Пісьмы маёй памяці: Непрыдуманая аповесць
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 111с.
Мінск 1984
...Прызначылі час. Спачатку ўцякла Лялінька: падкапала яму пад дротам і выйшла. Я стаяла, глядзела ёй услед і пільна назірала за патрульнымі. Ад страху ледзь не разарвалася сэрца. He па
95
мятаю, колькі я так прастаяла. Мне здавалася, што Лялю затрымалі і пачалі катаваць. ’
Для мяне пачаліся чорныя дні. Па дамоўленасці я павінна была выйсці з гета пасля таго яК 3аПІСКУ аД Лялі Але звестак яе не оыло. 1 я адважылася ісці сама.
...Мне як урачу ўдалося атрымаць пропуск v бмьні^п!,™ бЫЛа пайс,і Па меда»»генты для SnS^™Z пропуоку *1 ™
...Сястра Аня праводзіла мяне да дроту У апош
звестак.. Мы дамауляліся з Ляляй, што сустпэнемся у Туміловічаў. Я пайшла тудьі...» Р
ЧАМУ HE СУСТРАКАЮ НІНУ?
—*7 Я Не сУстРакаю Ніну Ліпніцкую? Каб у ™У“ “° Л°б₽а' “’■ "”■' з’явілася б, падыУ шла да калоны ці паглядзела б здалёк.
нешта здарылася. Можа, яе схапілі У аблаве? Можа, пагналі ў Германію? Беларускіх НінГГоабьшя^ нР°СТУ забіРаюЧь У Германію! такое. РабыНЯХ? Не’ не хачУ нават думаць пра
Але ўсё ж нешта не так.
ФОТАКАРТКА
Для метрыкі фотакартка не патрэбна. А пашпарта яе абавязкова трэба мець. Што, калі Німп™1ПШЦКаЯ аб° ХТ0’небУД3ь яшчэ 3 сяброў дапа“вда ДаСТаЦЬ лаш™Рт? Трэба сфатаграфа
96
Фатаграфія на вуліцы Мяснікова, паблізу ад Шорнай, дзе мы цяпер жывём. Якраз тут і дзірка ў дроце, якую раней зрабіў Фіма Асіноўскі. Забаўны, крыху касалапы, блізарукі хлопец. Мы заўсёды хвалюемся за яго акуляры. Хаця б гэтыя нелюдзі не пабілі іх часам. Без акуляраў ён бездапаможны.
...Я адважваюся. Фіма стаіць на варце. Хуценька выходжу з тэрыторыі гета, перабягаю на другі бок Шорнай. Усё дрыжыць усярэдзіне, але ногі нясуць, нясуць наперад. Я ўжо на Абутковай. Насустрач — два паліцаі...
Раблю незалежны выгляд: даплятаю доўгую сваю касу. Пранесла!
Вось і Мяснікова. Ля будынка фатаграфіі чарга. Гэтага я не прадбачыла. Зноў раблю незалежны выгляд. Сустракаюся позіркам з людзьмі. Угаворваю сябе, што светлы колер вачэй выратуе ад небяспекі.
Надыходзіць мая чарга. Папраўляю каўнерык, абедзве касы перакідваю наперад. Фатограф, малады мужчына, са сцятымі вуснамі, працінае мяне вачыма. Фатаграфуе.
— Зайдзі ў сераду...
...Якое шчасце ісці без праклятых жоўтых латак ды па тратуары!
* * *
Ледзь дачакалася гэтай серады. Ідзём у калоне з работы. На Мяснікова зрываю латкі, непрыкметна аддзяляюся, шугаю да будынка фатаграфіі. Каб толькі не зачынены быў. Але бачу, людзі стаяць ля дзвярэй. Значыць, працуе.
Забіраю фотакартку. Адчуваю страх і неспакой. Паварочваю фатаграфію і на адваротным баку
7 Зак. 4100
97
чытаю: «Жыдоўка». Слупянею... Усё прапала. Значыць, заўважылі, высачылі...
Крадуся да выхаду, выбягаю на вуліцу. Азіраюся. Нікога... Зварочваю на Абутковую, забягаю Ў Двор, што насупраць фабрыкі. Бялявая дзяўчынка сядзіць у акне, зацікаўлена разглядае мяне. Зусім непатрэбная сведка.
Хаваюся ў прыбіральню. Праз шчыліны бачу паліцая. Ен заходзіць на двор, тузае дзверы. Пытаецца:
Сюды дзеўка не забягала?
Жаночы голас спалохана адказвае:
— He, нікога не бачылі.
Ен лаецца панямецку і выходзіць на вуліцу. Чакаю, чакаю, чакаю... Нарэшце, тулячыся да сцяны, выходжу з двара.
■Як цяжка бегчы па ўзгорку на Абутковай!
Стрэл! Куля прасвістала побач. Крык:
— Стой!
