• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пісьмы маёй памяці: Непрыдуманая аповесць

    Пісьмы маёй памяці: Непрыдуманая аповесць


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 111с.
    Мінск 1984
    45.36 МБ
    Сустракаемся позіркам з Отта. Ён нешта гаворыць Эдзіт, пасля звяртаецца да мяне.
    Высветлілася, што Эдзіт хоча навучыцца гаварыць паруску. Я не разумею: у такі час вучыцца, калі не ведаеш, ці будзеш праз хвіліну жыць! Эдзіт пачынае гаворку:
    — Я понімаю слёва: клеб, дом, горёд.
    1 Праклятыя яўрэі!
    52
    Ага! Яна ўжо ведае некалькі слоў.
    — Біттэ — хвалююся я.
    — Хюбшэс кінд2,— кажа Отта.
    Эдзіт тлумачыць, што Отта гаворыць пра мяне, што я нагадваю яму дачку Магду...
    Як гэта дзіўна: недзе ў Германіі ёсць дзяўчынка, немка, падобная на мяне!
    Можа, таму гэты немец заўсёды добра ставіцца да мяне, што я нагадваю яму дачку? Але ён добры і да іншых людзей з гета...
    «ПАМЯТАН, НА МАГІЛЁЎСКАЙ ШАШЫ!..»
    На Свярдлова, ля фабрыкікухні я раптам убачыла Нілу Кунцэвіч, сваю любімую сяброўку. Пяшчотнаружовы твар, ямачкі на шчоках, доўгія каштанавыя косы.
    Разам хаваліся ў газасховішчы. Там была і група артыстаўліліпутаў з цырка. Мы з Нілай вельмі смяяліся, калі Іна пыталася ў адной ліліпуткі:
    — Дзяўчынка, ты ж яшчэ маленькая. Чаму носіш туфлі на высокіх абцасах?
    Наогул усё наша жыццё прайшло разам. Кніжкі агульныя, песні агульныя, кветкі на клумбах пад вокнамі агульныя. Разам іх саджалі, даглядалі.
    Бацька Нілы камуніст. Дагэтуль я не ведала, ці давялося ім эвакуіравацца. Значыць, не.
    Радасна абняліся. Я з гэтым праклятым кляймом — жоўтымі латкамі. Гэта небяспечна для Нілы.
    — Дзе ты? Дзе твае?
    1 Калі ласка.
    2 Мілае дзіця.
    53
    — Мы ўжо не ў Мінску,— адказвае яна.— Тут небяспечна для таты. Многія яго ведаюць. А як твае? Што будзеце рабіць? He паварочвайся... Seafly немец...
    Ніла гаворыць таропка, спяшаючыся:
    — На ўсякі выпадак запомні: мы пакуль у Волме, на Магілёўскай шашы.
    Паспешліва развітваемся.
    — Памятай, на Магілёўскай шашы...
    — Я запомню, Ніла...
    ГАТЭНБАХ
    Гатэнбах — гэта прозвішча аднаго з камендантаў гета. Панямецку яго называюць «аусгальтэр фон гета» («утрымальнік гета»). Квадратная постаць у зялёным шынялі. Квадратны чырвоны твар. Прозвішча на ўсіх нас наводзіць жудасць.
    Як толькі яго машына прыпыняецца на тэрыторыі гета, усе чакаюць нечага страшнага. Мы ўжо ведаем, з яго прыездам пачнуцца аблавы, хапун.
    Вось чаму так стаілася, прыціхла гета, калі ў апошні дзень лютага машына Гатэнбаха спынілася на Юбілейнай ля юдэнрата. Чутка пра гэта разнеслася імгненна.
    Гатэнбах сказаў у юдэнраце:
    — Пяць тысяч душ... На спецработы...
    Некаторыя думаюць, што немцам сапраўды спатрэбіцца столькі людзей на нейкія спецработы.
    * * *
    Людзі асцярожна пачынаюць дзейнічаць, капаюць сховішчы. Днём і ўночы. У самых розных 54
    месцах: у склепах, пад грубкамі. Зносяць туды ежу, запасаюцца вадой.
    Наша сховішча ў звычайным склепе.
    Два папярэднія пагромы — сёмага кастрычніка і 20 лістапада 1941 года пачыналіся на світанні.
    Першага сакавіка праходзіць спакойна. У ноч на другое сакавіка не спім. Усё глядзім у вокны. Найбольш адчайныя выходзяць на вуліцу, на разведку, прыслухоўваюцца, распытваюць адзін аднаго. Ціха. Як звычайна, ля дроту прахаджваюцца немцы, паліцаі. Можа, пранясе?
    Час ісці ў калону, на работу. Напружанне спадае. З’яўляецца надзея...
    ПАГРОМ 2 САКАВІКА
    У гадзін дванаццаць на Свярдлова прыбеглі мае сяброўкі — беларускі Ната і Ніна.
    — He ідзіце ў гета. Там пагром!
