Пісьмы маёй памяці: Непрыдуманая аповесць
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 111с.
Мінск 1984
Той, што з жоўтай зоркай, адыходзіць убок. Ён зусім недалёка ад нашага акна. Махае рукамі, плача, яго ванітуе. ІІаліцай прыкладам штурхае яго да штабяля мерцвякоў, прымушае зносіць забітых.
Які кашмар!..
* * *
Па гета пранеслася хваля начных пагромаў. Адзін з іх зноў быў па суседству, на нашым Слабадскім завулку.
Ночы сталі такія ж страшныя, як і дні.
КРЫВАВЫЯ РУЧАІ
Мару Энціну прывезлі ў інфекцыйную бальніцу ў цяжкім стане. Тэмпература за сорак, трызненне. Дыягназ: брушны тыф. Усё ж яе выхадзілі.
Яна была зусім слабая, не магла рухацца. Побач ляжала маленькае дзіця. Хворыя сумна жартавалі:
— Хто хутчэй пачне хадзіць, Мара? Ты ці гэтае малое?
78
Страшная вестка пра начны пагром на Слабадскім адразу даляцела да бальніцы. Там, на Слабадскім завулку, жыла Бэці Якаўлеўна Століна, якая была для Мары другой маці. Мары яшчэ не дазвалялі ўставаць з ложка. Але дзяўчына ўзяла палкі і, апіраючыся на іх, як на мыліцы, дайшла да Слабадскога. Яна ўбачыла крывавыя ручаі на снезе, гару забітых. Дом, дзе жыла Століна, пакуль што не зачапілі. Мара кінулася шукаць Бэці Якаўлеўну. Але ў кватэры нікога не знайшла. Дзяўчына зразумела, што людзі хаваюцца ў склепе. Яна стала крычаць:
— Выходзьце! Выходзьце!
Людзі пачалі вылазіць са сховішча. Мара ўбачыла змучаную, скамянелую Бэці Якаўлеўну...
КАЛІ ВЯРНУЎСЯ ДАМОУ
у гэты дзень у доме Цёмкіных была радасць. Сеня прынёс дамоў кавалак сала і яйкі. Наогул у апошні час хлопец непрыкметна бегае ў горад. Мужнасці і спрыту яму не займаць. Проста на вачах вырас і такі адчайны! Вочы шэрыя, бліскучыя. I такая рашучасць на твары.
...Днём была радасць. А ноччу...
Дом Сені стаіць ля самага дроту. Спяць у гета чуйна, прыслухоўваюцца да кожнага гуку. Сеня першы ўбачыў немцаў, якія акружалі дом.
— Хавайцеся! Уцякайце! — закрычаў ён.
Сеня разбіў акно і выскачыў на Шорную, за
ДрОТ. • сг
Як вярнуўся назад, застаў толькі маці. Яна схавалася пад ложкам, і яе не знайшлі, уцалела.
79
Усе ў доме былі пастраляны. Сястру Сені — Рывачку знайшлі на Абутковай. Яна памыкалася ўцячы. Яе закалолі штыком.
СЫПНЯК
У гета была эпідэмія сыпняку. Мама хадзіла ў інфекцыйную бальніцу, удзельнічала ў ліквідацыі сыпнога тыфу.
Наогул жа яна неўрапатолаг, а ў гета і за тэрапеўта, і за педыятра, і за траўматолага... і за чорнарабочую.
Толькі цяпер мама расказала мне пра эпідэмію сыпнога тыфу. Вельмі баяліся, каб немцы не даведаліся пра гэта. Яны б знішчылі гета. Урачы, увесь медыцынскі персанал маўчалі. Рабілі выгляд, што тут, у інфекцыйнай бальніцы, лечаць людзей з іншымі хваробамі.
ПАКУЛЬ ШТО...
Я ўжо не періпы раз праходжу каля дроту зондэргета. Вельмі хачу ўбачыць сваю выратавальніцу Інгрыд. Можа, яна ці хто з бацькоў выйдзе сюды? Часта ўспамінаю іх. Музычная шкатулка... Моцарт... Іх смеласць... Ім я абавязана жыццём...
Калі я ўбачу Інгрыд, перадам ёй вось гэты падручнік нямецкай мовы для вучняў сёмага класа. Я знайшла яго ў кватэры на Слабадскім завулку. Напэўна, хтосьці з дзяцей перад вайной вучыўся па ім.
Доўга хаджу ля дроту зондэргета, а Інгрыд не бачу. Іх жа яшчэ не чапалі, не расстрэльвалі, прывезеных яўрэяў. 3 іх ствараюць пахавальныя Ka
80
манды, загадваюць пасля пагромаў збіраць і хаваць забітых. Вось на якія работы ганяюць. Але пакуль што не расстрэльваюць... Пакуль што...
