• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пісьмы маёй памяці: Непрыдуманая аповесць

    Пісьмы маёй памяці: Непрыдуманая аповесць


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 111с.
    Мінск 1984
    45.36 МБ
    ГАННА КРАСНАПЁРКА
    ГАННА КРАСНАІІЁРКА
    ПІСЬМЫ МАЁЙ
    ПАМЯЦІ
    Непрыдуманая аповесць
    мінск «МАСТАЦКАЯ ЛІТАРАТУРА» 1984
    Вел 2 К 78
    Рэцэнзенты
    ЯЎГЕН ЛЕЦКА, ГАННА КУПРЭЕВА
    к 4702120200—05619_84
    М 302(05) — 84
    ©Выдавецтва «Мастацкая літаратура», 1984.
    УСТУП
    Я доўга чужалася цябе, мая Памяць! Больш за сорак гадоў. Але ты перамагла. Прымусіла ўваскрасіць мінулае. А за маю часовую здраду адпомсціла: не ўсё з мінулага захавала. Таму я і вымушана ў сваім расказе змяніць некаторыя імёны., прозвішчы.
    ...У гэтай кнізе — перажы.тае ў мінскім гета. Скарыстаны, запісы былых вязняў гета, маіх знаёмых, урача Берты Майсееўны Брук і яе семнаццацігадовай дачкі Лялі, якія потым сталі партызанамі.
    Выцвілі колеры паперы, чарніла, алоўкаў. Але паранейшаму краваточыць, баліць кожны. радок гэтых запісаў. Няхай жа яны. зліюцца з маімі ўспамінамі.
    3
    HE ПАСПЕЎШЫ ЭВАКУІРАВАЦЦА
    1 ліпеня 1941 года мы вяртаемся ў Мінск. Ён знявечаны, спалены, зруйнаваны.
    Мы блукаем па горадзе. Шукаем знаёмых. ТТТукаем харч. Здабылі патаку. Людзі бяруць яе на «Камунарцы». Пакуль немцы не агледзеліся, вёдрамі носяць салодкі харч.
    У нас няма вядра. Мы з Інай нясём у слоіках. Рады, што будзе чым падмацаваць бабулю. Дзе цяпер мама? Два тыдні назад яна паехала ў камандзіроўку. Дзе ваюе тата? Дзе будзем сёння начаваць?
    Зноў хадзілі на сваё папялішча. He магу выкінуць ключ ад кватэры, які ўжо ніколі не спатрэбіцца. У вушах гучаць словы таты:
    — Вось вам, дачушкі, ключ ад кватэры, а я — на фронт.
    — Што, ужо ёсць павестка з ваенкамата?
    — He, няма, але трэба ісці...
    Пацалаваў нас на развітанне і пайшоў...
    Потым пачалося тое, што і ўспамінаць жудасна. Бамбёжкі, пажары, заваленае газасховішча, з якога бабулі, Іначцы і мне цудам удалося выбрацца. 3 палаючага горада на Магілёўскую шапіу
    4
    нас вывеў сусед, работнік беларускага радыёкамітэта.
    — Ідзіце на ўсход,— параіў ён на развітанне,— а я — з чырвонаармейцамі.
    Мы ў калоне бежанцаў — галодныя, беспрытульныя. Бабуля ісці не можа, слабое сэрца. Мы з Інай вядзём, дапамагаем ёй, немагушчай. Бежанцы расцягнуліся, брыдуць па шашы. Збітыя ногі, заплаканыя вочы, енк дзяцей.
    I гэтыя бясконцыя бамбёжкі. Кулямётныя чэргі з самалётаў.
    Дабрылі да Дукоры. Бабуля больш не можа ісці. Зняможаныя, падаем на сена. He паспяваем аддыхацца, як зноў бомбы! Ніякага паратунку.
    Пасля чуюцца рокат матацыклаў, крыкі, чужая мова.
    Нямецкія матацыклісты ў Дукоры. Няўжо заняты Мінск?!
    Нас выганяюць з гумна, выводзяць на вуліцу. Там ужо натоўп бежанцаў, тых, што ўцалелі ад бамбёжкі. Прыводзяць да магазіна. Немцы выносяць розныя рэчы, трасуць імі перад намі, соваюць сілком у руку. Мы разумеем, для чаго гэта робіцца — ідзе кіназдымка.
    Пасля пачынаюць хапаць людзей.
    — Камуністэн! Юдэн!
    ...Крывавая зямля Дукоры...
    ...Страшны, цяжкі шлях назад, у Мінск. Што нас чакае? Ведаем ужо, што дом наш спалены. Толькі ключ у руках. А тое, што мы «юдэн», абернецца для нас праклёнам.
    Думаем пра маму. Можа, яна вярнулася з Ваўкавыска. Можа, ужо шукае нас?
    ...I вось мы ў Мінску. Няма ні мамы, ні таты. Я ў адказе за бабулю, за сястрычку.
    Шукаем прытулку.
