• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пісьмы маёй памяці: Непрыдуманая аповесць

    Пісьмы маёй памяці: Непрыдуманая аповесць


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 111с.
    Мінск 1984
    45.36 МБ
    ...А калі мы ўвечары вярнуліся дамоў, то ўбачылі^ пустыя кватэры. Зусім сцямнела, з работы прыйшлі суседзі: два браты, сем’і якіх былі зніпічаны. Адзін з іх перарэзаў сабе вены, другога я ўсю ноч сцерагла. А дачушка мая рабіла ўсё, каб супакоіць яго. Раніцай прыбег мой муж Жэня, якога напярэдадні павялі на работу ў горад. Жэня ўсё глядзеў на нас, не верыў, што мы жывыя. Тут жа ляжалі забітыя: маці і дзіцё. Яны былі забіты за супраціўленне...»
    РЭКВІЕМ
    Гэты загад расклеены ў горадзе. У загадзе гаворыцца, што ў сувязі з дыверсійнымі актамі, накіраванымі супраць германскай улады, «расстраляны сто жыдоў — камуністаў». Калі дыверсіі будуць працягвацца, то не спыняцца і расстрэлы. За кожную дыверсію — пяцьдзесят мужчын.
    Сярод расстраляных наш знаёмы Сямён Міхайлавіч Клябанаў і яго трынаццацігадовы сын Ціма. Гэты Ціма ніяк яшчэ не мог быць камуністам!
    ...ЦімкіЦімура няма. А мандаліна яго вісіць на сцяне... Здаецца, струны яе граюць рэквіем.
    28
    ЦІ ВЫРАТУЕ МЕТРЫКА?
    Мама часта ўспамінае сваю сяброўку Кацярыну Логінаўну Бяссмертную. А я — яе дачку Ліду. Іх сям’і, напэўна, удалося эвакуіравацца.
    — Кацярына Логінаўна нам бы дапамагла,— гаворыць мама.
    3 маміных сяброў у гета жывуць Маня Рыгораўна Наймарк і Бэла Майсееўна Дзядовіч.
    Цётка Маня — вельмі добры і шчодры чалавек. Дом, у якім яна жыла да вайны, не згарэў. Цётка Маня, каб не памерці з голаду, мяняе рэчы на харч. Яна тымсім дзеліцца з намі. Маня Рыгораўна жыве па Хлебным завулку. Цудоўная назва! Ад яе пахне хлебам...
    Бэла Майсееўна — настаўніца. Яшчэ да вайны хварэла на базедавую. Яна нават і цяпер, у галадуху, не схуднела, грузная, ледзь рухаецца. Вельмі люблю слухаць яе расказы пра вучняў.
    Вучні не забываюць яе і цяпер. Яна атрымала прывітанне ад Сашы Мягоціна, Колі Малышкі і Каці Іорынай. Дзеці падыходзяць да дроту, каб перадаць ёй штонебудзь з прадуктаў, пабачыцца.
    Бэла Майсееўна трывожыцца за дачку Элу. Дзяўчынцы дасталі метрыку, перавезлі ў вёску пад Асіповічы. У Элы цяпер іншае імя і прозвішча.
    Ці выратуе метрыка?
    УСПАМІНАЮ, УСПАМІНАЮ...
    Што яны зрабілі з нашым горадам! Руіны, пустыя чорныя праёмы вокан, устойлівы пах гару. Мне здаецца, што калі я забуду, як выглядаў наш Мінск, наш завулак, двор, аднапакаёвая кватэра з верандай, камунальная кухня, усіх людзей, з які
    29
    мі прайшло маё дзяцінства, то я нібы нечаму здраджу.
    I я ўспамінаю, успамінаю, не даю сабе ўсё гэта забыць. Нічога даўно няма: ні дома, ні двара. А людзі — хто дзе, невядома. Ёсць толькі папялішча.
    Часта ў думках, вандрую: ад Падгорнага завулка да музычнай школы на плошчы Свабоды. У руках маіх, як раней, музыкальная папка. У ёй эцюды Чэрні, прэлюдыі Баха... Вось зараз зайду ў клас. Марыя Якаўлеўна Шлапакова, мая настаўніца, будзе слухаць мяне...
    На жаль, калоны не ходзяць ні па Падгорным завулку, ні па плошчы Свабоды. Якая ўсё ж цудоўная назва ў гэтай плошчы!
    ПАГРОМ ДВАЦЦАТАГА ЛІСТАПАДА
    Ноч халодная, не спіцца. Грубка астыла, не сагрэцца. У старой Тэмы няма дроў. 3 раніцы кіне некалькі паленцаў. А цяпло трымаецца нядоўга.
    Світае. Трэба выйсці на двор. АпранаЮся ў лёгкае летняе паліто. Бярэцца мароз, але мне не холадна.
    Якраз напярэдадні мы з мамай гаварылі пра тое, у што будзем апранацца. У нас адно зімовае паліто на ўсіх.