    Адразу ўспамінаю прыезд Гатэнбаха ў юдэнрат! Вось яго словы: «Пяць тысяч душ!» Вось чаму столькі калон не выпусцілі сёння на работу ў горад. Нашай калоне пашанцавала — яна адна з першых выйшла за межы гета. А мама з Іначкай там... Хаця б яны якнебудзь уратаваліся.
    Што рабіць? Што рабіць?
    — Я пабягу туды, да дроту.
    — Куды пабяжыш? — спыняюць Ната і Hina.— I ім не дапаможаш і сябе загубіш...
    Ната і Ніна журботныя стаяць побач. Чым яны могуць мне памагчы? Узяць да сябе — небяспечна.
    Стаім і плачам.
    — Ася жывая? — пытаецца Ната.
    55
    Ага, толькі вельмі хворая... У яе прыпадкі з таго моманту, як немец ударыў бізуном па галаве> Ёй сёння дрэнна... Ідзіце, дзяўчынкі... Дзякуй...
    Ногі зрабіліся непаслухмяныя. Іду, здаецца, доўгадоўга. Ася сядзіць на прыступках лесвіцы з заплюшчанымі вачыма, пакутлівым тварам.
    Страшна гаварыць пра навіну, з якой прыйшлі Ната і Ніна. У Асі ў гета засталася мама. Тата яе загінуў у першыя дні ў час аблавы. Бацькі яе — юрысты. Сям’я Верабейчыкаў была вельмі паважаная ў горадзе.
    Я ўсім расказваю пра страшную навіну. Можа, людзі разбягуцца па вуліцах, знойдуць паратунак. Хаця, куды бегчы? Можа, хто ў знаёмых схаваецца?
    Слёзы, крыкі, енк...
    Падыходжу да Эдзіт і Лінды.
    — Ін гета айнэ акцыён ’,— кажу я.
    — Абэр ін зондэргета дасзэльбе? 2 — пытаецца Лінда.
    Я ўмольна гляджу на Эдзіт:
    — Ман мус Отта заген. Інс гета дарф ман ніхт геен. Алле вэрдэн эршосэн...3
    Папрасіць Отта? Што ён можа зрабіць, асабліва цяпер, калі Лейман вярнуўся з Германіі?
    Эдзіт маўчыць...
    Я ўжо не клапачуся пра сябе. Mae думкі толькі пра маму з Інай. Уяўляю сабе, як яны лезуць ў сховішча, як сядзяць там, змарнелыя, спуджаныя. А можа, іх ужо няма? Можа, забілі або забіваюць у гэтую хвіліну?!
    1 У гета пагром.
    2 А ў зондэргета таксама?
    3 Трэба сказаць Отта. У гета нельга ісці. Усіх заб’юць...
    56
    Час, здаецца, спыніўся, не рухаецца. Колькі ўжо? Баюся спытацца: можа, ужо скончыўся рабочы дзень і нас восьвось павядуць туды, у гета?
    Ніхто не бяжыць, не ўцякае ў горад. Ды як бегчы без пашпарта.
    Эдзіт паведамляе, што Лейман з Германіі яшчэ не прыехаў. Але ці ёсць надзея? Што можа зрабіць Отта?
    У пяць гадзін Отта аб’яўляе, што калона ў reTa не ідзе...
    Вечарам ён прынёс нам хлеб.
    ...Ноч праводзім у склепе...
    * * *
    Раніца 3 сакавіка.
    Працуем, цягаем тачкі. Як там мае? Можа, іх ужо няма? У Асі зноў прыступ эпілепсіі. Отта вызваліў яе ад работы. Сядзіць, бедненькая, на прыступках лесвіцы. Думае пра сваю маму...
    Я цягаю тачкі з Юляй Гарфінкель. У яе ўжо няма бацькоў, іх забілі.
    Ад работы стаміліся ўшчэнт, ледзь перастаўляем ногі.
    Отта часта перагаворваецца з Эдзіт. Мы проста молімся на яго. На свой страх і рызыку ён не пусціў калону ў гета, выратаваў нас.
    Як ён растлумачыць свой учынак, калі спытаюць. Хаця б яму паверылі!
    Сёння ён не падобны сам на сябе. Нервуецца: не там паклалі, не туды носіце. Мы разумеем: у яго благі настрой.
    Канец рабочага дня. Отта выстройвае калону, вядзе ў гета.
    ...Вакол лужыны крыві на снезе — сляды нядаўняга пагрому.
    57
    Насустрач бягуць людзі. Да мяне кідаюцца Іна з нейкай жанчынай. Божа мой, я ледзь пазнаю маму. Жывыя! Толькі маму сапраўды не пазнаць! Жоўтасіні твар, нейкія шэрыя валасы, паліто на ёй доўгаедоўгае. Так, гэта мама, страшэнна схуднелая, таму і паліто стала доўгае, матляецца, як на вешалцы.
    — Жывыя, жывыя, мае родныя,— плачу ад радасці.
    Заўважаю побач Отта:
    — Мама, Отта выратаваў нас...
