Пісьмы маёй памяці: Непрыдуманая аповесць
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 111с.
Мінск 1984
Неяк у барак зайшоў іх шэф гер Мшц. доуга, уталопіўшыся, глядзеў на Наэмі. А праз некалькі дзён зноў заявіўся і забраў яе.
Мінц зрабіў Наэмі сваёй прыбіральшчыцан. Гэта вельмі небяспечна для яе. Некалькі разоў ён ужо затрымліваў дзяўчыну, адпраўляў у гета не з нашай калонай.
* * *
Вакол Наэмі нейкія неверагодныя падзеі. Яна зноў не прыйшла дамоў з нашай калонай. Мама захвалявалася, хадзіла да яе на Калектарную. Наэмі не застала дома. У пакоі, дзе яна жыве, ся дзеў паліцай...
* * *
Тое, што Наэмі расказала, вельмі ўзрушыла. Гэта першая жаночая тайна, якую даверылі мне. Высветлілася, што паліцай, якога бачыла мама,—■ зусім не паліцай. Гэта былы аднакласнік Наэмі Слава Ракіцкі. Яны даўно закаханыя. Ен шукае
69
магчымасць выратаваць Наэмі. 3 гэтай мэтай Слава набыў паліцэйскую форму.
Ён вельмі непакоіўся за Наэмі. I ёсць падставы! Звычайна Слава чакае Наэмі на Рэспубліканскай, калі калону вядуць у гета. Сустрэнуцца, бывае^ позіркам, і ўжо лягчэй. А тут гэтая гісторыя з Мінцам, пра якую яна не мае магчымасці яму раска^заць. Вось чаму, не сустрэўшы яе ў калоне, ён зайшоў да Наэмі дамоў.
Наэмі прасіла Славу не рызыкаваць жыццём. Але ён супакойваў яе, абяцаў, што хутка дабудзе для яе пашпарт, і яны разам пойдуць з Мінска. Куды — мы не пытаемся. Разумеем; да партызан або шукаць іх...
* * *
Жудасна! Я сама сведка таго апошняга страшнага спаткання Наэмі і Славы.
Наша калона вяртаецца з работы.
Ужовідаць уваходная брама, апякаючыя cappa надпісы на ёй: «Айнтрыт фэрботэн! Цутрыт фэрботэн!»1
Раптам Наэмі хапае мяне за руку, шэпча:
— Вунь Слава!
Ён набліжаецца да нас, расштурхоўвае калону, паспявае нешта аддаць Наэмі. Яго адразу схапілі. У гэты момант да Наэмі кідаецца паліцай, вырывае з рук клунак, нечым трасе над галавой:
— Пашпарт,— крычыць ён,— пашпарт!
Слава зрабіў усё, што мог, каб выратаваць Наэмі. Але, відаць, за ім ужо сачылі...
Цяпер іх вядуць абаіх: Наэмі і Славу. У турму або адразу на расстрэл?
У калоне роспач... У сэрцы маім адчай.
1 Уваход забаронены!
70
МОЦНАЕ СКЛАНЕННЕ
Кожны выхад за дроттакая рызыка, такі
*“™ харчам. a галоўнае — чалавечым цяплом.
Ганебныя жоўтыя латкі схаваны за пазуха . Азіпаюся Бачу, на рагу Урыцкага і ІнтэрнацыянальнХ два нІцн Вось і ўсё... Яны побач ужо.
Чую пытанне:
~ Тэатр? ДортР паказваю і тлумачу ім панямецку, я^айсці Раптам У=. зау
важаю нядобры бляск у вачах;.ЕХ я? куль я ведаю нямецкую мову, ^1
_ Найн’ Найн! Іх бін каннэ юдзін’ 1н дэр шу
хТбэн гут дойч гелернт. Іх эрінэрэ mix зогар ан манхе грамацішэ рэгельн. ...Футурум більдэ дэр штаркен дэклінацыен гехерт... .
Я шпару граматычныя правілы, якім калісьці „ао так добра навучыла настаўкіца Вера ЛлакеанДРа!^Хша^ ^ «—'—
тэ лерэрын... «
...Дзякуй вам, Вера Аляксандрауна’
1 Дзе знаходзіцца тэатр?
Б^дучы час утвараецца... Да моцнага скланення нале“'"‘неверагодпа! V вас была выдатная пастаўніца...
71
МОЖАШ БЕЗ ЛАТАК
Отта вельмі добра адносіцца да Ані Батвіннік.
* настаушца. Рыжаватая, з дзівосным беларужовым колерам твару, з шэрымі вачыма спаСТрЫМаНая' У СВ°Й ЧаС’ у добры Даваенны BV /лКЛаДаа 1 матэматьікУ і нямецкую мову. Аня у Отта і у нас за перакладчыцу.
Аня пазнаёмілася з Отта раней за нас. Тады ен упершыню атрымаў калону рабочых і спытаўзнквТппГдТГ П™едку Аня не хацела прызнавацца. Але жанчыны падказалі. Отта пагаварыу з ею і здзівіўся:
— Напэўна, у цябе былі багатыя бацькі і вучылі мовам.
