Пісьмы маёй памяці: Непрыдуманая аповесць
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 111с.
Мінск 1984
— Вас махст ду етцт да? 1
Адказваю, што прыйшла пасля пагрому, што мы тут жылі...
— Армэс кінд 2,— гаворыць немец і пытаецца, дзе я вывучала нямецкую мову.
Я хуценька адказваю, што мы вывучалі нямецкую мову ў школе, што я прыйшла ўзяць рэчы. Немец кідае мне чужыя рэчы, загадвае, каб я ўзяла іх з сабой. Я гавару, што чужое мне не трэба.
Немец пытаецца, чыя гэта аптэчка на сцяне. Адказваю, што маміна.
— Іст дайнэ мутэр артц? 3
Ківаю галавой. Ён аглядае аптэчку.
— Армэ апотэке4.
Другі немец увесь час маўчыць.
3 вуліцы даносіцца шум. За вокнамі натоўп.
— Ройбэр!5 — растлумачвае немец напарніку, што гэты натоўп прыйшоў рабаваць рэчы загінуўшых.
Мне ён дазволіў узяць патрэбнае.
Няўжо адпусцяць? He веру ўсяму, што адбываецца. Накідваю паліто, хапаю торбачку з харчам. Выходжу. Немцы ідуць ззаду. Адна думка пульсуе ў скронях:
«Цяпер расстраляюць...»
Чую стрэл. Ён прагучаў там, дзе мама з сястрычкай. Кідаюся туды. Мама трымаецца за акрываўленую руку і хіліцца, не можа стаяць. Мы падхопліваем яе, шукаем паратунку.
1 Што ты робіш тут цяпер?
2 Беднае дзіця.
3 Твая маці ўрач?
4 Бедная аптэка.
6 Грабежнікі!
36
ПАСЛЯ ЎЦЁКАЎ
Мы ў кацельнай інфекцыйнай бальніцы. Прыйшлі да мамінага даваеннага знаёмага, доктара Куліка. Ён зрабіў маме перавязку. Добра, што рана несур’ёзная. Але мама такая слабая, ад голаду, ад перажытага. Увесь час плача па бабулі, шкадуе яе.
Няма бабулі, няма мамінай мамы. Нельга без болю ўспамінаць яе вылінялыя вочы, сівыя пасмачкі валасоў, рукі з уздутымі венамі. Рукі працоўнага чалавека.
Баюся за маму, каб зусім не аслабела, не звалілася.
— Хай бы і яна з намі ўцякла,— у роспачы ўспамінае бабулю і неяк горка, тоненька, як дзіця, плача.
Але бабуля з яе апухлымі нагамі не магла бегчы. Наогул тое, што мы выратаваліся, неверагодная выпадковасць. Каб не гэтая сялянская падвода, мы б ніколі не выратаваліся.
Доктар Кулік шукае нам прытулак. А ў кацельнай так добра, так цёпла. Але да яго ўвесь час прыходзяць нейкія людзі. Мы відавочна перашкаджаем. Памойму, тут быў чалавек з горада, беларус або рускі. Светлавалосы, светлавокі.
...Доктар Кулік знайшоў нам прытулак — на Слабадскім завулку. Колькі дзён трэба пачакаць. Начуем у патаемным сховішчы — у мамінага сябра доктара Краснасельскага. Ён жыве побач з Юбілейным рынкам, ля юдэнрата. Тут жа непадалёку жыве рэжысёр Міхаіл Зораў — гордасць беларускага тэатра.
Яшчэ вісяць у горадзе афішы з назвай спектакля «Апошнія», які ён паставіў у беларускім тэатры. Я была на прэм’еры. Незабыўнае ўражанне!
37
Шчаслівы час з былога жыцця! Міхаіл Зораў усё распытвае маму, Іну, мяне, як мы ўцяклі з калоны.
...Ужо вядома, дзе расстралялі тую калону. У ёй загінула і наша бабуля. У Тучынцы...
ФАХАРБАЙТЭР
Яшчэ адно нямецкае слова ва ўсіх на вуснах: «фахарбайтэр». Яно азначае — спецыяліст. Да спецыялістаў належаць краўцы, шаўцы, муляры, цесляры і г. д. Адным словам, людзі, якія маюць рабочую прафесію. Немцы выдаюць ім на рабоце дадатковы паёк. Пайшлі чуткі, што іх не будуць расстрэльваць. Людзі інтэлігентнай працы пачалі думаць, успамінаць, што яны ўмеюць рабіць, каб выдаць сябе за «фахарбайтэраў».
РОМКА
Маленькі Ромка падбягае да дроту.
Ён чакае калону, у якой павінна быць яго мама. Мама прынясе штонебудзь паесці. Ромка пагрыз ужо вугал печы. Але гэта не насыціла яго.
