціць агеньчык свечкі.
— Яна... яна выглядае такой самотнай, — сказала Аніка трошкі дрыготкім голасам. — О, Томі, калі б цяпер была раніца, то нам трэба было б зараз жа пайсці да яе.
Яны стаялі моўчкі і глядзеді ў зімовы вечар. Зоркі гарэлі над дахам вілы «Напракудзілы». Там, у доме, была Піпі. Яна заўсёды будзе там. Цудоўна было ўяўляць гэта. Пройдуць гады, але Піпі, Томі і Аніка ніколі не зробяцца вялікімі. Ясна, што толькі ў тым выпадку, калі з грымзольных пігулак не вытхнулася сіла! Прыйдуць новыя вёсны і леты, новыя восені і зімы, але гульні будуць працягвацца. Заўтра яны пабудуюць снежны дом і зробяць лыжны спуск з даху вілы «Напракудзілы», а калі надыдзе вясна, то будуць лазіць у дуплісты дуб, у якім расце ліманад, будуць гуляць у штукашукальнікаў, катацца на Піпіным кані, сядзець у скрыні для дроў і расказваць гісторыі; можа быць, яны таксама будуць часам ездзіць на востраў Барабабох, каб наведаць Мома, Маану і іншых, але яны заўжды будуць вяртацца на вілу «Напракудзілу». Ах, якую палёгку прыносіла гэтая думка: Піпі заўсёды будзе на віле «Напракудзіле»!