• Газеты, часопісы і г.д.
  • Піпі Доўгая Панчоха Пiпi доўгая панчоха ў Цiхiм акiяне Астрыд Ліндгрэн

    Піпі Доўгая Панчоха

    Пiпi доўгая панчоха ў Цiхiм акiяне
    Астрыд Ліндгрэн

    Выдавец: Папуры
    Памер: 156с.
    Мінск 2021
    29.05 МБ
    Піпі Доўгая Панчоха
    Піпі Доўгая Панчоха
    Піпі Доўгая Панчоха
    Піпі Доўгая Панчоха
    Піпі падымаецца на борт
    Ад нецярплівасці Піпі падскоквала, і не паспелі раскласці трап, як капітан Доўгая Панчоха і Піпі пад гучныя радасныя крыкі кінуліся адно да аднаго. Капітан Доўгая Панчоха быў настолькі шчаслівы бачыць сваю дачку, што некалькі разоў падкінуў яе высока ў паветра. Піпі была гэтак жа неапісальна радая і таму падкінула свайго тату
    высока ў паветра яшчэ больш разоў. Хто не весяліўся, дык гэта фатограф: ён ніяк не мог зрабіць прыстойнага здымка, бо то Піпі, то яе тата ўвесь час недзе высока лёталі.
    Томі і Аніка таксама прыйшлі і прывіталі KaniTana Доўгую Панчоху, але якія ж яны былі бледныя і кволыя! Яны першы раз выйтттлі з дому пасля хваробы.
    Натуральна, што Піпі трэба было падняцца на борт і павітаць Фрыдальфа і іншых сваіх сяброў-матросаў. Томі і Аніцы дазволілі зайсці разам з ёй. Проста неверагодна было шпацыраваць па караблі, які прыбыў так здалёк, і Томі і Аніка хадзілі з круглымі вачыма, стараючыся ўсё як след разглядзець. Асабліва ім карцела пабачыць Агатона і Тэадора, але Піпі сказала, што тыя ўжо даўно спісаліся на бераг.
    Піпі так моцна пераабдымала ўсіх матросаў, што яны не маглі аддыхацца пятнаццаць хвілін. А потым яна пасадзіла капітана Доўгую Панчоху сабе на плечы і панесла яго праз усю грамаду і далей, дадому на вілу «Напракудзілу».
    Томі і Аніка пакрочылі следам, трымаючыся за рукі.
    — Жыве кароль Эфраім! — закрычалі ўсе людзі. Яны лічылі, што гэта вялікі дзень у гісторыі горада.
    Праз некалькі гадзін капітан Доўгая Панчоха спаў у ложку на віде «Напракудзіле» і хроп так, што скаланаўся ўвесь дом. Піпі, Томі і Аніка сядзелі на кухні за сталом, дзе ўсё яшчэ стаялі рэшткі выдатнай вячэры. Томі і Аніка былі ціхія і задуменныя. Над чым жа яны задумаліся? Ну, Аніка схілялася да думкі, што лепш за ўсё памерці. А Томі спрабаваў успомніць, ці існуе ў свеце наогул нешта вясёлае, і нічога падобнага не мог прыгадаць. Жыццё, на яго думку, агулам уяўляла сабой пустэльню.
    Але Піпі была ў цудоўным гуморы. Яна паляпвала па спінцы Спадара Нільсана, які асцярожна сноўдаў туды-сюды на стале паміж талеркамі, яна паляпвала па плячы Томі і Аніку, яна то насвіствала, то напявала, час ад часу прытанцоўвала, быццам бы не заўважаючы скрухі Томі і Анікі.
    — Цудоўна будзе зноў на нейкі час выйсці ў мора! — сказада яна. — Уявіце, як гэта: быць у моры — гэта ж свабода!
    Томі і Аніка ўздыхнуді.
    — А яшчэ мне карціць убачыць востраў Барабабох. Тодькі ўявіце: дяжыш сабе на пдяжы выцягнуўшыся, пяткамі ледзь не ў самы сапраўдны Ціхі акіян, і тодькі рот разяўдяеш, каб туды ўпаў спеды банан.
    Томі і Аніка ўздыхнуді.
    — Думаю, там будзе весела гуляцца з маленькімі барабохскімі дзецьмі, — працягнуда Піпі.
    Томі і Аніка ўздыхнулі.
    — Чаго вы ўздыхаеце? — спытада Піпі. — Вам што, не падабаюцца міленькія маленькія барабохскія дзеці?
    — Падабаюцца, — сказаў Томі. — Проста мы думаем, што пройдзе куча часу да таго, як ты вернешся на вілу «Напракудзілу».
    — Ясна, што пройдзе, — радасна сказала Піпі. — Але я з гэтай прычыны ані кадіва не сумую. Мяркую, што на востраве Барабабох можна нават лепей павесяліцца.
    Аніка павярнула да яе маркотны бледны твар.
