Пісьмы маёй памяці: Непрыдуманая аповесць
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 111с.
Мінск 1984
Мы з мамай прыйшлі туды. Там сустрэлі Асечку Верабейчык з яе мамай. Ася — мая школьная сяброўка. Дамовіліся трымацца разам, папрасіліся ў адну калону, каб не разлучацца.
11
Тут ужо ёсць нашы дзяўчынкі: калісьці вельмі вясёлая Валя Глазава, прыгажуня Софа Сагальчык, разумніца Беба Цвайг.
Тое, што мы з Асяй сустрэліся, вельмі важна для нас.
СТАРАЯ ТЭМА
Мы жывём на Замкавай у доме старой Тэмы. У гета на чалавека адведзены два метры. Ды ці ёсць яны, тыя два метры на кожнага? Старая Тэма высачэзная, высахлая, нібы мумія. Твар яс пасечаны глыбокімі зморшчынамі.
Яна жьіве нейкім сваім жыццём, па сваіх законах. У хвіліну адчаю Тэма сядзіць прамая, нерухомая, утаропіўшыся ў адну кропку замутнелымі старэчымі вачыма.
Магчыма, у гэты момант яна моліцца. Мы разумеем: калі Тэма моліцца, то за сваіх унукаў, якія пайшлі на фронт, за Чырвоную Армію. Каб яна хутчэй вярнулася, знішчыла гэтых нелюДзяў.
На Тэме заўсёды чорная доўгая спадніца і такога ж колеру мужчынскі лапсардак.
Калі мы пасяліліся ў яе маленькім двухпакаёвым доме, Тэма дала нам два матрацы і тоесёе з бялізны. Гэта незвычайная раскоша. Жыве Тэма ў адным пакоі з намі. Спіць на старой канапе.
У другім пакоі — сям’я Голандаў. Маладыя жанчыны Дзіна і Эра і іх маці.
У гэтым пакоі стаіць шафа. Яна заўсёды зачынена. У ёй рэчы Тэміных унукаў. Старая верыць, што яны абавязкова хутка вернуцца.
— Вось тады і апрануцца,— гаворыць яна.
12
* * *
Тэма багатая! Да вайны я была пераканана, што ў нас няма багатых людзей. А Тэма, як гэта ні дзіўна, багатая.
«Здаць золата!» — гэта быў адзін з першых загадаў акупантаў да беларускага і яўрэйскага насельніцтва.
3 таго часу немцы патрабуюць настойліва і неадступна — здаваць золата.
He мінулі і наш дом. Прычапіліся да Тэмы. Вадзілі пісталетам перад тварам старой і крычалі:
— Гольд! Гольд! 1
Тэма не кранулася з месца.
Паліцай запытаўся ў нас:
— Пагарэльцы?
I разам з немцам выйшаў з дому.
А потым я ўбачыла такое, што вачам не паверыла. Думала, што Тэма спіць, і цішком, на дыбачках увайшла ў пакой. Старая сядзела на канапе і ў свой лапсардак зашывала... золата.
— Ты нічога не бачыш, дзяўчынка,— сказала яна.— He бачыш і не ведаеш.
Але я ўсё бачыла. У руках Тэмы была залатая манета, якую яна хавала ў падшэўку.
Гэта ашаламіла мяне. Я заўсёды лічыла, што золата з’яўляецца ўласнасцю дзяржавы.
— Ведаю, пра што ты думаеш, дзяўчынка. Mae ўнукі таксама калісьці здзівіліся, калі я паказала ім гэтыя дзесяткі. Яшчэ да рэвалюцыі, на харчах, на адзенні эканоміла, набыла гэтае золата. На чорны дзень хавала.
Тэма пры мне зашыла і другую залатоўку. По
1 Золата! Золата!
13
тым апранула лапсардак, выпрасталася, пальцамі абмацала месцы, дзе было схавана яе багацце:
— Гэтым нелюдзям не дам! Бог чуе мае словы: страляць будуць — не дам!
АБЛАВЫ
У гета пачаліся аблавы. Раптам абкружаюць вуліцу або раён і хапаюць людзей. Потым заганяюць у грузавыя машыны і кудысьці вывозяць. Некаторыя пасля аблавы вяртаюцца ў гета (іх вывозілі на работы), а многія — не.
Кажуць, нсмцы праводзяць аблавы ва ўсім горадзе.
БІЗУН
Золкая, слотная раніца.
Асю Верабейчык і мяне схапілі ў аблаве. Хапун гэты, як заўсёды, нечаканы, знянацку. Кінулі ў машыну, павезлі. Куды вязуць? Можа, на той свет? Моцна трымаемся за рукі. He раз дамаўляліся з ёй: калі павядуць на расстрэл, або падаць, або бегчы.
