Пісьмы маёй памяці: Непрыдуманая аповесць
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 111с.
Мінск 1984
103
— Дачушка, любая, у такі час...
— He плач, мама,— адказала ёй Рыма,— колькі прызначана нам з Рафалакам, будзем разам...
Вульфавіч усё зразумеў і пярсцёнкі зрабіў...
• •■Я бачыла гэтыя пярсцёнкі. Сціплыя, зграбныя, не з золата, не з срэбра — з простага металу... Няхай яны прынясуць Рафалаку і Рыме той кавалак шчасця, што наканаваны ім лёсам.
ГАЙМАТЛЯНД...
Мы не цягаем тачкі — прыводзім у парадак дом пасля пабелкі, старанна здзіраем масляную фарбу з падлогі. Сюды, на Свярдлова, прыслалі дзяўчатбеларусак. I нешта так хораша стала ва ўсіх на душы. Няма ізаляцыі. Ёсць давер, гумар, сардэчная цеплыня.
Дзяўчаты мыюць вокны, насцеж расчынілі іх. I раптам заспявалі. Песні цесна тут. Яна рвецца з нашых сэрцаў на волю. Запяваю сваю любімую:
Шнрока страна моя родная...
Знізу ўжо чуваць свісткі ахоўнікаў. Ды і no634 з намі ўжо немец напагатове.
— Вас зінгт зі? 1 — пытаецца ён у паліцая.
3 памяці выплываюць радкі гэтай песні на нямецкай мове. Мы ж вучылі яе ў школе! I я спяваю панямецку:
Гайматлянд, кайн файнд золь дзіх гефэрдэн...
He ведаю, што было б, калі б не з’явіўся Отта. ...I на гэты раз ён выратаваў.
1 Што яна спявае?
104
ЗАБІЛІ ФІМУ
He збірацца! He збірацца!
Немцы не дазваляюць збірацца ў гета гуртам. He больш трохчатырох чалавек разам. Пятага забіваюць...
Пятым на гэты раз быў паш Фіма Асіноўскі. Навокал, здавалася, ні немцаў, ні паліцаяў не было, калі ён падышоў пагаварыць з сябрамі. У той групе ўжо было чатыры хлопцы. Аднекуль з’явіўся немец — і грымнуў стрэл.
Добры, смелы Фіма. Гэта ён стаяў на варце, калі мы праз лазы прабіраліся ў горад і вярталіся назад. Гэта ён дапамог Васілю Іванавічу Васільеву вызваліць з гета маленькую Флору.
КВІНТЭТ
На Шорнай мы яшчэ больш падружыліся з Броняй і Леначкай Гольдман. На Слабодскім усё ж мала ведалі адзін аднаго. А тут усе побач, у ад • ным пакоі іх і наша сям’я. Яны малодшыя за мяне. Броня больш рухавая, актыўная. Леначка — задумлівая, мяккая. Добрыя дзяўчынкі.
...Мы стварылі свой квінтэт. У яго ўваходзяць Броня, Леначка, Віта, Іна і я. Ціхенька спяваем савецкія песні. У Броні надзіва добрая памяць, яна ведае амаль усе папулярныя песні.
Самая любімая наша песня «Смело, друзья, не теряйте бодрость в неравном бою...». Цудоўныя ў ёй і словы, і мелодыя.
105
НЕЧАКАНАЯ ПРАПАНОВА
Магчыма, гэтая сустрэча вырашыць наш лёс...
Мы з Асяй і Шнай даўно ўжо заўважылі гэтага чалавека. He раз сустракаліся з учэпістым, уважлівым позіркам яго вачэй. У апошні час ён асабліва часта праходжваецца на Свярдлова, там, дзе мы працуем.
I вось нечаканасць. Ён падыходзіць да нас, азіраецца, пачынае гаворку.
Дзяўчаты, гета хутка будзе ліквідавана. Вам трэба ўцякаць.
Мы стаім як ашаломленыя.
— Хто вы?
— Гэта не мае значэння. Я магу вам дапамагчы.
— Як?
— Mary вывесці з горада.
— Куды?
Некаторы час ён маўчыць, уважліва глядзіць на нас. Потым кажа:
— Прывяду ў партызанскую зону.
— Вы партызанскі сувязны?
— Такіх пытанняў не задаюць...
— Вы выведзеце ўсіх нас?
He, спачатку цябе,— ён паказаў на мяне.— А потым іх, паасобку.
— Чаму мяне?
— Цябе лягчэй правесці. Ты не падобная на яўрэйку.
— Але ў мяне ў гета мама, сястрычка...
— Аа, усіх не змагу...
— Мая мама доктар...
— . ДоктаР? Мне трэба параіцца... Я прыйду сюды ў аўторак, у тры гадзіны... Пра нашу размову нікому...