    Бягу на ўзвышша Замкавай. Радуюся, што не змерзла:
    — Можна будзе перазімаваць і ў летнім...
    Уважліва ўглядаюся ў супрацьлеглы бераг paid. За дротам гета, здаецца, ціха. Праўда, справа, з Нямігі, чуецца гул. Ён мацнее, набліжаецца — еДУЦЬ машыны. Але неабавязкова, каб яны ехалі ў гета, супакойваю сябе. Вяртаюся назад. He веру
    зо
    вачам. Машыны побач. 3 іх выскокваюць салдаты ў нямецкай форме, акружаюць раён.
    Паспяваю забегчы ў дом, крычу:
    — Пагром!
    У імгненне ўсе апрануты. Мама прыціскае да сябе Іначку, чамусьці хапае бохан хлеба, аддае мне. Потым дапамагае бабулі завязаць хустку, абуць чаравікі.
    Разумная, разважлівая Дзіна кажа:
    — Гэта, здаецца, апошні эпізод...
    (Любімая прымаўка, дакладней, вывад Дзіны: «Жыццё — гэта ланцуг эпізодаў».)
    Нас выганяюць з дому. На двары ўжо многа людзей. Пэўна, паспелі сагнаць з суседніх дамоў. Так, так. Прыгажун Дворкін. Яго высокая постаць і сівая галава відны здалёк. Побач яго дачка, даўгакосая Зіначка. Інжынер Ліўшыц. Ён падыходзіць да нас, знімае капялюш, вітаецца. Дзіўна, у гэты момант... Інтэлігент застаецца інтэлігентам...
    Думаю, што цяпер нас пачнуць расстрэльваць ля гэтага чырвонага цаглянага дома. Божа мой, яны расстраляюць нас ля дома, у якім зусім нядаўна жыла мая сяброўка Тата — Танечка Драздова, якую разам з бацькамі выселілі адсюль.
    Нас сапраўды штурхаюць да сцяны. Немцы пачынаюць лічыць людзей, распіхваюць іх у розныя бакі. Хаця б не разлучылі нашу сям’ю.
    Ідзе нейкая сартыроўка. Дакладна чую два словы: «лебен», «тод» ’. Значыць, у адну калону яны штурхаюць людзей, якім наканавана яшчэ жыць. У другую — тых, якіх павядуць на расстрэл. Мы трапляем у апошнюю. Людзі разумеюць становішча. 3 калоны смерці перабягаюць у калону жыц
    1 Жыццё, смерць.
    31
    ця. Страляніна. Раптам наступаю на нешта мяккае. Падаю. Перада мной сінябелы твар дзяўчынкі. Пазнаю яго. Гэта суседка Сіма Катлярова, сяброўка Дзіны. Тузаю яе, прашу:
    — Уставай!
    Дзіна кажа:
    Яна не ўстане: яе забілі. Хацела пералезці праз дрот.
    Дагэтуль мозг працаваў надзвычай дакладна, надзіва ясна. Цяпер нічога не магу зразумець:
    — Яна забітая?!
    ...Салдаты акружаюць нас.
    •••Куды нас вядуць? Наверх па Дзімітрава... Можа, да Юбілейнай плошчы? Да юдэнрата?
    Калона канваіруецца з абодвух бакоў, праз рад. Наш рад, у якім бабуля, мама, сястра і я, без канваіраў. Але яны ідуць спераду і ззаду. Тых, хто вырываецца з калоны, тут жа расстрэльваюць.
    Успашнаю, што ў руках у мяне хлеб і пачынаю есці. Неверагодна, але я наталяю голад. Працягваю хлеб маме. Яна здзіўлена глядзіць на мяне.
    Усё ж куды нас вядуць? Гэта ж калона смерці. Няўжо сапраўды на смерць? He, не верыцца! А раптам штонебудзь зменіцца? Мо прыйдзе выратаванне?
    Наперадзе ў калоне ўзвышаецца постаць старой Тэмы. Яна ідзе прамая, непахісная. Прыгажун Дворкін трымае за руку сваю даўгакосую Зіначку. Дзіна падтрымлівае маці і старэйшую сястру Эру, якая ледзь перастаўляе апухлыя з галадухі ногі.
    У гэтай жа калоне інжынер Ліўшыц, нядаўні студэнт Сеня Паплаўскі, Зора Стронгіна — вясёлая спявачка, былая піянерважатая, сям’я Нізавьіх, іх двайняты, дзесяцігадовыя Марлен і Сталіна... I ўсе яны, напэўна, таксама не вераць у сваю пагібель.
    32
    — Я хачу жыць! — раптам праразае цішыню голас нашай Іны.
    I зноў цішыня.
    — Мама,— чую я шэпт сваёй маці, якая звяртаецца да бабулі.— Трэба ратаваць дзяцей... Паспрабуем уцячы на тым павароце. Трымайся за мяне.
    — Я не змагу, ногі не ідуць,— адказвае бабуля.— Ратуй дзяцей. Бяжы з імі...