Нарэшце вось яна, маміна калона! У ёй наперадзе цёткі Фаіна і Юля. А вунь і мама... Яна здалёк махае яму рукой. Можа, хлеб нясе? Ромка не вытрымлівае, бяжыць да яе на той бок дроту. Ён ужо зусім каля мамы. Але нехта ззаду хапае яго.
— He страляй! — разрывае паветра дзікі жаночы голас, голас Ромкавай мамы.
Немец не страляе. Ён выкручвае хлопчыку рукі. I яны квола, як у лялькі, павісаюць.
38
— Бяжым да доктара, да Сітэрмана. Ён штонебудзь зробіць, дапаможа,— кажа цётка Фаіна.
...Сітэрмана дома няма. Немцы пагналі прафесара чысціць прыбіральню...
ХАЦЯ Б HE Ў ПАЛОНЕ!
Канец студзеня.
Раніцай людзі ў калонах, якіх вялі па Маскоўскай вуліцы, бачылі неверагоднае. Уся вуліца была ў трупах. Гэта ваеннапалонныя. Яны былі голыя, басанож. Фашысты вывелі іх у такі мароз, расстралялі. Гавораць, што і на Савецкай вуліцы такі самы жах...
Дзе наш тата? Хаця б не ў палоне! Толькі б не ў палоне...
ДОБРЫЯ ЛЮДЗІ
На Слабадскім завулку ў нас новыя знаёмыя дзяўчынкі — Броня і Лена Гольдман. У іх мамы Няхамы Самойлаўны ёсць сяброўка Ванда Іосіфаўна Апарына. Яны блізкія з маленства.
Ванда Іосіфаўна і яе муж Фелікс Цімафеевіч — пагарэльцы. У іх нічога няма, ні рэчаў, ні харчоў. Дапамагае ім пратрымацца сястра з вёскі. Ванда Іосіфаўна час ад часу прывозіць адтуль бульбу, муку.
Броня, рызыкуючы жыццём, прыходзіць да Апарыных. Тыя памагаюць ім, чым могуць. У час першага пагрому Броня з Ленай хаваліся ў іх.
Апарыны не раз самі былі ў гета ў Гольдманаў. Аднойчы такі прыход ледзь не каштаваў жыцця Вандзе Іосіфаўне.
39
Яшчэ Гольдманаў падтрымлівае іх былая суседка, старая Луіза, з якой яны жылі да вайны на Беларускай вуліцы. Яна немка, але ненавідзіць фашыстаў. Прыходзіць на месца, дзе працуе калона, згледзіць Броню, пагаворыць з аховай і незаўважна перадасць дзяўчынцы клунак з харчам.
Шчасце, што ёсць такія добрыя людзі.
АПОШНЯЯ СУСТРЭЧА
Забілі Бэлу Майсееўну, Эліну маму. Ля калючага дроту. Яна размаўляла са сваімі вучнямі.
Дзеці, нягледзячы на небяспеку, прыйшлі пабачыцца з настаўніцай.
Вялікая, грузная, з лупатымі ад базедавай хваробы вачыма, яна стаяла ля дроту з жоўтымі латкамі на вопратцы. А побач — яе дзеці... На тым баку дроту — былыя вучні: васьмікласнікі Саша Мягоцін, Коля Малышка, Каця Іорына... Стрэл абарваў гэтую сустрэчу.
Паліцай адагнаў яе выхаванцаў:
— I вы гэтага хочаце?
Коля паказаў кулак.
Бэлу Майсееўну забілі за парушэнне загаду новай улады. Грамадзянам яўрэйскай нацыянальнасці забаранялася мець зносіны з беларускім насельніцтвам.
Яна вісела на дроце, зачапіўшыся вопраткай,— ужо мёртвая, але не скораная... Яна, здавалася, напаследак яшчэ памыкалася сказаць:
— Калі ў мяне такія вучні, значыць, жыццё пражыта недарма...
40
ПАМІДОР ДЛЯ МАМЫ
Фаіна зусім знясілела ад голаду. Мы яшчэ неяк трымаемся на баландзе, а ёй з хворым, слабым сэрцам, ды так цяжка працуючы... Ляжыць, не ўстае.
— Я пайду замест цябе, мама, прынясу табе супу,— гаворыць яе сын, Міша.
Маці з удзячнасцю і болем прыціскае яго да сябе. Пэўна, баіцца за яго лёс.
Фаіна ўглядаецца некуды ўдалечыню, нібы бачыць там свайго мужа, Мусю, Майсея Кофмана.
Яе Майсей цяпер там, на фронце, у Чырвонай Арміі.
Фаіна звяртаецца да нас:
— He пакідайце яго аднаго, працуйце разам. Мне будзе спакайней...
Міша і раней хадзіў за яе на работу. Хлопчык дастае некалькі пфенігаў.
— Я выскачу ля базарчыка і куплю табе пітонебудзь, мама!
— He, не! He выходзь з калоны, сынок. Нічога, абыдземся. Адпачну сёння, заўтра мо палягчэе. , .