Шорная! Каменны дом. Ля яго парваны дрот ™™МЛ1\ ^екальк! Д«ён назад у дрот урэзалася ашына.) Гэта зусім побач з нашым домам. He памятаю, як забягаю ў каменны дом. Ззаду свіст крыкі. Дварамі бягу далей. Да болю сціскаю ў руках сумку з фотакарткамі. Да сваіх застаецца некалькі крокаў.
ГОЛАД
Страшная рэч голад. Увесь час хочацца есЦі, оаліць нутро, кружыцца галава, хістаешся ад млявасці.
Чамусьці ўвесь час думаеш пра хлеб. Пра хлеб наяве і ў сне. Жуём кавалкі паперы, саскрабаем крэйду з печы... Здаецца, што іншы раз 98
траціш прытомнасць. Баюся, каб гэтага не^заўважыла мама... Але яна ўсё бачыць. Аддае свой хлеб.
Дзеліцца сваёй пайкай Іначка. Няўжо ў мяне TaKia галодныя вочы?
ВІТА
Ад голаду ратуе мая сяброўка Віта Рабіновіч. To бульбы падкіне, то мукі. Ад сваёй сям’і адрывае...
Мы знаёмыя з ёю не вельмі даўно. Знешне BiTa вельмі прывабная. Крыху заікаецца, але мне здаецца, што гэта ёй нават пасуе. Самаахвярная, шчодрая, не па ўзросту мужная. У яе забілі бацьку і старэйшую сястру Цылю. Але як яна трымаецца! Толькі боль у вачах. Напэўна, ён назаўсёды пасяліўся ў іх, гэты боль.
Віта — палацінску— «жыццё»... Што ж наканавана дзяўчынцы з такім імем? Жыві, не загінь, мая Віта!
ДЛЯ БУДУЧАГА
Ніна Шнайдар уцякала ад немцаў зпад самай Варшавы. Там яна займалася ў кансерваторыі па класу вакала. Дабралася неяк да Вільні, а пасля вайна прыгнала яе ў Мінск. Hi кала ні двара. Адзінае багацце — голас. Дзіўнай прыгажосці сапрана. Але каму яно патрэбна ў вайну ды за дротам?!
Мы пазнаёміліся ў калоне. Высокая, худая, з выразным тварам. Валасы ў яе асляпляльна рыжыя, вусны прыпухлыя, нейкі адчайны позірк яркіх шэрых вачэй. Ёй, напэўна, гады дваццаць два...
7»
99
Адна, без ніякай падтрымкі, на чужой зямлі, за дротам. Але бездапаможнай сябе не адчувае. Ведае польскую і нямецкую мовы. Нядрэнна гаворыць паруску.
І’азам прыбіраем барак немцаўчыгуначнікаў. Даведаўшыся, што Ніна вучылася ў кансерваторыі, яны загадваюць выканаць песню. Ніна нешта заспявала папольску. Немцы спынілі яе:
— He, не гэта,— і нагадалі мелодыю.
Дзяўчына спачатку падхапіла яе, а пасля змоўкла... Немцы прымушалі спяваць «Хорста Весэля» — марш нацыстаў.
Немец зноў загадаў пець. Ніна маўчала. Тады адзін схапіў вядро з вадой і выліў на дзяўчыну.
...Увечары, да каменданцкай гадзіны, я прыбегла да Ніны на Абутковую вуліцу.
I тут пачула яе голас. Гучалі гамы.
— Яна не толькі сама спявае. Яшчэ і суседскую дачку вучыць... Навошта? — сцепанула плячыма бабуля Блюма.
Але Ніна, напэўна, ведае — навошта. Для будучага... Яна вельмі хоча, каб яно было...
ЗАБЫЦЦА ПРА ЖУДАСНАЕ
Дзякуй, Інгрыд! Сёння я ў блакітнай блузачцы, якую ты мне падарыла. Дзіўна, але ў гэтых жудасных умовах хочацца добра выглядаць. Я нават зрабіла сабе новую прычоску. Збіраю на скронях валасы ў валікі, а потым заплятаю косы. Яны ў мяне ўжо доўгія, густыя. Мама кажа, што такая прычоска мне да твару, і вельмі хвалюецца.
У калоне ўсе неяк пановаму паглядзелі на мяне. I так хораша стала ад таго, што адчула сябе больш дарослай, што чыста апранута, што людзі
100
гавораць прыемныя словы. Хочацца забыцца пра жудаснае.
Я яшчэ ні ў кога не была закаханая. Падабаўся спачатку Міша Лубін, а потым Толя Беражкоў, Мішу «любілі» вельмі многія дзяўчынкі. Улюбёныя нават напісалі яму агульнае пісьмо, у якім прызнаваліся ў каханні і падпісалі свае імёны. Дзякуй богу, мяне сярод тых дурніц не было.