ЗАБОЙСТВА ПАД МУЗЫКУ
Яшчэ адна садысцкая выдумка... На плошчы ля юдэнрата гучыць музыка. Немцы збіраюць людзей на апэлі — гэтае нямецкае слова, якое азначае «пераклічка», ведаюць у гета ўсе. На іх выступаюць з прамовамі, чытаюць загады. А бывае і такое: выводзяць людзей і тут жа расстрэльваюць проста так, пад музыку.
Раніцай мы з Асяй да юдэнрата, дзе збіраюцца людзі на работу і дзе праводзяцца апэлі, цяпер не ходзім. Далучаемся да калоны па дарозе, на Рэспубліканскай. Гэта вельмі небяспечна, рызыкуем жыццём. Але на апэлях з музыкай яшчэ болып жудасна.
НЕЛЮДЗІ
Людзі з нянавісцю гавораць пра нелюдзяў з юдэнрата і гетаўскай паліцыі: Разенблата, Эпштэйна, Вайнштэйна, Сегаловіча, Тульскага, Рышылеўскага. Разенблат і Эпштэйн з Польшчы. Гэта нейкія ашалелыя паслугачы.
Падлюг ненавідзяць і многія людзі, што вымушаны працаваць у юдэнраце. He раз мы чулі, як яны адмянялі распараджэнні нямецкіх паслугачоў у час адпраўкі калон на работу. Відно было, з якой нянавісцю і грэблівасцю адносяцца гэтыя людзі да здраднікаў.
6 Зак. 4100
81
ЦОРЭС
Я зноў ля дроту зондэргета. Зноў шукаю Інгрыд. А побач робіцца нешта неверагоднае. Вачам не веру. Спекулянтка пранікла ў гета і мяняе харч на рэчы.
— А што ў цябе ёсць прадаць, дзеўчынка? — пытаецца спекулянтка. (Слова паруску, слова панямецку.)
— Цорэс,— чую я знаёмы голас.
Цорэс — паяўрэйску «гора». Неверагодны адказ! Прыглядаюся і бачу Інгрыд. Светлакаштанавыя валасы, цёплы прыветны позірк.
— Інгрыд! Інгрыд,— крычу я і працягваю дзяўчынцы падручнік.
Доўга ля дроту затрымлівацца нельга. Я называю Інгрыд сваё імя і дамаўляюся сустрэцца тут заўтра, як вярнуся з работы.
* * *
У Інгрыд памёр тата.
Так, Інгрыд сказала праўду: яна можа прадаць толькі гора.
Яе бацька быў настаўнік. Перад тым як яўрэям з ФранкфуртанаМайне загадалі выязджаць з горада, ён пайшоў развітацца са сваёй школай, у якой працаваў. Толькі са школай, не з людзьмі. Да яго падышлі вучні, нямецкія хлопчыкі. У гэты момант яго білі штурмавікі.
Я ўспамінаю апошнюю сустрэчу Элінай мамы, Бэлы Майсееўны, з яе вучнямі.
82
ПА ТРАТУАРЫ — НЕЛЬГА!
Мацейку Шустара забілі за тое, што ён ішоў па тратуары. Узялі і забілі... Гэта называецца: «расстрэл за невыкананне загаду». У гета ўсё забаронена: купляць харчы, гучна размаўляць, хадзіць па тратуары...
Пра гэта немцы ўсё часцей гарланяць на сваіх апэлях...
А Мацейка Шустар быў матэматык, шахматыст, светлая галава.
ЧЫРВОНАЯ ЗОРКА
Яшчэ адна сустрэча з Інгрыд. Стаім ля дроту побач з іншымі людзьмі, а яна чамусьці адцягвае мяне ўбок. Потым прасоўвае праз дрот руку. На далоні — пяцікутная чырвоная зорка! Адкуль яна ў яе? Інгрыд расказвае: ад таты. А адкуль яна ў яго — не ведае. Можа, ён быў камуністам? На гэтае пытанне дзяўчынка паціскае плячыма. Тэльманаўцам? Тэльмана любіў... Так, так, Тэльмана любіў...
Адчуваю на сваёй далоні цяпло роднай пяцікутнай зоркі, якое так даверліва падзяляе са мной дзяўчынка з ФранкфуртанаМайне.
ТАКОЕ МЫ HE БАЧЫЛІ...
Такое мы яшчэ не бачылі...
Отта пасылае Аню Батвіннік у канцылярыю занесці нейкую паперу. Загадвае зняць латкі, паказвае кірунак:
в*
83
— Дас лігт ан айнэр экке. Да хаст ду аўсвайс '.
...Аня ідзе па Савецкай, ідзе смела, упэўнена. Раптам нехта крычыць побач:
— Куды разагналася! Я цябе не раз бачыў у калоне...
Паліцай! Аня тлумачыць, што атрымала загад занесці паперу ў канцылярыю.
— Брэшаш! Гэтага не можа быць! Я павяду цябе ў турму!
Аня адказвае:
— Спытай у немца — ён мяне паслаў.