    5
    ЗА НЕПАДПАРАДКАВАННЕ — СМЕРЦЬ
    На жаль, гэта не чуткі. У Драздах, што пад Мінскам, немцы стварылі канцэнтрацыйны лагер. Там знаходзяцца ваеннапалонныя, а таксама цывільныя, якіх схапілі ў горадзе. ІПукаюць сярод іх камандзіраў, камісараў Чырвонай Арміі, камуністаў, яўрэяў. Іх чакае расстрэл.
    Усюды аб’явы: мужчыны ва ўзросце ад 15 да 45 гадоў павінны зарэгістравацца ў камендатуры. За непадпарадкаванне — смерць.
    Па вуліцах гоняць калоны ваеннапалонных. Тых, хто не можа рухацца, забіваюць.
    Нядаўна мы з Інай бачылі такое. Па Савецкай, ля Вялікага сквера вялі калону ваеннапалонных. I раптам адзін з іх, малады, высокі, з забінтаванай галавой, заспяваў: «Тучн над городом всталн, в воздухе пахнет грозой». Песню падхапілі. Загучала знаёмая мелодыя.
    Што тут пачалося! Страляніна, крыкі! Забітыя на бруку. Безліч забітых!
    За непадпарадкаванне — смерць!
    ПОШАСЦЬ
    Яшчэ з нядаўняга даваеннага часу ўспамінаю выраз «карычневая чума». У Германіі фашысцкія малойчыкі носяць карычневыя кашулі. Тут жа яны ў шэразялёначорным. Асабліва мы баімся тых, хто ў цёмнашэразялёнай форме з чорным каўнерам, на якім у серабрыстым чатырохкутніку дзве, як зігзаг маланкі, літары — «SS». У іх серабрыстыя плеценыя пагоны. На рукаве — арол. Рамень са спражкай, на якой надпіс: «Гот міт
    6
    унс» ‘. Гэта эсэсаўцы. Парадная форма ў іх уся чорная, каўнер і манжэта з серабрыстай акантоўкай.
    Жудасна глядзець на іх эмблему — чэрап і косці.
    Палявая жандармерыя — у светлашэразялёнай форме. На грудзях у іх ланцуг з бляхай, форма якой нагадвае паўмесяц.
    Напэўна, тут ходзяць салдаты і афіцэры і іншых радоў войска. Мы не разбіраемся ў гэтым. Адно адчуваем: форма — ненавісная, агідная. Шэразялёначорная пошасць.
    ЗАГАД АБ СТВАРЭНШ ГЕТА
    Голад наталяем семкамі. Усе ў горадзе лузгаюць іх. Людзі недзе знайшлі семкі ў складзе і кінуліся туды. Тата Драздова, мая знаёмая з Замкавай вуліцы, падзялілася з намі. Паранейшаму ходзім па горадзе ў пошуках начлегу.
    Начуем у руінах. Мыемся ў Свіслачы. Ад бруду і нуды завяліся вошы. Баімся іх гэтак жа, як і голаду.
    Хутка забароняць хадзіць па горадзе. Кажуць, што яўрэяў пераселяць у асобны раён...
    Ля Юбілейнай плошчы спыняемся каля старой афішы. Дамы тут не спалены і афішы цэлыя. У адной з іх паведамлялася, што ў беларускім тэатры спектакль «Апоіпнія». Рэжысёр — Міхаіл Зораў.
    У гэты тэатр я са сваёй сяброўкай Нілай Кунцэвіч хадзіла амаль кожную нядзелю. Яе стрыечны брат быў там мастакомдэкаратарам. Чорнава
    1	3 намі бог.
    7
    лосы, з выразным тварам, ён быў падобны на артыста. Лёгкая хада, цвёрды барытон, уважлівыя вочы. Дзе ён цяпер? Напэўна, як і наш тата, пайшоў на фронт...
    А ў Нілы твар быў рэдкай свежасці і такія ж мяккія, як у брата, вочы. Дзе Ніла? А рэжысёр Зораў? Дзе ён? Цікава, ён яўрэй ці славянін? Да вайны ніхто з нас не думаў пра гэта. Жылі сабе людзі побач дружна, прыгожа.
    Побач з афішай аб’ява. I сэнс яе страшны, і словы ў ёй нечалавечыя. Іна цягне мяне за руку ісці далей. Але я, прыкаваная да афішы, услых чытаю пра тое, што грамадзяне яўрэйскага паходжання павінны зарэгістравацца ў «юдэнраце» і жыць у спецыяльна вылучаным для іх раёне, у гета.
    Загад вялікі. Кожны пункт яго жахлівы.
    «Жыды», «гета» — словы пякучыя, выклікаюць боль і крыўду, як аплявуха.
    — А што такое жыды? — пытаецца ў мяне Іна.
    Слёзы засцілаюць вочы, душыць крыўда:
    — Гэта злое, агіднае слова. Тых, хто абзывае ім людзей, аддаюць пад суд і штрафуюць.
    — I немцаў аддадуць пад суд? — пытаецца сястрычка.
    — Аддадуць абавязкова.