    — О, Піпі, — сказала яна, — як думаеш, колькі цябе тут не будзе?
    — Так дакладна і не скажаш. Я б сказала, што недзе да Калядаў.
    Аніка ўсхліпнула.
    — Хто ведае, — сказала Піпі. — Напэўна, на востраве Барабабох так цудоўна, што там можна захацець застацца і назаўжды. Барабохская прынцэса — някепская прафесія для кагосьці, хто мае так мала школьнай адукацыі, як я.
    Вочы Томі і Анікі заблішчалі на іх бледных тварыках. I раптам Аніка апусціла галаву на стол і расплакалася.
    — Хаця, калі добра разважыць, не думаю, што мне захочацца заставацца там назаўжды, — сказала Піпі. — Жыць пры двары і на ўсё ўсміхацца можа і надакучыць. Так што адным цудоўным днём я, напэўна, скажу неяк так: Томі і Аніка, а ці не зганяць нам зноў на нейкі час дадому на вілу «Напракудзілу»?
    — Як жа здорава будзе, калі ты нам так Hani­mam, — сказаў Томі.
    — Напішаш? — сказала Піпі. — А вушы вам навошта? He збіраюся я пісаць. Я проста скажу. «Томі і Аніка, паехалі дадому на вілу “Напракудзілу”».
    Аніка падняда гадаву са стала, і Томі ўдакладніў:
    — Што ты маеш на ўвазе?
    — Што я маю на ўвазе? — перапытала Піпі. — Вы хіба шведскай мовы не разумееце? Няўжо я забыда сказаць вам, што вы едзеце са мной на востраў Барабабох?! Я была ўпэўненая, што сказала.
    Томі і Аніка схамянудіся і паўскокваді з крэслаў, усхвалявана дыхаючы. Але ўрэшце Томі вымавіў:
    — Ой, пра што ты кажаш! Мама і тата нікоді нам не дазволяць.
    — Як сказаць, — адказала Піпі. — Я ўжо дамовілася пра гэта з вашай мамай.
    На кухні вілы «Напракудзілы» было ціха роўна пяць секунд. А потым пачуліся два дзікія ўскрыкі. Гэта Томі і Аніка залямантаваді ад радасці. Спадар Нільсан, які сядзеў на стале і спрабаваў размазваць масда па сваім капелюшы, выглядаў агаломшаным. Яшчэ бодьш агаломшаным ён
    зрабіўся, калі ўбачыў, як Піпі, Томі і Аніка бяруцца за рукі і кідаюцца ў скокі вакол стала без усялякага ладу. Яны танцаваді і крычаді так, што лямпа сарвалася са столі і ўпала на падлогу. Тады Спадар Нільсан выкінуў нож ддя масла ў акно і таксама кінуўся ў скокі.
    — Гэта што, праўда-праўда? — спытаў Томі, калі яны супакоіліся і залезлі ў скрыню ддя дроў, каб абмеркаваць справу.
    Піпі кіўнула.
    Гэта была чыстая праўда. Томі і Аніцы дазволілі паехаць на востраў Барабабох. Безумоўна,
    амаль усе цётачкі горада наведаліся да фру Сетэргрэн, каб сказаць:
    — Ты ж не адправіш сваіх дзяцей за край свету ў Ціхі акіян разам з Піпі Доўгай Панчохай? Ты ж не сур’ёзна?
    Аде фру Сетэргрэн на гэта адказвала:
    — А чаму б і не? Дзеці хварэлі, і ўрач сказаў, што ім патрэбна свежае паветра. Колькі я ведаю Піпі, яна нікоді не рабіла нічога, што магло б нашкодзіць Томі і Аніцы. Ніхто не паклапоціцца пра іх лепш за яе.
    — Але ж усё адно — Піпі Доўгая Панчоха! — вохкалі цётачкі, моршчачы насы.
    — Менавіта, — адказвала фру Сетэргрэн. — Магчыма, Піпі Доўгая Панчоха не заўжды трымаецца далікатных манер. Але ў яе добрае сэрца.
    Такім чынам, прахалодным вечарам ранняй вясны Томі і Аніка першы раз у сваім жыцці пакінулі маленькі гарадок, каб поплеч з Піпі выправіцца ў вялікі дзіўны свет. Усе трое яны стаялі ля парэнчаў, калі свежы вечаровы вецер надзімаў ветразі «Скакухі». Усе трое, хоць, магчыма,
    правільней было б сказаць: усе пяцёра — бо конь і Спадар Нільсан таксама былі разам з імі.
    Усе дзеці з класа Томі і Анікі стаялі на ўзбярэжнай і ледзь не плакалі ад тугі і зайздрасці. Назаўтра яны мусілі, як звычайна, пайсці ў школу. Ім задалі вучыць астравы Ціхага акіяна па геаграфіі. Томі і Аніцы некаторы час не трэба было рабіць ніякіх дамашніх заданняў.
    — Найперш — здароўе і толькі потым — вучоба, — сказаў доктар.