106
Вось і ўсё. Мы доўга глядзім адна на адну. Потым Ася кажа:
— Гэта выратаванне. Мы не павінны адмаўляцца...
Усё ж хто ён, гэты чалавек? Нам так хочацца верыць у яго абяцанне!
Хутчэй бы скончыўся рабочы дзень... Хутчэй бы расказаць пра ўсё маме...
ХАЦЯ Б HE ПЕРАДУМАЎ...
Цяпер у нас з мамай толькі і гаворка пра таго чалавека. Каб не перадумаў, не падвёў.
Мама кажа:
— Калі нельга будзе ісці мне і Іне, пойдзеш сама...
Ад гэтых яе слоў мне робіцца балюча і крыўдна.
Вырашаем, што ў наступны аўторак мама павінна далучыцца да нашай калоны і пайсці на работу на Свярдлова. Загадзя трэба папрасіць Отта, каб дазволіў.
На ўсякі выпадак мама прыгатавала ўжо сумку з медыкаментамі.
Аглядваем адзенне, зашываем, лапім.
Холадна. Снег, маразы...
ЫАД МАМШЫМ ПАШПАРТАМ
Мы схіляемся над маміным пашпартам.
— Глядзі,— кажу я ёй,— вось «Рахіль» пераправім на «Раіса», «Аронаўна» на «Адамаўна». Прозвішча ў нас, дзякуй богу, спакойнае. Hi немцы, ні паліцаі не прычэпяцца. Праўда, у графе
107
«нацыянальнасць» вялікая папраўка... Давай папросім дзядзьку Турэцкага, ён нам дапаможа.
Дзядзька Турэцкі — наш сусед. Зразумела. пра тое, што мы збіраемся назаўсёды пакінуць reTa, гаварыць нельга. Можна сказаць, што пашпарт спатрэбіцца, каб схадзіць у горад.
— Дурненькая,— горка ўсміхаецца мама.— Калі б па такіх падробленых паперах можна было пакінуць гета, тут даўно не засталося б ніводнага чалавека...
Я і сама ведаю пра гэта.
У АЎТОРАК
Ён прыйшоў у аўторак, у прызначаны час. На ім чырвонаармейская гімнасцёрка! Бачу, як выбіваецца зпад паліто яе каўнер. Як загіпнатызаваная гляджу на гэты каўнер. На душы робіцца крыху спакайней — ёсць надзея на выратаванне.
Чалавек у гімнасцёрцы, так я называю яго з гэтага моманту, знікае з мамай у глыбіні двара. Мы з Асяй і Нінай працуем, робім выгляд, што нічога не здарылася. У гэтыя хвіліны вырашаецца наш лёс.
...Мама вяртаецца. На яе твары — узрушанасць.
— Ну што? — кідаемся да яе.
— Трэба ісці... У наступны аўторак ён абяцае вывесці нашу сям’ю. А пасля астатніх...
...Значыць, першыя — мы.
108
РЛЗВІТАННЕ 3 ШГРЫД
Ужо вырашана: мы пакідаем гета. Сумняваемся, ці можна даверыцца чалавеку, які павядзе нас за горад. Але ўсё роўна рызыкуем — тут, акрамя смерці, нічога не дачакаешся.
Пра наш план нічога не ведаюць ні Броня, ні Леначка, ні Інгрыд.
Але інтуіцыя ў Інгрыд проста дзіўная. Я стаю ля дроту і маўчу. I тут яна пытаецца, ці не хачу я ёй штонебудзь сказаць?
Я адмоўна хітаю галавой. Інгрыд просіць мяне пачакаць крыху. Яна хутка вяртаецца і падае мне клунак — гэта падарунак на памяць.
Інгрыд нібы здагадваецца пра наш намер.
ЯК УЦЯЧЫ?
Зноў і зноў абмяркоўваем план уцёкаў. Я выходжу з рабочай калонай. Мама таксама магла б далучыцца да яе, але Іначка... 3 дзецьмі выходзіць за межы гета не дазваляецца. Таму маме з Інай трэба будзе пералазіць праз дрот.
Я ўжо некалькі разоў падыходзіла да той дзіркі ў дроце, якую зрабіў Фіма Асіноўскі. Зноў добрым словам успомніла нашага сябра. Дзякуй богу, дзірка ёсць. Hi немцы, ні паліцаі пакуль што яе не заўважылі.
Мама з Інай павінны ісці да дома на Свярдлова. Тут могуць быць два варыянты. Або пасля выхаду за дрот мама далучыцца да якойнебудзь калоны, а Іна паралельна будзе бегчы па тратуары (яна светленькая, можа, не выкліча падазрэння). Або мама з ёю пойдзе ў горад да прызначанага месца на Свярдлова.
109
ДАРУЙЦЕ МНЕ МАЎЧАННЕ
Я гляджу на Броню і Леначку. Прызнанне восьвось сарвецца з маіх вуснаў:
— Мы пакідаем гета!