— Добра, у мяне ёсць паўгадзіны. Хадзем!..
Паліцай прыводзіць Аню на Свярдлова. Людзі бягуць да Отта.
— Вас іст лёс, Анхен? 2 — пытаецца Отта.
Аня расказвае.
Мы не верым сваім вачам: Отта даў паліцаю аплявуху! Той просіць прабачэння. Але Отта ківае на Аню:
— Біттэ зіе ум фэрцаюнг 3...
Такое мы яшчэ не бачылі!
РАБІНКА
Апошні час Нэла Літвак працуе з намі. У той дзень нешта ўсё ў яе не ладзілася. To тачка з рук выслізне, то сама спатыкнецца.
— Чамусьці страшна мне сёння,— гаварыла яна.
Мы з Асяй яе супакойвалі:
— He трэба так. Алечка ж з бабуляй...
1 Гэта на тым рагу. Вось табе пропуск.
2 Што здарылася, Аня?
3 У яе прасі прабачэння.
84
Стараліся падмяніць Нэлу, каб яна магла пры' сесці, колькі хвілін адпачыць.
Але сэрца Нэлы нездарма разрывалася прадчуваннем. Вярнуўшыся з работы, ні дачкі, ні маці яна не застала.
...Дом іх папаў у аблаву. Усіх схапілі і кудысьці павезлі.
Нэла ўтрапёна ўглядалася ў падлогу. Чырвоныя плямы на падлозе былі ад крыві і ад раздушаных ягад рабіны. Нэла зразумела: Алечка з бабуляй рабілі пацеркі.
Скамянелая, яна прыціснулася ў двары да дрэўца з чырвонымі гронкамі. Гэтая рабінка была апошняй радасцю яе дачкі.
АРДЫНСКІ
Мама зноў была ў горадзе. Мы ледзь дачакаліся яе. Хадзіла да сваіх сяброў. Прыйшла з неверагоднай чуткай. Вось што ёй расказалі.
Прафесар Ардынскі, з якім калісьці яна працавала, звярнуўся да немцаў з просьбай дазволіць жонцы, яўрэйцы, жыць за межамі гета.
Немцы дазволілі. Але пры ўмове, што нямецкія ўрачы зробяць ёй стэрылізацыю.
Ардынскі атруціўся...
ІТАЛЬЯНЕЦ
Жанчына цягне дзяжу. Дзяжа вялікая, цяжкая. Кабета ледзь перастаўляе ногі. Яе даганяе вайсковец. Ён усё бліжэй і бліжэй. Ад страху яна запавольвае крок. Салдат даганяе, забірае дзяжу. Жанчына кідаецца наўцёкі.
85
Вайсковец у незнаёмай форме крычыць ёй услед:
— Іх бін нікс дойч... Іх бін італьяно... Італія — фэрштэен? 1
Жанчына спыняецца, супакойваецца. Італьянец дапамагае ёй несці дзяжу.
Чаму італьянец у Мінску? Дагэтуль іх тут не было. Былі мадзьяры, кажуць, і румыны. А цяпер з’явіліся італьянцы. Але паводзяць яны сябе прыстойна.
БЭДЗІГРЭТА
Ніколі дагэтуль не бачыла жанчыннемак у reTa. Адна з іх адбірае для сябе з калон дармовую сілу.
— Ду 2,— тыцкае яна мне ў грудзі.
Нас з Асяй разлучаюць. Я не буду працаваць у той калоне, якой кіруе Отта? За ўсё, што ён зрабіў для нас, мы вельмі ўдзячны.
А гэтая тоўстая рыжая гаспадыня, якая яна? Здаецца, такая нечаканая перамена ў маім жыцці нічога добрага не зычыць...
Фраў БэдзіГрэта — так завуць немку. Можа, імя яе пішацца інакш, але гучыць яно іменна так.
Чаму яна пасялілася тут, у гэтым каменным будынку на Мэблевай вуліцы? Мы нічога пра яе не ведаем.
Завіхаемся: мыем падлогу, сцены, вокны. Лерастаўляем мэблю, вялізныя фікусы, чысцім, сцелем дываны.
1 Я не немец... Я італьянец... Італія — разумееш?
2 Ты.
86
Хто яна, гэтая фраў? Яе бясспрэчна слухаюцца нават немцы.
Можа, жонка якога начальніка? А можа, сама начальніца?
Як хмара вырастае яна над нашымі спінамі і крычыць, крычыць. I голас у яе, хаця і жаночы, але такі ж пранізлівы, як у Леймана. Добра, што я рабіла ў яе толькі некалькі дзён.
Дзякуй богу, я зноў у калоне, якую водзіць на работу Отта.
ГЭР АДАМСКІ
Як плакала Броня Гольдман! Як плакала!
Яна цяпер працуе на разгрузцы вугалю на чыгунцы. I ўзяла яго ў прыпол крыху дамоў, каб прапаліць грубку.