баЦЬКІ Мае бЫЛІ звычайньія рабочыя “Д Нл УС1Х вучыла дзяржава, прытым бяслатна. А пасля сама стала настаўніцай
Павагай ставіОДа да Ані. Прыносіць каУ’ Н убачьіу’ што яна хуценька прышывае дХГГ^^<мдаўм мдз1ла ў ™мд)’ л^^Х^в* бе3 латак' Пры
,аЛаВЙ‘! У Г™ "“ ^
А? Ані Даведаліся, што яго прозвішча — Шміт Гл%ма^^^ ненавідзіць Адамскага
як™ ^п фау фірмы «ГотцэЛейман», на якую нас прымушаюць гнуць спіны.
бедная ханка
Бедная Ханка... Знявечаная душа... Ёй жа ўсяго шаснаццаць... Гэты нелюдзь доўга высочмў 2. 72
Дзіва, што яна яму падабаецца! Адны косы чаго вартыя! Доўгія, чорныя. А сама, што тая птушка трапяткая. Даверлівыя блакітныя вочы, ямачка на падбародку.
Дзікун! Прымусіў, узяў яе сілком.
Скарыстаў сваю ўладу — ахоўніка парадку. Гетаўскі паліцай! Такі ж паліцай, як тыя бобікі, што там, за дротам.
Падмануў Ханку. Сказаў, што зможа папярэдзіць яе пра аблаву на Зялёнай вуліцы, дзе яна жыве, схавае ў юдэнраце. Толькі за гэта яна павінна прыйсці да яго... Маўляў, проста так прыйсці, пагаварыць...
I Ханка паверыла. Прыйшла ў прызначаны час...
ІНГРЫД
— Уцякай, хапаюць дзяўчат і хлопцаў! — крычыць мама і штурхае мяне ў процілеглы бок. Я бягу і бачу, што і адтуль рухаецца ланцуг зялёных шынялёў.
Злева двары і дамы Абутковага завулка. Справа — дрот зондэргета, дзе жывуць яўрэі, прывезеныя сюды фашыстамі зза мяжы.
Ужо чуюцца нямецкая каманда, крыкі людзей.
Усё! Пастка! Выйсця няма!
— Мэдхен! Мэдхен! 1 — раптам чуецца голас з боку зондэргета. Я паварочваюся і бачу ля дроту дзяўчынку.
— Хір, шнэлер!2 — шэпча яна і робіць у дроце праход.
1 Дзяўчынка, дзяўчынка!
2 Сюды, хутчэй!
73
Я забягаю на тэрыторыю зондэргета. Спыняюся там, нібы небяспека мінула, выглядваю, шукаю вачыма маму. Яе не відаць.
— Шнэлер, шнэлер, ком інс хаус',— цягне мяне за рукаў дзяўчынка, і мы забягаем у дом.
Я ледзь аддыхалася. Кідаюся да акна, непакоюся:
«А раптам гэта зноў пагром?»
— Муці, фатэр, дызэс мэдхен іст аус айнэм гета 2.
Незнаёмыя людзі глядзяць на мяне. Потым нешта пытаюцца. Я не разумею. Хутка, часта дыхаю.
Жанчына падае мне крэсла, прыносіць шклянку вады.
Я зняможана падаю на яго, аглядваюся. Адразу з’яўляецца думка, што былых гаспадароў дома, пэўна, знішчылі, а гэтых, новых, пасялілі тут нядаўна. Шафа, камода, скураная канапа з высокай спінкай. Такая мэбля была амаль у кожным даваенным доме. Але што гэта так прыкоўвае позірк? Чамаданы! He нашы, замежныя. Іх чатыры, стаяць адзін на адным. I на стале нейкая дзіўная рэч. Hi то скрынка, ні то шкатулка з мазаічным малюнкам. He магу адарваць позірку ад скрынкі. Напэўна, дзяўчынка заўважае гэта. Яна адчыняе яе. Гукі турэцкага маршу ашаламляюць мяне.
— Моцарт... Моцарт...— шапчу я. Гаспадары стрымана ўсміхнуліся.
Ага! Гэта ж бацькі дзяўчынкі, якая выратавала мяне! Доўгі, худы тата і маленькая, тоненькая мама.
Моцарт... Добрыя вочы людзей... Іншы свет,
1 Хутчэй, хутчэй, у дом.
2 Мама, тата, гэта дзяўчынка з таго гета.
74
думаю я, зусім іншы свет... Але спахопліваюся: гэта рэшткі таго даваеннага свету.
Змаўкае чароўная музыка.
— Данке, данке ’,— гавару я і рухаюся да дзвярэй.
— Найн, найн... Іх зэе нах 2,— кажа жанчына. Але дзяўчынка апярэджвае яе.
— Інгрыд! Інгрыд!
Вось як завуць маю выратавальніцу. Якое прыгожае імя!
Інгрыд хутка вяртаецца. Бледны, спуджаны твар. Яна нешта расказвае бацькам. Я ўслухоўваюся і разумею: ля дроту ляжаць забітыя хлопцы.
— Міт фліккен? 3 — пытаюся я. (Калі з латкамі, значыць з нашага гета.)