Ці ўбачу я вас, мілыя дзяўчынкі?
Ці не здагадваюцца яны пра нашы планы? Мне здаецца, што ў вялікіх шэрых вачах Броні — пытанне. Вільготныя, поўныя невыказанага смутку, вочы Леначкі таксама назіраюць за намі.
Даруйце мне, дзяўчынкі, за гэтае маўчанне...
АПОШНЯЯ НОЧ
Апошняя ноч на Шорнай, у гета. He магу заснуць. Моўчкі развітваюся з усімі, хто застаецца ў гета.
Вельмі баюся: хаця б заўтра з раніцы немцы не распачалі пагром. Хаця б маме з Інай удалося ўцячы.
Мама таксама не спіць, варочаецца. Толькі дыханне Іначкі роўнае, спакойнае...
...Заўтра мы назаўсёды пакінем ненавісны квадрат гета. I што б нас ні напаткала, сюды мы ўжо не вернемся. Мы гатовы да ўсяго. Калі наперадзе смерць, няхай яна будзе з годнасцю. Калі жыццё — няхай падорыць яно нам свабоду. Няхай не астудзіць нашай нянавісці да фашызму, дасць сілы змагацца з ім.
Мы ідзём шукаць партызан. Мы ідзём да сваіх.
110
СЛОВА НА ЗАКАНЧЭННЕ
Стаўлю кропку. Я не прыдумала гэтую аповесць, а расказала тое, што прадыктавала мне памяць.
Пра тое, як мы сталі партызанамі 12й кавалерыйскай брыгады імя Сталіна, камандзірам якой быў Уладзімір Андрэевіч Ціхаміраў, потым Герой Савецкага Саюза, можна напісаць асобную кнігу.
Вырваліся з гета толькі некаторыя мае знаёмыя, пра якіх я пішу ў гэтых. «Пісьмах...».
Ані Батвіннік памог уцячы чалавек, імя якога мы ўспамінаем з удзячнасцю — Отта Шміт. I Аня стала партызанкай.
Сара Левіна, Броня Гольдман і Віта Рабіновіч таксама былі ў партызанскіх атрадах.
Ляля Брук, запісы якой я прыводжу, загінула ўжо ў вызваленым Мінску, у час апошняй варожай бамбёжкі горада.
...Розныя ў мяне былі сустрэчы з людзьмі, якія ў памяці з тых самых страшных дзён майго жыцця. 3 Барысам Левіным я сустрэлася, калі ўзяла ў рукі кнігу вершаў для дзяцей і на вокладцы прачытала імя аўтара — Бэр Сарын. Бэр Сарын — гэта псеўданім паэта і мастака Барыса Левіна. Ён назваў сябе некалі Сарын, пакахаўшы дзяўчыну — Сарачку.
...Пастаўлена апошняя кропка. Але кніга гэта для мяне яшчэ не скончана. Таму што не канчаецца памяць, пакуль чалавек дыхае, працуе, жыве... Напэўна, я буду пісаць яе ўсё жыццё...
111
Краснапёрка Г.
К 78 Пісьмы маёй памяці: Непрыдуманая аповесць. — Мн.: Маст. літ., 1984.— 111 с.
30 к.
Кніжка «Пісьмы маёй памяці» — успаміны чалавека, якому ў юнацтве давялося перажыць зняволенне ў гета. Такое гета для яўрэйскага насельніцтва было створана ў вайну ў Мінску. Лўтар, з аднаго боку, паказвае жудасць учыненага фашыстамі генацыда, з другога — расказвае аб інтэрнацыянальнай дружбе, братэрстве, еднасці пачуццяў ва ўмовах смяротнай небяспекі і барацьбы.
„ 4702120200—056 ,n
К —84
М 302(05) — 84
ББК84Бел7
Бел2
АННА ДАВЫДОВНА КРАСНОПЕРКО
Пмсьма моей памятн Непрмдуманная повесть
Мннск, пздательство «Мастацкая літаратура» На белорусском языке
Рэдактар I. I. Канановіч Мастак С. А. Філіпаў Мастацкі рэдактар Л. Я. Прагін Тэхнічны рэдактар А. Б. Барадзіна
Карэктар К. А. Капцэвіч
ІБ № 1865 Здадзена ў набор 14.10.83. Падп. да друку 09.02.84. ЛТ 06534. Фармат 70Х100‘/з2. Папера друк. № 1. Гарнітура школьная. Высокі друк. Ум. друк арк. 4,51. Ум. фарб.адб. 4,68. Ул.выд. арк. 4,12. Тыраж 12 000 экз. Зак. 4100. Цана 30 к.
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» Дзяржаўнага камітэта БССР па справах выдавецтваў, паліграфіі і кніжнага гандлю.
220600, Мінск, праспект Машэрава, 11.