На работу мы ідзём утраіх: Ася, Міша і я. Ен бяжыць наперадзе, падскоквае, нешта напявае. Лёгкі, чорнавалосы хлопчык, падобны на венецыянскага гандальера.
...Разгружаем вугаль. Час ад часу назіраем за Мітпям, Ад вугальнага пылу ён пачарнеў. Толькі вочы блішчаць. Працавалі доўга, стаміліся. Як управіліся з работай, стаім у чарзе за баландой. Мішу налілі дабаўку — поўны кацялок баланды. Ен панясе яе маме. Хлопчык задаволены, зноў мурлыкае нейкую мелодыю.
Вяртаемся дамоў. Калона праходзіць па вулі
41
цы Мяснікова. Набліжаемся да магазіна, ля якога маленькі базарчык. Міша ідзе наперадзе. Бачу яго патыліцу, вузенькую, дзіцячую спіну, кацялок У РУЦЭ.
Раптам ён выбягае з калоны, імчыць да базару, працягвае гандлярцы тыя пфенігі. Мы з Асяй пераглядваемся. Міша стаіць у забароненым месцы, на спіне нядобрым трывожным агнём палае жоўтая латка. Мы клічам яго, азіраемся: хаця б побач не апынулася варта.
Праз хвіліну Міша шчаслівы, радасны вяртаецца ў калону. У руцэ — памідор! Чырвоны, вялікі. Як зачараваныя глядзім мы на яго, адчуваючы забыты дзівосны смак. 3 палёгкай уздыхаем:
— Пранесла...
Ён з гонарам паказвае памідор:
— Маме!
Толькі што гэта? Наперадзе ля Мішы мільганула нешта чорнае. Дакладней, нехта ў чорным. Я яшчэ не вельмі разумею, у чым справа, але адчуваю бяду.
— Эсэс,— з жахам шэпча Ася.
Мы схіляемся ўбок. Міша таксама збочыў. Эсэсавец хапае яго, заганяе ў калону, прыстаўляе да патыліцы пісталет і раз’юшана крычыць:
— Форвэртс! 1
Міша зноў кідаецца ўбок. Але эсэсавец зноў заганяе яго ў калону. Ён трымае пісталет ля Мішавай патыліцы. Я адчуваю, што мяне пачынае нудзіць, што падкошваюцца ногі. Абапіраюся на Асю.
Вось ужо і Няміга. Бачу, іпто ў хлопчыка заплятаюцтта ногі. Ён падае. На момант мне здаецца, што Міша зайіпоўся ад жудасці, ад кашмару.
1 Наперад!
42
Эсэсавец б’е яго нагамі, прымушае ўзняцца, трымае пісталет ля патыліцы.
Я не вытрымліваю, нешта крычу. Чую, навокал лямант.
I раптам... стрэл. Міша ляжыць у лужыне крыві. .
Побач валяецца кацялок, з якога вылілася оаланда і пунсовы, крывавага колеру, памідор. Памідор для мамы...
ВОБЫСК
Мірка з юдэнрата! Так мы называем гэтую пачвару Мірку Маркман, якая працуе ў нейкай установе пры юдэнраце. I адкуль толькі бяруцца такія? 3 выгляду нішто сабе, маладая, ёмкая. А імя наводзіць жах на старых і малых.
Я была ў суседнім доме, калі яна прыйшла туды з вобыскам.
_____ Золата аддавайце! Золата! Для каго хаваеце? „ „
_____ А ты для каго стараешся? — запытауся у яе стары сталяр Сендар Гарэлік. He выслужышся... Усё роўна там будзеш,— і ён тыцнуў пальцам у зямлю.
Мірка злосна зыркнула на яго вачыма. Стары пакутліва пахітаў галавой.
Яна ўсё перавярнула ў шафе, у ложках, пагражала:
— He схаваеце... знойдзем...
Сорамна, як сорамна за такіх...
43
ЗАЧЫНЕНЫЯ ДЗВЕРЫ
Цяжка на душы. Мама зноў хадзіла ў горад... Такая рызыка! Шукае сувязі, каб вырвацца з гэтага пекла, здабывае сякітакі харч. Мы зноў ледзь дачакаліся яе.
Я ўжо не баюся за сябе,— кажа яна.— Выходжу, зрываю латкі, і адразу робіцца лягчэй.
У нас адна надзея на маміны светлыя вочы. Немцы думаюць, што ва ўсіх яўрэяў чорныя вочы... Але паліцаі...
Сёння мама вельмі засмучаная. Яна хадзіла да сваёй даваеннай знаёмай, медсястры Людмілы Андрэеўны, з якой працавала разам доўгія гады. Яна жыве на Пуліхава ў сваім доме, мае агарод. Дарогай мама нікога са знаёмых не сустрэла, хаця магла і сустрэць. Гэта той раён, дзе мы жылі да вайны. Падгорны завулак, Чырвонаармейская зусім недалёка ад Пуліхава.