    ...Побач на доме зноў бачым аб’яву: «Жыды і камуністы павінны...»
    СЯСТРА
    Як у нас хапае сілы цягаць ногі — не ведаю. Пакідаем бабулю ў пэўным месцы, у руінах, і зноў ходзім па горадзе. Шукаем маму, шукаем ежу. Блукаем у раёне Падгорнага завулка, дзе жылі да
    8
    вайны, ходзім па Савецкай, каля Вялікага сквера.
    Вунь немец кінуў сабаку хлеб. Той не стаў есці. Схапіць не паспелі. Нейкая дзяўчынка справілася хутчэй за нас.
    Здалёк бачым процьму людзей, якіх гоняць па Савецкай. Зноў ваеннапалонныя... Калоны наблізіліся да нас. I тут адна дзяўчына кідаецца да немца, які ахоўвае калону.
    — Лібэр гэр,— паказвае яна на палоннага.— Дас іст майн брудэр... 1 — Совае паперу, пэўна, нейкі дакумент.
    Дзіўна, але немец выштурхоўвае палоннага з калоны. Дзяўчына цягне яго ў руіны былога кінатэатра «Чырвоная Зорка».
    — Вось дык дзяўчына! — гаворыць стары чалавек, што стаіць побач.— Малайчына. He першы раз ратуе людзей.
    ПРЫХОД МАМЫ
    Гэта цуд! Мама прыйшла. Убачыла нас на вуліцы каля колішняга дома. Яна ішла з Ваўкавыска з параненай нагой! Неверагодна!.. Якая яна ў нас валявая і мужная! I адразу стала лягчэй на душы.
    Мы расказваем маме пра тое, як тата пайшоў на фронт, як сусед вывеў мяне, Іну і бабулю на Магілёўскую шашу, як у Дукоры нас дагналі немцы, расказваем усё, што давялося перажыць.
    Мама прапануе пайсці на Замкавую вуліцу да яе земляка, дзядзькі Іосіфа Сімановіча. Мы кажам, што ўжо былі ў яго. Сям’я Сімановічаў, напэўна, эвакуіравалася, але кватэра ўцалела. Мо
    1 Шаноўны пан, гэта мой брат...
    9
    жа, мы сапраўды знойдзем там прытулак? Калі не ў яго кватэры, дык, можа, у іншай?
    ...Замкавая вуліца ўваходзіць у тэрыторыю гета...
    РАЗВІТАННЕ 3 ТАТАЙ
    Жыхары не яўрэйскай нацыянальнасці, якія пражываюць у межах будучага гета, павінны перабрацца ў другую частку горада. Мая сяброўка Тата — Танечка Драздова, якая жыве на Замкавай, пераязджае кудысьці на Грушаўку. Іх сям’я не паспела эвакуіравацца.
    Мы сядзім на прыступках высокай каменнай лесвіцы. Восьвось Тата паедзе адсюль. Ці давядзецца нам сустрэцца?
    Бялявыя, прамыя валасы абрамляюць круглы сумны твар дзяўчынкі. Вузкія шэрыя вочы сталі зусім як шчылінкі. Яна з нянавісцю расказвае пра знаёмага хлопца, які пайшоў у паслугачы да немцаў.
    Мы ўспамінаем нашых агульных знаёмых.
    А потым я расказваю пра таго ваеннапалоннага, які спяваў «Тучн над городом всталн».
    — Я буду прыходзіць сюды,— кажа Тата.— Толькі бацька сказаў, што мы ў горадзе не затрымаемся, паедзем кудынебудзь у вёску.
    Гэта наша развітанне. Тата аглядае родныя мясціны, дзе ўсё дарагое з маленства. Цяпер яна вымушана пакінуць гэта. Што чакае яе сям’ю на новым месцы?
    10
    ЖОЎТЫЯ ЛАТКІ
    Выйшаў новы загад. Яўрэі павінны насіць латкі жоўтага колеру. Указваецца іх памер, месца, дзе яны павінны быць прышыты. Адна латка на грудзях, другая на спіне. За непадпарадкаванне загаду — смяротная кара.
    Так што нам цяпер належыць хадзіць з жоўтым кляймом.
    * * *
    Ужо ёсць загад, што старшынёй юдэнрата — яўрэйскага камітэта ў гета — прызначаецца Ілья Мушкін.
    * * *
    Кантрыбуцыя — для мяне гэта слова з падручнікаў па гісторыі. I вось яна, кантрыбуцыя наяве. Усе яўрэі павінны здаць золата, срэбра, каштоўнасці, каб сплаціць кантрыбуцыю.
    У нас нічога гэтага няма. Адзінае багацце —■ ключ ад даваеннай кватэры. Я не выкідаю яго, ён нагадвае аб нядаўнім даваенным жыцці.
    СУСТРЭЧА 3 АСЯЙ
    Па загаду немцаў усе працаздольныя яўрэі збіраюцца ля юдэнрата. Там камплектуюцца калоны, якія накіроўваюцца на работу ў горад, за межы гета.