Прывезлі нас хутка. Выгрузілі, пералічылі. Аглядваемся і бачым: мы ў двары Дома ўрада. Калісьці гаварылі, што архітэктар, па праекце якога пабудаваны гэты будынак, быў ім незадаволены. На яго думку, дом быў непрыгожы. Мы і раней не падзялялі гэтага меркавання. А цяпер глядзім — не наглядзімся. Магчыма, таму, што гэты дом паранейшаму застаўся для нас увасабленнем дабра і міру.
Але спахопліваемся. Цяпер у ім — яны, звяры.
14
Такія, як гэты, вялікі, з рыжымі вачыма. Ён стаіць перад намі, махаючы бізуном. Потым выцягвае мяне з Асяй і нешта загадвае. Мы не разумеем. Ён крычыць, сцябае бізуном ля нашых ног. Мы палохаемся. Ён смяецца. Потым паказвае на рулон рубероіду, што ляжыць на зямлі. Разумеем, што ён загадвае падняць яго. Спрабуем скруціць. Нічога не атрымліваецца. Немец сцябае бізуном па руках. Уздуваюцца крывавыя пісягі — жудасны боль. Што рабіць? Як жа мы, дзве слабыя дзяўчынкі, можам падняць гэты вялікі рулон?
Я бяруся спераду і спрабую ўзваліць на плечы гэты пракляты рулон. Ася памыкаецца падняць ззаду. Рулон не зрушваецца.
Чую прарэзлівы крык сяброўкі, азіраюся: Ася ляжыць з акрываўленым тварам. Кідаюся да яе.
— Цурук!
Я ўсё ж падбягаю да сяброўкі.
— Ён мяне... бізуном па галаве...
Звер, відаць, здаволіўся: пайшоў прымушаць іншых.
Я вызваляю Асю зпад рулона. Яе скаланаюць сутаргі. Бедная мая сяброўка!
Яна ўзнімае на мяне светлыя вочкі. Мы прыціскаемся адна да адной.
Побач зноў чуецца посвіст бізуна...
* * *
3 таго часу Ася захварэла падучай...
ГІПНОЗ
Яго прывялі да нас халодным восеньскім днём. — Доктар, памажыце яму...
Мама кідаецца да чалавека, які дзіка вые.
15
Мы ^разглядваем яго. Твар у вялікіх сіняках, акрываўлены. Рукі дрыжаць. Адзенне на ім чужое: пінжак апрануты на голае цела. Кароткія штаны ледзь прыкрываюць лыткі. Ногі босыя.
— Хто ён? Адкуль? — пытаецца мама.
Жакчыкы, што прывялі яго, паціскаюць пля
. Нічога не ведаем. Ён забег у хату, але мы нічым не змаглі памагчы. Можа, вам удасца...
Незнаёмага кладзём на ложак. Мама дае яму валяр янкі, апрацоўвае раны, суцяшае. Ён сціхае. Ужо не вые, а ціха плача.
Мама неяк дзіўна супакойвае яго:
У вас цяжкія павекі. Вам хочацца спаць, спаць, спаць. Вам цёпла, рукі, ногі сагрэліся. Вы’ супакоіліся, ляжыце спакойна. Вы спіце спіпе спіце. ’
Чалавек сапраўды заснуў. Мы пытаемся: — Гэта гіпноз?
Мама нічога не адказвае. Яна такая стомленая, быццам моцна здарожылася.
* * *
Чалавек прыбег з бліжэйшага мястэчка.
...Іх схапілі на світанні. Сагналі ў гурт, пагналі Да я^ Мужчынам далі лапаты, загадалі капаць яму. Жанчыны з дзецьмі стаялі непадалёку.
Потым загадалі распранацца. Ён памятае, як распранулася яго жонка Рая, як кінуўся да яе, але атрымаў прыклада ў плечы і зваліўся. Калі ўзняў галаву, убачыў, што ўжо стаяць голенькія яго дзеці — шасцігадовая Бебачка і трохгадовы Міша.
Фашысты паставілі мужчын, жанчын і дзяцей ля рова.
16
Пачалася страляніна. Ён упаў. На яго валіліся забітыя.
...Ён неяк выбраўся зпад іх. Калі апьінуўся на паверхні, пачаў клікаць жонку, дзяцей. Але голасу свайго не пачуў...
Схаваўся ў кустах. Неўзабаве ўбачыў, што на краі ямы ляжаць нейкія рэчы. Напэўна, рабаўнікі не ўсё захапілі з сабой. Агледзеўся, навокал нікога не было. Схапіў вось гэты пінжак, штаны.
Пайшоў у бок Мінска. Ісці, дзякуй богу, давялося нядоўга. Людзі добрыя падвезлі.
Пра такое мы пачулі ўпершыню. I зразумелі, што хутка ўсё гэта чакае і нас.
Чакаць давялося нядоўга...