Толя Беражкоў падабаўся мне сур’ёзна. У яго светлы чуб і блакітныя вочы. Мой ідэал прыгажосці. Аднойчы я адважылася на свой самы смелы ўчынак. Пазваніла Толю, а калі ён падышоў да тэлефона, паклала трубку на піяніна і пачала іграць. Потым хуценька павесіла трубку. Магчыма, Толя і не зразумеў, ад каго атрымаў музычнае прывітанне, але я саромелася пры сустрэчы глядзець яму ў вочы...
Я вяртаюся на зямлю... Што ж, добры настрой і прыемныя ўспаміны — таксама падарунак лёсу.
ЛІНА НОЙ
Наэмі Руднянская, Софа Сагальчык і Ліна Ной. Бадай што яны былі самымі прыгожымі дзяўчатамі ў гета.
Нельга забыць трагічную гісторыю Наэмі.
Софа Сагальчык загінула ў адным з пагромаў.
А Ліна Ной...
Як бы я ні старалася апісаць знешнасць гэтай дзяўчыны, зрабіць гэта не змагу. Ясна бачу яе бледнасмуглявы твар, вялізныя светлыя вочы, пышныя папялістыя валасы. Постаць высокая, рухі прыгожыя, паходка імклівая, гордая.
Ліна стала ахвярай адной са злавесных акцый
101
немцаў. У гета была праведзена аблава і схоплены дзяўчаты — самыя прыгожыя...
Дзяўчат прывезлі на плошчу рабоў, пасля зачынілі ў дрывотні. Яны крычалі, плакалі, грукалі ў дзверы. Разумелі, што іх чакае. Там яны правялі ўсю ноч.
Раніцай дзяўчат павялі на расстрэл.
Сеня Цёмкін бачыў, як іх вялі. Бачыў ён і тое, пра што цяпер расказваюць у гета.
Калі дзяўчат падвялі да ўваходнай брамы могілак, пачулася песня. Дзяўчына запела «Інтэрнацыянал». На яе накінуліся, збілі з ног. Гэта была Ліна.
Разам з іншымі дзяўчатамі яе пацягнулі на могілкі: загадалі распранацца. Ліна супраціўлялася. 3 яе сілком садралі адзенне.
Дзяўчат расстралялі за тое, што яны былі прыгожыя і маладыя.
«Я I ЦЯПЕР ЛЮБЛЮ ЯГО...»
Гэтым нельга не захапляцца...
Марыя Францаўна зноў неяк пранікла ў гета. Наведала свайго Марка Барысавіча. Яму пяцьдзесят год. Пажылы, хворы чалавек. А ёй каля сарака. Прыгожая, самавітая і смелая, надзвычай смелая. Такімі, напэўна, былі некалі дзекабрысткі.
Ад Эмы, дачкі Марка Барысавіча, я пачула пра гэту гісторыю.
Марк Барысавіч быў спеваком. Знешне прыгожы, таленавіты. Яго жонка, маці Эмы, памерла перад вайной. Эма была ўпэўнена, што бацька застанецца верным памяці маці назаўсёды. Яны жылі спакойна, дружна. I раптам у іх жыццё ўвайшла гэтая жанчына, Марыя Францаўна. Яна
102
была піяністкай, часта акампаніравала Марку Барысавічу на канцэртах.
— Я ненавідзела яе тады,— успамінае Эма.— Тата гэта бачыў, і, напэўна, таму яны не пажаніліся. А цяпер мне сорамна перад ёй. Ты падумай, у каторы раз яна прыходзіць сюды, каб выратаваць яго. А ён не можа хадзіць — ногі апухлі.
— Калі я пайду, то загублю цябе,— кажа ён Марыі Францаўне і так жаласна і сумна глядзіць.
— Апошні раз,— працягвае Эма,— я праводзіла Марыю Францаўну да могілак. Цераз іх яна і прабіраецца ў гета. Я неяк спытала: «Няўжо вы любілі тату? Я не верыла вам...»
I пачула ў адказ: «Я і цяпер люблю яго...»
ІІЯРСЦЁНКІ
Я думала, што Рынгмахер — гэта прозвішча Іосіфа Вульфавіча. Пасля зразумела, што «Рынгмахерам» яго празвалі за тое, што ён робіць пярсцёнкі. «Рынг»—панямецку азначае «пярсцёнак».
Здаецца, каму патрэбны пярсцёнкі ў такі час? А іх жа бяруць людзі. Іосіф Вульфавіч мяняе іх на харч, каб пракарміць жонку і дзіця. Ён вырабляе іх са старых лыжак і відэльцаў.
Колькі фантазіі і майстэрства ўкладае ён у кожны пярсцёнак! А атрымлівае за гэта кавалак хлеба ці пачак сахарыну.
Але нядаўна пярсцёнкі Іосіфа Вульфавіча спатрэбіліся і ў гета.
Прыгажун з цыганскімі вачыма Рафалак Навадворац і Рыма Садоўская даўно вырашылі пажаніцца. Рыміна мама вельмі плакала, калі даведалася пра гэта.