Інгрыд ківае ў знак згоды.
Разумею, гаспадарам небяспечна. Я зноў памыкаюся да дзвярэй. Бацька дзяўчынкі спыняе мяне. Я заўважаю, які ў яго жоўты, змучаны твар. Раптам ён увесь скаланаецца ад кашлю. На прыкладзенай да вуснаў насоўцы — кроў. Ён хутка адварочваецца, хавае хусцінку ў кішэню.
...Колькі часу я ўжо тут? Як там мама, Іна? Нарэшце гаспадар выходзіць з дому. Мне здаецца, што яго няма цэлую вечнасць. Вяртаецца і кажа, што мне можна ісці.
— Данке, данке,—шапчу я і бягу да дроту. Інгрыд праз дзірку выпускае мяне.
Я бягу да сябе, на Слабадскі. Думкі блытаюцца: як мама з Іяай? Ці не схапілі маіх сябровак Броню і Леначку Гольдман? Хто яны, мае выра
1 Дзякуй, дзякуй.
2 He, не! Я пайду пагляджу.
3 3 латкамі?
75
тавальнікі з зондэргета? Адкуль іх прывезлі? Які хворы ў Інгрыд тата... Напэўна, сухоты. Няўжо памрэ? Памрэ?
У гета, здаецца, з маіх знаёмых, ніхто не паміраў сваёй смерцю... Толькі гвалтоўнай...
НАЧНЫ ПАГРОМ
31 сакавіка 1942 года.
Прачынаемся ад страляніны. Яна зусім побач. Дагэтуль ноччу пагромаў не было. Што ж гэта такое?
— Партызаны! — кідаецца да дзвярэй Хаім Пульман.— Я іду з імі!
He паспяваем апамятацца. Хаім хапае лом і выскоквае з дому. I тут жа стрэл. Мы разумеем: Хаім забіты, гэта зноў пагром ці аблава.
Гуртам збіраемся ў маленькім пакойчыку. Дзверы барыкадзіруем шафай. Паглядаем у акно. Сядзім стаіўшы дыханне.
...Галасы немцаў і паліцаяў недзе побач. Адхіліліся крыху ад акна, глядзім на падворак. Божа, які жах! Пры святле месяца і ліхтарыкаў бачым, што з дома, які насупраць (ён лічыцца на Калектарнай вуліцы), выганяюць людзей. Жанчыны выносяць на руках дзяцей. Некага цягнуць па зямлі. Людзей падганяюць прыкладамі, ставяць да сцяны. Выразна чуюцца загады:
— Цум ванд! Фон ванд!1
Людзі паварочваюцца то тварам, то спіной да сцяны.
— Шнэлер! Шнэлер!2
1 Да сцяны! Ад сцяны!
2 Хутчэй! Хутчэй!
76
Людзі круцяцца шпарка, шпарка, як завадныя. He вытрымліваюць, падаюць...
— Штэен! 1
Усе спыняюцца.
Як схавацца ад крыкаў, плачу, якія даносяцца з вуліцы?
Чуюцца стрэлы. Ад жудасці прыціскаюся да мамы, Іны. Нешта плыве перад вачыма, ногі робяцца, як ватныя...
Здалёк даносіцца грукат. He, гэта не здалёк. Грукаюць у нашы дзверы. Выразна чутна гаворка:
— Мы тут, здаецца, не былі?
— Ага, не былі!.. Але дзе яны дзеліся? Можа, Сафронаў павыганяў іх? Залазь у склеп.
Мы стаіліся, не дыхаем. Баімся за Паўліка. Яго, трохгадовага хлопчыка, маці прыціснула тварам да грудзей, каб не плакаў, не крычаў.
Відаць, паліцай злазіў у склеп, бо чуем:
— Пуста! Няма нікога.
Яны ўжо ля шафы, якая хавае нас. Адчыняюць яе, капошацца ў адзенні.
— Бяры сваёй Paice...
— Гыыы, яно вялікае... Лепш гэту вазьму. А ты чаму не бярэш?
— Mae жыдоўскага не носяць.
Адыходзяць. I раптам стрэл. У шафу. Бываюць рэчы, якім няма тлумачэння: ніхто з нас не войкнуў, не закрычаў. Нават Паўлік.
Паліцаі пайшлі. Але мы не выходзім са сховішча. Світае.
На вуліцы, ля сцяны забітыя. Бачым некалькі яўрэяў з зондэргета. Іх адразу адрозніваеш ад нашых па адзенні. У аднаго на грудзях жоўтая зор
1 Стаяць!
77
ка — могендовід, іудзейскі знак. Немцы, відаць, пачалі прымушаць яўрэяў з зондэргета насіць гэтыя жоўтыя зоркі, як нас — жоўтыя латкі.
Тут жа немцы і паліцаі. Чуецца гаворка. Можа, гэта прыйшла пахавальная каманда? Немцы ж падрыхтавалі сваім землякамяўрэям ролю магільшчыкаў. Яны прымушаюць хаваць забітых з нашага гета. Відаць, зараз панясуць нябожчыкаў на могілкі... Што гэта? Расстраляных складваюць штабялямі.