ЧУТКІ
Чапляемся за самыя розныя чуткі. I так хочацца верыць у іх, піто яны здаюцца нам больш чым верагоднымі. Сапраўды, чаму калі прыкладаеш вуха да зямлі, то чутно, як яна ўздрыгвае ад выбухаў. Пэўна, не вельмі далёка ідуць баі — нашы прарваліся. Людзі кажуць, што яны ўжо ля Магілёва, ля Бялыніч, гоняць немцаў назад.
Чакаем гэтага моманту. Кожны расказвае, як бы ён абышоўся з фашыстамі. Нянавісць і прага помсты апальваюць сэрцы. Бадай што гэта адзін з нашых любімых заняткаў — уяўляць, як бы расправіўся з гестапаўцамі, з карнікамі, з самім Гітлерам.
Сапраўды, якое пакаранне чакае гэтых нелюдзяў? Яно ж прыйдзе, будзе...
2 Зак. 4100
17
БАБУЛІНА БУЛЬБА
Бабуля знікла на цэлы дзень. Пад вечар яна прынесла мяшэчак бульбы...
Дзе яна яго ўзяла? Кажа, што накапала на татарскіх агародах. Але там ужо даўно нічога няма: ні бульбіны, ні морквіны, ні бручкі.
Маму працінае здагадка, якая болем адгукаецца ў нашых сэрцах.
— Божа, няўжо яна хадзіла па гета і прасіла ў людзей?!
Мы ўсе плачам разам з бабуляй.
3 ЗАПІСАУ БЕРТЫ МАЙСЕЕЎНЫ БРУК
«...Пасля загаду сабрацца яўрэям з мястэчак у мінскім гета, людзі сталі жыць і ў падвалах. У пакоях рабілі нары, спалі ўмітусь. 3 шасці гадзін вечара да васьмі раніцы не дазвалялася гучна размаўляць. Калі па вуліцы праходзілі патрульныя і чулі ў доме гаворку, стралялі ў вокны.
Галадалі страшэнна...
Голад стаў замутняць памяць і падточваць сілы... Мы з Лялінькай падпаўзалі пад дрот і, калі немец або паліцай глядзелі ў другі бок, беглі ў горад шукаць харч. Успаміналі знаёмых.
Якое гэта было для нас свята, калі мы паспяхова перапаўзалі назад са здабычай!..»
ШЫБЕНІЦЫ
Кастрычнік.
Мама вярнулася з горада. Яна шукала знаёмых урачоў. Можа, хто дапаможа нам выйсці з горада?
18
Расказвае, што ў горадзе на шыбеніцах гойдаюцца павешаныя. На грудзях у іх надпісы: «Мы змагаліся супраць германскай улады».
Мама прабіралася руінамі. Гэта шчасце, што яе не схапілі, што яна з намі.
ПАГРОМ 7 ЛІСТАПАДА
Страшную навіну прынесла Дзіна Голанд. Яна пачула, што немцы ачапляюць Нямігу. Усе зразумелі: пачаўся пагром.
Змрочнай даўніной патыхнула ад гэтага слова — пагром. Ведалі мы яго з кніжак, з расказаў дзядоў і бабуль.
I вось ажыло злавеснае слова.
— Трэба хутчэй ратавацца,— спалохана гаворыць Дзіна.
Мама азіраецца па баках:
— Дзе бабуля?
Яе няма, кудысьці пайшла.
Мама загадвае нам сабрацца. Берагам ракі крадзёмся да моста. Без жоўтых латак, у хустачках мы падобныя на вясковых жыхароў. Блукаем па Гандлёвай, па Бакуніна ля царквы. Зноў ідзём да ракі. Адсюль відна, што робіцца на Замкавай. Там, здаецца, ціха.
— Пойдзем да Тоні, можа, пусцяць,— угаворваю я маму. (Тоня — наша колішняя суседка.)
Мама раздумвае:
— Яны жывуць ля самага пекла... Самі напалохаліся...
Так, сапраўды, Тоня са сваёй мамай, Дар’яй Сцяпанаўнай, жывуць на Школьнай, каля Нямігі. Калі на гетаўскім баку Нямігі забівалі людзей, Тоніна сям’я ўсё бачыла.
2*
19
Нам няма дзе дзецца. Ходзім сюдытуды. Чамусьці, як прышпіленыя, блукаем ля гета. Спыняемся ля лазні, узнімаемся да бальніцы, зноў Гандлёвая, зноў Бакуніна.
Ідзе дождж. Мы вымаклі ўшчэнт. Дрыжым, тулімся ад холаду.
— Хадзем да Тоні,— зноў прашу я.
Мама ўспамінае добрую, чулую Дар’ю Сцяпанаўну, згаджаецца:
— Папросімся пагрэцца.
Спяшаемся туды, дзе жыве Тоня. Стукаемся ў дзверы. На парозе Дар’я Сцяпанаўна, Тоня. Жах у вачах, усхліп сяброўкі...