    — Як жа мы без цябе?
    — Я не змагу... Ратуй дзяцей...
    Мама загадвае мне садраць латку з грудзей. Сама здзірае з сябе і з Іны. Са спіны садраць немагчыма, убачаць канваіры, якія ідуць ззаду.
    He, на Юбілейную плошчу нас не вядуць. Ужо вывелі за межы гета. Гоняць па вуліцы Апанскага. I раптам на левым баку вуліцы насустрач калоне рухаецца падвода. Восьвось яна параўняецца.
    — Скачыце на падводу,— мама выпіхвае нас з калоны. Мы ўскокваем на падводу, мама за намі. Селянін шалёна гоніць каня. Ззаду мітусня, крыкі, стрэлы. Стрэлы нам наўздагон. Але мы ўжо далёка ад калоны. Зрываем жоўтыя латкі са спіны.
    — Бяжыце! Ратуйцеся! — крычыць селянін.
    * * *
    Хаваемся ў нейкім разбураным будынку. Мама сама не свая:
    — А бабуля наша пайшла, пайшла, бедненькая...
    Вочы ў мамы невідушчыя:
    — Куды іх павялі? Родная ты мая, матуля... Ці сустрэнемся яшчэ?
    3 Зак. 4100
    33
    Мы ўсе плачам. Адчаю няма канца.
    Выходзім з руін. Куды ісці, куды дзецца? Прыпыніліся на плошчы Свабоды. Бачым, людзі накіроўваюцца ў касцёл. Успамінаю, як мы, піянеры, калісьці праводзілі антырэлігійную прапаганду. Чакалі веруючых пасля службы і гаварылі ім, што рэлігія — опіум для народа.
    Мама кажа, што трэба зайсці ў касцёл. Падумаюць, што і мы веруючыя.
    — Пастаім крыху, пагрэемся і пойдзем...
    У касцёле ўсе стаяць на каленях. Мама загадвае і нам укленчыць. А я стаю, не магу... Мама ўмольна глядзіць на мяне, ціха шэпча:
    — He прыцягвай увагі... Нас жа схопяць.
    Як скончыўся малебен, выходзім з касцёла. Куды ісці цяпер? Да сяброўбеларусаў? Небяспечна для іх і для нас. Дарога адна — зноў у гета.
    * * *
    Вырашаем падысці да гета з боку Замкавай. ГІадыходзім бліжэй. Непадалёк праходжваецца вартавы. Дзіўна, але ён у чырвонаармейскім шынялі. Мы просім вартавога пусціць у свой дом, узяць тоесёе з рэчаў.
    — Вы ж наш, у чырвонаармейскім шынялі,— гавару я.
    Мама тузае мяне за рукаў.
    — Які ваш? — раптам крычыць вартавы.
    — Дазвольце нам,— просіць мама,— узяць цёплае паліто. Возьмем і пойдзем...
    Вартавы аглядаецца па баках. Навокал ні душы. Штурхае мяне наперад:
    — Ідзі! Толькі хутка... А вы туды далей, далей адсюль,— загадвае маме з Інай.
    34
    Я піугаю ў дом. Гэта ўжо не дом — могілкі. Яшчэ некалькі гадзін назад тут жылі, хадзілі, гаманілі людзі. Табурэтка нашай любімай бабулі, на якой яна грэлася ля печы. Ложак старой непахіснай Тэмы. Матрац ля шафы, на якім спалі Дзіна і Эра. Каму благое зрабілі гэтыя людзі? Завошта? Завошта такое?
    Горка, наўзрыд плачу, прысеўшы на табурэтку. Вачыма шукаю паліто і торбачку з харчам. Чаго я сяджу? Трэба хутчэй, хутчэй!
    I раптам, як прывід, на парозе два немцы ў шэразялёных шынялях. На грудзях вялізныя бляхі. Патрульная служба ваеннапалявой жандармерыі... Я не пачула, як яны зайшлі ў адчыненыя сенцы. Млею ад страху, з жахам гляджу то на бляхі з ланцугамі, то на боты. Голас немца прымушае апамятацца:
    — Вэр біст ду? Айнэ юдзін? 1
    Самой не верыцца, але адчуваю, як сплывае страх. Канец дык канец!
    — Яволь,— кажу я,— айнэ юдзін 2.
    Немцы пераглядваюцца.
    — Во іст дайнэ мутэр? 3
    — Дорт,— паказваю я на вуліцу,— унд швэстэр дорт 4.
    — Во іст дайн фатэр? 5
    — Ін дэр ротэн армэ 6.
    Вось вам, гады! Я ўжо не баюся! Забівайце! Я яўрэйка! Мой тата ў Чырвонай Арміі! Забівайце!
    1 Хто ты? Яўрэйка?
    2 Так. Яўрэйка.
    3 Дзе твая маці?
    4 Там... і сястра там.
    5 Дзе твой бацька?
    6 У Чырвонай Арміі.
    3*
    35
    Немцы зноў пераглядваюцца.