    Мы глядзім яму ўслед. Ён накіроўваецца з Эдзіт і Ліндай у зондэргета. Я пытаюся, ці быў там пагром.
    — He,— адказвае мама,— іх яшчэ не чапалі.
    ІОля таксама абдымае маму. А дзе Ася? ТТі жывая яе маці?
    Я шукала яе, не знайшла. Усе, што засталіся жывыя, прыбеглі сюды,— гаворыць мама.
    Мы бяжым на Абутковую, да Асі. Дзверы расчынены, Ася сядзіць на ложку бледная, скамянелая.
    Ася засталася адна...
    * й *
    Усе, хто былі ў склепе, жывыя.
    Мама расказвае:
    3 раніцы пачалася паніка. Затрымалі рабочыя калоны. Мы зразумелі, што вашу калону раней выпусцілі за вароты. Пасля пачалася страляніна. Гета ачапілі. Мы паспелі спусціцца ў склеп. Іначка прыціснулася да мяне, дрыжыць. Ногі, спіна, рукі млеюць. I пра цябе думаю, пра тату, пра бабулю... А потым,— мама змаўкае...
    Яны стралялі ў наш склеп,— працягвае су
    58
    седкаўрач Гіта Яфімаўна, сціскаючы скроні.
    I стралялі доўгадоўга.
    — Дык яны знайшлі ўваход у склеп?
    — Знайшлі... Толькі не спусціліся уніз, a стралялі з лесвіцы... Добра, што склеп доўгі, мы ўсе збіліся ў дальні кут. Раптам чуем: «Не, там нікога няма. Бачыце, не крычаць... Інакш бы спужаліся... Дзе яны маглі схавацца? Можа, на гары? Эх, узарваць бы гэты кагал!»
    — Я думала, што яны кінуць гранату,— дапоўніла маму Гіта Яфімаўна.— Было жаданне выскачыць наверх, кінуцца на гэтых нелюдзяў. Толькі падумала: выскачу — усё сховішча вьідам.
    Якая прыгожая жанчына Гіта Яфімаўна! Высокая, зграбная. Вочы яркія, сіііія. Валасы каштанавыя, звязаныя на патыліцы вялікім вузлом.
    — А ведаеце,— раптам кажа мама.— Учора ў мяне быў дзень нараджэння.
    — Ну вось,— абдымаю я маму,— мы перамаглі ў твой дзень нараджэння — засталіся жывыя...
    «ХАЧУ ЦЯБЕ НАМАЛЯВАЦЬ...»
    Да гэтага ніколі не прывыкнеш! Нельга глядзець у шкляныя вочы Сарачкі Левінай. Яны як мёртвыя. Яшчэ некалькі дзён назад яе муж і дачка былі жывыя. Іх забілі ў час пагрому 2 сакавіка. Алечку — у гета. А Левіна — на рабоце ў горадзе. Кажуць, ён загінуў гераічна. Расказваюць, што нейкі немец аддзяліў яго ад іншых axBap, як фахарбайтэраспецыяліста. (Левін — мастак, а працаваў маляром.) Але ён застаўся з таварышамі. Яны разам кінуліся на немцаў.
    Людзі мяркуюць, што ён і гэтыя яго сябры былі звязаны з падпольшчыкамі...
    59
    ...Я не магу забыць яго твар, такі прыгожы, разумны. Гэта ж толькі што было... Мы з Асяй і Юляй стаялі побач у калоне. Раптам Ася сказала:
    — Слухайце, а мы не забыліся?
    3пад пушчаў Палесся, 3пад Нёмана, Сожа...
    Мяне панесла, як на крылах, я падхапіла: 3пад Пцічы, Дняпра і Заходняй Дзвіны...
    Нехта ўзяў мяне за локаць:
    Я хачу намаляваць цябе, дзяўчынка... Абавязкова напішу. Вось такой, якая ты цяпер...
    Гэта быў Барыс Левін, мастак, прыгожы, узнёслы чалавек.
    Я чула і іншыя расказы пра тое, як ён загінуў. Але запаў у сэрца — гэты.
    ЦУКЕРКІ I КУЛІ
    Пасля 2 сакавіка проста баюся падыходзіць Да юдэнрата. Там, зусім побач, на Ратамскай вуліцы, немцы расстралялі ўсіх людзей, якіх выгналі са сховішчаў, усе калоны, што не паспелі выйсці з гета. Там адбылося яшчэ адно страшнае злачынства: забойства выхаванцаў дзіцячага дома.
    Гавораць, што перад самым злачынствам адзін з фюрэраў быў у гета і частаваў будучыя ахвяры цукеркамі.
    Гестапаўцы кідалі ў яму жывых дзяцей і засыпалі зямлёй. Стагнала і варушылася зямля. Немагчыма ні ўявіць, ні асэнсаваць такое. Калі падыходжу да юдэнрата, здаецца, гэты стогн чуецца і зараз.	™ !s*i
    ...Астатнія ахвяры пагрому, які адбыўся 2 сакавіка, кажуць, вывезены і расстраляны ў Койданаве.