    — А астравы Ціхага акіяна яны змогуць прайсці там на месцы, — сказала Піпі.
    Мама і тата таксама стаялі на ўзбярэжнай. I ў Томі і Анікі крыху зашчаміла сэрца, калі яны ўбачылі, як тыя выціраюць куткі вачэй насоўкамі. Але дзецям усё адно не ўдалося б перастаць быць шчаслівымі, настолькі шчаслівымі, што ад гэтага было амаль балюча.
    Павольна «Скакуха» адышла ад берага.
    — Томі і Аніка! — крыкнула фру Сетэргрэн. — Калі даплывяце да Паўночнага мора, абавязкова паддзявайце два камплекты бялізны і...
    Астатнія яе словы патанулі ў развітальных выгуках людзей на беразе, у дзікім іржанні каня, у шчаслівых крыках Піпі і ў голасным смарканні капітана Доўгай Панчохі.
    Падарожжа пачалося. Наперад пад зоркамі імкнула «Скакуха». Ільдзіны танцавалі вакол яе носа і вецер спяваў у ветразях.
    — О, Піпі, — сказала Аніка. — Я так дзіўна пачуваюся. Я пачынаю думаць, што таксама хачу быць піраткай, калі вырасту.
    ПІПІ СЫХОДЗІЦЬ НА БЕРАГ
    Востраў Барабабох проста па курсе! — крыкнула Піііі сонечнай раніцай, стоячы на вахце. 3 адзення на ёй была толькі невялікая набедраная павязка.
    Плылі яны дні і ночы, тыдні і месяцы, праз акіян, які секлі штормы, і праз спакойныя прыязныя воды, пад ззяннем зор і месяцовым святлом, пад цёмнымі грознымі хмарамі і пякучым сонцам, і плылі яны так доўга, што Томі і Аніка ледзь не забылі, як гэта — жыць дома ў маленькім гарадку.
    Мабыць, іх мама здзівілася б, пабачыўшы іх. Больш ніякіх бледных шчок! Свежыя, загарэлыя, з пільнымі вачыма, адзетыя дакладна, як Піпі. Адзенне яны мала-памалу паздзіралі з сябе, таму што паволі цяплела, і з дваіх шчыльна захутаных дзяцей, якія перасякалі Паўночнае мора ў двух
    камплектах бялізны, яны ператварыліся ў дваіх маленькіх голых карычневых дзяцей у набедраных павязках.
    — О, як жа нам тут цудоўна! — штораніцы казалі Томі і Аніка, прачынаючыся ў каюце, дзе жылі разам з Піпі. Найчасцей Піпі да гэтага моманту ўжо паспявала падняцца і стаяла за штурвалам.
    — Ніколі па сямі морах не хадзіла марака, лепшага за маю дачку, — казаў быў капітан Доўгая Панчоха.
    I ён меў рацыю. Праз найгоршыя буруны і цераз самыя небяспечныя рыфы цвёрдай рукой вяла «Скакуху» Піпі Доўгая Панчоха.
    Але цяпер падарожжа вось-вось мусіла завяршыцца.
    — Востраў Барабабох проста па курсе! — крыкнула Піпі.
    I праўда, ён быў там, пад зялёнымі пальмамі, абкружаны сінюткай вадой.
    Праз дзве гадзіны «Скакуха» зайшла ў бухту з заходняга боку вострава. I на беразе стаялі ўсе
    барабохі — мужчыны, жанчыны і дзеці. I калі расклалі трап, у грамадзе ўзняўся галас.
    — Праваляй дрым-бабыр папыр! — раздавалася ў натоўпе, і гэта абазначала: «Дачакаліся цябе назад, тоўсты бледны конунг!»
    Кароль Эфраім у блакітным гарнітуры з рубчастага вельвету велічна спусціўся па трапе, а Фрыдальф на носе карабдя выконваў новы гімн барабохаў: «Галопам скачам з трум-ба-бумам!»
    Кароль Эфраім узняў руку ў вітанні і крыкнуў:
    — Муоні манана!
    I гэта значыла: «Ваш пакорлівы сдуга зноў з вамі!»
    За ім спусцілася Піпі. Несучы каня. Шэрагі барабохаў скалануў гоман. Ім, вядома, расказвалі пра Піпі і яе неверагодную моц, але пабачыць на свае ўласныя вочы — гэта было нешта інакшае. Томі і Аніка таксама сціпла патупалі на бераг, а з імі і экіпаж у поўным складзе, але ў той момант барабохі не глядзелі ні на кога, апроч Піпі. Капітан Доўгая Панчоха ўзняў дачку і паставіў сабе на плечы, каб яны магді добра бачыць яе, і тады
    зноў праз народ пранёсся гоман. Але адразу пасля гэтага Піпі ўзняла капітана Доўгую Панчоху на адно плячо, а каня на другое, і гоман ператварьгўся амаль ва ўраган.